МІЦКЕ́ВІЧ (Міхаіл Канстанцінавіч) (н. 31.1.1926, Мінск),
бел.вучоны ў галіне тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1985). Майстар спорту па стэндавай стральбе (1956). Сын Я.Коласа. Скончыў БПІ (1949). З 1949 у Фізікатэхн. ін-це Нац.АН Беларусі. Навук. працы па электрафіз. метадах апрацоўкі матэрыялаў, у т. л. па навук. асновах электраэразійнага метаду. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
М.І.Міцкевіч.
Тв.:
Электроэрозионная обработка металлов. Мн., 1988 (у сааўт.);
Изготовление деталей разделительных штампов электроэрозионным методом. М., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РХАТ (Іосіф Вацлававіч) (н. 27.9.1928, в. Залясінкі Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д-рмед.н. (1975), праф. (1979). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1952), працуе ў ім (з 1969 заг. кафедры). Навук. працы па перасадцы рагавіцы, лячэнні і прадухіленні траўмаў органаў зроку, выяўленні і лячэнні глаўкомы і катаракты. Распрацаваў і ўкараніў у клінічную практыку метад інтэрламелярнай кератапластыкі.
бел.вучоны ў галіне раслінаводства. Д-рс.-г.н. (1991), праф. (1995). Скончыў Адэскі с.-г.ін-т (1952, Украіна) і Маскоўскую с.-г. акадэмію (1955). З 1966 у БСГА. Навук. працы па раслінаводстве збожжавых культур.
Тв.:
Технология производства и качество продовольственного зерна. Мн., 1996 (у сааўт.);
Агробиологический контроль и оперативный уход за посевами зерновых культур. Горки, 1997 (разам з М.А.Казанінай, Л.К.Тупікавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́НСКІ (Мсціслаў Аляксандравіч) (1841—1914),
рускі вучоны ў галіне ветэрынарыі, заснавальнік эксперым. анкалогіі. Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1874). Магістр навук (1877). Працаваў вет. інспектарам. У 1875—77 правёў серыю прышчэпак злаякасных пухлін на жывёлах: прышчэпку (трансплантацыю) пухліны дарослага сабакі на шчаня і паўторную і перапрышчэпку; паклаў пачатак стварэння пухліннага штама.
Тв.:
О прививании раковых новообразований: Предварительное сообщение вет. врача Новинского // Мед. вестн. 1876. № 25.
Літ.:
Шабад Л.М. М.А.Новинский — родоначальник экспериментальной онкологии. М., 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУМО́ВІЧ (Сямён Сцяпанавіч) (н. 15.2.1922, г.п. Копысь Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Д-рмед.н. (1973). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1951). З 1951 у Бел.НДІ траўматалогіі і артапедыі. Навук. працы па эксперым. пратэзаванні, хірург. дапамозе пры прыроджанай і набытай паталогіі тазасцегнавога сустава, прыроджаных і сістэмных захворваннях дзіцячага ўзросту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІЦЕ́НКА (Міхаіл Піліпавіч) (2.11.1912, станіца Кабардзінская Апшэронскага р-на Краснадарскага краю, Расія — 9.5.1980),
бел.вучоны ў галіне нейрамарфалогіі і антрапалогіі. Д-рбіял.н. (1973). Скончыў Горкаўскі ун-т (1936). З 1960 у Аддзеле заалогіі і паразіталогіі АН Беларусі, у 1970—79 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Навук. працы па агульнай эвалюцыі, эвалюцыйнай марфалогіі галаўнога мозга, органаў пачуцця жывёл і чалавека, зоаэкалогіі.
Тв.:
Эволюция и мозг. Мн., 1969;
Головной мозг парнокопытных. Мн., 1970 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКО́ЛЬСКІ (Міхаіл Аляксандравіч) (н. 4.9.1935, с. Сількавічы Барацінскага р-на Калужскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Канд.мед.н. (1972), праф. (1991). Скончыў Смаленскі мед.ін-т (1961). З 1975 у Віцебскім мед. ун-це (з 1982 дэкан, у 1984—92 заг. кафедры, з 1997 прарэктар). Навук. працы па хірургіі пашкоджанняў і захворванняў пазваночніка, магнітатэрапіі.
Тв.:
Одномоментный передний и задний спондилодез // Ортопедия, травматология и протезирование 1984. № 8;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАВА (Ганна Аляксандраўна) (н. 25.5.1933, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне дэндралогіі. Канд.біял.н. (1963). Дачка А.Л.Новікава. Скончыла Украінскую с.-r. акадэмію (1955). У 1960—91 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па марфалогіі, фізіялогіі і біял. асаблівасцях дрэвавых раслін, фітаэкалогіі, фітатэрапіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Биология древесных растений. Мн., 1975 (у сааўт.);
Рост и развитие древесных растений в зависимости от светового режима. Мн.. 1985;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ (Дзмітрый Кузьміч) (н. 10.8.1938, в. Рай Манастыршчынскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне імуналогіі. Д-рмед.н. (1974), праф. (1980). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1961) і з 1964 працуе ў ім (з 1985 заг. кафедры). Навук. працы па метадах імунадыягностыкі, проціпухлінных рэакцыях лейкацытаў, клінічнай алергалогіі, бранхіяльнай астме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСВІ́ЖСКАЯ-АТАЛЕ́СКАЯ (Шыфра Шлёмаўна) (26.11.1897, Мінск — люты 1981),
бел.вучоны ў галіне ўнутр. хвароб. Д-рмед.н. (1957), праф. (1962). Скончыла 2-і Маскоўскі ун-т (1925). З 1928 у Мінскім мед. ін-це, у 1960—69 у Бел.НДІ удасканалення ўрачоў (заг. кафедры). Навук. працы па функцыі ўнутр. органаў пры склероме, кіслародным галаданні, таксікозах.
Тв.:
Состояние внутренних органов у больных склеромой // Склерома. Киев, 1959;
К биохимической характеристике коронарной недостаточности (у сааўт.) // Терапевтический архив. 1963. Т. 35, № 4.