Адбыўся 8—10.7.1993 у Мінску. 996 дэлегатаў ад бел. арг-цый з Беларусі і бел. суполак з замежжа. Арганізаваны Згуртаваннем беларусаў свету (ЗБС) «Бацькаўшчына». Мэта: аб’яднанне беларусаў свету і арганізац. афармленне сусв.бел. супольнасці як новай грамадскай структуры на карысць нац. адраджэння і будаўніцтва самастойнай бел. дзяржавы. З’езд прыняў дэкларацыю аб прынцыпах дзярж. будаўніцтва Беларусі, заяву па вайсковым пытанні, рэзалюцыю аб падтрымцы дзейнасці ЗБС «Бацькаўшчына», пастанову аб Радзе прадпрымальнікаў бел. дыяспары і інш. Далей з’езд працаваў як кангрэс ЗБС «Бацькаўшчына», на якім выбраны новы кіруючы орган — Вял. рада з прадстаўнікоў бел. арг-цый Беларусі і замежжа (97 чал.), а таксама прэзідэнт ЗБС (Р.Гарэцкі) і старшыня Рады (Г.Сурмач). У адпаведнасці з праграмай з’езда праведзены сустрэчы яго ўдзельнікаў з грамадскасцю Беларусі, Купалле на Стаўбцоўшчыне і ў в. Баркалабава (Быхаўскі р-н), Нарачанскі форум для дзяцей і моладзі, выстаўка твораў мастацтва з Беларусі і замежжа.
Г.І.Сурмач.
Паштоўка, выпушчаная з нагоды правядзення Першага з’езда беларусаў свету. 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВАЯ КААПЕРА́ЦЫЯ,
добраахвотнае аб’яднанне дробных таваравытворцаў у прамысл.каап. арцелі. Існавала ў СССР у 1921—60. Мела на мэце садзейнічаць далучэнню саматужнікаў і рамеснікаў да гасп.буд-ва, павелічэнню выпуску тавараў шырокага ўжытку. развіццю нар.маст. промыслаў, павышэнню матэрыяльнага і культ. ўзроўню членаў арцелей. Гасп. дзейнасць П.к. будавалася на аснове статута. Арцелі аб’ядноўваліся ў каап.прамысл. саюзы паводле вытв. і тэр. прынцыпу ў горадзе, вобласці, краі, рэспубліцы, падпарадкоўваліся Цэнтр. савету прамысл. кааперацыі СССР (Цэнтрапрамсавет). Выпускалі будматэрыялы, мэблю, абутак, мелі прадпрыемствы тэкстыльнай, трыкатажнай, галантарэйнай, харч. вытв-сці, нар.маст. промыслаў, па здабычы і нарыхтоўцы мясц. відаў паліва і інш. На Беларусі арганізац. і кіруючым цэнтрам прамысл.каап. арцелей быў Белсаматужпрамсавет (з 1938 — Белпрамсавет). У 1950 у сістэме П.к. было 4270 прадпрыемстваў, на якіх працавала 51 тыс.чал. П.к. скасавана пастановай ЦККПСС і СМСССР ад 20.6.1960, яе прадпрыемствы сталі дзярж. формай уласнасці і перададзены ў сістэму мін-вамясц. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫ́ПЯЦКАЯ ВАЕ́ННАЯ ФЛАТЫ́ЛІЯ,
аператыўнае аб’яднанне баявых суднаў у ліп. — вер. 1919 на стыку 16-й арміі Зах. фронту з 12-й арміяй Паўд.Зах. фронту. Створана на р. Прыпяць і яе прытоках на базе Прыпяцкага атрада рачных суднаў, папоўнена атрадам ваенных маракоў з Чудской, Латвійскай флатылій і Заходнядзвінскай ваеннай флатыліі і караблямі Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Гал. базы — г.Мазыр і ст. Калінкавічы, тылавая — Нароўля, аператыўная — Багрымавічы. У склад флатыліі ўвайшлі 7 узбр. параходаў, 7 мотакатэраў, паравы баркас, некалькі баржаў, Нараўлянская суднарамонтная майстэрня, майстэрні на прыстані Пхоў. У ліп. маракі флатыліі разам з часцямі Чырв. Арміі вызвалілі ад польскіх войск Тураў, у жн. ўдзельнічалі ў стварэнні Мазырскага ўмацаванага раёна. У вер. 1919 вызвалілі Петрыкаў і прадухілілі захоп праціўнікам Мазыра. Пастановай РВССав. Расіі ад 27.8.1919 Прыпяцкая флатылія ўключана ў склад Дняпроўскай ваен. флатыліі (да 26.9.1919 выконвала самастойныя задачы). Камандуючыя: М.