добраахвотная грамадская арг-цыя. Засн. ў 1962. Аснова т-ва — пярвічныя арганізацыі, якія аб’ядноўваюць каля 3 млн. членаў (1995). Задачы т-ва: прапаганда ведаў аб прыродзе і яе ахове, далучэнне грамадзян да актыўнай дзейнасці па ахове прыроды, павелічэнні яе багаццяў, азеляненні нас. пунктаў, выхаванне экалагічнай свядомасці, беражлівых адносін і любві да прыроды і да роднага краю. Далучаецца дасусв. арг-цыі па ахове навакольнага асяроддзя «Грынпіс», супрацоўнічае з Беларускім «Фондам Сораса». Друкаваны орган — час.«Родная прырода».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́МВРЫ (лац. Cimbri),
адно з плямён стараж.германцаў. Спачатку жылі на Пн п-ва Ютландыя. У канцы 2 ст.дан.э. рушылі на Пд ва Усх. Альпы, дзе ў 113 дан.э. разбілі стараж.-рым. войска. У 109, 107 і 105 дан.э. перамагалі рымлян у Галіі. Разам з тэўтонамі, амбронамі і гарудамі прасунуліся ў Італію, аднак 30.7.101 дан.э. былі разгромлены рым. арміяй пад камандаваннем Г.Марыя каля Верцэлаў (цяпер г. Верчэлі). Міграцыя К. — першае гістарычна даказанае перасяленне стараж.-герм. плямён на Пд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЦІ́НСКІЯ ВО́ЙНЫ,
войны гарадоў Лацінскага саюза супраць панавання ў ім Стараж. Рыма. 1-я Л.в. (496—493 дан.э.; гал. бітва адбылася ў 496 дан.э. каля Рэгільскага воз. і не прынесла перавагі ніводнаму з бакоў) завяршылася аднаўленнем саюза на чале з Рымам. Эканам. і паліт. ўмацаванне рымлян парушыла раўнавагу ў саюзе і выклікала 2-ю Л.в. (340—338 дан.э., перамаглі рымляне), якая прывяла да скасавання Лац. саюза, уключэння лацінаў і іх зямель у склад Рым. дзяржавы, узнікнення т.зв.лац. права.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСТАЦЕ́ЛЫ, ліставідкі (Phylliidae),
сямейства насякомых атр. палачнікаў, або зданневых. Каля 20 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках Азіі.
Даўж. да 12,5 см. У самак цела шырокае, сплошчанае. Афарбоўка і жылкаванне надкрылаў імітуюць лісце раслін, ногі лістападобна расшыраныя. Крылы рэдукаваныя, 1 пара. Перамяшчаюцца марудна або нерухома вісяць на галінах або чаранках лісця. Самцы не падобныя да лісця, з укарочанымі надкрыламі, рухавыя, добра лятаюць. Здольныя дааўтатаміі. Расліннаедныя. Адкладваюць яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРА́НКА (Clangula hyemalis),
вадаплаўная птушка сям. качыных атр. гусепадобных. Пашырана ў тундры і лесатундры Еўразіі і Амерыкі. Трымаецца чародамі. На Беларусі рэдкі пралётны від.
Даўж. да 60 см, маса да 0,9 кг. Афарбоўка стракатая, мяняецца па сезонах. Вакол вачэй белае кольца. 2 сярэднія пары рулявых пёраў утвараюць доўгі (да 20 см) востры хвост. Корміцца насякомымі, малюскамі, ракападобнымі, дробнай рыбай. Гняздуецца па берагах рэк і азёр. Нясе да 10 яец. Аб’ект палявання.
Маранка: 1 — летам; 2 — зімой (а — самка; б — самец).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁРТВАЯ ГАЛАВА́ [Acherontia (Manduca) atropos],
матыль сям. бражнікаў. Пашыраны ў Афрыцы, Еўразіі. На Беларусі вельмі рэдкі, занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца на бульбяных палях, прысядзібных участках.
Даўж. да 6 см, размах крылаў да 13 см. На пярэдняспінцы жоўты малюнак, падобны да чэрапа чалавека (адсюль назва). Брушка масіўнае. Вусені даўж.да 15 см, кормяцца пераважна лісцем паслёнавых раслін. Матылі кормяцца сокам дрэў, зрэдку мёдам. Пры раздражненні матыль, вусень і кукалка здольныя выдаваць гукі («піск»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІМРУ́Д (стараж.Кальху, бібл. Калах),
адна са сталіц Асірыі. Знаходзіцца непадалёк ад г. Масул (Ірак). Засн. Салманасарам I (1274—45 дан.э.), перажыў перыяд заняпаду, адноўлены і пашыраны Ашурнасірпалам ІІ (883—859 дан.э.), у 612 дан.э. захоплены мідыйцамі. Археал. раскопкі праводзіліся ў 1845—51 і 1949—63. Выяўлены цытадэль з храмамі, зікуратам і палацамі. Знойдзены вял. крылатыя быкі з каменю, рэльефы і пліткі са слановай косці, якія ўпрыгожвалі царскую мэблю, дробная касцяная скульптура 8 ст.да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ЛЫ-РЫ́БЫ, піларылападобныя,
піларылыя скаты (Pristiformes),
атрад храстковых рыб. 1 сям., 7 відаў. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных водах усіх акіянаў. Жывуць на мелкаводдзі, часам у рэках. Найб. вядомы піларыл звычайны, або піла-рыба (Pristis pectinatus).
Даўж. да 6 м, маса да 2,4 т. Цела пляскатае, жабравыя шчыліны на ніжнім баку. Рыла вельмі падоўжанае, сплошчанае, па абодвух яго баках зубападобныя нарасці (адсюль назва). Кормяцца бентасам, часам рыбай. Яйцажывародныя; нараджаюць да 20 малявак. Мясцовы аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫМА́ ЦЯНЬ (каля 145 або 135 — каля 86 дан.э.),
старажытнакітайскі гісторык. З 108 дан.э. прыдворны гістарыёграф ханьскага двара. Аўтар «Гістарычных нататак» — твора, які ахоплівае гісторыю Кітая са старажытнасці да канца 2 ст.дан.э. У ім упершыню ў кіт. гістарыяграфіі выкарыстаны комплексны прынцып, які спалучаў храналагічны паказ падзей, тэматычнае асвятленне грамадскага жыцця і біяграфіі асоб, што зрабіла працу ўзорам для кіт. гісторыкаў.
Тв.:
Рус.пер. — Исторические записки. Т. 1—7. М., 1972—96.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРКВІ́НП (лац. Tarquinii, этрускае Tárchuna),
старажытны этрускі горад на Пн ад Рыма (цяпер тэр.г. Таркуінія ў Італіі). Археал. раскопкамі выяўлены рэшткі этрускіх паселішчаў 8 ст.дан.э. Захаваліся руіны абарончых сцен 5—4 ст.дан.э., саркафагі, аздобленыя скульптурамі, тэракотавыя рэльефы вял. храма і размалёўкі ў падземных магільных скляпах (7—1 ст.дан.э.). Мяркуюць, Т. былі паліт. і рэліг. цэнтрам федэрацый 12 этрускіх гарадоў. Пасля войнаў 359—351 і 310—308 дан.э. з Рымам Т. страцілі самастойнасць.