БУЛГА́КАЎ Міхаіл Афанасьевіч (15.5.1891, Кіеў — 10.3.1940),
рускі пісьменнік. Скончыў мед.ф-т Кіеўскага ун-та (1916). Працаваў земскім доктарам у Смаленскай губ. У 1919 пачаў прафесійна займацца л-рай. Супрацоўнічаў у газ. «Гудок» (1922—26). У 1925—26 апубл. «Запіскі маладога ўрача». Першы зб.сатыр. апавяданняў «Д’ябаліяда» (1925) выклікаў спрэчкі ў друку. У рамане «Белая гвардыя» (1925—27), п’есах «Дні Турбіных» (напісана па матывах гэтага рамана, паст. 1926), «Бег» (1926—28, паст. 1957) настроі старой рус. інтэлігенцыі, еднасць яе з народам, роздум пра шляхі і выбар, думкі пра «белы рух» і лёс Расіі. У камедыях «Зойчына кватэра» (паст. 1926) і «Барвовы востраў» (паст. 1928) высмейвае быт і норавы нэпманскага асяроддзя, парадзіруе звычкі абмежаванага тэатр. свету. Літ. крытыка канца 1920-х г. адмоўна ацэньвала творчасць Булгакава, яго творы не друкаваліся, п’есы былі зняты са сцэны. З пач. 1930-х г. працаваў рэжысёрам-асістэнтам МХАТа, інсцэніраваў «Мёртвыя душы» Гогаля (1932). У сатыр.-фантастычных аповесцях «Фатальныя яйкі» (1925) і «Сабачае сэрца» (1925, апубл. 1987) сцвярджэнне этычнай адказнасці інтэлігенцыі за вынікі сацыяльнага эксперыменту. «Майстар і Маргарыта» (1929—40, апубл. 1966—67) своеасаблівая форма філас. рамана, дзе сумешчаны гісторыка-легендарны, сучасна-бытавы і містыка-фантастычны планы дзеяння. У ім складанасць жыцця, вечная барацьба сіл стварэння і разбурэння. У гіст. драмах «Кабала святош» («Мальер», 1930—36, паст. 1943) і «Апошнія дні» («Пушкін», 1934—35, паст. 1943), у біяграфічнай аповесці «Жыццё спадара Мальера» (1932—33, апубл. 1962) паказвае несумяшчальнасць сапраўднага мастацтва з дэспатызмам манархіі. Незакончаны «Тэатральны раман» («Запіскі нябожчыка», 1936—37, апубл. 1965) — іранічная перыфраза гісторыі МХАТа 1920-х г., ён спалучае ў сабе споведзь і сатыру. Булгакаў — майстар дасканалай тэхнікі, імклівага сюжэта, валодаў жывой, гнуткаю мовай. Раман «Майстар і Маргарыта» на бел. мову пераклаў (1994) А.Жук.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—5. Мн., 1989—90;
Записки на манжетах. М., 1988.
Літ.:
Творчество Михаила Булгакова: Исслед. и материалы... Кн. 1—2. СПб., 1991—94;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУР Юрый Мікалаевіч (н. 4.3.1937, Мінск),
бел.тэатральны мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1977). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1962). У 1964—70 і ў 1973—94 працаваў у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі (у 1974—89 гал. мастак), у 1970—73 — у Бел.рэсп. т-ры юнага гледача. У дэкарацыях арганічна спалучае зрокавыя вобразы, жывапіс і асвятленне з характарам падзей спектакля. У рус. т-ры аформіў спектаклі: «Куды ідзеш, Сяргей?» А.Маўзона і «Дзеці сонца» М.Горкага (1965), «Шчыт і меч» паводле В.Кажэўнікава (1967), «Дзеля жыцця» («Першы ўрок») К.Губарэвіча і «Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі (1968), «Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага (1974), «Васіль Цёркін» паводле А.Твардоўскага і «Энергічныя людзі» В.Шукшына (1975), «Трохграшовая опера» Б.Брэхта (1976), «Вяртанне ў Хатынь» паводле А.Адамовіча і «Лазня» У.Маякоўскага (1977), «Пайсці і не вярнуцца» (1978) і «Знак бяды» (1985) паводле В.Быкава, «Сінія коні на чырвонай траве» («Рэвалюцыйны эцюд») М.Шатрова (1979), «Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава (разам з Я.Волкавым) і «Вішнёвы сад» А.Чэхава (1981), «Гамлет» У.Шэкспіра і «Бабскае царства» Ю.Нагібіна (1984), «Апошні наведвальнік» У.Дазорцава (1986), «Ноч анёла» А.Розанава і «Начныя карлікі і Антыгона» («Дарагая Алена Сяргееўна») Л.Разумоўскай (1987), «І быў дзень» («Злом») А.Дударава і «Доўгае падарожжа ў ноч» Ю.О’Ніла (1988), «Курыныя галовы» Дз.Шапіры і «Тут жывуць людзі» А.Фугарда (1989), «Свабодны шлюб» Д.Фо, Ф.Рашэ (1994). У т-ры юнага гледача аформіў спектаклі: «Том — вялікае сэрца» С.Багамазава і С.Шатрова (1962), «Бялее ветразь адзінокі» В.Катаева (1970), «Несцерка» В.Вольскага (1971), «Гаўрошы Брэсцкай крэпасці» А.Махнача, «Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець...» паводле Я.Купалы і М.Чарота, «З любімымі не расставайцеся» А.Валодзіна (усе 1972), у Брэсцкім абл.драм. т-ры — «На бойкім месцы» А.Астроўскага (1972), «Таблетку пад язык» А.Макаёнка (1973), «Каварства і каханне» Ф.Шылера (1974); у Бел. т-ры імя Я.Коласа — «Пяць рамансаў у старым доме» У.Аро (1982), «Блытаныя сцежкі» («На вастрыі») К.Крапівы (1983); у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі — оперы «Сівая легенда» Дз.Смольскага (1978), «Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера (1980), балет «Курган» Я.Глебава (1982).
П.А.Карнач.
Ю.Тур. Эскіз дэкарацыі да спектакля «Дзеці сонца» М.Горкага. 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАМАДУ́РАЎ Яўген Рыгоравіч (н. 28.1.1914, г. Шуміха Курганскай вобл., Расія),
бел. мастак тэатра. Засл. дз. маст. Таджыкістана (1945), Літвы (1954), Расіі (1958). Нар. мастак Беларусі (1963). Акад. Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1994). Скончыў Ленінградскую АМ (1938). З 1938 працаваў у т-рах Масквы, Душанбе, Чэлябінска, Кіева і інш. У 1959—76 гал. мастак Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, адначасова ў 1960—91 выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це. Творчай манеры ўласцівы відовішчнасць, маштабнасць, эпічная і манумент. выразнасць вобразаў, што дасягаецца спалучэннем графічнай лаканічнасці малюнка з дэкаратыўнасцю колеру, выкарыстанне лепшых традыцый рус. сцэнаграфіі. Глыбокае разуменне прыроды тэатра, рэжысёрскай канцэпцыі спектакля вызначаюць высокі маст. ўзровень сцэнаграфіі да пастановак т-ра оперы і балета: опер «Калючая ружа» (1960), «Калі ападае лісце» (1968), «Зорка Венера» (1970) Ю.Семянякі, «Пікавая дама» П.Чайкоўскага (1960, 1972), «Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева (1962), «Арэстэя» С.Танеева (1963), «Яснае світанне» А.Туранкова (1964), «Князь Ігар» А.Барадзіна, «Алеся» Я Цікоцкага, «Брэсцкая крэпасць» К.Малчанава (усе 1967), «Андрэй Касценя» М.Аладава (1970), «Хаваншчына» (1970), «Барыс Гадуноў» (1974) М.Мусаргскага, «Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава (1971), «Сельскі гонар» П.Масканьі (1973); балетаў «Мара» (1961), «Альпійская балада» (1967), «Выбранніца» (1969) Я.Глебава, «Папялушка» (1965), «Рамэо і Джульета» (1968) Пракоф’ева, «Лебядзінае возера» Чайкоўскага (1967), «Святло і цені» Г.Вагнера (1963), «Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга, «Жызэль» А.Адана (абодва 1966), «Раймонда» А.Глазунова (1972) і інш. У Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі аформіў аперэты «Сільва» І.Кальмана (1971), «Чацвёрты пазванок» М.Ларні (1973). Аўтар сцэнаграфіі спектакляў «Манон» Ж.Маснэ (1951), «Сарочынскі кірмаш» Мусаргскага (1952) Вял.т-ра ў Маскве, «Аіда» Дж.Вердзі (1955) т-ра оперы і балета Румыніі (Бухарэст), «Сказ пра каменную кветку» Пракоф’ева (1967) Фін.нац. оперы (Хельсінкі), «Барыс Гадуноў» (1975), «Залаты пеўнік» (1979) т-ра «Калон» (Буэнас-Айрэс). Афармляў цыркавыя і эстр. праграмы, масавыя відовішчы. Зняўся ў кінафільмах «Ідучыя за гарызонт», «Рудабельская рэспубліка». Дзярж. прэмія СССР 1949. Іл.гл. таксама да арт.Касцюмтэатральны, Сцэнаграфія.
Літ.:
Карнач П.А. Евгений Чемодуров. Мн., 1984.
І.Л.Чэбан.
Я.Р.Чамадураў.Я.Чамадураў. Эскіз дэкарацыі да оперы «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага.Я.Чамадураў. Эскіз касцюма воіна да оперы «Арэстэя» С.Танеева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСО́ПІС,
перыядычнае выданне, якое публікуе навук., гіст., маст. або літ.-публіцыст. матэрыялы; як і газета, адзін з асн. сродкаў масавай інфармацыі. Ч., як правіла, арыентуецца на пэўную аўдыторыю: паводле прафес. прызначэння, узросту, прыхільнасцей, сац., сац.-паліт., дэмаграфічных і інш. прыкмет. Тыпалагічна Ч. падзяляюць на грамадска-паліт., літ.-маст., сатыр., навук.-галіновыя, навук.-папулярныя, навук.-інфарм., вытв.-тэхн., а таксама для жанчын, моладзі, дзяцей і інш. Выходзяць штотыднёва, раз у 2 тыдні, штомесяц, штоквартальна.