А.Іокіш, П.І.Пашкін (з 10.8.1919), камісар А.М.Кульберг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫДЛЕ́ЎСКІ Лявон (14.10.1903, в. Ульянавічы Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 24.10.1953),
бел.паліт. і грамадскі дзеяч. Скончыў Віленскую бел. гімназію (1923), Вышэйшы політэхн.ін-т у Подзебрадзі (1929, Чэхаславакія). У 1917—20 навучэнец Слуцкай бел. гімназіі, сябра культ.-асв.т-ва«Папараць-кветка». Удзельнік Слуцкага паўстання 1920 і антысав. партыз. руху на Палессі да 1921. У час навучання ў Чэхаславакіі ўваходзіў у Аб’яднаннебел. студэнцкіх арг-цый (АБСА) замежжа і Зах. Беларусі. З 1929 у Францыі; ініцыятар стварэння і адзін з кіраўнікоў «Хаўрусу беларускай працоўнай эміграцыі ў Францыі» ў Парыжы (1930—31). У 1939 уступіў у франц. замежны легіён; удзельнік франц. Супраціўлення ў гады 2-й сусв. вайны. У 1947 абраны сакратаром прэзідыума, пазней — віцэ-прэзідэнтам Рады БНР. У ліст. 1948 на 1-м сусв. з’ездзе бел. эміграцыі абраны старшынёй «Сусветнага аб’яднання беларускай эміграцыі». Падтрымліваў цесныя сувязі з Бел. домам ордэна марыянаў і інш.рэліг. арг-цыямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙНСКІ САЮ́З 1806—13 (ням. Rheinbund, франц. Confédération du Rhin),
аб’яднанне большасці герм. дзяржаў пад пратэктаратам Францыі ў перыяд напалеонаўскіх войнаў. Засн. па патрабаванні франц. імператара Напалеона I паводле дагавора ад 12.7.1806 (падпісаны ў Парыжы) паміж Францыяй і 16 княствамі Зах. і Паўд. Германіі. Гэтыя княствы аддзяляліся ад «Свяшчэннай Рымскай імперыі» (6.8.1806 яна ліквідавана) і ўступалі ў ваен. саюз з Францыяй (абавязваліся паставіць апошняй у выпадку вайны 63 тыс. вайскоўцаў), становячыся фактычна яе васаламі. У большасці дзяржаў саюза быў уведзены і дзейнічаў Французскі грамадзянскі кодэкс 1804. Да 1811 далучыліся яшчэ 20 дзяржаў Зах., Сярэдняй і Паўн. Германіі (4 каралеўствы, 5 вял. герцагстваў і 11 герцагстваў, акрамя Прусіі і некалькіх малых дзяржаў). У 1808 ахопліваў пл. 325 800 км² з 14,61 млн. жыхароў, да 1811 скараціўся да 283 100 км² з 13,3 млн. жыхароў. Выкарыстоўваўся Напалеонам для забеспячэння франц. панавання ў Германіі. Распаўся пасля паражэння франц. войск у Лейпцыгскай бітве 1813.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ННЫ СПОРТ,
скарасны спуск на спарт. санках па спец. трасах. Спарт. санкі гібкія, з камбінаванымі (дрэва, метал) палазамі, выш. 15 см, даўж. 124—150 см, шыр. каляі да 45 см. Бываюць 1- і 2-месныя. Спартсмен кіруе санкамі лежачы на спіне, нагрузку на палазы змяняе пры дапамозе нацяжнога рэменя або перамяшчэннем цэнтра цяжару. Трасы штучныя, лядовыя на бетоннай ці драўлянай аснове, даўж. 700—1250 м, з 11—18 віражамі, шыр. лядовага жолаба 1,3—1,5 м, нахіл трасы да 10°.
