геалагічная канцэпцыя паходжання горных парод канца 18 — пач. 19 ст.Засн.ням. вучоным А.Г.Вернерам на ўяўленнях аб паходжанні ўсіх горных парод (у т. л. вывергнутых) з вод першаснага Сусветнага акіяна, які ўкрываў паверхню Зямлі, атаксама з вод «сусветнага патопу», аб фарміраванні і пераўтварэнні іх у выніку марскога асадканамнажэння. З 1820-х г., калі былі абгрунтаваны навук. ўяўленні аб вывергнутых і асадкавых пародах, Н. страціў значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЛЮ́ВІЙ (ад лац. proluo выношу цячэннем),
комплекс рыхлых адкладаў часовых водных патокаў. Тэрмін прапанаваў рус. геолаг А.П.Паўлаў у 1914. Утвараецца каля падножжа гор, атаксама ў конусах вынасу далін і яроў. Складаецца з вял. абломкаў і валуноў горных парод, галькі, жвіру і інш., якія зменьваюцца да перыферыі дробназярністымі пяскамі, супескамі, лёсападобнымі суглінкамі і глінамі. Злучаныя конусы вынасу ўтвараюць пралювіяльныя шлейфы. На Беларусі П. трапляецца ў межах узгорыста-градавага (Беларуская града) і ярыстага рэльефу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАБІЛІЗА́ЦЫІ-ЛАБІЛІЗА́ЦЫІ З’Я́ВАў оптыцы,
змена ўстойлівасці электронна-ўзбуджаных шмататамных малекул. Адбываецца ў выніку абмену вагальнай энергіяй паміж узбуджанымі малекуламі ў газавай фазе з малекуламі пабочных газаў пры іх сутыкненнях з захаваннем электроннай энергіі ўзбуджэння. Выяўляецца па зменах эфектыўнасці, працягласці, атаксама спектраў флуарэсцэнцыі малекул. Адкрыта М.А.Барысевічам і рас. фізікам Б.С.Непарэнтам (1955). Адкрыццё С.-л.з. садзейнічала стварэнню лазераў на пары арган. злучэнняў. Выкарыстоўваецца ў спектраскапіі, люмінесцэнцыі, фотахіміі, лазернай фізіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫПАНАСАМО́ЗЫ,
інфекцыйныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюць трыпанасомы. Адрозніваюць амер. і афр. (гл.Сонная хвароба). Амер. Т. (хвароба Шагаса) перадаецца ад хворага чалавека (або жывёлы) пры ўкусах насякомых-крывасмокаў (напр., клапоў), таксама пры злучцы жывёл (гл.Злучная хвароба). У чалавека на месцы ўкусу ўтвараецца цёмна-чырв. ўшчыльненне з рэгіянарным лімфадэнітам, потым развіваецца генералізаваная інфекцыя з т-рай, дробнаплямістай высыпкай, павелічэннем печані, селязёнкі, пашкоджаннем сэрца, нерв. сістэмы і інш. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭКТАНАСФЕ́РА, тэктасфера,
вонкавая абалонка цвёрдай Зямлі, якая ўключае зямную кару і верхнюю мантыю (да глыб. каля 400 км) або ахоплівае літасферу і астэнасферу, дзе ў асноўным і адбываюцца тэктанічныя, атаксама магматычныя і метамарфічныя працэсы. Для Т. характэрна верт. і гарыз. неаднароднасць фіз. уласцівасцей і саставу парод, якія складаюць яе. Т. даследуецца геалагічнымі (палявыя назіранні, свідраванне, горныя распрацоўкі), геафіз. (глыбіннае сейсмічнае і магнітатэлурычнае зандзіраванне, сейсмастратыграфія, сейсматамаграфія) і інш. метадамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІМІЯТЭРАПІ́Я (ад хімія + тэрапія),
раздзел фармакатэрапіі; лячэнне інфекц., паразітарных хвароб і пухлін хіміятэрапеўтычнымі сродкамі. Тэрмін прапанаваў у пач. 20 ст. П.Эрліх. Напачатку з’явілася Х. інфекц. хвароб, пазней — злаякасных хвароб. Задачы Х.: адшуканне новых хіміятэрапеўт. сродкаў, распрацоўка спосабаў іх атрымання, вывучэнне спектра і механізмаў дзеяння гэтых сродкаў на ўзбуджальнікаў заразных хвароб і пухлінныя клеткі, атаксама выпрацоўка рацыянальных метадаў іх выкарыстання. Цесна звязана з фармакалогіяй, мікрабіялогіяй, паразіталогіяй, імуналогіяй і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННА-ПРАМЯНЁВАЯ ПЕЧ,
высокавакуумная печ для атрымання асабліва чыстай сталі і тугаплаўкіх матэрыялаў. Награванне ў ёй заснавана на пераўтварэнні кінетычнай энергіі электронаў, паскораных пры іх ударах аб паверхню аб’екта, што награваецца. Гл.таксамаЭлектронна-прамянёвы пераплаў.
