КВА́САЎ (Мікалай Трафімавіч) (н. 15.3.1949, станіца Новаўладзіміраўская Тбіліскага р-на Краснадарскага краю, Расія),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. навук (1992), праф. (1995). Скончыў БДУ (1977). З 1980 у Бел. дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па радыяцыйнай фізіцы цвёрдага цела, мадэляванні працэсаў радыяцыйна-стымуляваных змен структуры тэрмадынамічна нераўнаважных крышталёў, стварэнні радыяцыйных тэхналогій у мікраэлектроніцы.

Тв.:

Термодинамический анализ состояния монокристаллического кремния после ионного легирования бором и импульсной термообработки (разам з У.​А.​Лабуновым, В.​Я.​Скобляй) // Физика и химия обработки материалов. 1989. № 5.

П.​А.​Пупкевіч.

т. 8, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІРЫ́ЛАЎ (Уладзімір Іванавіч) (н. 28.10.1939, г. Севастопаль, Украіна),

бел. вучоны ў галіне тэлекамунікацый. Д тэхн. н. (1993), праф. (1994). Скончыў Ленінградскі эл.-тэхн. ін-т (1963). З 1966 у Бел. дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па павышэнні эфектыўнасці шматканальных сістэм тэлекамунікацый. Распрацаваў новыя метады параметрычнай аптымізацыі, дыягностыкі, кантролю, вымярэння асн. параметраў якасці тэлекамунікацыйных сістэм.

Тв.:

Высокоэффективные системы информационного обмена для пространственно разнесенных телевизионных комплексов. Мн., 1989;

Системы кабельного телевидения на коаксиальных и волоконно-оптических линиях связи // Бытовая радиоэлектронная техника: Энцикл. справ. Мн., 1995.

т. 8, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ПЦІК (Іван Канстанцінавіч) (н. 27.9.1936, в. Рачкевічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны-селекцыянер. Д с.-г. н. (1996). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1997). Скончыў БСГА (1963). З 1963 у Бел. НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па селекцыі і стварэнні сістэмы ўзаемадапаўняльных раяніраваных сартоў азімай пшаніцы, распрацоўцы спосабаў інтэнсіўнай тэхналогіі атрымання збожжа. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.

Тв.:

Теоретические основы селекции зерновых культур на продуктивность. Мн., 1987 (у сааўт.);

Результаты и перспективы селекции озимой пшеницы в самообеспечении продовольственным зерном Республики Беларусь // Весці Акадэміі аграрных навук РБ. 1997. № 2.

т. 8, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́СМАЧ (Веніямін Аркадзевіч) (н. 1.10.1959, в. Талуі Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),

бел. гісторык. Д гіст. н. (1995). Скончыў БДУ (1982). З 1985 Выкладчык, дацэнт, заг. кафедры Віцебскага мед. ін-та. З 1998 заг. кафедры ўсеаг. гісторыі і сусв. культуры Віцебскага ун-та. Даследуе гісторыю знешняй культ. палітыкі Германіі ў новы і найноўшы час, сав.-герм. і бел.-герм. адносіны даваен. і пасляваен. часу, пытанні тэорыі і гісторыі культуры, гісторыю права замежных краін. Аўтар манаграфіі «Знешняя культурная палітыка Германіі ў гады Веймарскай рэспублікі (1919—1933 гг.)» (1994), навук. артыкулаў.

т. 8, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАСО́ЎСКІ (Анатоль Міхайлавіч) (н. 14.9.1935, в. Сіні Калодзеж Навазыбкаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне тэхналогіі металапалімерных матэрыялаў. Д тэхн. н. (1984), праф. (1990). Скончыў Бел. ін-т інжынераў чыг. транспарту (1958). З 1963 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац. АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні фізіка-хім. працэсаў плёнкаўтварэння ў вакууме пры ўздзеянні на палімеры і металаарган. злучэнні плазмы эл. разраду, лазернага і электроннага выпрамяненняў.

Тв.:

Получение тонких пленок распылением полимеров в вакууме. Мн., 1989 (разам з Я.​М.​Таўстапятавым).

