радовішча тугаплаўкіх глін каля в. Гарадная Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Паклад азёрных глін палеаген-неагенавага ўзросту. Гліны шэрыя і чорныя, дысперсныя, высокапластычныя, тугаплаўкія. Разведаныя запасы больш за 9 млн.м³, перспектыўныя 2,2 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—10,6 м, ускрышы 0,2—5,7 м. Гліны прыдатныя на выраб сценавых і абліцовачных блокаў, каналізацыйных труб, цэглы, як фармовачны матэрыял. Распрацоўваецца з 1979. Сыравінная база з-да абліцовачнай керамікі «Гарынь».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯНІ́САЎ Павел Ферапонтавіч (н. 26.8.1911, г. Шахты, Расія),
бел. музыкант, трубач. Засл. арт. Беларусі (1954). Вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі (1935—38). З 1938 у аркестры Свярдлоўскага т-ра оперы і балета. У 1944—67 першы трубач і канцэртмайстар групы трубДзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Вёў клас трубы ў Бел. кансерваторыі (1944—69) і Мінскім муз. тэхнікуме (1944—65). Кіраўнік самадз. духавых аркестраў у Мінску (1970—75) і Маскве (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́ЎСКІ Віктар Мікалаевіч (н. 10.1.1940, г. Смаленск, Расія),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Скончыў БШ (1962). З 1964 у БПА. Навук. працы па матэрыялазнаўстве, парашковай металургіі, тэорыі і практыцы зваркі труб выбухам. Распрацаваў новы клас кераміка-палімерных матэрыялаў для мікраэлектронікі і электратэхнікі, метады атрымання кампазіцыйных матэрыялаў для машынабудавання. Залаты медаль ВДНГСССР (1985).
Тв.:
Высокоскоростная деформация металлов. Мн., 1976 (у сааўт.);
Технология конструкционных материалов. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУБАПРАКА́ТНЫ АГРЭГА́Т,
сістэма канструктыўна аб’яднаных пракатных станаў і дапаможных машын для вырабу метал. бясшвовых труб са зліткаў, каваных або качаных загатовак; асн. від абсталявання трубапракатнай вытворчасці. Уключае станы прашыўны (для атрымання таўстасценнай трубы, т.зв. гільзы), падаўжальны (для раскаткі гільзы). абкатны і калібровачны (у некаторых Т.а. і рэдукцыйны). Паводле тыпу стана-падаўжальніка (аўтам., пілігрымавы, трохвалковы, бесперапынны, рэйкавы) наз. і Т.а. Найб. пашыраны Т.а. з бесперапынным падаўжальным станам, на якіх робяць трубы дыям. да 102 мм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУГАПЛА́ЎКІЯ ГЛІ́НЫ,
асадкавыя тонкадысперсныя горныя пароды. Характарызуюцца вял. колькасцю гліназёму (20—42%), высокімі сувязнымі ўласцівасцямі і пластычнасцю. Маюць полімінеральны састаў і вогнетрываласць 1350—1580 °C. На Беларусі радовішчы Т.г. азёрнага паходжання, палеаген-неагенавага ўзросту (Гарадок, Гарадная, Глінка, Столінскія хутары і інш.) з запасамі да 60 млн.т. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці сценавых і абліцовачных блокаў, каналізацыйных і дрэнажных труб, цэглы, фармовачнага матэрыялу і інш.Гл. таксама Вогнетрывалыя гліны, Гліна, Легкаплаўкія гліны, Неметалічныя карысныя выкапні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭКСТАЛІ́Т (ад лац. textus тканіна + грэч. lithos камень),
матэрыял, які складаецца з некалькіх слаёў тканіны (напаўняльнік), прамочаных (звязаных) сінтэтычнай смалой. Вырабляецца ў выглядзе труб, пруткоў, пліт, лістоў.
Напаўняльнікамі могуць быць натуральныя (бязь, міткаль, шыфон і інш.), штучныя і сінтэтычныя арганічныя (віскозныя, поліамідныя, поліэфірныя і інш.) тканіны, а таксама нятканыя матэрыялы. Т. з напаўняльнікам са шкловалакна наз. шклотэксталітам, з азбесту — азбатэксталітам. Т. выкарыстоўваецца для вытв-сці падшыпнікаў слізгання, электраразмеркавальных панэляў, шківаў, радзей шасцерняў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРМІ́ТНАЯ ЗВА́РКА,
зварка, пры якой для нагрэву выкарыстоўваецца энергія гарэння тэрміту.