Першым Ч. лічыцца «Le journal des savants» («Часопіс вучоных»), які выйшаў у Францыі ў 1665; першы Ч. у Расіі — «Ежемесячные сочинения, к пользе и увеселению служащие» (1755). Выдавецкая дзейнасць бел. студэнтаў у Пецярбургу прывяла да выпуску ў 1884 двух нумароў Ч. «Гомон». У пач. 20 ст. на Беларусі выдаваліся Ч. «Крапіва», «Саха», «Лучынка», «Раніца»; галіновыя выданні: «Белорусский учительский вестник», «Медицинское дело» (1910), «Минские врачебные известия» (1910—15), «Педагогическое дело», «Спорт» (1913); Ч. для дзяцей «Зорька» (1905—12). Бел. выдавецкае т-ва «Загляне сонца і ў наша аконца» выдавала Ч. «Маладая Беларусь». Першыя бел.сав. Ч. — «Чырвоны шлях» (1918), «Белорусская криница» (1918—19), «Народная асвета», «Факел коммунизма» (абодва 1919), «Коммунистический труд» (1919—23), «Школа и культура Советской Белоруссии», «Вольны сцяг», «Вестник народного комиссариата просвещения», «Полымя», «Бюллетень Центрального бюро Коммунистической партии (большевиков) Белоруссии» (1923), «Камуністычнае выхаванне»; галіновыя Ч. — «Хозяйство Белоруссии» (1920—21), «Шлях кааперацыі» (1925—28), «Прафесіянальны рух Беларусі» (1925—29), «Шляхі калектывізацыі» (1925—33); пазней — «Маладняк», «Наш край», «Узвышша», «Саветы Беларусі» (1928—31) і інш. У Зах. Беларусі выдаваліся Ч. «Бальшавік», «Маланка», «Беларуская культура», «Беларускі летапіс», «Асва», «Маладая Беларусь» і інш. (гл. ў арт.Заходнебеларускі друк). У Вял.Айч. вайну на тэр. Беларусі выходзіла каля 100 перыяд. выданняў на бел., рус., ням., укр. мовах (гл.Друк акупацыйны ў Вял.Айч. вайну, Друк падпольны ў Вял.Айч. вайну). У пасляваен. гады на Беларусі выдавалася каля 130 Ч. і інш.перыяд. выданняў тыпу Ч., у т. л.«Коммунист Белоруссии», «Полымя», «Работніца і сялянка» (з 1995 «Алеся»), «Народная асвета», «Здравоохранение Белоруссии» (з 1996 «Здравоохранение»), «Бярозка», «Беларусь», «Весці Акадэміі навук Беларусі», «Вожык», «Нёман», «Маладосць», «Сельское хозяйство Белоруссии» (з 1991 «Хозяин»), «Доклады Академии наук Беларуси», «Вясёлка», «На экранах Беларусі» (з 1996 «На экранах»), «Инженерно-физический журнал», «Тэатральны Мінск» (1961—90), «Журнал прикладной спектроскопии», «Дифференциальные уравнения», «Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта», «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (з 1989 «Спадчына»), «Родная прырода», «Мастацтва Беларусі» (з 1992 «Мастацтва»), «Беларуская мова і літаратура ў школе» (з 1992 «Роднае слова»), У 1990-я г. Ч. пачалі выдаваць грамадскія, культ. і інш. аб’яднанні, творчыя, прафес. саюзы і калектывы: «Веснік Беларускага экзархата», «Беларуская думка», «Пачатковая школа» (з 1991), «Пралеска», «Гаспадыня» (з 1992), «Беларускі гістарычны часопіс», «Веснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта», «Армия», «Всемирная литература», «Вышэйшая школа», «Пазашкольнае выхаванне» (усе з 1996), «Атэстацыя», «Белорусский экономический журнал» (абодва з 1997) і інш. На 1.2.2003 на Беларусі зарэгістравана 442 ч.
Літ.:
Перыядычны друк Беларусі, 1817—1916 гг.: Бібліягр. паказ. Мн., 1960;
Перыядычны друк Беларускай ССР (1917—1958). Вып. 1. Часопісы. Мн., 1960;
Друк Беларускай ССР, 1966—1970: Статыстыч. матэрыялы. Мн., 1972;
Говін С.В. Друк Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.). Мн., 1974;
Адамовіч В.С. Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліягр. паказ. Мн., 1975;
Булацкі Р.В., Сачанка І.І., Говін С.В. Гісторыя беларускай журналістыкі. Мн., 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ГАЛЬ Мікалай Васілевіч (1.4.1809, с. Вялікія Сарочынцы Палтаўскай вобл., Украіна — 4.3.1852),
рускі пісьменнік, пачынальнік крытычнага рэалізму ў рус. л-ры. Скончыў Нежынскую гімназію вышэйшых навук (1828). Служыў чыноўнікам у Пецярбургу (1829—31). Выкладаў гісторыю ў Пецярбургскім ун-це (1834—35). З 1836 жыў пераважна за мяжой (Італія, Германія, Швейцарыя, Аўстрыя, Францыя). У 1840 у Вене перажыў цяжкую нервовую хваробу, якая адбілася на яго светаадчуванні і прадвызначыла наступныя душэўныя зрывы. З 1848 у Расіі. Першы твор — паэма-ідылія «Ганц Кюхельгартэн» (1829). Літ. вядомасць прынесла кн. аповесцей «Вечары на хутары ля Дзіканькі» (ч. 1—2, 1831—32), у якой створаны паэт. вобраз Украіны, яскравыя малюнкі нар. жыцця і побыту, шырока выкарыстаны ўкр. фальклор. Зб-кі «Міргарад» і «Арабескі» (абодва 1835) засведчылі станаўленне пісьменніка на пазіцыях рэалізму і народнасці. У аповесці «Тарас Бульба» (1835, новая рэд. 1842) у эпічна-былінным стылі ўславіў барацьбу ўкр. народа за нац. вызваленне ў 17 ст. Як глыбокі рэаліст і бязлітасны сатырык выступіў у т.зв. «пецярбургскіх аповесцях» («Нос», «Партрэт», «Неўскі праспект», «Запіскі вар’ята» і інш., 1835—42), у «Аповесці пра тое, як пасварыўся Іван Іванавіч з Іванам Нічыпаравічам» (1834). Наватарскі характар драматургіі камедыі «Рэвізор» (паст. 1836) дазволіў увасобіць у вобразах чыноўнікаў павятовага горада аблічча ўсёй тагачаснай Расіі. Сярод інш.драм. твораў Гогаля камедыі «Жаніцьба», «Гульцы», «Тэатральны раз’езд пасля паказу новай камедыі» (усе 1842) і інш.Маст. адкрыццём стаў вобраз «маленькага чалавека» з аповесці «Шынель» (1842), у якой Гогаль стаў на абарону зняважанай чалавечай годнасці. Вяршыня творчасці Гогаля — паэма-раман «Мёртвыя душы» (т. 1, 1842), дзе ў вобразах надзвычайнай маст. і псіхал. ёмістасці пісьменнік увасобіў маральнае аблічча сучаснага яму грамадства. Духоўныя пошукі 1840-х г. прывялі Гогаля да вывучэння багаслоўскіх прац, гісторыі царквы. Яго «Выбраныя мясціны з перапіскі з сябрамі» (1847) сталі адным з самых палемічных твораў рус. л-ры. У ёй Гогаль выказаў веру ў мажлівасць лепшага ўладкавання Расіі, яе месіянскую ролю, заснаваную на вернасці ідэалам праваслаўя і маральнага ўдасканалення чалавека. Большасць крытыкаў убачыла ў кн. пераход пісьменніка да рэліг. пропаведзі. В.Бялінскі абвінаваціў Гогаля ў крывадушнасці і жаданні стварыць гімн уладам. Грамадскае непрыняцце «Выбраных мясцін...» у многім вызначылі далейшы лёс Гогаля і яго творчасці. За 10 дзён да смерці Гогаль спаліў рукапіс 2-га т. «Мёртвых душ». З імем Гогаля ў рус. л-ры звязана станаўленне крытычнага рэалізму, т.зв.натуральнай школы. М.Чарнышэўскі ўвёў ва ўжытак нават паняцце «гогалеўскі перыяд рускай літаратуры».
Творчасць Гогаля зрабіла ўплыў на бел. л-ру (В.Дунін-Марцінкевіч, Ф.Багушэвіч, Я.Колас, М.Гарэцкі, З.Бядуля, К.Чорны, К.Крапіва, Я.Брыль і інш.). На бел. мову яго творы перакладалі М.Краўцоў, Крапіва, М.Лужанін, М.Машара, М.Паслядовіч, А.Бачыла, П.Місько, В.Рабкевіч і інш. У перакладзе на бел. мову выдадзены кн. Гогаля «Жаніцьба» (1937), «Вечары на хутары ля Дзіканькі» (1950), «Мёртвыя душы» (1950), «Рэвізор» (1951), «Тарас Бульба» (1954) і інш. Першыя пастаноўкі п’ес Гогаля на Беларусі адбыліся ў 19 ст. («Рэвізор», 1848; «Жаніцьба», 1850; «Цяжба», 1853; «Запіскі вар’ята», 1888, і інш.). У 1945 «Рэвізор» паст. ў Бел. т-ры Я.Коласа. У Тэатры-студыі кінаакцёра «Беларусьфільма» ажыццёўлены арыгінальныя пастаноўкі «Запіскі вар’ята» (1983) і «Фантазіі паводле Гогаля» (1987).
Тв.:
Полн. собр. соч.Т. 1—14. М., 1937—52;
Собр. соч.Т. 1—7. М., 1984—86;
Бел.пер. — Зачараванае месца // Наша ніва. 1909. № 9;
Тарас Бульба. Рэвізор. Мёртвыя душы. Мн., 1990.
Літ.:
Белинский В.Г. О Гоголе. М., 1949;
Чернышевский Н.Г. Очерки гоголевского периода русской литературы. М., 1953;
Н.В.Гоголь в воспоминаниях современников. М.; Л., 1952;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫШЭЙШАЯ АДУКАЦЫЯ.
