БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ ІНСТЫТУ́Т ПРАБЛЕ́М КІРАВА́ННЯ Дзяржаўнага планавага камітэта Беларусі,
навукова-даследчая ўстанова, якая існавала ў 1979—83. Гл. Эканамічны НДІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
т. 18, кн. 1, с. 349
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУТКО́ЎСКІ (Gutkowski) Войцех (16.4.1775, в. Замене Сядлецкага ваяв., Польшча — 1.5.1826),
адзін з першых польскіх сацыялістаў-утапістаў, вучоны-эканаміст. З 1811 чл. Т-ва сяброў навукі, у 1803—04 рэд. штомесячніка «Dziennik Ekonomiczny Zamojski» («Замойскі эканамічны веснік»), у якім прапагандаваў ідэі фізіякратызму. Гал. праца Гуткоўскага — утапічная аповесць «Падарожжа да Калапеі...» (па-польску «Kalop» анаграма слова «polak»; апубл. ўпершыню ў 1956). У ёй спалучаны рацыяналізм асветніцтва з крытыкай ладу, заснаванага на прыватнай уласнасці; шлях да аздараўлення грамадскіх адносін, на думку Гуткоўскага, належала шукаць у поўнай змене існуючага грамадскага ладу, якому ён проціпастаўляў ідэал грамадства, заснаванага на прынцыпах эгалітарызму. Аўтар прац «Эканамічны катэхізіс для сялян...» (1806), «Падлік прыбыткаў, што вынікаюць з усталявання пераўтворанага земляробства» (1825).
т. 5, с. 550
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНО́МІКІ І ЭКАНАМІ́ЧНА-МАТЭМАТЫ́ЧНЫХ МЕ́ТАДАЎ ПЛАНАВА́ННЯ НДІ пры Дзяржаўным планавым камітэце Беларусі,
навукова-даследчая ўстанова, якая існавала ў 1965—83. Гл. Эканамічны навукова-даследчы інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
т. 18, кн. 1, с. 62
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАМАТЫЗАВА́НЫХ СІСТЭ́М ПЛАНАВА́ННЯ І КІРАВА́ННЯ НАРО́ДНАЙ ГАСПАДА́РКАЙ НДІ Дзяржаўнага планавага камітэта Беларусі,
навукова-даследчая ўстанова, якая існавала ў 1983—88. Гл. Эканамічны навукова-даследчы інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
т. 18, кн. 1, с. 338
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Перавытворчасць тавараў, гл. Эканамічны крызіс
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНАВА́ЦЫЯ (ад лац. renovatio абнаўленне, аднаўленне),
эканамічны працэс замяшчэння ўстарэлых сродкаў вытв-сці новымі. Ажыццяўляецца шляхам замены асобных сродкаў працы, рэканструкцыі ці стварэння новых прадпрыемстваў замест ліквідаваных. Крыніцай Р. служаць амартызацыйныя адлічэнні (гл. Амартызацыя).
т. 14, с. 12
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТЭНЦЫЯ́Л (ад лац. potentia сіла),
магчымасці, сродкі, энергет. і інш. рэсурсы, якія могуць быць выкарыстаны для вырашэння якой-н. задачы, дасягнення пэўнай мэты; магчымасці канкрэтнай асобы, грамадства, дзяржавы ў пэўнай галіне дзейнасці (напр., творчы П., эканамічны П.).
т. 12, с. 186
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЧАТКО́ВЫ ГРАМА́ДСКІ ПРАДУ́КТ,
эканамічны паказчык вымярэння аб’ёму нац. вытв-сці. Уяўляе сабой суму нац. даходу і амартызацыйных выдаткаў. Вылічаецца як кошт створанай канчатковай прадукцыі і паслуг у рыначных цэнах за пэўны перыяд (звычайна за год), за выключэннем кошту выкарыстанай сыравіны, матэрыялаў, паўфабрыкатаў і энергарэсурсаў.
т. 8, с. 16
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСЕЛЕРА́ТАР у эканоміцы,
эканамічны паказчык, які характарызуе сувязь паміж аб’ёмам капіталаўкладанняў і велічынёй спажывецкіх выдаткаў у эканоміцы. Істотны рост спажывецкіх выдаткаў стымулюе інвестыцыйную актыўнасць і наадварот. Акселератар разам з мультыплікатарам выкарыстоўваецца для выяўлення сутнасці і фактараў макраэканам. нестабільнасці пры дзярж. рэгуляванні рыначнай эканомікі. Прынцып акселератара прапанаваны ў 1913 А.Афтальёнам і ўключаны ў неакейнсіянскія мадэлі эканам. росту.
т. 1, с. 204
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)