шматмесны конны экіпаж з платнымі месцамі для пасажыраў; першы від грамадскага транспарту. З’явіўся ў 1662 у Парыжы. У некат. еўрапейскіх краінах выкарыстоўваўся да пач. 20 ст. Выконваў рэгулярныя рэйсы ў гарадах і паміж імі. У Францыі О. наз. таксама пасажырскі цягнік (у адрозненне ад скорых і экспрэсаў). Гарадскі рэйкавы шматмесны конны экіпаж наз. конка (гл.Гарадскі транспарт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАЎТВАРА́ЛЬНАЯ ПАДСТА́НЦЫЯ,
электрычная падстанцыя для пераўтварэння эл. току пераважна па частаце і колькасці фаз (напр., пераменнага току ў пастаянны). Аснашчаюцца гал. чынам вентыльнымі выпрамнікамі току. Забяспечваюць пастаянным токам электрыфікаваны транспарт, электрахім. ўстаноўкі і інш. На ЛЭП пастаяннага току служаць для пераўтварэння трохфазнага току прамысл. частаты ў пастаянны ў пачатку лініі (выпрамляльныя П.п.) і адваротнага пераўтварэння току ў канцы лініі (інвертарныя П.п., на якіх выкарыстоўваюцца рознага тыпу інвертары).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ЛЫ (ад грэч. tylos уздуцце, патаўшчэнне),
вырасты клетак восевай ці прамянёвай парэнхімы раслін. Запаўняюць поласці сасудаў і трахеід у ядровай драўніне або ў пашкоджаных участках ксілемы. Характэрны пераважна для дрэвавых раслін. Спыняюць транспарт рэчываў па сасудах, з’яўляюцца мех. перашкодай на шляху гіфаў грыба, якія пранікаюць па сасудах. Рэчывы, што назапашваюцца ў Ц. (смолы, камедзі, таніны), маюць антысептычныя ўласцівасці і павышаюць трываласць драўніны да загнівання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АГА́Т»,
навукова-вытворчае аб’яднанне на Беларусі. Створана ў 1986. Уключае НДІ сродкаў аўтаматызацыі (галаўное прадпрыемства), НДІ «Агат», электрамех. з-д (усе ў Мінску), доследны з-д «Нёман» (г. Ліда). Спецыялізавана на выпуску аўтаматызаваных інфарм.-выліч. і кіравальных сістэм і праграмна-тэхн. сродкаў для розных сфер дзейнасці (транспарт, энергетыка, экалогія, ахова здароўя, адукацыя, адм. кіраванне, банкаўская і праваахоўная справа і інш.). Вырабляе таксама тавары нар. ўжытку, мед. тэхніку, тэхнал. прадукцыю для аграпрома.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛА́БРЫЯ (Calabria),
вобласць на Пд Італіі, пераважна на п-ве Калабрыя. Пл. 15,1 тыс.км². Нас. каля 2,5 млн.чал. (1993). Уключае правінцыі: Катандзара, Казенца, Рэджа-ды-Калабрыя. Адм. ц. — г. Катандзара. Найб. гарады: Рэджа-ды-Калабрыя, Казенца, Кратоне. Вырошчваюць вінаград, масліны, цытрусавыя, інжыр. Агародніцтва і кветкаводства экспартнага кірунку. Жывёлагадоўля. Рыбалоўства. ГЭС на горных рэках. Металургічная, маш.-буд., хім., цэм., харч., тэкст., швейная, дрэваапр.прам-сць. Транспартаўтамаб., чыг., марскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКРАЭРГІ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ, высокаэргічныя ці высокаэнергетычныя злучэнні,
арганічныя злучэнні жывых арганізмаў, якія маюць багатыя энергіяй (макраэргічныя) хім. сувязі. Удзельнічаюць у назапашванні і пераўтварэнні энергіі. Разрыў сувязей у малекулах М.з. суправаджаецца выдзяленнем энергіі, якая ідзе на біясінтэз і транспарт рэчываў, мышачнае скарачэнне, страваванне і інш. працэсы жыццядзейнасці арганізма. Да М.з. адносяцца адэназінфосфарныя кіслоты, найб. значная з іх — адэназінтрыфосфарная кіслата (АТФ). Звязаныя з АТФ М.з. адыгрываюць важную ролю ў фотасінтэзе, біясінтэзе бялкоў, тлушчаў, вугляводаў і інш. прыродных злучэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОСФАЛІПІ́ДЫ, фасфатыды,
складаныя эфіры гліцэрыны або сфінгазіну з тлустымі і фосфарнай к-тамі, якія ўключаюць азотзмяшчальныя злучэнні (халін, серын і інш.) або шасціатамны спірт іназітол. Важнейшыя Ф.: фосфатыдылэтаналаміны, фосфатыдылхаліны, фосфагліцэрыны, фосфатыдылсерыны. У чалавека ўтрымліваюцца ў нерв. тканцы, печані, нырках, сэрцы і інш. У жывых арганізмах у свабодным стане ўтвараюць структурную аснову біял. мембран, знаходзяцца ў складзе бялкова-ліпідных комплексаў. Забяспечваюць функцыянаванне мембран, актыўнасць ферментаў, правядзенне нерв. імпульсаў, транспарт ліпідаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСІЛЕ́МА (ад грэч. xylon ссечанае дрэва),
водаправодзячая тканка сасудзістых раслін. Разам з флаэмай (лубам) утварае праводзячую сістэму, што аб’ядноўвае ўсе органы расліны. Бывае першасная (вытворная пракамбію) і другасная (вытворная камбію). Другасная К. (драўніна) уключае праводзячыя (сасуды, трахеіды — мёртвыя полыя клеткі, што ажыццяўляюць восевы транспарт раствораў), парэнхімныя і мех. элементы. Назапашваецца на працягу жыцця расліны і складаецца з гадавых кольцаў прыросту. Суадносіны паміж К., што функцыянуе (абалонная) і не функцыянуе (ядравая), залежаць ад віду раслін і кліматычных умоў.