ДЗМІ́ТРЫЕЎ Аляксандр Іванавіч (14.10.1878, С.-Пецярбург — 2.12.1959),

рускі архітэктар і інжынер. Акад. архітэктуры (1912). Скончыў Ін-т грамадзянскіх інжынераў (1900) і арх. аддзяленне АМ (1903) у Пецярбургу. Аўтар збудаванняў, выкананых у гіст. стылі: Нахімаўскае вучылішча (б. Вучылішчны дом Пятра I, 1908—12) у Пецярбургу, Дом упраўлення Паўд. чыгункі (1908—10), Палац культуры чыгуначнікаў (б. Палац рабочага, 1931—32) у Харкаве, праектаў тыпавых будынкаў для раёнаў Крайняй Поўначы (1948—59) і інш.

т. 6, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯВІ́ЦКІ Іван Іванавіч (1830, С.-Пецярбург — ?),

расійскі і бел. архітэктар і інжынер-будаўнік. Скончыў Пецярбургскае буд. вучылішча (1855). Працаваў у Гродзенскім (1857—62) і Віленскім (1862—84) буд.-дарожных к-тах. У канцы 19 ст. пабудаваў на Беларусі настаўніцкія семінарыі ў Маладзечне, Полацку, Свіслачы, мужчынскую гімназію ў Віцебску (1876—80, з арх. М.​Карчэўскім), рэальнае вучылішча ў Магілёве (1884—85, з арх. У.​Міляноўскім) і інш.

В.​М.​Чарнатаў.

т. 9, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНДЭ́ЛА (Candela) Фелікс (н. 27.1.1910, Мадрыд),

іспанскі і мексіканскі інжынер і архітэктар. Скончыў Вышэйшую школу архітэктуры Мадрыдскага ун-та (1935). У 1939 эмігрыраваў у Мексіку. Стваральнік жалезабетонных скляпенняў-абалонак розных форм; распрацаваў танкасценныя пакрыцці ў форме гіпербалічных парабалоідаў. Спраектаваў і пабудаваў у Мехіка навук. лабараторыі ун-та (1950—52) і Ледэрле (1955), будынак фірмы Бакардзі (1959; усе ў сааўт.), царкву Ла Вірхен Мілагроса (1954), Алімп. палац спорту (1966—68) і інш.

т. 7, с. 582

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СО́НГІН Восіп Восіпавіч (28.1.1850, г. Гродна — 10.2.1902),

расійскі інжынер і тэхнолаг. Скончыў С.-Пецярбургскі тэхнал. ін-т (1875). З 1898 праф. Харкаўскага тэхнал. ін-та. Аўтар манаграфіі «Сталь як матэрыял для будаўнічай справы і машынабудавання» (ч. 1—3, 1894) і шэрагу артыкулаў, сярод якіх «Значэнне вышэйшай тэхнічнай адукацыі для рускай прамысловасці» (1896).

Літ.:

О.​О.​Сонгин // Вестн. о-ва технологов. СПб., 1903. Т. 10, №3.

А.​А.​Гусак.

т. 15, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЦА́ЕЎ Віктар Іванавіч (19.6.1933, г. Акцюбінск, Казахстан — 30.6.1971),

савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1971, пасмяротна), лётчык-касманаўт СССР (1971). Скончыў Пензенскі політэхн. ін-т (1955). З 1969 у атрадзе касманаўтаў. 6—30.6.1971 з Г.Ц.Дабравольскім і У.М.Волкавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-11» і арбітальнай станцыі «Салют» (як інжынер-выпрабавальнік). Пры вяртанні на Зямлю ў выніку парушэння герметычнасці кабіны касм. карабля П. і члены экіпажа загінулі. У космасе правёў 23,8 сут.

т. 12, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІНА́Н, Каджа Мімар Сінан (1489 ці 1490, г. Кайсеры, Турцыя — 1588),

турэцкі архітэктар і інжынер. З 1538 гал. архітэктар султана Сулеймана I Кануні. Творча пераасэнсоўваў канстр.-маст. вопыт візант. дойлідства. Узводзіў велічныя цэнтрычныя купальныя мячэці з інтэр’ерамі, аздобленымі керамічнымі пліткамі (Шахзадэ, 1548, Сулеймана I, 1550—57, у г. Стамбул; Джума-Джамі, 1552, у г. Еўпаторыя, Рэспубліка Крым, і інш.), маўзалеі, палацы, масты, умацаванні.

Сінан. Мячэць Сулеймана I у Стамбуле.

т. 14, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕРГ Аксель Іванавіч (10.11.1893, г. Арэнбург, Расія — 9.7.1979),

савецкі вучоны ў галіне радыётэхнікі. Акад. АН СССР (1946, чл.-кар. 1943), адмірал-інжынер (1955). Герой Сац. Працы (1963). Скончыў Марскі корпус (1914), Ваенна-марскую акадэмію ў Ленінградзе (1925). У 1924—43 на пед. і навук. рабоце, з 1959 у АН СССР. Навук. працы па радыётэхніцы, кібернетыцы. Залаты медаль АН СССР імя Папова 1951.

Тв.:

Избр. труды. Т. 1—2 М.; Л., 1964.

А.І.Берг.

т. 3, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРОЎ (Grove) Джорж (13.8.1820, Лондан — 28.5.1900),

англійскі муз. дзеяч, крытык. Па прафесіі інжынер. З 1850 сакратар Т-ва мастацтваў, з 1852 сакратар, з 1873 чл. дырэкцыі Хрустальнага палаца ў Лондане (пісаў анатацыі да канцэртаў у 1856—96). У 1882—94 першы дырэктар Каралеўскага муз. каледжа. Вядомы як складальнік вял. энцыклапедычнага «Слоўніка музыкі і музыкантаў» (т. 1—4, з дадатковым, 1879—89, шмат разоў перавыдаваўся). Аўтар кн. «Бетховен і яго дзевяць сімфоній» (1896).

І.​Дз.​Назіна.

т. 5, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАЛЕ́Н (Dalén) Нільс Густаў (30.11.1869, г. Стэнстарп, Швецыя — 9.12.1937),

шведскі інжынер і вынаходнік. Чл. Шведскай каралеўскай акадэміі (1913), Шведскай акадэміі навук і тэхнікі (1919). Скончыў Ін-т Чалмерса ў г. Гётэбарг (1896). Працаваў у шведскіх кампаніях (карбідна-ацэтыленавай, газавых акумулятараў). Даследаваў паветр. турбіны і помпы, кампрэсары. Распрацаваў газавы акумулятар, эфектыўную печ, вынайшаў аўтам. рэгулятар для крыніц святла на маяках і буях (запальвалі ацэтыленавае полымя з наступленнем цемнаты і гасілі на світанні). Нобелеўская прэмія 1912.

Н.Г.Дален.

т. 6, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕ́ГІН Яўген Аркадзевіч (н. 16.1.1921, г. Бор Ніжагародскай вобл., Расія),

расійскі вучоны ў галіне механікі. Акад. Рас. АН (1979), чл.-кар. з 1974). Ген.-лейт.-інжынер (1978). Герой Сац. Працы (1956). Скончыў Ваенна-паветр. інж. акадэмію (1944). У 1949—91 на навук.-доследнай, канструктарскай і кіруючай рабоце ў НДІ эксперым. фізікі. Навук. працы па прыкладной газадынаміцы і фізіцы выбуху. Стварыў унікальныя ўзоры новай тэхнікі. Ленінская прэмія 1959. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1953.

т. 11, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)