т. 8, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАЎЦО́Ў (Міхаіл Паўлавіч) (8.11.1921, в. Леніна Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 4.10.1997),

бел. вучоны ў галіне гістамарфалогіі і эмбрыялогіі. Д мед. н. (1972), праф. (1974). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1951). З 1975 у Бел. дзярж. пед. ун-це (да 1984 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні клетачных элементаў кары наднырачнікаў і яе функцый, патагенезу алергічнага энцэфаліміэліту, уплыву розных рацыёнаў кармлення на гістамарфал. структуру органаў пацукоў.

Тв.:

Функционально-морфологические состояния гигантских клеток развивающегося надпочечника человека // Вопросы эндокринологии. Мн., 1970;

Надпочечники перинательного периода. Мн., 1978.

З.​Г.​Платонава.

т. 8, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРА́ЎЧАНКА (Леанід Іванавіч) (н. 10.8.1929, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1989), праф. (1981). Скончыў Усесаюзны завочны ін-т сав. гандлю ў Маскве (1957). З 1962 у Бел. эканам. ун-це. Навук. працы па праблемах тэорыі і метадалогіі аналізу гасп. дзейнасці ў гандлі, грамадскім харчаванні і інш. галінах эканомікі, фін. менеджменце ва ўмовах станаўлення і развіцця рыначных адносін. Аўтар падручніка «Аналіз гаспадарчай дзейнасці ў гандлі» (4-е выд., 1995).

Тв.:

Экономический анализ в общественном питании. Мн., 1980;

Анализ финансового положения предприятия. Мн., 1994.

т. 8, с. 468

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУГЛО́Ў (Сяргей Ільіч) (н. 8.5.1951, Масква),

бел. фізік-тэарэтык. Д фіз.-матэм. н. (1993), праф. (1996). Брат У.І.Круглова. Скончыў БДУ (1973). З 1976 у АН Беларусі, з 1986 у Бел. агр. тэхн. ун-це. Навук. працы па квантавай тэорыі поля і фізіцы элементарных часціц. Прапанаваў мадэль электраслабых узаемадзеянняў з састаўнымі базонамі Хігса, даследаваў непертурбатыўныя эфекты ў моцных узаемадзеяннях элементарных часціц.

Тв.:

Электромагнитные характеристики нуклонов в модели КХД—струн // Ковариантные методы в теоретической физике: Физика элементарных частиц и теория относительности. Мн., 1997. Вып. 4.

Л.​В.​Бароўка.

т. 8, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЗНЯЦО́Ў (Уладзімір Пятровіч) (н. 29.10.1944, Масква),

бел. вучоны ў галіне аўтам. кіравання. Д тэхн. н. (1990), праф. (1992). Брат А.П.Кузняцова. Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1966). З 1966 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1996 у Ін-це кіравання. Навук. працы па матэм. метадах тэорыі аўтам. кіравання, робататэхніцы, тэорыі нестацыянарных дыскрэтных сістэм, устойлівасці сістэм з нявызначанымі параметрамі. Распрацаваў сістэмы стабілізацыі скорасці і частаты, кіравання прамысл. робатамі, пазіцыйныя эл.-мех. сістэмы, эл.-прыводы.

Тв.:

Динамика нестационарных дискретных систем. М., 1980 (у сааўт.).

т. 8, с. 563

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЗЮКО́ВІЧ (Пётр Маркавіч) (н. 24.2.1924, в. Павязынь Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д мед. н. (1969), праф. (1970). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1950). З 1958 у НДІ туберкулёзу (з 1970 нам. дырэктара), з 1974 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па праблеме хірург. лячэння туберкулёзу, неспецыфічных захворванняў лёгкіх. Распрацаваў шэраг аперацый на лёгкіх, плеўры і бронхах.

Тв.:

Применение механического шва при хирургическом лечении туберкулеза легких. Мн., 1964;

Хирургическое лечение больных распространенными формами туберкулеза легких. Мн., 1973.

т. 8, с. 566

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)