Робіцца спосабамі: прамежкавага ліцця, пры якім злучэнне ажыццяўляецца запаўненнем зазору паміж дэталямі расплаўленым металам (выкарыстоўваецца пры вырабе зварна-літых і зварна-каваных канструкцый вял. сячэння); упрытык, калі цеплата шлаку і расплаўленага металу ідзе на нагрэў да пластычнага стану металу дэталей, што зварваюцца, а злучэнне дэталей робіцца прыкладаннем сціскальнага намагання (выкарыстоўваецца для зваркі труб, правадоў, рэек і інш.); камбінаваным (для зваркі рэек).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАВЫ́ КАЦЁЛ,
кацёл для атрымання пары пад ціскам, вышэйшым за атмасферны. Бываюць газа- і вадатрубныя, з шматразовай цыркуляцыяй і праматочныя. Парапрадукцыйнасць да 4000 т/гадз пры ціску пары 25 МПа і больш, ккдз 93—95%.
У газатрубных П.к. газападобныя прадукты згарання паліва праходзяць па стальных трубах, а вада цыркулюе ў міжтрубнай прасторы. Адрозніваюць жаратрубныя (напоўненую вадой прастору — барабан пранізваюць 1—2 жаравыя трубы вял. дыяметра) і дымагарныя (у днішчы гарыз. барабана ўвальцавана мноства дымагарных труб, па якіх праходзяць дымавыя газы). Газатрубныя П.к. выкарыстоўваліся на параходах, паравозах, стацыянарных парасілавых устаноўках і інш. Выцеснены вадатрубнымі П.к., у якіх вада і паравадзяная сумесь рухаюцца па стальных трубах, што абмываюцца звонку газападобнымі прадуктамі згарання паліва. Найб. пашыраны барабанныя вадатрубныя П.к. з верт. размяшчэннем труб. Маюць натуральную або шматразова прымусовую цыркуляцыю вады, 1 або некалькі барабанаў пад ціскам, у якіх адбываецца раздзяленне вады і пары. Прамацёчныя вадатрубныя П.к. — з аднаразовай прымусовай цыркуляцыяй. Складаюцца з вял. колькасці паралельна ўключаных змеевікоў з метал. трубак, вада ў якія падаецца сілкавальнай помпай і на выхадзе катла пераўтвараецца ў перагрэтую пару. Вадатрубныя П.к. выкарыстоўваюцца на цеплавых электрастанцыях і прамысл.кацельных устаноўках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕГКАПЛА́ЎКІЯ ГЛІ́НЫ,
полімінеральныя, звычайна жалезіста-мантмарыланітавыя і гідраслюдзістыя гліны з паказчыкам вогнетрываласці менш за 1350 °C; часта з дамешкам пяску і арган. рэчываў. Выкарыстоўваюцца для вытв-сці грубых керамічных вырабаў (гл.Керамічная прамысловасць, Керамічная сыравіна), цэменту, керамзіту і інш. Лепшыя гатункі пластычных Л.г. выкарыстоўваюць для вырабу посуду і ў мастацкай кераміцы. На Беларусі разведаны значныя паклады Л.г. для вытв-сці цэглы, абліцовачных камянёў і дрэнажных труб; улічаны 232 радовішчы з запасамі 251,6 млн.м³, эксплуатуецца 100 радовішчаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЗЯМЕ́НСКАЕ РАДО́ВІШЧА ГЛІН.
У Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Падзяменне. Пластавы паклад звязаны з азёрна-алювіяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Гліны буравата- і жаўтавата-шэрыя, шчыльныя, пластычныя, дысперсныя. Радовішча складзена з 3 асобных участкаў: Паўн., Цэнтр. і Паўднёвага. Агульныя разведаныя запасы 15,2 млн.м³, перспектыўныя 0,26 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,5—15,4 м, ускрышы (пяскі, супескі, торф) 0,4—6,5 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы, чарапіцы, керамзітавага жвіру і дрэнажных труб.