пашырэнне гігіенічных і мед. ведаў сярод насельніцтва пра фарміраванне свядомага і здаровага ладу жыцця; частка дзярж. сістэмы аховы здароўя. Грунтуецца на мед. дысцыплінах: педагогіцы, псіхалогіі, сацыялогіі і інш.Асн. ролю ў арганізацыі С.а. адыгрываюць установы санітарна-эпідэміялагічнай службы. С.а. ўключае: дзярж. фінансаванне, падрыхтоўку кадраў, развіццё матэрыяльна-тэхн. базы, навуковасць, масавасць і г.д. У канцы 1990 — пач. 2000-х г. набыла актуальнасць барацьба з курэннем, злоўжываннем алкаголю, гіпадынаміяй, нерацыянальным харчаваннем і г.д. Барацьба са СНІДам патрабуе растлумачальнай работы сярод насельніцтва пра фактары рызыкі перадачы віруса імунадэфіцыту чалавека і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЕ́НКА Георгій Дзмітрыевіч (н. 9.11.1923, с. Сватава Луганскай вобл., Украіна),
бел. літаратуразнавец, крытык. Канд.філал.н. (1970). Скончыў Харкаўскі ун-т (1950). Настаўнічаў, працаваў на ніве нар. асветы ў Беларусі. У 1970—94 выкладчык БДУ. Друкуецца з 1960. Даследуе рус.-бел., бел.-балгарскія літ. ўзаемасувязі, праблемы развіцця сучаснай бел. прозы і паэзіі, жанры і стылі бел. л-ры. Аўтар манаграфій «Іван Навуменка», «Ніл Гілевіч» (абедзве 1981), «Ф.В.Гладкоў. Семінарый» (1982), «Насуперак канону» (1997, пра А.А.Лойку), арт.пра А.Адамовіча, М.Арочку, Гладкова, М.Даніленку, В.Карамазава, М.Лынькова і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СТРА́ШНЫ СУД»,
у хрысціянскай эсхаталогіі суд, які канчаткова вызначыць лёс грэшнікаў і праведнікаў. Яго вытокі ў стараж.-егіп. вераванні ў замагільны суд Асірыса, на якім узважваюцца добрыя і злыя справы кожнага чалавека, і ў старазапаветным вучэнні пра «суд Яхве». У хрысціянстве «С.с.» звязваюць з другім прышэсцем Хрыста, які пасля завяршэння існавання чалавецтва здзейсніць суд над уваскрэслымі людзьмі. Вучэнне пра «С.с.» развівалася ў Евангеллях ад Матфея і Іаана, Апакаліпсісе, творах Яфрэма Сірына і інш.; замацавана ў хрысц.сімвале веры. Шэраг пратэстанцкіх кірункаў абвяргае літаральнае тлумачэнне «С.с.», а разглядае яго як сімвал, алегорыю. У ісламе «С.с.» адпавядае кіяма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЗІРА́ННЕ,
непасрэднае зрокавае ўспрыняцце прадметаў; пачуццёвы спосаб пазнання. У псіхалогіі вызначаецца як цэласна-інтуітыўнае паглыбленне ў прадмет, у эстэтыцы — як спецыфічны від духоўна-эстэт. дзейнасці, творчы працэс, пры якім суб’ект атрымлівае асалоду ад прадмета С. і ад самога працэсу С. У філасофіі вылучаюцца 2 асн. тлумачэнні С.: як звышпачуццёвае пазнанне ідэй, якое адкрывае перад чалавекам ісціну (Платон, І.Фіхтэ, Ф.Шэлінг, А.Шапенгаўэр), і як уяўленне пра адзінкавы прадмет, супрацьлеглае мысленню і адчуванню, якое патрабуе дадатковай катэгарыяльнай дапрацоўкі (І.Кант). Ням. фенаменолаг Э.Гусерль адрозніваў 2 тыпы С.: эмпірычнае (уяўленне пра адзінкавы прадмет) і эйдатычнае (спасціжэнне сутнасці з’яў).
