нідэрландскі фізік. Чл. Каралеўскай нідэрл.АН (1982), замежны чл.Нац.АН ЗША (1984). Скончыў Утрэхцкі ун-т (1972), дзе і працуе (з 1977 праф.). У 1972—74 уЕўрап. цэнтры ядз. даследаванняў (г. Жэнева, Швейцарыя). Навук. працы па калібровачных тэорыях элементарных часціц, квантавай тэорыі гравітацыі і квантавай хромадынаміцы. Прапанаваў спец. каліброўкі вектарных палёў, прадказаў некат. эфекты электраслабых узаемадзеянняў, атрымаў ацэнкі мас вектарных базонаў. Нобелеўская прэмія 1999 (з М.Вельтманам; гл.Дадатак). Яго імем наз. малая планета.
Тв.:
Рус.пер. — Калибровочные теории сил между элементарными частицами // Успехи физ. наук. 1981. Т. 135, № 3;
Противостояние с бесконечностью // Там жа. 2000. Г. 170, № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬСКАЯ Рагнеда Іванаўна (н. 26.11.1928, г. Горкі Магілёўскай вобл.),
бел. хімік. Канд.хім.н. (1963). Дачка І.А.Кіслякова (гл.Дадатак). Скончыла БДУ (1952). У 1952—56 у Ін-це торфу, у 1959—87 у Ін-це фіз.-арган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па сінтэзе і даследаванні гетэрагенных каталітычных сістэм. Даследавала залежнасць уласцівасцей шматкампанентных каталітычных сістэм ад тыпу носьбіта, саставу і ўмоў сінтэзу ў рэакцыях дэгідратацыі і дэгідрыравання цыклічных спіртоў, ізамерызацыі цыкла гексанонаксіму ў капралактам. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Оптимизация состава медно-магниевого катализатора и условий процесса дегидрирования циклогексанола (у сааўт.) // Весці АНБССР. Сер. хім.навук. 1977. № 1;
Физико-химические основы регулирования и оптимизации пористой структуры соосажденных многокомпонентных медных катализаторов (у сааўт.) // Научные основы приготовления катализаторов. Новосибирск, 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛОРУ́ССКАЯ НИ́ВА»,
грамадска-палітычная с.-г. газета. Выдаецца ў Мінску з 1921 на рус. і бел. мовах. У 1921—24 выдавалася на рус. мове пад назвай «Белорусская деревня» як дадатак да газ. «Звязда», з сак. 1924 самаст. газета на бел. мове «Беларуская вёска». У 1931 — жн. 1935 «Калгаснік Беларусі», украс. 1945 — вер. 1950 «Савецкі селянін» (снеж. 1947 — вер. 1950 на бел. і рус. мовах); укастр. 1950 — кастр. 1962 «Калгасная праўда» (на бел. і рус. мовах), у 1962—91 «Сельская газета» (на рус. мове), з кастр. 1991 «Белорусская нива». Асвятляе пытанні с.-г. вытворчасці, эканам. і сац. развіцця вёскі, прапагандуе вопыт перадавых грамадскіх гаспадарак, наватараў, дасягненні навукі і тэхнікі ў сельскай гаспадарцы. Друкуе матэрыялы аб паліт., грамадскім і культ. жыцці ў краіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УО́РДЭН (Worden) Альфрэд Мерыл (н. 7.2.1932, г. Джэксан, ЗША),
касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС. Скончыў Ваен. акадэмію ЗША (1955), Мічыганскі ун-т (1963), Аэракасм. школу пілотаў-даследчыкаў ВПС ЗША (1965), Імперскую школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (Вялікабрытанія, 1965). Ў 1966—72 у атрадзе касманаўтаў НАСА. З 1972 ун.-д. цэнтры НАСА. 26.7—7.8.1971 з Д.Скотам і Дж.Ірвінам (гл.Дадатак) здзейсніў палёт да Месяца (як пілот каманднага модуля) на касм. караблі «Апалон-15» (3 дні адзін знаходзіўся на селенацэнтрычнай арбіце). Упершыню ажыццявіў выхад у адкрыты космас па-за межамі каляземнай арбіты. Правёў у космасе 12,3 сут. Залаты медаль міру ААН (1971). Яго імя занесена ў Міжнар. залу гонару касманаўтыкі. З 1975 на кіраўнічых пасадах у аэракасм. кампаніях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТЭ́ЗЫ (ад грэч. prothesis далучэнне, дадатак),
прыстасаванні і апараты, якія замяшчаюць форму і функцыю страчаных або функцыян. непаўнацэнных органаў чалавека. Канструкцыі П. заснаваны на дасягненнях фізіялогіі, біямеханікі, электронікі, тэхналогіі матэрыялаў і інш. Пашыраны П. з палімераў, аблегчаных сплаваў (напр., дзюралюміній), камбінаваныя. Раней П. былі пераважна з дрэва, скуры, металаў. Робяць П. рук, ног, зубоў (гл.Пратэзаванне зубоў), вока. Створаны біякіравальныя П. (кіруюцца біяэл. сігналамі з мышцаў куксы) і інш. Адрозніваюць П. часовыя (напр., для фарміравання куксы і абучэння хворага хадзьбе пасля ампутацыі), пастаянныя (верхніх і ніжніх канечнасцей пасля фарміравання куксы), рабочыя (актыўныя), касметычныя (без аднаўлення функцый); гл. таксама Штучныя органы і апараты. На Беларусі П. распрацоўваюць уНДІ траўматалогіі і артапедыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СІНО́ПСІС»,