Узнік у Швейцарыі ў канцы 19 ст. Першыя міжнар. спаборніцтвы адбыліся ў 1883 (г. Давос). Міжнар.аб’яднанне (Саюз) па С.с. ўзнікла ў 1913 (г. Дрэздэн, Германія), Міжнар. федэрацыя С.с. — у 1957. Чэмпіянаты Еўропы праводзяцца з 1914, свету — з 1955. З 1964 спаборніцтвы ўваходзяць у праграму Алімп. гульняў. Найб. развіты С.с. у Аўстрыі, Германіі, Італіі, Нарвегіі, Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Швейцарыі і інш.
На Беларусі секцыя С.с. створана ў 1968 (Мінскі аўтазавод). 1-ы чэмпіянат Беларусі праведзены ў 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УКРАІ́НСКАЯ НАРО́ДНАЯ РЭСПУ́БЛІКА (УНР). Абвешчана 7(20).11.1917 у Кіеве Укр.цэнтр. радай
(УЦР) як укр.нац. дзяржава ў складзе федэратыўнай Расіі, з 9(22).1.1918 — незалежная дзяржава. 29.4.1918 ген. П.П.Скарападскі пры падтрымцы герм.акупац. войск скінуў УЦР і ліквідаваў УНР, замест якой абвешчана Укр. дзяржава (Гетманшчына). У снеж. 1918 УНР адноўлена Укр. дырэкторыяй. У 1918—20 УНР знаходзілася ў стане процістаяння з РСФСР, Укр.Сацыяліст.Сав. Рэспублікай (УССР) і белагвардз. урадам ген. А.І.Дзянікіна, была ў саюзе з краінамі аўстра-герм.ваен. блоку і Польшчай. У студз.—ліст. 1919 існавала Саборная Украіна — аб’яднанне УНР і Заходнеўкр. Нар. Рэспублікі (створана ў ліст. 1918 у Галіцыі). Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 амаль усе ўкр. этнічныя землі ўвайшлі ў склад УССР і Польшчы. Урад УНР да 1965 існаваў у эміграцыі пад кіраўніцтвам С.В.Пятлюры (да 1926),
потым А.Лявіцкага і С.Вятвіцкага. Больш падрабязна пра УНР гл. ў арт.Цэнтральная рада, Украінскай дырэкторыі ўрад і ў раздзеле Гісторыя арт.Украіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТАЙН (Stein) Генрых Фрыдрых Карл (26.10.1757, г. Насаў, — 29.6.1831),
нямецкі дзярж. дзеяч. Барон. З 1780 на дзярж. службе. З 1804 міністр дэпартамента акцыз, пошлін, фабрык і гандлю, з 1807 1-ы міністр прускага ўрада. Пасля паражэння прускай арміі ў Іена-Аўэрштэцкай бітве 1806 распачаў рэформы з мэтай мадэрнізацыі і ўзмацнення прускай дзяржавы (гл.Штайна — Гардэнберга рэформы). Вёў перагаворы з Францыяй па пытаннях павелічэння прускай арміі і змяншэння ваен. кантрыбуцыі (скончыліся падпісаннем Парыжскай канвенцыі 8.9.1808). Пад націскам Напалеона I звольнены ў адстаўку. З мая 1812 у Расіі, дарадчык імператара Аляксандра I. Узначальваў Ням.к-т, які адыграў значную ролю ў вызваленні Германіі ад франц. панавання. У 1813—14 на чале цэнтр. камісіі па кіраванні вызваленымі тэр. Германіі. Прыхільнік ідэі стварэння нац.ням. дзяржавы (з вер. 1812 планаваў заключэнне уніі паміж Прусіяй і Аўстрыяй і аб’яднанне пад іх кіраваннем інш.ням. дзяржаў). З 1827 чл. прускага Дзярж. савета. Заснавальнік ням.гіст.т-ва (1819).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ РЭСПУБЛІКА́НСКІ САЮ́З МО́ЛАДЗІ (БРСМ),
