ВАСІЛЕ́ЎСКІ Іосіф Іосіфавіч (8.12.1911, г. Данецк — 20.4.1994),
рускі паэт. Скончыў тэатр.-драм. курсы ў Мінску (1932). Працаваў акцёрам БДТ-2 (Віцебск), у тэатрах Расіі. З 1967 жыў у Мінску. Друкаваўся з 1931. Аўтар пейзажнай і любоўнай лірыкі. Пераклаў на рус. мову зб. паэзіі М.Хведаровіча «Кляновы сок» (1972), казку А.Якімовіча «Каваль-Вярнідуб» (1974). Выдаў зб. выбраных перакладаў з бел. паэзіі «Адвечнай песні галасы» (1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕВЕ́Я (Hevea),
род раслін сям. малачайных. Больш за 10 відаў. Пашыраны ў лясах трапічнай Амерыкі. Гевею бразільскую (H. brasiliensis), якая расце ў басейне р. Амазонка (а таксама 2 інш. віды), культывуюць у вільготных тропіках як асн. крыніцу каўчуку натуральнага.
Дрэва выш. 30—40 м. Лісце трайчастаскладанае. Кветкі дробныя, аднаполыя, сабраныя ў мяцёлчатыя суквецці. Плод каробачкападобны. Насенне авальнае, буйное (да 3 см), з шчыльнай карычневай абалонкай. Млечны сок мае ў сабе каўчук, для атрымання якога дрэва падсочваюць з 10—12-гадовага ўзросту. З аднаго дрэва атрымліваюць да 7,5 кт каўчуку за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКАНО́С (Phytolacca),
род кветкавых раслін сям. лаканосавых. Каля 35 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Амерыкі, Афрыкі, Паўд. і Усх. Азіі. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукавана 6 відаў. Найб. вядомыя Л. амерыканскі (Ph. americana), які з 18 ст. культываваўся ў вінаробчых раёнах Еўропы (цёмна-чырв.сок ужываўся для падфарбоўкі віна, адсюль назва роду), і ягадны (Ph. acinosa).
Шматгадовыя травяністыя расліны, зрэдку кусты і дрэвы. Лісце чаргаванае, суцэльнакрайняе. Кветкі дробныя, пераважна двухполыя, у гронкападобных суквеццях. Плод сакаўны, ягадападобны. Лек., харч. і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТКА́НКАВАЯ ТЭРАПІ́Я,
лячэнне прэпаратамі з кансерваваных тканак жывёльнага (напр., водны экстракт плацэнты чалавека), расл. (сок, экстракт і лінімент альясу), таксама мінер. рэчывамі (ліманная гразь). Прапанавана У.П.Філатавым (1933). Ізаляваныя тканкі ў неспрыяльных умовах (холад, цемра) утвараюць біягенныя стымулятары, якія паскараюць абмен рэчываў, працэсы рэгенерацыі, аказваюць процізапаленчае дзеянне.
Прэпараты для Т.т. ўжываюцца звонку, унутр, як ін’екцыі і інш. Паказанні для Т.т.: захворванні вачэй (запаленне рагавіцы, кан’юнктывіты і інш.), апёкі, пролежні, гнойныя раны, траўмы, гінекалагічная паталогія, захворванні страўнікава-кішачнага тракту, прафілактыка заўчаснага старэння і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫ́ТРУСАВЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,
група вечназялёных раслін роду цытруссям. рутавых, якія вырошчваюць для атрымання пладоў. Каля 28 відаў: апельсін, грэйпфрут, мандарын, лімон, цытрон, бергамот, лайм, шэдак і інш. Пашыраны ў краінах Міжземнамор’я, Паўд. Азіі і Амерыкі, у т. л. ЗША, Кітаі, Японіі, Індыі, Пакістане, Аўстраліі. Плады Ц.к. вызначаюцца высокімі смакавымі якасцямі, маюць лімонную к-ту, цукры, вітаміны C, P, групы B, карацін. Іх выкарыстоўваюць у свежым і перапрацаваным выглядзе (сок, варэнне, цукаты), у кулінарыі (цэдра). З кветак, лісця і лупін атрымліваюць эфірныя алеі для парфумернай і харч. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯНКО́Ў Мікалай Сцяпанавіч (н. 19.12.1921, г. Барань Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. жывапісец. Вучыўся ў Віцебскім маст. вучылішчы (1938—41), скончыў Растоўскае маст. вучылішча (1949). Сярод твораў: тэматычныя карціны «У звальненні» (1965), «Бярозавы сок» (1969), «Франтавы сон» (1975), «Салдацкая песня» (1985), «Памяці вучняў Віцебскага мастацкага вучылішча, якія не вярнуліся з палёў бітвы» (1994), «Беларуская турыстка на Канарскіх астравах» (2000); пейзажы «Восень на Прыпяці» (1972), «Крыгаход на Сажы» (1978), «Майская зелень Палесся» (1982), «Красавік у ваколіцах Гомеля» (1986), «Ранні снег» (1991), «Дубы. Восень» (1995), «Палескі пейзаж» (1998), «Бярозавы гай. Май» (2000); партрэты. Творам характэрны сакавіты каларыт, маляўнічасць вобразнага вырашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЗА́РАНКА Пётр Мікалаевіч (н. 9.4.1957, Мінск),