У часы ВКЛ вышэйшую адукацыю атрымлівалі ў Віленскай акадэміі, Ягелонскім (Кракаўскім) ун-це і замежных ун-тах. Першая вышэйшая навуч. ўстанова на тэр. Беларусі — Гродзенская мед. акадэмія (1775—81), якая дала пачатак развіццю мед. адукацыі на Беларусі. У 1812—20 дзейнічала Полацкая езуіцкая акадэмія. У 1848—64, 1919—25 працаваў Горы-Горацкі земляробчы ін-т — першая ў Расіі вышэйшая агранамічная навуч. ўстанова У 1911 у Віцебску створана аддзяленне Маскоўскага археал. ін-та (з 1918 Віцебскі археал.ін-т, існаваў да 1923). У 1910 заснаваны Віцебскі (з 1995 Віцебскі ун-т), у 1913 Магілёўскі (з 1997 Магілёўскі ун-т), настаўніцкія ін-ты, пераўтвораныя ў 1918 у пед. ін-ты. У 1920 засн.Бел.політэхн.ін-т(з 1991 Бел політэхн. акадэмія, з 2002 Бел.нац.тэхн.ун-т). У 1921 у Мінску засн.БДУ. У 1922 засн.Бел.ін-т сельскай гаспадаркі, які ў 1925 далучаны да Горы-Горацкага земляробчага ін-та, і створана Бел.с.-г. акадэмія. У 1920—30-я г. адчынены Віцебскі вет.ін-т (1924; з 1994 Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны), лесатэхн. ін-т у Гомелі (1930; з 1945 у Мінску; з 1961 Бел.тэхнал.ін-т; з 1993 Бел.тэхнал.ун-т), мінскія энергетычны, хіміка-тэхналагічны, будаўнічы (1930), харч. прам-сці, тарфяны (1931) ін-ты, якія ў 1933 увайшлі ў склад Бел.політэхн. ін-та, Мінскі мед.ін-т (1930; з 2002 Бел.мед.ун-т), Мінскі пед.ін-т (1931; з 1993 Бел.пед.ун-т), Бел. кансерваторыя (1932; з 1992 Бел. акадэмія музыкі), Гомельскі пед.ін-т (1933; з 1988 Гомельскі ун-т), Віцебскі мед.ін-т (1934; з 2002 Віцебскі мед.ун-т), Бел.ін-тфіз. культуры (1937; з 1993 Акадэмія фіз. выхавання і спорту) і інш.
У 1932 на Беларусі былі 32 ВНУ (10,1 тыс. студэнтаў), у т. л. 9 тэхн.ВНУ; дзейнічаў 51 рабфак. У 1940/41 навуч.г. працавала 25 ВНУ (21,5 тыс. студэнтаў). На 10 тыс. насельніцтва прыпадалі 24 студэнты. У гады Вял Айч вайны ВНУ Беларусі спынілі работу. У 1944/45 навуч.г. працавалі 12 ВНУ (5,1 тыс. студэнтаў), у 1945/46—24 (12,8 тыс. студэнтаў). Створаны Гродзенскі пед.ін-т (1944; з 1978 Гродзенскі ун-т), Бел.тэатральныін-т (з 1945; з 1953 тэатральна-мастацкі ін-т, з 1991 Бел. акадэмія мастацтваў), Мінскі пед.ін-т замежных моў (1948; з 1993 Мінскі лінгвістычны ун-т), Брэсцкі пед.ін-т (1950; з 1995 Брэсцкі ун-т), Гродзенскі с.-г.ін-т (1951; з 1997 Гродзенскі агр.ун-т), Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1953; Гомель; з 1993 Бел.ун-т транспарту), Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1954; з 1992 Бел.агр.тэхн.ун-т), Мінскі радыётэхн. ін-т (1964; з 1993 Бел.ун-т інфарматыкі і радыёэлектронікі), Віцебскі тэхнал.ін-т лёгкай прам-сці (1965; з 1995 Віцебскі тэхнал.ун-т), Наваполацкі політэхн.ін-т (1974; з 1993 Полацкі ун-т) і інш. У 1975 на базе ф-та бібліятэказнаўства і бібліяграфіі Мінскага пед. ін-та і ф-та культ.-асв. работы Бел.тэатр.-маст. ін-та засн. Мінскі ін-т культуры (з 1993 Бел ун-т культуры).
У 1995/96 навуч.г.навуч. і навук. работу па 200 спецыяльнасцях праводзілі 39 дзярж.ВНУ (ун-таў, акадэмій, ін-таў, вышэйшых каледжаў), у якіх навучалася 174,2 тыс. студэнтаў, і 20 недзярж. ВНУ — 23,2 тыс. студэнтаў (гл.табл. 4). Вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па новых спецыяльнасцях: класічныя мовы і л-ра (лац., грэч.), японская і кітайская мовы, камерц. дзейнасць на рынку тавараў і паслуг, метралогія, перспектыўныя кірункі псіхалогіі (паліт. псіхалогія, этнапсіхалогія і інш.), стандартызацыя і сертыфікацыя, тэхналогія і паліграф.вытв-сць і інш. Рэфармаванне вышэйшай школы ідзе ў кірунку паступовага пераходу да шматузроўневай сістэмы вышэйшай адукацыі: 1-ы ўзровень — падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй (4—5 гадоў), 2-і — паглыбленая падрыхтоўка (1—2 гады). Першы ўзровень прадугледжвае магчымасць атрымання адначасова з вышэйшай адукацыяй акад. ступені бакалаўра; другі — паглыбленую падрыхтоўку спецыялістаў у канкрэтным кірунку прафес. дзейнасці і атрыманне пры дадатковым навучанні акад. ступені магістра. Вядзецца распрацоўка стандартаў адукацыі, якія з’яўляюцца базай для атэстацыі і акрэдытацыі навуч. устаноў, статуса дыплома аб адукацыі, яго эквівалентнасці за межамі Беларусі. Вядучая навук. ўстанова Беларусі па псіхал.-пед. і сацыяльна-эканам. даследаваннях — Нацыянальны інстытут адукацыі, на базе якога з мэтай каардынацыі навук. даследаванняў створаны Каардынацыйны савет па навук. даследаваннях у сферы адукацыі (1993).
У 2003 атрыманне вышэйшай адукацыі забяспечвалі 43 ВНУдзярж. формы ўласнасці (279,2 тыс. студэнтаў) і 16 ВНУ недзярж. формы ўласнасці (58,6 тыс. студэнтаў; на 10 000 насельніцтва прыпадалі 343 студэнты). З 43 дзярж.ВНУ 28 з’яўляюцца ун-тамі, 8 — акадэміямі, 2 — ін-тамі, 5 — вышэйшымі каледжамі.
Новая структура вышэйшай адукацыі замацоўваецца ў сістэме ступеней, уключаючы бакалаўрыят і магістратуру. Пры гэтым захоўваецца сістэма падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Развіваюцца інтэнсіўныя метады навучання, сістэма рэйтынгавай ацэнкі і атэстацыі студэнтаў, заснаваныя на выкарыстанні інфарм. тэхналогій, дыстанцыйнага навучання. Пераход да 12-гадовай поўнай сярэдняй адукацыі стварае перадумовы паступовага пераходу да 2-ступеньчатай вышэйшай адукацыі, дзе 1-я ступень будзе мець 4-гадовы тэрмін навучання на базе 12-гадовай школы (сёння 11 школьных плюс 5 гадоў вышэйшай школы, заўтра — 12 школьных плюс 4 гады вышэйшай школы). Гэта адпавядае плануемаму пераходу еўрапейскай вышэйшай школы да 4-гадовай вышэйшай адукацыі да 2008—2010 на базе 12—13-гадовай школы.
Інтэграцыя вышэйшай адукацыі з фундаментальнай і прыкладной навукай, стварэнне адзінай інфарм. прасторы адукацыі і навукі забяспечваюць далейшае развіццё н.-д. дзейнасці ў ВНУ, яе арыентацыю на эканам. і сац. прагрэс, укараненне найноўшых інфарм. тэхналогій. Прадугледжана далейшае развіццё сістэмы падрыхтоўкі навуковых і навук.-пед. кадраў: школа — ВНУ — магістратура — аспірантура — дактарантура, укараненне новых форм конкурснага фінансавання н.-д. работы студэнтаў, аспірантаў і дактарантаў.
Літ.:
Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968;
Антология педагогической мысли Белорусской ССР. Мн., 1986;
На пути к реформе школы: структура и содержание образования. Мн., 1997;
Снапкоўская С.В. Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі. Мн., 1995;
Снапкоўская С.В. Адукацыйная палітыка і школа на Беларусі ў канцы XIX — пач. XX ст.Мн., 1998;
Латыш М.И. Образование на рубеже веков. 2 изд. Мн., 2000;
Кабуш В.Т. Гуманистическая воспитательная система. теория и практика. Мн., 2001;
Основные положения теории профессионального образования. Мн., 2003.
В.У.Чэчат.
Табліца 4 Установы, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі (на пачатак навуч. года)
1995/96
2000/01
2003/04
Колькасць навучальных устаноў — усяго
59
57
59
дзяржаўных
39
43
43
прыватных
20
14
16
Колькасць студэнтаў — усяго, тыс. чалавек
197,4
281,7
337,8
у т. л. ў навуч. установах:
дзяржаўных
174,2
245,1
279,2
з іх навучаюцца на аддзяленнях:
дзённых
115,6
153,9
164,7
завочных
56,5
88,9
112,7
прыватных
23,2
36,6
58,6
На 10 000 насельніцтва прыпадала студэнтаў
194
282
343
у т. л. ў дзяржаўных навуч. установах
171
245
283
Колькасць прафесарска-выкладчыцкага персаналу (штатны персанал)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭАТРАЗНА́ЎСТВА,
навука, якая вывучае тэатр як самастойны від мастацтва, яго паходжанне і развіццё, месца і ролю ў грамадстве, маст. і тэхнал. структуру, працэсы творчасці і ўспрымання; галіна мастацтвазнаўства. Зыходзячы з таго, што т-р складаецца з драматургіі, сцэн. мастацтва і гледача, то кожная з гэтых галін з’яўляецца прадметам вывучэння адпаведных раздзелаў Т. Яго асн. структурныя часткі: агульная тэорыя і гісторыя т-ра, тэатр. крытыка, сацыялогія т-ра, тэорыя драмы, рэжысура, акцёрскае мастацтва, псіхалогія і фізіялогія творчасці і глядацкага ўспрымання, сцэнаграфія, муз. афармленне спектакляў, тэатр. адукацыя і педагогіка, тэхніка сцэны, эканоміка і арг-цыятэатр. справы, крыніцазнаўства, бібліяграфія і інш. Звязана з гісторыяй культуры і побыту, філасофіяй, сацыялогіяй, эстэтыкай, псіхалогіяй, фалькларыстыкай, літ.-знаўствам, усімі мастацтвазнаўчымі навукамі.
Зарадзілася ў Стараж. Грэцыі і Рыме. Першыя тэатразнаўчыя творы паявіліся ў 16 ст. ў Францыі, Англіі, Германіі. З 17 ст. пачалося сістэматычнае вывучэнне гісторыі і тэорыі т-ра. У Расіі Т. ўзнікла ў 18 ст. Значную ролю ў яго станаўленні адыгралі творы А.Пушкіна, М.Гогаля, А.Астроўскага, артыкулы В.Бялінскага, А.Грыгор’ева і інш.Вял. ўклад у яго развіццё зрабілі працы К.Станіслаўскага, У.Неміровіча-Данчанкі, У.Меерхольда, У.Усеваладскага-Гернгроса, М.Марозава, П.Маркава, С.Данілава, Г.Гаяна і інш. тэарэтыкаў і практыкаў т-ра.
