КУМАЧО́Ў (Уладзімір Іванавіч) (н. 9.9.1941, г. Горкі Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне меліярацыі. Д-ртэхн.н., праф. (1994). Скончыў БСГА (1965). У 1967—71 і з 1975 у БСГА. Навук. працы па аўтам. кіраванні глебавай вільгаццю, тэорыі грунтавой вады, кавітацыі. Распрацаваў тэорыю і сістэмы аўтам. кантролю і кіравання глебавай вільгаццю, тэорыю кавітацыйнай эрозіі матэрыялаў і спосаб стварэння кавітацыі.
Тв.:
Устойчивость нелинейной гидромелиоративной системы регулирования водного режима почвы // Водное хозяйство и гидротехническое строительство. Мн., 1987. Вып. 16.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎТУНЕ́НКА (Аляксандр Мікалаевіч) (8.2.1954, г. Іркуцк, Расія),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1994). Скончыў Кіеўскі ін-т інжынераў грамадз. авіяцыі (1976). З 1979 у Дзяржплане БССР. У 1986—92 у вытв. аб’яднанні «Спектр», Бел.навук.-вытв. аб’яднанні выліч. тэхнікі. З 1994 прэзідэнт кансорцыума «Навука. Эканоміка. Права». Даследуе праблемы эканомікі і функцыянавання прадпрыемстваў ва ўмовах рынку, удасканалення арганізац.-эканам. механізма інавацыйнага працэсу на макра- і мікраўзроўнях.
Тв.:
Инновации — основа конверсии и путь выхода из кризиса. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШЭ́ЎСКІ (Браніслаў Эдуардавіч) (н. 17.2.1951, в. Масцішча Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне фіз.-хім. гідрадынамікі. Д-рфіз.матэм.н. (1992). Скончыў БДУ (1973). З 1974 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі (з 1996 заг. сектара). У 1985—90 у БПІ. Навук. працы па фіз.-хім. гідрадынаміцы намагнічвальных вадкадысперсных асяроддзяў, па структурна-тэрмадынамічным пераўтварэнні і з’явах дысіпатыўнай самаарганізацыі ў дысперснай фазе, што склала навук. аснову атрымання кампазіцыйных матэрыялаў з асаблівымі ўласцівасцямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНЭ́ ((Quesnay) Франсуа) (4.6.1694, г. Мер, Францыя — 16.12.1774),
французскі вучоны-эканаміст, заснавальнік школы фізіякратаў. Д-р медыцыны (1744). Прыдворны ўрач Людовіка XV. К. і яго школа абверглі асн. тэзіс меркантылізму аб узнікненні прыбытку з абарачэння і выводзілі прырост багацця з працэсу вытв-сці. У працы К. «Эканамічная табліца» (1758) упершыню зроблена спроба правесці аналіз грамадскага ўзнаўлення з пазіцыі вызначаных балансавых прапорцый паміж натуральнымі (рэчавамі) і вартаснымі зменамі грамадскага прадукту.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. экономические произведения. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРПІЧО́НАК (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 25.1.1942, в. Вяркуды Ушацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1996), праф. (1997). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1972). З 1975 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па эпізааталогіі с.-г. і свойскіх жывёл.
Тв.:
Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.);
Выращивание и болезни собак. Мн., 1993 (у сааўт.);
Справочник по болезням кроликов, нутрий и ондатр. Мн., 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРУ́ХІН (Уладзімір Іванавіч) (н. 6.7.1922),
расійскі вучоны і канструктар у галіне энергетыкі. Акад.Рас.АН (1992; чл.-кар. 1984). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1950). Працаваў канструктарам, у 1960—77 нач.КБ, гал. канструктарам — нам.ген. дырэктара ВА па навуцы і праектаванні. Навук. працы па газадынаміцы, цеплаабмене, аўтам. рэгуляванні, дынаміцы ротараў і вібраізаляцыі ў турбаўстаноўках. Распрацаваў канцэпцыю і стварыў аўтаматызаваныя паратурбінныя ўстаноўкі рознага прызначэння, даследаваў і стварыў высокаэфектыўныя праточныя ч. паравых турбін. Ленінская прэмія 1980, Дзярж. прэмія СССР 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБЛЁЎ (Міхаіл Васілевіч) (24.1.1923, в. Баркіна Пашахонскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія — 10.6.1987),
бел.вучоны ў галіне фармакалогіі. Д-рмед.н. (1966), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1983). Скончыў Яраслаўскі мед.ін-т (1952). У 1960—87 заг. кафедры Гродзенскага мед. ін-та. Навук. працы па ўплыве вытворных дытыякарбамінавай к-ты на арганізм жывёл, пошуку і вывучэнні сродкаў па барацьбе з гіпаксіяй.
Тв.:
Производные дитиокарбаминовой кислоты. Мн., 1971;
Противогипоксические средства. Мн., 1976 (разам з П.І.Лукіенкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́НДАШАЎ (Юрый Мікалаевіч) (н. 15.10.1947, г. Волагда, Расія),
бел.вучоны-псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1991), праф. (1993). Скончыў Ленінградскі ун-т (1972). З 1977 у БДУ, з 1982 у Бел.пед. ун-це (з 1992 заг. кафедры ўзроставай і пед. псіхалогіі). Даследуе праблемы штучнага інтэлекту, псіхалогіі развіцця, метадалогіі псіхалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРСЕ́КА (Раман Міхайлавіч) (н. 1.5.1936, в. Ахрэмавічы Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1967), праф. (1992). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1957; цяпер Бел.дзярж.эканам.ун-т), працуе ў ім з 1965 (з 1979 прарэктар, з 1991 рэктар). Даследуе праблемы эканомікі і арганізацыі гандлю, развіцця вышэйшай эканам. адукацыі. Аўтар навук. дапаможнікаў для ВНУ «Арганізацыя гандлю» (1985), «Кіраванне працэсамі працы на прадпрыемствах гандлю» (1993, з М.І.Кабушкіным) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ЛІН (Васіль Мікалаевіч) (15.8.1897, г. Кіржач Уладзімірскай вобл., Расія — 1974),
бел.вучоны ў галіне заатэхніі. Д-рс.-г.н. (1960), праф. (1963). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя Ціміразева (1924). З 1959 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі, у 1962—71 у БДУ. Навук. працы па селекцыі с.-г. жывёл.
Тв.:
Значение искусственного осеменения в животноводстве. Мн., 1961;
Совершенствование породы крупного рогатого скота методом разведения по линиям. Мн., 1962;
Организация контроль-ассистентской службы в молочном скотоводстве. Мн., 1968.