род кветкавых раслін сям. губакветных. Каля 6 відаў. Пашыраны пераважна ва Усх. Міжземнамор’і. Стараж. культура М. садовы (M. hortensis) вырошчваецца ў Амерыцы, Паўн. Афрыцы, Паўд. Азіі, Еўропе, у т. л. на Беларусі.
М. садовы ў культуры аднагадовая расліна выш. 20—50 см. Сцёблы прамыя, галінастыя. Лісце дробнае, шараватае, падоўжана-авальнае са шматлікімі залозкамі. Кветкі дробныя, белыя, ружовыя або чырванаватыя, у кароткіх коласападобных суквеццях. Плод — арэшак. Лісце і кветкі маюць 0,3—0,4% эфірнага алею, іх ужываюць як прыправу, у кансервавай і лікёра-гарэлачнай прам-сці. Лек., харч., меданосная расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛІ́СА (Melissa),
род кветкавых раслін сям. губакветных. 3—4 віды. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі інтрадукавана і культывуецца М. лекавая, або мята лімонная (M. officinalis).
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. 45—125 см. Сцёблы прамастойныя, 4-гранныя, галінастыя. Лісце чаранковае, яйцападобнае. Кветкі дробныя, белыя, жаўтаватыя, ружовыя ў кальчаковых суквеццях у пазухах лісця. Плод — арэшак. Лісце і верхавінкі парасткаў М. лекавай маюць эфірны алей з пахам лімона. Выкарыстоўваецца ў вінаробнай, парфумернай і фармацэўтычнай прам-сці. Лек., харч. (прыпраўная), эфіраалейная і меданосная расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛЬНІЧЭ́НКА (Эдуард Міхайлавіч) (н. 20.10.1939, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне стаматалогіі. Д-рмед.н. (1988), праф. (1989). Засл. дз. нав.Беларусі (1997). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1966), з 1972 працуе ў ім (з 1979 заг. кафедры). Навук. працы па захворваннях слізістых абалонак поласці рота, эпідэміялогіі і прафілактыцы карыесу, дзіцячай стаматалогіі.
Тв.:
Заболевания пародонта и слизистой оболочки полости рта у детей. М., 1983 (разам з Т.Ф.Вінаградавай, В.П.Максімавай);
Вирус простого герпеса и его роль в патологии человека. Мн., 1986 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕН-АНЖУ́,
парода буйной рагатай жывёлы мяснога кірунку. Выведзена ў Францыі скрыжаваннем парод мансель (мясц.) і дурхен (англ.). Гадуюць у Францыі. На Беларусі — у доследна-племянной гаспадарцы «Куранец» Вілейскага р-на.
Касцяк і галава цяжкія, лоб шырокі, шыя тоўстая, кароткая, тулава шырокае, доўгае, спіна прамая, грудзі глыбокія, паясніца кароткая, крыж доўгі, мясныя формы добра выяўленыя. Масць чырв., чырв.-пярэстая. Маса кароў 750—900, бугаёў 1200—1350 кг Скараспелыя. Мяса высокай якасці. Сярэдні гадавы надой 2,9 т (рэкордны 3,8 т). Непатрабавальныя да кармоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ ЖАНО́ЧЫ ДЗЕНЬ 8 САКАВІКА́,
дзень міжнар. салідарнасці жанчын у барацьбе за эканам., сац. і паліт. роўныя правы з мужчынамі. Рашэнне аб штогадовым святкаванні М.ж.д. прынята ў 1910 на 2-й Міжнар. канферэнцыі жанчын-сацыялістак у Капенгагене (Данія) па прапанове К.Цэткін. Упершыню праводзіўся ў 1911 у Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі і Даніі. У Расіі ўпершыню праведзены ў 1913, у Беларусі — у 1914. У СССР з 1965 паводле рашэння Вярх. Савета СССР непрацоўны дзень; захаваў такі статус пад інш. назвамі і ў многіх краінах СНД, у т. л. ў Рэспубліцы Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ВАКА́ЛЬНАЯ СТУ́ДЫЯ,
прыватная навучальная ўстанова канца 19 ст. ў Мінску. Існавала ў 1890—93 (?). Арганізатар і педагог Н.Муранская. Мела на мэце падрыхтоўку оперных і камерных спевакоў. Праграма навучання складалася з 2 курсаў: малодшага (пастаноўка голасу, развіццё дыхання, выраўноўванне рэгістраў, вакалізацыя і тэорыя музыкі) і старшага (вывучэнне класічнай і сучаснай вак. музыкі, дэкламацыя і фразіроўка, спец. падрыхтоўка да сцэны: фарміраванне рэпертуару, вывучэнне роляў, сцэн. прыёмаў і інш.). У зімовы сезон студыйцы наладжвалі публічныя канцэрты.