На Беларусі першыя звесткі пра з’явы паратэатральнай культуры, а таксама пра спектаклі Нясвіжскага т-ра Ф.У.Радзівіл у 1720—61 занатаваны ў «Дыярыушы князя Міхала Казіміра Радзівіла, ваяводы віленскага, гетмана Вялікага княства Літоўскага». У 17—18 ст. першыя спробы асэнсаваць тэатр. працэсы зроблены ў працах М.К.Сарбеўскага («Пра трагедыю і камедыю, або Сенека і Тэрэнцый»), Я.Фалькоўскага («Збор розных твораў», т. 3), Г.Каніскага («Правілы паэтычнага мастацтва») і Ф.Галянскага («Пра красамоўства і паэзію»). У 19 ст. на Беларусі і за яе межамі з’явіліся друкаваныя працы на польскай мове, у якіх разглядалася дзейнасць Гродзенскага і Нясвіжскага т-раў, змяшчаліся звесткі пра тэатралізаваныя дыялогі, якія праводзіліся ў езуіцкіх школах Гродна, Нясвіжа, Пінска, Полацка, Слоніма і Свіслачы, бел. інтэрмедыі 17 ст. і інш.Вял. значэнне для вывучэння гісторыі і практыкі бел.т-ра мелі запісы яго нар. форм, зробленыя ў 2-й пал. 19—пач. 20 ст. Е.Раманавым, П.Шэйнам, К.Гукоўскім, Я.Карскім, Дз.Даўгялам, К.Харламповічам, А.Кіркорам і інш. У публікацыях канца 19 ст. ў гіст. плане асвятлялася жыццё, у т. л. і тэатр., Мінска, Віцебска і Гродна. У пач. 20 ст. дзеячы культуры востра ставілі пытанне пра бел.нац.т-р (арт. М.Гарэцкага «Наш тэатр», 1913). Шмат увагі ідэі яго стварэння, асвятленню яго нар. і прафес. форм аддавалі газеты «Наша ніва» (1906—15), «Гоман» (1916—18), «Беларусь» (1919—20) і інш. У пачатку 20 ст. Т. вылучылася ў самастойную галіну навукі. Паяўленне прафес.дзярж. т-раў на Беларусі і шырокае развіццё аматарскай творчасці вызначылі задачы бел. Т. на новым этапе, асн. з якіх было вывучэнне гісторыі нац.сцэн. культуры: Ф.Аляхновіч «Беларускі тэатр» (1924), С.Грынкевіч «Аб тэатры» (1927), А.Некрашэвіч «Беларускі першы Дзяржаўны тэатр, 1920—1930» (1930) і інш. Значная ўвага ў канцы 1920-х — 1930-я г. аддавалася аналізу бел. драматургіі. У зб. «Драматургія: Першы дыскусійны зборнік аўтаномнай секцыі драматургаў...» (1934) змешчаны крытычныя выступленні па праблемах драматургіі пісьменнікаў Я.Коласа, К.Чорнага, В.Вольскага, У.Галубка, М.Клімковіча, Б.Мікуліча, І.Гурскага, Я.Рамановіча і інш. Сярод інш. прац па гэтай праблеме: «Сучасныя праблемы беларускай савецкай драматургіі» В.Вольскага (1934), «Тэатр і драматургія: Крытычныя артыкулы» М.Модэля (1935), якія, аднак, не пазбеглі суб’ектывізму ў ацэнках з’яў мастацтва. У пасляваен. перыяд бел. Т. прадоўжыла распрацоўку праблем сцэн. мастацтва і драматургіі. З арганізацыяй у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі ў 1957 сектара т-ра і кіно (з 1977 сектар, з 1986 аддзел т-ра) пачалося сістэматычнае вывучэнне гісторыі, тэорыі і сучасных працэсаў развіцця бел.т-ра. Гэтыя праблемы распрацоўваліся ў працах У.Няфёда «Беларускі тэатр: Нарыс гісторыі» і «Тэатр у вогненныя гады» (1959), «Сучасны беларускі тэатр (1946—1959» (1961), «Станаўленне беларускага савецкага тэатра, 1917—1941» (1965), калектыўнай «Гісторыі беларускага тэатра» (т. 1—3, 1983—87), манаграфіях «У тэатр іду як у храм» І.Ліснеўскага (1997), «На скрыжаванні» Р.Смольскага (1999), «На мяжы стагоддзяў: Сучасны беларускі драматычны тэатр» Т.Гаробчанка (2002). У шэрагу тэарэт. прац разглядаюцца праблемы драматургічнага канфлікту («Роздум пра драматычны канфлікт» Няфёда, 1970); сцэн. інтэрпрэтацыі прозы («Радок, прачытаны тэатрам» У.Халіпа, 1973); узаемадзеянне і ўзаемаўзбагачэнне тэатр. культур розных народаў («Шляхі беларускага тэатра» У.Стэльмаха, 1964; «Беларуская драматургія ў тэатрах народаў СССР» А.Сабалеўскага, 1972, і інш.); эвалюцыі канцэпцыі гераічнага ў бел.тэатр. мастацтве («На сцэне — бессмяротнасць подзвігу», 1982; «Стварэнне лёсу: Гістарычная і героіка-рэвалюцыйная тэма ў тэатрах Беларусі 70—80 гг.», 1987, Смольскага); сучаснай бел. рэжысуры («Пазначана часам: Пошукі сучаснай беларускай рэжысуры» Смольскага, 1984; «Рэжысура Беларусі: праблемы канцэптуальнасці спектакляў» Р.Баравіка, 2000) і інш.
У манаграфіях тэатразнаўчага і літаратуразнаўчага характару аналізуецца творчасць драматургаў: Я.Купалы (М.Ярош, У.Карпаў, П.Васючэнка), К.Крапівы (Я.Усікаў, А.Макарэвіч, У.Карабан, С.Лаўшук, Сабалеўскі), Галубка (Л.Карабанава), А.Макаёнка (Усікаў), вывучаецца драматургія і праблемы яе развіцця, аналізуецца сцэн. ўвасабленне твораў бел., рус. і зарубежных драматургаў. Выдадзены манаграфіі, прысвечаныя асобным тэатр. калектывам Беларусі: «Першы тэатр» Рамановіча (1946), «Беларускі акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы» (1970) і «Беларускі тэатр імя Якуба Коласа» (1976) Няфёда, «Дзіцячы тэатр БССР (1931—1941 гг.)» Пятровіча (1983), «На тэатральных скрыжаваннях» Б.Бур’яна і Ліснеўскага (1967, пра Дзярж.рус.драм.т-р Беларусі), «Лёс аднаго тэатра» Г.Герштэйн (2000, пра Дзярж.яўр.т-рБССР), «Тэатр лялек» Ан.Ляляўскага (1974) і інш.Нар. формы тэатр. мастацтва, дзейнасць прафес. і аматарскіх калектываў у гіст. і сучасных аспектах даследуюцца ў працах Г.Барышава, У.Іскрыка, М.Каладзінскага, Ю.Пашкіна, Ю.Сохара, А.Лабовіча, А.Есакова, А.Асташова, Пятровіча і інш. Выдадзены навуч. дапаможнікі для студэнтаў тэатр. факультэтаў ВНУ, для школьных і дашкольных устаноў: «Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі» (склад. Сабалеўскі, т. 1—2, 1975; т. 1—3, 2-е выд. 1997—2000), «Гісторыя беларускага тэатра» Няфёда (1982), «Лялечны тэатр у школе» Ан. Ляляўскага (1967), «Школьны тэатр Беларусі XVI—XVIII стст.» С.Міско (2000) і інш. Творчасць найб. буйных акцёраў, рэжысёраў, мастакоў, тэатр. дзеячаў асвятляецца ў крытыка-бібліягр. нарысах. З 2-й пал. 1960-х г. выдаюцца працы мемуарнага характару: «Нататкі акцёра» Ц.Сяргейчыка, «Тэатр і час» Стэльмаха (абедзве 1973), «Тэатр — жыццё маё» П.Малчанава (1984), «Паўстагоддзя на сцэне» Г.Абуховіч (1987), «І кожны вечар у час прызначаны...: Паводле ўспамінаў З.І.Браварскай» І.Кірылюк (2001) і інш.Бел. Т. папулярызуе мастацтва т-ра: кнігі-альбомы «Тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва Савецкай Беларусі» (1958), «Мастацтва беларускіх дэкаратараў» (1989), «Тэатры Беларусі» (1998, на бел. і англ. мовах) і буклеты пра асобныя т-ры. Аб нараджэнні новых раздзелаў Т. сведчаць працы «Тэатральны эксперымент: праблемы, пошукі, рашэнні» В.Навуменкі і «Тэатральныя далягляды» Р.Бузука (абедзве 1990), «Дзяржава, культура, рынак» (1996, сумесна з Ін-там Гётэ), «Сучасны беларускі тэатр: (Сацыялагічны замер)» Г.Юдчыц (1998) і інш., у якіх разглядаюцца пытанні фінансавання тэатр. справы, планавання творчага працэсу, аналізуюцца тэатр. рэформы, рэпертуар, спажывецкі рынак і інш. Пэўную каштоўнасць для распрацоўкі праблем развіцця нац.тэатр. культуры маюць публікацыі дакумент. матэрыялаў па гісторыі бел. мастацтва, бібліягр. даведнікі па драматургіі, рэжысуры і інш.Бел. Т. эвалюцыяніравала ад матэрыялаў пераважна апісальных і інфарм. да прац абагульняльнага характару, тэарэт. асэнсавання творчых працэсаў нац.сцэн. мастацтва, яго месца і значэння ў сістэме духоўнай культуры бел. народа. Вывучэнне гісторыі і тэорыі т-ра вядзецца ў Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі, Бел. акадэміі мастацтваў і інш.