добраахвотнае грамадскае маладзёжнае аб’яднанне. Створаны 6.9.2002 на аб’яднаўчым з’ездзе Бел.патрыят. саюза моладзі і Бел. саюза моладзі. Дзейнічае на аснове статута. Вышэйшы орган — з’езд, які праводзіцца не радзей як 1 раз у 3 гады. Асн. мэты — стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзеянне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадз. супольнасці, заснаванай на патрыят. і духоўна-маральных каштоўнасцях бел. народа; садзейнічае распрацоўцы юрыд. і сац.-эканам. гарантый моладзі, што ўраўноўваюць яе магчымасці з інш.сац. групамі; падтрымлівае ініцыятывы, скіраваныя на інтэлектуальнае, духоўнае, фіз. развіццё моладзі, стварэнне ўмоў для развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці; удзельнічае ў распрацоўцы маладзёжных праграм і інш. Аб’ядноўвае юнакоў і дзяўчат ва ўзросце 14—31 гадоў. На 1.1.2003 дзейнічалі ЦК, Бюро і Сакратарыят, 7 абкомаў, у т. л. Мінскі гар., 128 райкомаў, у т. л. 9 у Мінску, 23 гаркомы, 10 райкомаў у буйных гарадах, 12 пярвічных арг-цый з правамі райкомаў, якія аб’ядноўвалі каля 54 тыс.чл. БРСМ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1848-49 У ГЕРМА́НІІ,
адна з рэвалюцый 1848—49 у Еўропе. Ставіла за мэту аб’яднанне Германіі і лібералізацыю паліт. жыцця. Штуршком да яе стала рэвалюцыя 1848 у Францыі. Пачалася з выступлення ў Бадэне (27 лют.), і ў хуткім часе ахапіла большасць германскіх дзяржаў. Найб. значныя падзеі адбыліся ў Аўстрыі (гл.Рэвалюцыя 1848—49 у Аўстрыі) І Прусіі. У Берліне дэманстрацыі рамеснікаў, рабочых, студэнтаў і гандляроў перараслі 18 сак. ў нар. паўстанне. Пад яго націскам кароль Прусіі вымушаны быў скасаваць цэнзуру, пагадзіцца са скліканнем прускага Нац. сходу і вывесці войскі са сталіцы. 29 сак. створаны ўрад Прусіі на чале з лідэрамі ліберальнай апазіцыі Л.Кампгаўзенам і Д.Ганземанам. 22 мая пачаў працу Нац. сход Прусіі; большасць месцаў у ім належала лібералам, якія стаялі за ліберальную канстытуцыю, але супраць радыкалізацыі рэвалюцыі. 18.5.1848 у Франкфурце-на-Майне пачаў дзейнасць агульнагерм. Нац. сход, т.зв. Франкфурцкі парламент, скліканы для вырашэння пытання пра аб’яднанне Германіі; большасць у ім таксама належала лібералам. Але створаны сходам часовы імперскі ўрад на чале з аўстр. эрцгерцагам Іаганам не быў падтрыманы Аўстрыяй, Прусіяй і інш.ням. дзяржавамі. На сходзе распачалася барацьба паміж прыхільнікамі «вялікагерманскага» (з удзелам Аўстрыі) і «малагерманскага» (без Аўстрыі) варыянтаў герм. дзяржавы. Тым часам паражэнне паўстання ў Аўстрыі ў кастр. 1848 падштурхнула караля Прусіі да роспуску прускага Нац. сходу (8 ліст.), прызначыць новы ўрад на чале з кансерватыўнымі дзеячамі і ўвесці ў Берлін войскі. У снеж. 1848 уступіла ў дзеянне канстытуцыя, якая павялічыла паўнамоцтвы караля пры захаванні шэрагу дэмакр. свабод. Франкфурцкі парламент працягваў працу, выдаў у снеж. 1848 «Асн. правы нямецкага народа», а 27.3.1849 — імперскую канстытуцыю на аснове «малагерманскага» праекта. «Імператарам немцаў» быў абраны кароль Прусіі Фрыдрых Вільгельм IV. Аднак 28.4.1849 ён адмовіўся ад імперскай кароны, а ў маі—чэрв. 1849 прускія войскі задушылі паўстанні ў абарону канстытуцыі ў Саксоніі, Рэйнскай вобл., Пфальцы і Бадэне. 18 чэрв. ўрад Вюртэмберга разагнаў Нац. сход, які пэўны час яшчэ працягваў збірацца ў Штутгарце. Нягледзячы на няўдачу з аб’яднаннем Германіі, рэвалюцыя паспрыяла лібералізацыі паліт. жыцця ў ням. дзяржавах і хуткаму іх капіталіст. развіццю.
Літ.:
Степанова Е.А., Левикова С.З. Борьба за единую демократическую Германию в период революции 1848—1849 гг.М., 1955;
Кан С.Б. Немецкая историография революции 1848—1849 гг. в Германии. М., 1962;
Галкин И.С. Создание Германской империи, 1815—1871 гг.М., 1986.