востраў на ПдЗ Балтыйскага м., тэр. Даніі. Пл. 588 км². Нас. 47,2 тыс.чал. (1994). Складзены ў паўн.ч. з гранітаў, у паўднёвай — з пясчанікаў, сланцаў, вапнякоў. Паверхня — узвышаная раўніна выш. да 162 м. Дзюны. Хваёвыя і шыракалістыя лясы, лугі. Рыбалоўства, рыбаперапрацоўка. Жывёлагадоўля. Вытв-сць керамікі. Турызм. Адм. ц. і гал. порт — Роне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́КЕН-ХІЛ (Broken Hill),
поліметалічнае радовішча ў Аўстраліі, унікальнае па колькасці свінцу і цынку. Адкрыта і распрацоўваецца з 1883. Складзена з кварц-палевашпатавых гнейсаў, крышт.сланцаў, кварцытаў, амфібалітаў ніжнепратэразойскага ўзросту. Гал. рудныя мінералы галеніт і сфалерыт, ёсць таксама халькапірыт, арсенапірыт, самароднае серабро і інш. Здабываюць свінец, цынк, серабро, кадмій, як спадарожныя — золата, медзь, сурму, кобальт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУ́КСА ХРЫБЕ́Т (Brooks Range),
горны хрыбет на Пн Аляскі, у ЗША. Працягласць з З на У каля 1000 км. Пераважаюць выш. 1500—2000 м, найб. — 2816 м (г. Майклсан). Вяршыні ў форме грабянёў, схілы скалістыя. Глыбока расчлянёны далінамі рэк. Складзены з вапнякоў, сланцаў, кварцытаў. Невял. ледавікі. Большую ч. года ўкрыты снегам. Горныя тундры, камяністыя россыпы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НІН ПАЎВО́СТРАЎ,
паўвостраў на ПнЕўрап.ч. Расіі. Аддзяляе Белае м. ад Чэшскай губы Баранцавага м.Пл. каля 10,5 тыс.км². Паверхня раўнінная, забалочаная. На Пн платопадобны краж Канін Камень (выш. да 242 м), складзены з крышт.сланцаў; заканчваецца на ПнЗ скалістым мысам Канін Нос, на ПдУ Мікулкіным мысам. Рыбалоўства, марскі промысел, аленегадоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́РКІРА (Kerkyra),
Корфу, востраў у Іанічным м., у групе Іанічных астравоў. Тэр. Грэцыі. Пл. 592 км². Нас. (з прылеглымі астравамі) 105 тыс.чал. (1991). Паверхня — узгорыстыя раўніны і нізкагор’і (выш. да 906 м). Складзены з вапнякоў і сланцаў. Міжземнаморскі хмызняк (маквіс). Плантацыі цытрусавых, аліўкавыя гаі, вінаграднікі. Кліматычныя (зімовыя) курорты. Гал. горад і порт — Керкіра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУКУШЫ́ЛІ,
паўднёвы хрыбет горнай сістэмы Куньлунь на паўн.-ўсх. ускраіне Тыбецкага нагор’я, у Кітаі. Даўж. каля 800 км, выш. да 6000 м. Утварае паласу хаатычна размешчаных плоскавяршынных масіваў, сопак і град з друзаватай паверхняй. Складзены пераважна з сланцаў і вапнякоў. У зах. і цэнтр.ч. — невял. снежнікі і ледавікі. Расліннасць халодных пустынь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЛГІ́РЫ,
горны масіў на Пд п-ва Індастан, у Індыі, на стыку Зах. і Усх. Гатаў. Складзены з гнейсаў, крышт.сланцаў, парфіраў. Выш. да 2636 (г. Дадабета). Платопадобная вяршыня, стромкія схілы, парэзаныя цяснінамі. Высакатраўныя лугі з рэшткамі вечназялёных трапічных лясоў і крывалессяў. Чайныя і кававыя плантацыі, эўкаліптавыя гаі. Горныя кліматычныя курорты (Утакаманд, Кунур і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРЫ́-ДЖАЗ,
горны хрыбет у Цэнтр. Цянь-Шані, паміж р. Сары-Джаз на Пн і яе левым прытокам р. Энгільчэк на Пд, пераважна ў Кіргізіі. Даўж. каля 110 км. Выш. да 6261 м. Складзены з метамарфічных сланцаў, мармурызаваных вапнякоў, гранітаў. На паўн. схіле — ледавікі Сямёнава, Мушкетава, каля падэшвы паўд. схілу — Паўн. Энгільчэк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРЫКО́ЛЬСКІ ХРЫБЕ́Т.
На Усх. Паміры, уздоўж мяжы Таджыкістана і Кітая. Выш. да 6351 м (г. Лявірдыр). Водападзел бас. рэк Тарым, Амудар’я і воз. Каракуль. Даўж. каля 350 км. Складзены гал.ч. з крышт.сланцаў і гранітоідаў. У паўн.ч. значнае зледзяненне (агульная пл. каля 132 км²). У ніжняй ч. схілаў — разрэджаная расліннасць высакагорнай пустыні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТЫНАЛІ́Т (ад актына... + ...літ),
мінерал класа сілікатаў, манаклінны амфібол, Ca2(Mg,Fe2+)5[Si4O11]2(OH,F)2. Крышталі ігольчастыя, ніткападобныя. Агрэгаты прамяністыя, валакністыя або масіўныя (нефрыт). Колер зялёны, розных адценняў. Бляск шкляны. Паўпразрысты, рэдка празрысты. Цв. 5,5—6. Шчыльн. 3,2—3,3 г/см³. Пародаўтваральны мінерал метамарфічных сланцаў і кантактных скарнаў. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці аўтапакрышак як напаўняльнік.