Літ.:
Глебка П.Ф. Мастацтвазнаўства Савецкай Беларусі // Навука БССР за 50 год. Мн., 1968;
Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии М., 1972;
Горобченко Т. Белорусский театр // История театроведения народов СССР: Очерки, 1917—1941. М., 1985;
Яе ж. Театральная критика // Очерки истории науки и культуры Беларуси IX — начала XX в. Мн., 1996;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЭНАГРА́ФІЯ (ад сцэна + ...графія), тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва,
сукупнасць прасторавага вырашэння спектакля, што вызначае візуальную значнасць тэатр. вобраза (дэкарацыі, касцюмтэатральны, грым, рэквізіт, асвятленне, пастановачная тэхніка, архітэктурная зададзенасць т-ра, пластычныя магчымасці акцёрскага складу і інш.); адзін з вызначальных і арганічных кампанентаў у арганізацыі маст. цэласнасці спектакля побач з сюжэтна-драм. і гукава-муз. строямі. Сінкрэтычны від мастацтва, які спалучае выяўл. і тэатр. мастацтва. Развіццё С. адбывалася ў рэчышчы гісторыі т-ра і пануючых маст. стыляў.
Элементы С. прысутнічалі ў стараж. абрадах і гульнях (маскі. касцюмы, рэквізіт). З 5 ст. да н.э. ў ант. т-ры вядомы аб’ёмныя дэкарацыі, якія ў эпоху элінізму сумяшчаліся з жывапіснымі. З сярэдневякоўя пачаўся пераход ад гульнявой С. плошчавых прадстаўленняў да сістэмы дэкарац. мастацтва, дзе дамінавалі функцыі выяўлення, сачынення месца дзеяння. У эпоху Адраджэння ўзнік тып архітэктурна-перспектыўнай дэкарацыі з адзіным нязменным месцам дзеяння (Д.Брамантэ, Б.Перуцы, С.Серліо). Пазней рэльефныя дэкарацыі замяняліся жывапіснымі ў стылі барока. У канцы 16—17 ст. феерычны характар прыдворнага оперна-балетнага спектакля абумовіў выкарыстанне тэатр. механізмаў (Б.Буанталенці, Н.Сабаціні ў Італіі, І.Фуртэнбах у Германіі), стварэнне сістэмы куліс (Дж.Алеоці ў Італіі) і сцэны-каробкі (гл.Сцэна). У эпоху класіцызму драматургічны канон адзінства месца і часу сцвердзіў пастаянную і нязменную строгую дэкарацыю. Развіццё опернага мастацтва абумовіла адмаўленне ад сіметрыі, увядзенне вуглавой перспектывы, узмацненне ілюзіі глыбіні кантрастаў святла і ценю і інш. (А.Поца, сям’я Галі-Бібіена, Дж.Валерыяні, П.Ганзага, Італія). У канцы 18 ст. ў Францыі пашырыліся т.зв. працікаблі (аб’ёмныя дэкарацыі — масты. скалы), якія перадавалі складаныя эфекты. Прынцыпы рамантызму з патрабаваннем нац. і гіст. характарыстыкі месца дзеяння (шматкарцінныя дэкарацыі, касцюмы) увасаблялі рэжысёры і дэкаратары П.Сісеры, Ш.Сешан, Э.Дэлакруа, П.Дэларош (Францыя), Ф. фон Дзінгельштэт (Германія), Ч.Кін (Англія), А.Ролер (Расія) і інш. У канцы 19 ст. С. класіцызму і рамантызму супрацьстаялі плыні натуралізму (дакладная перадача сац. асяроддзя — рэж. А.Антуан, О.Брам) і сімвалізму (умоўна-спрошчаныя, стылізаваныя дэкарацыі — М.Дэні, П.Серузье, А.Тулуз Латрэк, Францыя; Э.Мунк, Нарвегія, і інш.). З 1870-х г. ў Расіі да працы ў т-ры прыцягваліся жывапісцы В.Васняцоў, К.Каровін, В.Паленаў, В.Сяроў, М.Урубель, якія сцвярджалі прынцып цэласнай трактоўкі спектакля. На мяжы 19—20 ст. даследаваліся прырода і спецыфіка законаў сцэн. мастацтва, паступова змяніўся прадмет выяўлення ў С., увага скіроўвалася на сутнасныя, нематэрыяльныя паняцці. Новыя прынцыпы афармлення, якія сімвалічна выражалі сэнс драмы, сцвердзілі рэжысёры А.Апія (Швейцарыя), Г.Крэг (Англія) — ідэя «філас.т-ра» з дапамогай пазачасавай дэкарацыі (кубы, пляцоўкі. лесвіцы і інш.); Г.Фукс (Германія) — праект «рэльефнай сцэны», якая страчвае глыбіню; М.Райнгарт (Германія) — прыёмы ад жывапісна-аб’ёмнай дэкарацыі да абагульнена-ўмоўных нерухомых установак. На развіццё С. ў Расіі паўплывала рэаліст. рэформа Маскоўскага Маст.т-ра (МХТ): індывід. афармленне кожнай пастаноўкі, псіхалагізм (В.Сімаў). Пошукі абнаўлення прыёмаў С. вёў К.Станіслаўскі ў супрацоўніцтве з мастакамі аб’яднання «Свет мастацтва». Створаныя імі ж дэкарацыі ў «Рускіх сезонах» С.Дзягілева ў Парыжы вызначаліся багаццем жывапісу, фантазіяй, густам. У пач. 20 ст. ўмоўную сцэн. прастору распрацоўваў У.Меерхольд з мастакамі А.Галавіным, М.Сапуновым, С.Судзейкіным. З 1910-х г. у С. праявіліся рысы авангардызму, выкарыстанне прыёмаў кубізму, футурызму, прымітывізму (А.Вяснін, К.Малевіч, У.Татлін, П.Філонаў, І.Школьнік, Расія; Дж.Северыні, Ф.Дэперо, Італія; Ф.Лежэ, П.Пікасо, Францыя), у 1920-я г. — экспрэсіянізму (Ж.Грос, Германія). Развіццё С. 1920-х г. у СССР вызначалася шматпланавасцю выразных маст. сродкаў, барацьбой розных стылістычных кірункаў: рэаліст. жывапісная традыцыя дэкарацыйнага мастацтва (М.Крымаў, Б.Кустодзіеў, Сімаў, Ф.Федароўскі), канструктывізм Меерхольда (Л.Папова, В.Сцяпанава), экспрэсіяністычныя тэндэнцыі дэкарацый (Н.Альтман, М.Левін, І.Нівінскі, І.Рабіновіч, Р.Фальк, М.Шагал і інш.). С. 1930—50-х г. вызначылі мастакі М.Акімаў, Альтман, А.Басулаеў, М.Бобышаў, П.Вільямс, Б.Волкаў, У.Дзмітрыеў, Б.Кноблак, А.Рыкаў, В.Рындзін, А.Тышлер, Ф.Федароўскі, Н.Шыфрын і інш. У 1960—70-я г. С. дасягнула росквіту ў сусв. т-ры. Вызначыліся асн. яе кірункі — ад авангарду, абагульненай формулы чыстай пустой прасторы (Х.Эйхенбаўэр, Бразілія) да дзейснай С., якая характарызавалася імкненнем мастакоў раскрыць сутнасць дзеяння праз глабальныя праблемы чалавечага жыцця, абагульнена-метафарычнае асяроддзе: Дз.Бароўскі, С.Вірсаладзе, Э.Качаргін, М.Кітаеў. В.Левенталь, Д.Лідэр, А.Фрэйберг і інш. (СССР); Дж.Бары, Р.Колтаі, Т.О’Брайн (Вялікабрытанія) з дызайнерскім падыходам да афармлення спектакля; І.Свобада (Чэхія) з цыклам архітэктурна-кінетычных, светлавых, праекцыйных і лазерных вырашэнняў спектакляў. У 1980—90-я г. С. ўласцівы стылістычны плюралізм, раўназначнае суіснаванне розных прынцыпаў і прыёмаў афармлення сцэн. дзеяння.
На Беларусі элементы С. былі ўжо ў рытуальным адзенні і атрыбутах удзельнікаў нар. абрадаў, русалляў, Купалля і Каляд, прадстаўленнях скамарохаў і валачобнікаў. Дэкарацыя, грым, касцюм, тыпаж лялек былі неад’емнай часткай паказаў батлейкі; своеасаблівую бутафорыю мела народная драма. Удасканаленне сцэн. пляцоўкі, выкарыстанне складанай машынерыі, светлавых эфектаў, распрацоўка тэатр. касцюма адбывалася ў школьным тэатры. З 18 ст. развіццё С. звязана з дзейнасцю прыгонных тэатраў, дзе працавалі мастакі К.Атасельскі, К.Д.Гескі, Мікалаеўскі, М.Скржыцкі, з 19 ст. — з дзейнасцю Дуніна-Марцінкевіча тэатра, у пач. 20 ст. — Першай беларускай трупы І.Буйніцкага, паказамі бел. вечарынак, тэатр. калектываў, якія выкарыстоўвалі этнагр. прынцып у афармленні. У 19 — пач. 20 ст. ў т-рах Беларусі выкарыстоўвалі т.зв. тыпавыя дэкарацыі, якія з’яўляліся абстрактным фонам для любога прадстаўлення (мастакі Ю.Главацкі, Я.Кураткевіч, Ю.Рэйнберг, А.Трэнін, К.Ульрых). У рэаліст. кірунку працавалі В.Біцілеў, А.Каўльбарс, І.Удараў. Развіццё С. ў 1920-я г. звязана са стварэннем дзярж. т-раў (бел. т-ры імя Я.Купалы, імя Я.Коласа, Бел. трэцяга). Рэаліст. традыцыі нац.т-ра ўвасобілі тэатр. мастакі К.Елісееў, А.Марыкс, К.Ціханаў. Вял. значэнне мела афармленне масавых тэатр. відовішчаў, якія вымагалі пошукаў новых узаемаадносін паміж сцэн. дзействам і навакольным асяроддзем. З 2-й пал. 1920-х г. пашырыліся выразныя сродкі афармлення, выкарыстанне новых матэрыялаў, удасканальванне тэхнікі сцэны, увага да асвятлення. Эксперыментальнасцю вызначаліся работы Марыкса, Л.Нікіціна, Дз.Крэйна і інш. У 1930-я г. пад уплывам канструктывізму стваралі дэкарацыі М.Аксельрод, М.Валех, Л.Кроль, Б.Матрунін, С.Тоўбін і інш. Эстэцкае стылізатарства ў С. праявілася ў творчасці Г.Гольца, Р.Распопава. Станаўленню рэаліст. жывапіснага кірунку ў С. бел.муз.т-ра спрыяла дзейнасць рас. мастакоў М.Бобышава, Б.Волкава, Матруніна, С.Нікалаева. У канцы 1930-х г. працавалі мастакі А.Басулаеў, П.Масленікаў, Я.Нікалаеў, І.Ушакоў. У 1940—50-я г. ў С. дамінавала жывапісна-аб’ёмная сістэма дэкарацый. Цікавасцю да нац. драматургіі, імкненнем падпарадкаваць выразныя сродкі для раскрыцця зместу твора вызначаюцца дэкарацыі А.Грыгар’янца, Я Нікалаева, Ушакова ў драм., М.Блішча, У.Кульваноўскага, С.Нікалаева, І.Пешкура ў муз. т-рах. У 1960—70-я г. пераважалі рысы «суровага стылю» з адзінай дэкарацыяй і мінімумам дэталей. З 2-й пал. 1970-х г. адначасова з традыц. прынцыпамі афармлення спектакляў узбагачаюцца сродкі выразнасці сцэн. прасторы. Выкарыстанне новых відаў прасторавых канструкцый, маст. метафары, каляровага асвятлення ўласціва С. М.Апіёка, М.Волахава, В.Галубовіча, Л.Ганчаровай, Э.Гейдэбрэхта, Б.Герлавана, Грыгар’янца, Я.Ждана, Т.Карвяковай, А.Кляўзера, В.Лесіна, Я.Лысіка, З.Марголіна, У.Матросава, Дз.Мохава, Л.Рулёвай, А.Салаўёва, Ю.Тура, В.Цімафеева, Я.Чамадурава, У.Чарнышова, М.Якуніна і інш. ў драм. і муз. т-рах. Развіваецца С. лялечнага т-ра (мастакі Л.Быкаў, А.Вахрамееў, Л.Герлаван, У.Зайцава, А. і Г. Сідаравы, Л.Сідзельнікава, В.Рачкоўскі, А.Фаміна і інш.).