бел. жывапісец. Сын М.П.Назаранкі, брат А.М.Назаранкі. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1982). З 1985 выкладае ў Мінскім маст. вучылішчы. Працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа ў рэаліст. манеры. Творы вызначаюцца складанасцю каларыту, тонкай мадэліроўкай форм, псіхал. пранікненнем у глыбіню вобраза: «На прасторах Міншчыны» (1981), «Дыялог» (1982), «Фангомы», «Золата захаду» (абодва 1984), «Поле бою, поле вечнага жыцця» (1985), «Лімонны сок» (1989), «Белы бэз», «Успаміны» (абодва 1990), «Зямля Скарыны» (1992), «Туман» (1993), «Вераніка», «Месяцовая ноч» (абодва 1994), «Маланка» (1998), серыя «Нясвіж» (1998—99), «За каханне» (2000) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЯ́НКА, ваўнянка белая (Lactarius pubescens),
шапкавы пласціністы грыб з роду млечнік сям. сыраежкавых. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца ўсюды. Расце групамі пераважна ў маладых, часта забалочаных бярозавых і мяшаных лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў жніўні—верасні.
Шапка да 6 см у дыяметры, тонкаапушаная, з загнутым уніз валакністым краем, белая, сухая або злёгку слізкая, з цягам часу становіцца шырокалейкападобная, сухая, белая або крэмаватая. Пласцінкі спачатку белыя, пасля крэмава-ружовыя. Ножка да 4 смвыш., белая або з ружавата-крэмавым адценнем, гладкая, пустая. Мякаць белая, пад скуркай ружаватая, са слабым пахам герані, мае горкі млечны сок. Ядомы грыб. Ужываецца толькі солены (пасля вымачкі і адварвання). Вонкавым выглядам нагадвае сапраўдную ваўнянку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМЯРА́НЕЦ, бігарадзія,
кіслы або горкі апельсін (Citrus aurantium),
кветкавая расліна сям. рутавых. Радзіма — Паўд.-Усх. Азія. Завезены ў Міжземнамор’е арабамі ў 11 ст. і на працягу 5 ст. быў адзіным «апельсінам» у Еўропе. Культывуюць у субтропіках як прышчэпу для цытрусавых.
Вечназялёнае дрэва выш. да 10 м з шарападобнай густой кронай. Галіны і парасткі маюць буйныя калючкі даўж. да 6 см. Лісце эліптычнай формы. Кветкі буйныя, белыя, пахучыя, адзіночныя або ў суквеццях. Плады круглявыя, дыяметрам каля 7 см, аранжава-чырв. з кісла-горкай мякаццю, неядомыя. З пладоў атрымліваюць лек.сок і мармелад, з каляплодніка — памяранцавы эфірны алей, з кветак — алей «неролі» для духоў. Харч., лек., тэхн., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫФАЛІЯ́ТА, панцырус (Poncirus trifoliata),
кветкавая расліна сям. рутавых. Радзіма — Паўн. Кітай. Трапляецца ў зарасніках, па абочынах дарог. У культуры ў Паўн. Амерыцы, на Каўказе, у Японіі.
Лістападныя кусты выш. да 3 м. Сцёблы зеленавата-шэрыя, маюць буйныя (даўж. да 7 см) пазушныя калючкі. Лісце чаргаванае, трайчастае, з зубчастым краем. Кветкі амаль сядзячыя, дыяметрам 3—8 см, белыя. Плод — гесперыдый (ягадападобны), дыяметрам 4—6 см, шматнасенны, залаціста-жоўты, аксамітна-апушаны, з горка-кіслай мякаццю, неядомы. З пладоў атрымліваюць сок, які мае да 5% лімоннай к-ты. У селекцыі Т. выкарыстоўваюць як карлікавую, марозаўстойлівую прышчэпу для цытрусавых. Вядомы гібрыды (у т. л. прыродныя) Т. з апельсінам (цытранж), кумкватам (цытрумкват), мандарынам (цытрандарын) і інш.Харч., дэкар. расліны.