рускі паэт, перакладчык. Скончыў Ленінградскі ун-т. Друкаваўся з 1935. У паэт. зб-ках «Святло ў вокнах» (1947), «Плячо ў плячо» (1952), «Адпачынак у верасні» (1964), «Сосны» (1972) і інш. роздум пра радзіму, апяванне рус. прыроды, боль-успамін пра ленінградскую блакаду. Пераклаў каля 50 твораў Я.Купалы. У перакладзе С. многія вершы Я.Купалы загучалі ўпершыню на рус. мове. Яго пераклады перадаюць не толькі змест і форму, але і інтанацыі, маст. своеасаблівасць паэзіі бел. паэта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЙФ Майсей Саламонавіч (4.9.1904, Мінск —23.12.1966),
яўрэйскі пісьменнік. Вучыўся ў БДУ, скончыў 2-і Маскоўскі ун-т (1933). У 1961—64 супрацоўнік час. «Савеціш Геймланд» («Савецкая Радзіма»). Друкаваўся з 1920. У кнігах «Вершы і паэмы» (1933), «Пралетарка, сястра мая» (1935), «Смерць або перамога» (1936) і інш. падзеі грамадз. вайны, тэмы барацьбы народаў супраць ням. фашызму, памяці пра вайну. Пісаў пра Беларусь (вершы «Беларусь», «Палессе», «Лявоніха», «Калі ласка», «Беларускі вакзал»), верш «Добры сусед» прысвяціў Я.Купалу. На бел. мову яго асобныя вершы пераклаў А.Зарыцкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́МАЎ Мікалай Аляксеевіч (4.2.1846, г. Ульянаўск, Расія — 28.1.1915),
расійскі фізік-тэарэтык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1867). З 1871 у Новарасійскім ун-це (г. Адэса; з 1875 праф.). У 1893—1911 у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па тэарэт. фізіцы, тэорыі зямнога магнетызму, тэорыі адноснасці і квантавай тэорыі. Рашыў задачу пра вагальныя працэсы ў неабмежаваным асяроддзі (1869), аб’яднаў метады матэм. тэорыі пругкасці і цяпла (1871), распрацаваў асновы вучэння пра рух энергіі і ўвёў паняцце шчыльнасці патоку энергіі (1874; гл.Умава вектар).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНІТА́РЫІ (ад лац. unitas адзінства),
1) у шырокім сэнсе — тое, што антытрынітарыі.
2) Прыхільнікі унітарыянства — плыні ў пратэстантызме, што адмаўляе догмат праСвятую Тройцу, хрысц. вучэнне пра грэхападзенне і царк.таінствы. Цярпелі ганенні і ад католікаў, і ад пратэстантаў. З 1652 кансалідаваліся ў Англіі. У 1796 створана першая унітарыянская царква ў ЗША. З 20 ст. назіраецца тэндэнцыя да аб’яднання У. з прадстаўнікамі інш. пратэстанцкіх рухаў: у 1928 у Англіі створана Ген. асамблея унітарыянскіх і свабодных хрысц. цэркваў, у 1961 — Унітарыянска-універсалісцкая асацыяцыя, якая аб’яднала 800 цэркваў і 300 абшчын у ЗША, Канадзе і Мексіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УТНАПІ́ШТЫМ, Ут-Напіштым,
герой вавілонскага міфа, які выратаваўся ў час сусв. патопу. Паводле міфа, бог Эа (гл.Энкі) папярэдзіў У. пра знішчэнне ўсяго жывога на Зямлі ў выніку патопу і параіў яму пабудаваць спец. карабель. На гэтым караблі (куды ён узяў «семя ўсяго жывога») У. з сям’ёй накіраваўся на востраў за «водамі смерці». Пасля патопу людзі ад сям’і У. зноў засялілі зямлю, а савет багоў дараваў У. бессмяротнасць. Міф быў пашыраны сярод народаў стараж. Б. Усходу, ён уключаны ў эпас праГільгамеша. У акадскай міфалогіі У. адпавядае Зіусудра, у шумерскай — Атрахасіс, у Бібліі — Ной.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЭТО́Н,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі сын бога Сонца Геліяса і німфы Клімены. Каб даказаць сваё паходжанне ад Геліяса, Ф. напрасіўся кіраваць сонечнай калясніцай бацькі, але не справіўся з агнядышнымі коньмі. Калясніца панеслася ў небяспечнай блізкасці ад Зямлі і ледзь не спаліла яе. Каб выратаваць Зямлю, Зеўс маланкай забіў Ф. Міф пра Ф. адлюстраваны ў ант. мастацтве, у творчасці мастакоў Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, П.Рубенса, Н.Пусэна і інш.; кампазітараў Д.Скарлаці, К.Сен-Санса і інш.Найб. значны літ. твор пра міфалагічнага героя Ф. — п’еса П.Кальдэрона дэ ла Баркі «Фаэтон, сын Сонца».