Літ.:
Тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва Савецкай Беларусі. Мн., 1958;
Карнач П.А. Дэкарацыйнае мастацтва музычнага тэатра БССР. Мн., 1973;
Яго ж. Тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва // Гісторыя беларускага мастацтва. Мн., 1989—94. Т. 3—6;
Сыркина Ф.Я., Костина Е.М. Русское театрально-декорационное искусство. М., 1978;
Михайлова А.А. Образ спектакля. М., 1978;
Березкин В.И. Искусство оформления спектакля. М., 1986;
Мастацтва беларускіх дэкаратараў. Мн., 1989.
Н.В.Грэская.
Да арт.Сцэнаграфія. А.Марыкс. Эскіз дэкарацыі да спектакля, «Кастусь Каліноўскі» Е.Міровіча. 1923.Да арт.Сцэнаграфія. Я.Чамадураў. Сцэнаграфія да балета «Альпійская балада» Я.Глебава. 1967.Да арт.Сцэнаграфія. Д.Лідэр. Сцэнаграфія ла спектакля «Кар’ера Артура Уі» Б.Брэхта. 1975. (Макет.)Да арт.Сцэнаграфія. Б.Герлаван. Сцэнаграфія да спектакля «Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева. 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА 1920—30-х гадоў.
Яго развіццю ў БССР спрыяла дзейнасць нар.маст. школы ў Віцебску, маст. студый у Віцебску, Магілёве (кіраўнік Ф.Пархоменка), Гомелі, Оршы і Мінску (пад кіраўніцтвам Я.Кругера, Г.Віеру, А.Тычыны), а таксама майстэрні М.Філіповіча, Ф.Сяргеева. Адначасова мастакі атрымлівалі адукацыю ў Вільні, Маскве, Ленінградзе, Кіеве, Варшаве, Кракаве. На развіццё выяўл. мастацтва значна паўплывалі створаныя ў 1927 Усебел. асацыяцыя мастакоў (з філіяламі ў Віцебску, Гомелі, Маскве і Ленінградзе; у 1928 рэарганізавана ў Рэвалюцыйную арганізацыю мастакоў Беларусі) і аб’яднанне «Прамень», у якое ўваходзілі мінскія мастакі.
У Зах. Беларусі цэнтрам маст. жыцця была Вільня, дзе ў 1919 быў адроджаны Віленскі ун-т, пры Віленскай бел. гімназіі ў 1926—27 дзейнічала маст. студыя-майстэрня Я.Драздовіча. Пошукі нац. адметнасці, уласцівыя бел. мастакам, у значнай ступені абапіраліся на традыцыі віленскай школы. Творчасць Б.Кубіцкага, Ф.Рушчыца, Л.Сляндзінскага і інш. развівалася пад уплывам агульнаеўрап. плыней.
Адно з вядучых месцаў у мастацтве пач. 1920-х г. займалі агітацыйнае і афармленчае мастацтва. Эскізы размалёвак афармлення Віцебска ў 1918—19 выконвалі А.Бразер, М.Шагал, С.Юдовін, Д.Якерсон, а ў 1920-я г. — К.Малевіч і члены арганізацыі «УНОВИС» В.Ермалаева, М.Коган, Л.Лісіцкі, М.Суэцін, І.Чашнік і інш. Афармленнем Гомеля займаліся мастакі студыі імя Урубеля, у Мінску — М.Цэханоўскі і У.Страмінскі. Развіваліся агітацыйныя графіка і плакат: А.Быхоўскі, М.Волк, А.Гефтэр, Ф.Іванчук, С.Каўроўскі, Л.Лісіцкі, Л.Фрындлендэр, Я.Целішэўскі, С.Юдовін, для творчасці якіх характэрны метафарычныя элементы, графічны лаканізм і ўздзеянне авангардных плыней. Агітацыйны плакат сустракаўся ў творчасці А.Ахола-Вало, А.Быхоўскага, П.Гуткоўскага, В.Дваракоўскага, Я.Драздовіча, Г.Зархі, Ф.Іванчука, В.Карамышына, М.Станюты, Б.Ульпі. Лозунгавы характар агітац. графікі сярэдзіны 1920-х г. змяніўся сюжэтнымі кампазіцыямі. Значны ўплыў на развіццё скульптуры ў першыя паслярэв. гады зрабіў т.зв. ленінскі план манум. прапаганды. У адпаведнасці з ім у розных гарадах рэспублікі былі ўстаноўлены часовыя помнікі дзеячам міжнар.рэв. руху, выкананыя А.Бразерам, К.Елісеевым, В.Мацвеевым, М.Цэханоўскім, Д.Якерсонам. Яркія нар. вобразы створаны З.Азгурам, А.Бразерам, А.Грубэ. Развіццю бел. скульптуры садзейнічала адкрыццё ў Віцебскім маст. тэхнікуме скульпт. аддзялення (1924), якое ўзначаліў М.Керзін. Выпускнікі гэтага аддзялення (З.Азгур, А.Бембель, А.Глебаў, А.Арлоў, А.Жораў, Г.Ізмайлаў) разам з М.Керзіным выканалі скульпт. афармленне Дома ўрада ў Мінску на тэмы рэв. барацьбы, гісторыі станаўлення сав. улады на Беларусі (1931—35). Адметнае месца ў жывапісе гэтага часу займае віцебскі перыяд творчасці М.Шагала і К.Малевіча, творчая практыка групы «УНОВИС». У выяўл. мастацтве 1920 — пач. 1930-х г. адлюстраваліся ідэі адраджэння нац. культуры, багатыя гіст. і культ. традыцыі народа і побыт беларусаў, вобразы славутых гіст. асоб Беларусі, помнікі архітэктуры ў творах Я.Драздовіча, А.Грубэ, У.Кудрэвіча, П.Сергіевіча, М.Сеўрука, М.Станюты, А.Тычыны, М.Філіповіча і інш. У пейзажах 1920-х г. пераважала адданасць рэаліст. кірунку, не пазбаўленаму ўплываў імпрэсіянізму (У.Кудрэвіч, панарамныя пейзажы В.Волкава). Сярод інш. пейзажыстаў П.Мрачкоўская, Ф.Пархоменка, Д.Полазаў, Ю.Пэн, М.Сляпян, М.Станюта. 1920-я г. былі пачаткам фарміравання маст. школы бел.сав. графікі; побач з агітацыйнай масавай графікай развівалася станковая, часопісна-газетная, прыкладная, тэатральны плакат: творы І.Валадзько, П.Гуткоўскага, П.Мрачкоўскай, І.Пляшчынскага, М.Філіповіча і інш. У ліку найб. пашыраных былі пейзаж (малюнкі тушшу А.Астаповіча), архітэктурныя матывы (ксілаграфіі З.Гарбаўца, Я.Мініна, С.Юдовіна), індустрыяльныя замалёўкі (лінагравюры А.Тычыны), нацюрморт (акварэлі М.Тарасікава). З сярэдзіны 1920-х г. пачала развівацца кніжная графіка (П.Гуткоўскі, В.Дваракоўскі, Г.Змудзінскі, М.Лебедзева, В.Літко, Б.Малкін, А.Тычына, М.Філіповіч, М.Эндэ і інш.). Графіка ў часопісах («Маладняк», «Світанак», «Наддзвінне» і інш.) набыла выразную сацыяльна-грамадскую накіраванасць у афармленні А.Ахола-Вало, П.Гуткоўскага, В.Дваракоўскага, А.Пузынкевіча, А.Тычыны і інш. Развіваліся карыкатура, шарж. Важную ролю ў фарміраванні тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва адыграла творчасць мастакоў тэатра імя Я.Купалы (БДТ, з 1926 БДТ-1). У бел. дэкарацыйным мастацтве найб. плённымі былі творчыя пошукі ў афармленні нац. твораў, дзе яскрава раскрываўся пафас барацьбы народа за лепшую будучыню: мастакі К.Елісееў, А.Марыкс.
Пераважная большасць твораў мастакоў Сав. Беларусі экспанавалася на маст. выстаўках (1-я адбылася ў ліст. 1919 у Віцебску, пазней у Бабруйску), а таксама на 1—4-й Усебел. выстаўках (1925, 1927, 1929 і 1931). Значная роля ў вызначэнні шляхоў развіцця мастацтва ў 1930-я г. належыць Усебел. канферэнцыі мастакоў (1931) і 1-му з’езду мастакоў (1938). Гал. рысай мастацтва 1930-х г. з’яўлялася прапагандысцкая функцыя, уплыў на масавую свядомасць. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічала зацвярджэнне адзінага творчага метаду — сацрэалізму. У жывапісе асаблівая папулярнасць належала сюжэтна-тэматычнай карціне, у аснову якой былі пакладзены традыцыі рус. рэалістычнага мастацтва 19 ст. Разам з тым творы вылучаліся больш складанай кампазіцыйнай пабудовай, выразнай дынамікай рытмаў, шматпланавым сюжэтным дзеяннем, разгорнутай апавядальнасцю. Сярод найб. значных тэм — героіка-рэвалюцыйная, вытв., калгасная, ваенная, спарт., святочна-трыумфальная, а таксама пейзаж, нацюрморт і партрэт. Гіст. тэма займала важнае месца ў творчасці С.Андруховіча, І.Ахрэмчыка, Г.Бржазоўскага, Г.Віеру, В.Волкава, П.Гаўрыленкі, М.Гусева, І.Давідовіча, В.Дзежыца, Я.Зайцава, Г.Змудзінскага, К.Касмачова, А.Кроля, Я.Кругера, М.Манасзона, Л.Рана, В.Руцая, Ф.Фогта, У.Хрусталёва, Я.Ціхановіча, М.Эндэ.
