ЗАБАГО́НСКІ (Сямён Аляксандравіч) (14.1.1910, в. Залучча Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 27.1.1955),
Герой Сав. Саюза (1943). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Цэнтр., Варонежскім, 4-м Укр. франтах. Пам. камандзіра ўзвода сяржант З. вызначыўся ў вер. 1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пн ад г.п. Ржышчаў у баях за вызваленне Кіеўскай вобл. На радзіме на ўшанаванне яго памяці пастаўлена стэла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́МЕЗАЎ (Сямён Ульянавіч) (каля 1642 — пасля 1720),
расійскі географ, картограф і гісторык Сібіры. Склаў планы і зрабіў апісанні г. Табольск і Табольскага павета (1683—1710). У 1696—97 даследаваў бас.р. Табол, нанёс яе і буйныя прытокі на карту. У 1699—1701 склаў рукапісную «Чарцёжную кнігу Сібіры» — першы расійскі геагр. атлас з 23 карт, якім абагульніў рускія геагр. адкрыцці 16—17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́КАЧ (Сямён Фядосавіч) (н. 19.1.1929, в. Хатунічы Чарнігаўскага р-на, Украіна),
бел. вучоны ў галіне нейрахірургіі. Д-рмед.н. (1972). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). З 1958 у НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. Навук. працы па праблеме паталогіі сонных артэрый.
Тв.:
Результаты хирургического лечения тромбоза и стеноза внутренней сонной артерии. М., 1964;
Операции на мелких артериях в эксперименте. Мн., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСНО́ВІЧ (Сямён) (Самуіл) Пятровіч (н. 5.11.1920, г. Бабруйск),
бел. скрыпач. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў Бел. кансерваторыю (1947, клас А.Амітона).
У 1937—41 саліст, у 1945—85 канцэртмайстар Дзярж. акадэмічнага сімф. аркестра БССР. У 1948—69 адначасова педагог Сярэдняй спец.муз. школы пры Бел. кансерваторыі. У складзе струннага квартэта Бел. філармоніі (1945—55) прапагандаваў творы бел. кампазітараў. Выступаў і як саліст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Сямён Варфаламеевіч) (27.4.1880, в. Мамкіна Смаленскай вобл., Расія — 8.6.1955),
дзяржаўны дзеяч БССР. У 1918 нам. старшыні, старшыня выканкома Зах. вобласці (камуны). Пры абвяшчэнні БССР увайшоў у склад Часовага рабоча-сял. ўрада Беларусі (камісар унутр. спраў), разам з інш. членамі ўрада падпісаў Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі. У 1919 чл.ЦВКЛіт.-Бел. ССР. Са жн. 1919 на парт., сав. і гасп. рабоце ў РСФСР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРАЎ (Сямён Іосіфавіч) (24.5.1920, в. Засарыхіна Гарадзецкага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 16.12.1980),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў Горкаўскае тэатр. вучылішча (1952). З 1959 у Гродзенскім абл.драм. т-ры. Выканаўца драм. і характарных роляў, спалучаў псіхал. і пластычны малюнак вобраза. Сярод роляў: Сенатар («Францыск Скарына» А.Петрашкевіча), Моцкін («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Бераст («Платон Крэчат» А.Карнейчука), Трыстан («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРЭ́ВІЧ (Сямён Шоламавіч) (20.12.1915, г. Чэрвень Мінскай вобл. — 23.4.1982),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Тамбоўскае кав. вучылішча (1942). У Чырв. Арміі з 1935. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Зах., Бранскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах. Камандзір узвода сувязі лейтэнант Гурэвіч вызначыўся ў ноч на 25.9.1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пн ад с. Даматкань Днепрапятроўскай вобл. (Украіна). Пасля вайны працаваў у Мінску на прамысл. прадпрыемствах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯЖНЁЎ (Сямён Іванавіч) (каля 1605—73),
рускі землепраходзец. На пач. 1640-х г. разам з М.Стадухіным і інш. ўдзельнічаў у паходах па Крайняй Поўначы Сібіры; спусціўся па р. Індыгірка да паўн. Ледавітага ак., потым па моры дасягнуў р. Калыма, адтуль у 1648 з Паповым (Ф.Аляксеевым) праплыў вакол Чукоцкага п-ва і адкрыў праліў паміж Азіяй і Амерыкай. Імем Дз. названы мыс і хрыбет на Чукотцы, бухта ў Берынгавым м.
расійскі віяланчэліст, педагог; адзін з заснавальнікаў рас. віяланчэльнай школы. Нар.арт. Расіі (1946). Д-р мастацтвазнаўства (1941). Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі (1904—07). Выступаў як саліст і ў розных камерных ансамблях. З 1912 праф. Саратаўскай і Кіеўскай, у 1922—61 — Маскоўскай кансерваторый. Рэдактар многіх віяланчэльных твораў. Сярод яго вучняў М.Растраповіч, Н.Шахаўская.
Літ.:
Козолупова Г.С. С.М.Козолупов: Жизнь и творчество. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУСТЭ́ЛЬНІКАЎ (Сямён Сільвестравіч) (10.2.1921, в. Свісцёлкі Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 5.2.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, удзельнік баёў пад Ленінградам. Пасля цяжкага ранення з 1944 у пагранвойсках Закарпацця (Украіна). 5.2.1945 яфрэйтар П. перарэзаў шлях 25 парушальнікам мяжы і адзін вёў з імі бой да апошняга патрона. Падарваў гранатай сябе і 2 бандытаў. Яго імем названа вуліца ў Оршы.