Літ.:
Пракапцова В.П. Мастацкая адукацыя ў Беларусі. Мн., 1999. С. 125—126.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ВАЕ́ННЫ САВЕ́Т,
вышэйшы часовы надзвычайны орган сав. улады на тэр. Мінскай губ. ў канцы 1918 — пач. 1919. Створаны 15.11.1918 паводле пастановы РВСЗах. арміі ў сувязі з эвакуацыяй ням. войск з тэр.Беларусі. Старшыня С.І.Берсан, члены: ваен. кіраўнік Барзінскі, паліт. камісар І.Ф.Скуратовіч. М.в.с. падпарадкоўваліся Бабруйскі і Маладзечанскі ваен. саветы. На вызваленай тэр. вёў работу па стварэнні рэўкомаў, органаў сав. улады, батрацкіх к-таў. Склаў паўнамоцтвы 6.1.1919, створаныя ім ваен. і цывільныя органы былі падпарадкаваны Мінскаму губернскаму ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЛЬЧУ́К (Сяргей Апанасавіч) (14.8. 1925, в. Скабін Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 20.7.1995),
бел. пісьменнік. Засл. работнік культ.Беларусі (1972). Скончыў БДУ (1951). З 1951 працаваў у выд-вах «Беларусь», «Мастацкая літаратура» (1972—80). Друкаваўся з 1949. Пісаў для дзяцей. Аўтар аповесці «Сто прыгод за адзін дзень» (1963), зб-каў апавяд. «Паштальён, шырэй крок!» (1968), «Зялёны лісточак» (1974), «Першы след» (1985). На бел. мову пераклаў паасобныя творы В.Асеевай, Ч.Айтматава, В.Біянкі, А.Вішні, А.Гайдара, Я.Дрды, Б.Жыткова, Р.Кіплінга, Я.Пермяка, Л.Панцялеева, Ю.Смуула і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ШАРАЎ (Алег Севяр’янавіч) (7.4.1922, г. Саратаў, Расія — 31.5.1997),
бел. вучоны ў галіне дзіцячай хірургіі. Д-рмед.н. (1967), праф. (1969). Засл. дз. нав.Беларусі (1980). Скончыў Саратаўскі мед.ін-т (1947). З 1954 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, у 1969—94 у Мінскім мед. ін-це (да 1990 заг. кафедры). Навук. працы па дзіцячай (гнойнай) хірургіі, кардыяхірургіі, педыятрычнай інтэнсіўнай тэрапіі.
Тв.:
Повреждения груди и их лечение. Мн., 1970;
Справочник по педиатрии. Мн., 1979 (у сааўт.);
Справочник по детской хирургии. Мн., 1980 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЛІ́ЕЎСКАЯ РА́ННЯЯ,
сорт грушы селекцыі Мліеўскай доследнай станцыі садаводства імя Л.П.Сімірэнкі (Украіна), атрыманы ад скрыжавання сартоў Эксперэн і Глыва ўкраінская. Перспектыўная для вырошчвання на Беларусі (акрамя Віцебскай вобл.).
Дрэва сярэднярослае з шырокапірамідальнай кронай сярэдняй гушчыні. Пладаносіць на 4—5-ы год пасля пасадкі. Зімаўстойлівая, адносна ўстойлівая да бактэрыяльнага раку і паршы. Плады сярэдняй велічыні (90—140 г). Афарбоўка светла-жоўтая з невял. румянцам, паверхня з дробнымі ржавымі пятнамі плямамі*. Мякаць белая, сакавітая, масляністая, салодкая. Спажывецкая спеласць — у сярэдзіне жніўня.