У 1930-я г. тэматычныя карціны, скіраваныя на адлюстраванне вытв. працэсаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, займалі дамінуючае месца ў творчасці І.Ахрэмчыка, Г.Віера, В.Волкава, П.Гаўрыленкі, М.Даўгялы, А.Заборава, Дз.Камарова, А.Каржанеўскага, Я.Красоўскага, Я.Кругера, С.Лі, А.Шаўчэнкі, М.Філіповіча. Паэтычныя і рамантычныя сюжэтна-тэматычныя кампазіцыі, прысвечаныя жыццю і побыту людзей, пераважалі ў творах А.Волкава, Я.Красоўскага, Л.Лейтмана, У.Хрусталёва, Я.Ціхановіча. Сярод твораў манум. жывапісу кампазіцыі І.Ахрэмчыка, В.Волкава. Цэнтр. вобразы ў партрэтах — рабочы, селянін і салдат, ударнікі працы, калгаснікі, лётчыкі, камандзіры, камсамольцы, піянеры (творы А.Волкава, Дз.Камарова, Н.Тарасікава, Я.Ціхановіча). Вобразы сав. правадыроў, зведзеныя да некалькіх кампазіцыйных схем, пазбаўлены эмацыянальнай афарбоўкі (творы В.Волкава, М.Гусева, І.Давідовіча, Я.Ціхановіча). Псіхалагізм вобразаў, дасканала адлюстраваная індывідуальнасць уласцівы партрэтам І.Ахрэмчыка, В.Волкава, М.Гусева, Я.Кругера, У.Кудрэвіча, Д.Полазава, М.Станюты, М.Тарасікава, Р.Семашкевіча, М.Філіповіча, групавым партрэтам У.Руцая. Сярод нешматлікай колькасці камерных партрэтаў творы П.Явіча, жанравыя — Ю.Пэна. У пейзажы важным вобразным элементам стала адлюстраванне працы сав. чалавека, бурных працэсаў сацыяліст. будаўніцтва: У.Кудрэвіч, М.Дучыц, А.Шаўчэнка, Б.Звінагродскі, С.Лі, Г.Ізергіна. Паступова больш урачыста пафасны характар набыла сав.быт. карціна: А.Волкаў, І.Давідовіч, Я.Красоўскі, У.Хрусталёў. Пашырылася таксама тэма спорту.
У творчасці шэрагу мастакоў Зах. Беларусі (М.Сеўрук, П.Сергіевіч) у 1930-я г. цэнтральнае месца занялі рамантычнага характару жанравыя кампазіцыі, партрэты і пейзажы, у якіх адлюстраваны падкрэслена нац. вобразы, паэтычныя эпізоды сялянскага жыцця і побыту, эмацыянальна выразныя вобразы роднай прыроды.
Росту майстэрства мастакоў-графікаў садзейнічала адкрыццё ў Віцебскім маст. тэхнікуме графічнага аддзялення (1930). У розных тэхніках працавалі Ф.Фогт (літаграфія), Л.Лейтман (акварэль), М.Тарасікаў і А.Бразер (малюнак тушшу), Б.Малкін (афорт). Тэматыка іх твораў самая разнастайная: сатыр. малюнкі, водгук на паліт. падзеі, ілюстрацыі да літ. твораў, плакаты. У афармленні кніг, сярод якіх вырасла колькасць твораў рус. класікаў, прымалі удзел Б.Басаў, А.Волкаў, М.Гусеў, М.Карпенка, М.Лебедзева, М.Малевіч, Б.Малкін, І.Мільчын, Я.Мінін, А.Тычына, М.Эндэ і інш.Вытв. тэма дамінавала ў творах А.Астаповіча, А.Волкава, І.Гембіцкага, Л.Лейтмана, Б.Малкіна, Л.Рана, М.Тарасікава, А.Тычыны, В.Ціхановіча і інш. У галіне манум. скульптуры створаны помнікі У.І.Леніну ў Полацку (1936) і ў Слуцку (1938) А.Бембелем, у Барысаве (1935) А.Грубэ, помнік Ф.Э.Дзяржынскаму ў Дзяржынску (1933) — А.Грубэ. У станковай скульптуры працавалі таксама А.Арлоў, А.Жораў, А.Глебаў, А.Грубэ і інш., у галіне скульптурнага партрэта — М.Керзін, А.Бразер, З.Азгур. Скульптары спрабавалі выйсці за межы аднафігурнай кампазіцыі (творы Л.Карпенкі, А.Арлова, А.Глебава, С.Селіханава). Тэатральна-дэкаратыўнае мастацтва 1-й пал. 1930-х г. характарызавалася эксперыментамі, пэўным адыходам ад рэалізму (М.Аксельрод, С.Тоўбін), захапленнем кубафутурызмам, экспрэсіянізмам, канструктывізмам. Але гэтыя пошукі ў хуткім часе закончыліся вяртаннем на рэаліст. пазіцыі. Гэтаму садзейнічаў і рэпертуар бел. тэатраў, які папоўніўся новымі сучаснымі творамі. Сярод дэкарацыйных вырашэнняў вылучалася сцэнаграфія Я.Нікалаева, Дз.Уласюка, І.Ушакова. У сярэдзіне 1930-х г. прыйшло новае пакаленне мастакоў-дэкаратараў: М.Блішч, У.Кульваноўскі, П.Масленікаў, І.Пешкур, І.Санін. У канцы 1930 — пач. 1940-х г. выкарыстоўваліся пераважна рэаліст. сродкі выразнасці, традыцыі рус. сцэнаграфіі (дэкарацыі А.Басулаева, А.Марыкса, Я.Нікалаева, З.Сірвінта, І.Ушакова, К.Ціханава і інш.).
А.Бембель. Гарэльеф у Доме ўрада ў Мінску. 1936.М.Філіповіч. Казачны сюжэт. 1920-я г.Я.Драздовіч. Сустрэча вясны на Сатурне. 1932.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭАТРАЗНАЎСТВА
Першыя звесткі пра з’явы паратэатральнай культуры, а таксама дзейнасць стваральніцы Нясвіжскага т-ра Ф.У.Радзівіл занатаваны ў «Дыярыушы князя Міхала Казіміра Радзівіла, ваяводы віленскага, гетмана Вялікага княства Літоўскага» (1720—61). Вядомы на Беларусі і рукапісныя працы 17—18 ст., прысвечаныя аналізу драматургіі і тэатра; найб. значная з іх — трактат «Паэтыка» М.К.Сарбеўскага, у раздзеле якога «Пра трагедыю і камедыю, або Сенека і Тэрэнцый» абагульнена паэтыка школьнага тэатра. Асобныя пытанні тэатр. мастацтва разглядаліся ў працах Ф.Галянскага, Г.Каніскага, Я.Фалькоўскага. Актывізацыя працэсаў станаўлення бел.нац. культуры ў 1-й пал. 19 ст. абумовіла развіццё і тэатразнаўчай думкі. У перыяд. друку А.Багдановіч, І.Гольц-Мілер (бацька), У.Сыракомля, П.Шпілеўскі разглядалі пытанні рэпертуару, выканальніцка-акцёрскага мастацтва, выступалі за дэмакратызацыю тэатра. Значным навук. падмуркам для развіцця тэатразнаўства з’явіліся запісы нар. форм тэатра, зробленыя ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. К.Гукоўскім, Дз.Даўгялам, Я.Карскім, А.Кіркорам, Е.Раманавым, К.Харламповічам, П.Шэйнам. У гіст. плане асвятлялася культурнае жыццё, у т. л.тэатр., Мінска, Віцебска, Гродна, Нясвіжа, Навагрудка і інш. У пач. 20 ст. дзеячы культуры востра ставілі пытанне пра бел.нац. тэатр; ідэю яго стварэння прапагандавала газета «Наша ніва» (1906—15). Па пытаннях тэатр. мастацтва на яе старонках выступалі Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, Цётка (А.Пашкевіч), Ц.Гартны, А.Бульба, З.Бядуля. Своеасаблівую праграму развіцця бел. тэатра распрацаваў М.Гарэцкі ў артыкуле «Наш тэатр» («Калядная пісанка: 1913 год»), дзе вызначыў грамадскую функцыю тэатра, яго асветніцка-выхаваўчую ролю, эстэтычныя і маст. задачы. Паступова тэатразнаўства вылучылася ў самастойную галіну навукі. Яго прыярытэтным кірункам стала даследаванне гісторыі нац. сцэнічнай культуры. Апублікаваны працы: «Беларускі тэатр» Ф.Аляхновіча (1924), «Аб тэатры» С.Грынкевіча (1927), «Беларускі першы дзяржаўны тэатр, 1920—1930» А.Некрашэвіча (1930), «Тэатр Савецкай Беларусі» С.Геца (1931), «Тэатр юнага гледача БССР імя Н.К.Крупскай» (1940). Выдадзены метадычны падручнік для аматараў «Сялянскі тэатр» А.Ляжневіча (1928). Пачалася распрацоўка праблем бел. драматургіі. У кн. «Драматургія: Першы дыскусійны зборнік аўтаномнай секцыі драматургаў...» (1934) змешчаны выступленні Я.Коласа, К.Чорнага, В.Вольскага, У.Галубка, І.Гурскага, М.Клімковіча, Б.Мікуліча, Я.Рамановіча і інш. Драматургічная творчасць К.Чорнага, А.Александровіча, Р.Кобеца, Е.Міровіча, Я.Рамановіча аналізавалася ў працы «Сучасныя праблемы беларускай савецкай драматургіі» В.Вольскага (1934). Узаемасувязям тэатра і драматургіі прысвечана кніга «Тэатр і драматургія: Крытычныя артыкулы» М.Модэля (1935). У 1940 да Дэкады бел. мастацтва ў Маскве выдадзены зб. «Мастацтва Савецкай Беларусі» В.Вольскага, Я.Рамановіча і А.Сегедзі. У пасляваенны перыяд бел. тэатразнаўства паступова пераадольвала вульгарна-сацыялагізатарскія тэндэнцыі, выпрацоўвала метадалогію, гіст. падыход да з’яў мастацтва. У Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі арганізаваны сектар тэатра і кіно (з 1986 аддзел тэатра), дзе распрацоўваюцца пытанні гісторыі, тэорыі і практыкі тэатра. У 1959 выдадзена абагульняльная праца па гісторыі драм. сцэнічнага мастацтва Беларусі «Беларускі тэатр: Нарыс гісторыі» У.