СЦЯЦКО́ Павел Уладзіміравіч (н. 5.3.1930, в. Грабава Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1980), праф. (1983). Скончыў Гродзенскі пед. ін-т (1953), працаваў у ім, потым у Мінскім пед. ін-це. З 1981 заг. кафедры Гомельскага, з 1990 — Гродзенскага ун-таў. Даследуе праблемы лексікалогіі, фаналогіі словаўтварэння, этымалогіі, граматыкі бел. літ. мовы, дыялекталогіі. Аўтар «Дыялектнага слоўніка: (З гаворак Зэльвеншчыны)» (1970), кн. «Народная лексіка» (1970), «Народная лексіка і словаўтварэнне» (1972), «Беларускае народнае словаўтварэнне: Афіксальныя назоўнікі» (1977); сааўтар «Беларускай граматыкі» (ч. 1, 1985), «Руска-беларускага слоўніка лінгвістычных тэрмінаў» (1988), «Слоўніка лінгвістычных тэрмінаў» (з М.Ф.Гуліцкім, Л.А.Антанюк, 1990), «Руска-беларускага фізічнага слоўніка» (з А.М.Каладзінскім, Д.М.Карацінскай, 1999), кн. «Слоўнік тэрміналогіі лінгвістычнай: беларуска-расійска-польскі і польска-расійска-беларускі» (на польскай мове, 1994), навучальных дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Пачатковы курс мовазнаўства. Гродна, 1993;
Праблемы нормы, культуры мовы. Гродна, 1998;
Праблемы лексічнага нармавання беларускай мовы. Гродна, 1999;
Уводзіны ў мовазнаўства. Гродна, 2001;
Культура мовы. Мн., 2002.
Літ.:
Прафесар П.У.Сцяпко: Бібліягр. агляд навук.-пед. дзейнасці ў галіне бел. і слав. мовазнаўства. Гродна, 2000.
І.У.Саламевіч.
т. 15, с. 319
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)