1) гісторыка-паліт. твор, выдадзены ў друкарні Святадухаўскага брацтва ў Вільні ў 1632. Выданне прымеркавана да сейма 1632, апісвае гіст., царк.-рэліг. і паліт. падзеі ў стараж.-рус. дзяржаве і ў ВКЛ з міфічных часоў да 1632. У 1632 брацтва выдала «Дадатак да «Сінопсіса» з новымі матэрыяламі па гісторыі рэлігійнай уніі, Святадухаўскага брацтва, правасл. царквы канца 16 — пач. 17 ст. 2) Гіст. твор, выдадзены ў друкарні Кіева-Пячэрскай лаўры ў 1674. Не раз быў перадрукаваны ў 17 і 18 ст.У ім апісаны гіст. сувязі ўсх.-слав. народаў, іх супольная барацьба супраць ворагаў, абгрунтавана неабходнасць уз’яднання Украіны з Расіяй. У «С.» выкарыстаны рус. летапісы, хронікі М.Стрыйкоўскага, Ф.Сафановіча і інш.гіст. крыніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«А́РМИЯ»,
часопіс Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь. Заснавальнік — Мін-ва абароны Рэспублікі Беларусь. Выходзіць у Мінску з мая 1996 на бел. і рус. мовах 1 раз у 2 месяцы. Тыраж 3 тыс.экз. Распаўсюджваецца па падпісцы і ў розніцу. Мэтай часопіса з’яўляецца інфармаванне ваеннаслужачых і шырокага кола чытацкай аўдыторыі, выяўленне і фарміраванне грамадскага погляду па ўсім спектры грамадскага жыцця, нац. бяспекі і абарончых пытаннях. Асн. тэмы выдання: асвятленне пытанняў ваен. палітыкі, рэфармавання Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь, жыцця войск, ваен. гісторыі Айчыны, патрыятычнага выхавання моладзі, а таксама замежныя ваен. навіны і інш. З мая 2002 выдаецца ваен.-тэарэт.дадатак да часопіса «Навука і ваенная бяспека» (першыя 2 нумары выйшлі да вер. 2002 пад назвай «Армія і сучаснасць»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКА-ЛІТО́ЎСКАЯ ВАЕ́ННАЯ АКРУ́ГА (БЛВА),
ваенна-адм. адзінка, агульнавайск. аб’яднанне злучэнняў, часцей, ваен. устаноў на тэр. Смаленскай вобл. (РСФСР), БССР (на тэр. былой Зах. Асобай ваен. акругі) і Літ. ССР. Створана 15.10.1943 як БВА 2-га фарміравання (гл.Беларуская ваенная акруга) на тэр. Смаленскай вобл. з перспектывай уключэння тэр.БССР па меры яе вызвалення ад ням.-фаш. акупантаў. Упраўленне акругі з ліст. 1943 размяшчалася ў г. Смаленск, са жн. 1944 — уг. Мінск. Уліп. 1944 у склад акругі часова была ўключана тэр.Літ. ССР. З 1.1.1945 БВА стала наз. БЛВА. 9.7.1945 падзелена на Баранавіцкую ваенную акругу (гл.Дадатак) і Мінскую ваенную акругу. Камандуючыя: У.Ф.Якаўлеў (кастр. 1943—люты 1945), Т.І.Шавалдзін (люты—ліп. 1945).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ЛБІ (Kilby) Джэк Сент-Клер (н. 8.11.1923, г. Грэйт-Бенд, ЗША),
амерыканскі інжынер-электратэхнік; вынаходнік інтэгральнай схемы. Чл.Нац.інж. акадэміі ЗША (1967). Скончыў Ілінойскі (1947) і Вісконсінскі (1950) ун-ты. З 1947 у фірме «Цэнтралаб» (г. Мілуокі), з 1958 у кампаніі «Тэксас інструментс» (г. Далас). У 1978—84 праф. Тэхаскага с.-г. і маш.-буд. ун-та. Вынайшаў маналітную паўправадніковую інтэгральную схему (мікрачып, 1958), партатыўны электронны калькулятар, паўправадніковы тэрмаграфічны прынтэр (1967, разам з інш.). Аўтар многіх вынаходстваў, якія выкарыстоўваюцца ў мікраэлектроннай тэхналогіі. Нобелеўская прэмія 2000 (з Ж.А.Алфёравым, Г.Кромерам; гл.Дадатак). Нац.навук. медаль ЗША (1969).
Тв.:
Рус.пер. — Возможное становится реальным: Изобретение интегральных схем // Успехи физ. наук. 2002. Т. 172, №9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІЯ ВЕ́ДАМАСЦІ»,
штотыднёвая грамадска-паліт. і літ. газета. Выдавалася з 14.9.1921 да 15.1.1922 у Вільні на бел. мове. Выйшла 19 нумароў. Рэдактар-выдавец М.Гарэцкі. Адно з першых беларускамоўных выданняў пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора. Пісала пра паліт. і эканам. жыццё беларусаў ут.зв. Сярэдняй Літве, дамагалася адкрыцця школ на роднай мове, змяшчала матэрыялы аб школьным і культ. жыцці ў БССР, Латвіі, на Украіне. Друкавала творы Ф.Багушэвіча, А.Абуховіча, К.Каганца, Я.Купалы і інш., гіст. артыкулы У.Ігнатоўскага, М.Кахановіча, А.Смоліча і інш. Змясціла раздзелы з «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век — 1905 г.» М.Гарэцкага. З лепшых надрукаваных у газеце маст. твораў быў складзены дадатак да «Беларускіх ведамасцяў» «Беларускі дэкламатар». У 1921 выйшлі 3 зборнікі «Беларускіх ведамасцяў». Газета закрыта ўладамі.