Схемы канструкцый электронна-прамянёвых пячэй: а — з несфакусіраваным прамянём; б — з факусіраваным прамянём; РЭ — расходны электрод; КК — кальцавы катод; А — паскаральны анод; МФС — магнітная факусіруючая сістэма; Кр — крышталізатар; Зл — злітак; ВС — вакуумная сістэма; Ш — шыхта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАЎЛЯ́НЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,
будаўнічыя канструкцыі (фермы, аркі, рамы, скляпенні, бэлькі і інш.), зробленыя поўнасцю ці пераважна з драўніны. Д.к. — адны з найб. старажытных (гл.Драўлянае дойлідства). Выкарыстоўваюць у жыллёвых і грамадскіх будынках, мастах, эстакадах, с.-г. збудаваннях і інш.
Адрозніваюць Д.к. з бярвён, брусоў і дошак, якія злучаюцца ўрубкамі, шпонкамі, нагелямі, балтамі, цвікамі, метал. мацаваннямі, атаксама склейваннем (гл.Клееныя канструкцыі). Яны лёгкія і дастаткова трывалыя. Іх устойлівасць супраць загнівання, вільгаці і агню павышаюць антысептычнымі сродкамі, антыпірэнамі, спец. вогнеахоўнымі пакрыццямі, гідраізаляцыяй. У Д.к. выкарыстоўваюць таксамадраўнянастружкавыя пліты, драўнянавалакністыя пліты, іншыя драўняныя матэрыялы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭТЭ́КТАР (ад лац. detector адкрывальнік) у радыётэхніцы, прылада для дэтэктыравання высокачастотных эл. ваганняў. Адрозніваюць амплітудныя, частотныя і фазавыя Д. Выкарыстоўваюцца ў вяшчальных, сувязных і тэлевізійных радыёпрыёмніках, вымяральных прыладах і інш. для вылучэння мадулюючых частот, якія нясуць інфармацыю.
Амплітудны Д. мае актыўны элемент (лямпавы або паўправадніковы дыёд) і фільтр ніжніх частот. Нізкачастотнае напружанне, што вылучаецца на выхадзе фільтра, адпавядае закону мадуляцыі. Амплітуднае дэтэктыраванне магчыма таксама ажыццявіць лінейным змяненнем (у часе) праводнасці электроннай прылады ў такі з нясучай частатой ваганняў (сінхронны Д.). У частотных і фазавых Д. частотна- і фазава-мадуляваныя ваганні спачатку пераўтвараюцца ў амплітудна-мадуляваныя, якія потым дэтэктыруюцца амплітудным дэтэктарам. Гл.таксама Дыскрымінатар.
А.П.Ткачэнка.
Схемы дэтэктара: а — паралельнага амплітуднага; б — балансавага фазавага; LKCK — вагальны контур; R, C — нагрузка дэтэктара; D, D1, D2 — дыёды; RфCф — фільтр ніжніх частот; Uувх, Uвых — уваходнае і выхадное напружанне; Tp — трансфарматар; E — крыніца апорных ваганняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛМЫ́ЦКАЯ МО́ВА адна з мангольскіх моў. Пашырана на тэр. Калмыкіі, часткова ў Астраханскай, Растоўскай абласцях, у Стаўрапольскім краі, атаксама ў Кіргізіі (раён воз. Ісык-Куль). Вылучаюцца 2 дыялекты: дэрбецкі і таргуцкі. Для фанетыкі характэрны кароткія і доўгія галосныя, сінгарманізм. Назоўнікі маюць катэгорыі ліку і склону, катэгорыя роду адсутнічае. Прыметнікі дапасуюцца да назоўнікаў. Дзеясловы захоўваюць катэгорыі трывання, стану, ладу, часу, асобы, ліку. У лексіцы значная колькасць запазычанняў з санскрыту, тыбецкай, кіт., араб., перс. і цюрк. моў, атаксама з рускай. У 1648—1924 калмыкі карысталіся зая-кандзіцкім пісьменствам (гл.Мангольскае пісьмо), на якім існуе багатая л-ра. У 1924 быў уведзены алфавіт на аснове рус. графікі, у 1931—38 ужываўся латынізаваны алфавіт, з 1938 пісьменства на аснове рус. графікі.
Літ.:
Павлов Д.А. Современный калмыцкий язык: Фонетика и графика. Элиста, 1968;
Грамматика калмыцкого языка: Фонетика и морфология. Элиста, 1983;
Бардаев Э.Ч. Современный калмыцкий язык: Лексикология Элиста, 1985.