Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́БАНСКАЕ РАДО́ВІШЧА ГАРУ́ЧЫХ СЛА́НЦАЎ У Любанскім р-не Мінскай вобл. і Глускім р-не Магілёўскай вобл. Пластавы паклад залягае ў тоўшчы глініста-мергельных адкладаў фаменскага яруса (верхні дэвон). Гаручыя сланцы карычнявата-шэрага колеру, моцныя, з вуглавата-ступеньчатым і паўракавістым зломам, з шаўкавістым бляскам. Характэрна гарызантальная, мікралінзападобная і тонкапалосая слаістасць. Магутнасць пласта 0,5—1,65 м, глыб. залягання 260—641 м. Сярэдняя цеплыня згарання 5—9,1 МДж/кг, попельнасць 71,8%. На пл. 630 км² запасы гаручых сланцаў каля 900 млн.т. Гаручыя сланцы прыдатныя як комплексная энерга-хіміка-тэхнал. сыравіна з выкарыстаннем попелу ў якасці буд. матэрыялу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́НЦАВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна паліўнай прамысловасці па здабычы і перапрацоўцы гаручых сланцаў. Уключае атрыманне газу і паліва на быт. і энергет. мэты. Прадукцыя С.п. ідзе таксама на выраб бітуму, ядахімікатаў, талуолу, фарбавальнікаў, сінт.мед. прэпаратаў; попел і шлак выкарыстоўваюць пры вырабе цэменту, сілікатнай і сланцавай цэглы, тэрмаблокаў, пенабетону, аглапарыту, дрэнажных труб і інш.
Узнікла ў 1-й пал. 19 ст. (упершыню ў 1835 у мяст. Аўтун, Францыя; першы сланцахім камбінат пабудаваны ў 1865 у Аўстраліі). У Расіі выкарыстанне сланцаў пачалося ў 1916 для забеспячэння палівам Петраграда. Сярод краін свету С.п. найб. развіта ў Эстоніі (у 1997 здабыта 14,4 млн.тсланцаў). У многіх краінах не развіваецца ў сувязі з выкарыстаннем больш эфектыўных відаў паліва. Патэнцыяльныя запасы гаручых сланцаў у свеце — 450,4 трлн. т, з іх у ЗША — 431, Бразіліі — 16, Расіі — 2 трлн. т; Канадзе — 410, Італіі — 96, Эстоніі — 18,4, Швецыі — 16 млрд.т. Значныя іх запасы ў Германіі. Францыі, Вялікабрытаніі, Украіне, Кітаі.
На Беларусі гаручыя сланцы ўтвараюць буйны сланцаносны раён у межах Прыпяцкага прагіну пл. 20 тыс.км². Прагнозныя запасы — 11 млрд.т. Найб. разведаныя Любанскае радовішча гаручых сланцаў і Тураўскае радовішча гаручых сланцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ХАР (Bihor),
горны масіў на З Румыніі, частка Заходніх Румынскіх гор. Выш. да 1848 м (г. Куркубэта). Пераважаюць пакатахвалістыя хрыбты і масівы. Ускраіны моцна расчлянёныя скідамі. Патухлыя вулканы. Складзены з крышт.сланцаў, гранітаў мезазойскіх пясчанікаў, кангламератаў, гліністых сланцаў, вапнякоў. Радовішчы жал. руды, баксітаў. Шыракалістыя і хваёвыя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САУ́Р,
хрыбет у Казахстане і Кітаі. Размешчаны на ПдУ ад воз. Зайсан. Даўж. 140 км, выш. да 3816 м (г. Музтаў). Складзены з вулканагенных адкладаў, сланцаў, вапнякоў, пясчанікаў, гранітоідаў. Радовішчы вугалю і гаручых сланцаў. На паўн. схіле — сярэднягорныя лугі і лясы з сібірскай лістоўніцы, цяньшанскай елкі з дамешкамі сібірскай піхты, на паўд. схіле — стэпы, паўпустыні. На грэбені — высакагорныя лугі. Ледавікі (агульная пл. 17 км²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРМА́НДСКАЕ ЎЗВЫ́ШША,
найбольш высокая ўсх.ч. Армарыканскага ўзвышша на ПнЗ Францыі. Выш. да 417 м. Складзена з гранітаў, сланцаў, пясчанікаў. Верасоўнікі, лугі; дубовыя, букавыя, хваёвыя лясы.