Няфёда. Вывучэнне мінулага і сучаснай практыкі бел. тэатра пашырана ў яго даследаваннях «Тэатр у вогненныя гады» (1959), «Сучасны беларускі тэатр (1946—1959)» (1961), «Станаўленне беларускага савецкага тэатра» (1965). Шляхі развіцця бел. тэатра ад старажытнасці да сярэдзіны 1980-х г. прааналізаваны ў калектыўнай працы «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1—3, 1983—87). Далейшая распрацоўка гісторыі і сучасных праблем бел. тэатра ў манаграфіях «У тэатр іду як у храм» І.Ліснеўскага (1997), «На скрыжаванні» Р.Смольскага (1999), «На мяжы стагоддзяў: Сучасны беларускі драматычны тэатр» Т.Гаробчанкі (2002). Стварэнне навук. фундаменту ў вывучэнні гісторыі развіцця тэатр. справы на Беларусі дазволіла тэатразнаўцам засяродзіць увагу на даследаванні канкрэтных праблем. У шэрагу тэарэтычных прац разглядаюцца пытанні драматургічнага канфлікту (У.Няфёд), сцэнічнай інтэрпрэтацыі прозы (У.Халіп), узаемадзеяння і ўзбагачэння тэатр. культур розных народаў (П.Ахрыменка, А.Сабалеўскі, У.Стэльмах), эвалюцыі канцэпцыі гераічнага (Р.Смольскі), сучаснай бел. рэжысуры («Рэжысура Беларусі: Праблемы канцэптуальнасці спектакляў» Р.Баравіка, 2000), гісторыя бел.тэатр. ленініяны (А.Сабалеўскі). У тэатразнаўчых і літаратуразнаўчых манаграфіях даследуецца драматургія і шляхі яе развіцця (П.Васючэнка, С.Лаўшук, Л.Пятрова, А.Сабалеўскі, А.Саннікаў, А.Семяновіч, Я.Усікаў), аналізуецца драматургічная творчасць Я.Купалы (П.Васючэнка, У.Карпаў, А.Макарэвіч, М.Ярош), К.Крапівы (У.Карабан, С.Лаўшук, А.Макарэвіч, А.Сабалеўскі, Я.Усікаў), У.Галубка (Л.Карабанава), А.Макаёнка (Г.Колас, Я.Усікаў). Выдадзена «Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі» (т. 1—3, 2-е выд., 1997—2000; склад. А.Сабалеўскі), навучальныя дапаможнікі па гісторыі бел. тэатра (У.Няфёд), батлейкі, каляндарных і абрадавых гульняў (А.Лозка), школьнага тэатра (С.Міско), тэатра лялек (Ан.Ляляўскі). Вывучаецца сцэнічнае ўвасабленне твораў бел., рус. і зарубежных драматургаў, творчасць якіх паўплывала на фарміраванне нац. акцёрскай і рэжысёрскай школы, на станаўленне і развіццё бел. тэатра: Я.Купалы (Т.Гаробчанка, А.Есакоў), Я.Коласа (С.Пятровіч), А.Макаёнка (Ю.Сохар), А.Астроўскага (А.Лабовіч), У.Шэкспіра, Мальера (Т.Барысава). Выдадзены манаграфіі і брашуры, прысвечаныя асобным тэатр. калектывам Беларусі: тэатру імя Я.Купалы (А.Бутакоў, У.Няфёд, Я.Рамановіч), тэатру імя Я.Коласа (У.Няфёд, А.Сабалеўскі), тэатру юнага гледача (С.Пятровіч), Дзярж. яўрэйскаму тэатру Беларусі (А.Герштэйн), Дзярж.рус.драм. тэатру Беларусі (Б.Бур’ян, І.Ліснеўскі), Магілёўскаму абл.драм. тэатру (В.Грыбайла), тэатру лялек (М.Каладзінскі). Працягваецца паглыбленае вывучэнне гіст. мінулага бел. тэатра ў працах «Рускі драматычны тэатр у Беларусі XIX стагоддзя» Ю.Пашкіна (1980), «Тэатральная культура Беларусі XVIII стагоддзя» (1992) і «Батлейка» (2000) Г.Барышава, аналізуюцца нар. формы бел. тэатра (У.Іскрык, М.Каладзінскі). Творчасць найб. буйных акцёраў, рэжысёраў, мастакоў асвятляецца ў манаграфіях «Глеб Глебаў: Жыццё і творчасць вялікага беларускага камедыйнага акцёра» (1994) і «Барыс Платонаў: Асоба і ролі» (2004) А.Сабалеўскага, у крытыка-біяграфічных нарысах пра Г.Глебава (С.Дуніна, У.Стэльмах), Ф.Аляхновіча, І.Буйніцкага, М.Кавязіна, П.Малчанава, У.Уладамірскага (У.Няфёд), Б.Платонава (Я.Рамановіч), А.Ільінскага (А.Скібнеўскі), У.Крыловіча (А.Есакоў), І.Ждановіч і Г.Грыгоніса (К.Кузняцова), В.Галіну і З.Канапельку (Т.Гаробчанка), А.Кістава (Б.Бур’ян, І.Ліснеўскі), А.Клімаву (Б.Бур’ян), С.Станюту (А.Станюта), Г.Макараву і З.Стому (А.Астапенка), В.Тарасава (В.Ярмалінская), М.Яроменку (Т.Арлова, Л.Екель), І.Ушакова (Г.Барышаў), В.Дуніна-Марцінкевіча (Г.Кісялёў, С.Майхровіч, І.Навуменка, Ф.Янушкевіч), Е.Міровіча (С.Пятровіч), У.Галубка і Ф.Ждановіча (А.Атрошчанка), К.Саннікава (К.Кандрашына); пра акцёраў купалаўскага тэатра (Т.Арлова), а таксама ў зборніках, прысвечаных тэатр. дзеячам. У гіст. і сучасных аспектах тэатразнаўства даследаваліся аматарскі тэатр Беларусі (А.Лабовіч, С.Пятровіч, Ю.Сохар і інш.), нар. тэатралізаваныя святы (Я.Адамовіч, М.Макарцоў). Выдадзены кнігі мемуарнага характару дзеячаў тэатра Г.Абуховіч, С.Акружной, Ф.Алер, З.Браварскай, Л.Валчэцкага, Н.Карнеевай, К.Кулакова, І.Ліснеўскага, П.Малчанава, П.Мядзёлкі, Я.Рамановіча, А.Слесарэнкі, У.Стэльмаха, Ц.Сяргейчыка, М.Шчансновіча. Сведчаннем сталасці навукі пра тэатр з’яўляецца нараджэнне новых раздзелаў тэатразнаўства. У працах «Тэатральны эксперымент: Праблемы, пошукі, рашэнні» В.Навуменкі, «Тэатральныя далягляды» Р.Бузука (абедзве 1990), «Тэатр і глядач» В.Навуменкі, А.Ракава, Р.Смольскага, С.Шавеля (1993), «Дзяржава, культура, рынак» (1996, сумесна з Ін-там імя Гётэ), «Сучасны беларускі тэатр: Сацыялагічны замер» Г.Юдчыц (1998), «Сучасная тэатральная адукацыя» (1999) разглядаюцца пытанні фінансавання тэатр. справы, аналізуюцца тэатр. рэформы, рэпертуар і спажывецкі рынак, вынікі сацыялаг. даследаванняў аўдыторыі. Каштоўнасць для распрацоўкі праблем развіцця нац.тэатр. культуры маюць публікацыі дакумент. матэрыялаў па гісторыі бел. мастацтва: «Мастацтва Савецкай Беларусі: Зборнік дакументаў і матэрыялаў» (т. 1—2, 1976—86), бібліяграфічныя даведнікі «Беларуская савецкая драматургія: 1917—1965» (1966) і «Беларуская савецкая драматургія: 1966—1986» (1993, склад. Н.Ватацы), «Станаўленне і развіццё рэжысуры ў беларускіх драматычных тэатрах, 1941—1970 гг.» (1989, склад. С.Кавязіна), «Слоўнік акцёра і рэжысёра» А.Каляды (1995). З 1993 рэгулярна друкуюцца «Вынікі тэатральных сезонаў», у 1998—2000 — «Агляд тэатральнага года», а таксама «Лялечны куфэрак: Сезон 1998—99» (1999). Развіццё тэатра Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён адлюстроўвае энцыклапедыя «Тэатральная Беларусь» (т. 1—2, 2002—03). Бел. тэатразнаўства эвалюцыяніравала ад інфармацыйнай фіксацыі тэатр. з’яў да праблемнага аналізу драматургіі, рэжысуры і акцёрскага майстэрства, абагульнення і тэарэтычнага асэнсавання мінулага і сучасных працэсаў нац. сцэнічнага мастацтва, яго месца і значэння ў сістэме духоўнай культуры бел. народа, яго ролі ў фарміраванні беларусаў як нацыі. Вывучэнне гісторыі і тэорыі тэатра вядзецца ў Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нац.АН Беларусі, Бел.АМ (з 1962 працуе тэатразнаўчае аддзяленне) і інш. установах.
Літ.:
Глебка П.Ф. Мастацтвазнаўства Савецкай Беларусі // Навука БССР за 50 год. Мн., 1968;
Дорошевич Э, Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии. М., 1972;
Горобченко Т. Белорусский театр // История театроведения народов СССР: Очерки. 1917—1941 М., 1985;
Яе ж. Театральная критика // Очерки истории науки и культуры Беларуси IX — начала XX в. Мн., 1996;
Інстытут беларускай культуры. Мн., 1983;
Беларускае сучаснае мастацтвазнаўства і крытыка: Праблемы адаптацыі да новых рэальнасцей. Мн., 1998;
Клімовіч Л. Развіццё тэатральнай крытычнай думкі ў Беларусі 40—60-х гадоў XX ст. // Весці Нац.АН Беларусі. Сер грамад. навук. 2004. №2.
Т.Я.Гаробчанка.
Працы па гісторыі беларускага тэатра.Манаграфічныя выданні на тэатразнаўстве 1980—2000-х г.