горад у Італіі, на в-ве Сіцылія, каля падножжа вулкана Этна. Адм. ц. правінцыі Катанія. Засн. ў 729 да н. э. 364 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: суднарамонтная, радыёэлектронная, нафтахім., цэментная. Вытв-сцьс.-г. машын. Ун-т (з 1434). Астрафіз. абсерваторыя. Вулканалагічны ін-т. Мінералагічны музей. Бат. сад. Руіныстараж.-грэч. і стараж.-рым. збудаванняў. Арх. помнікі 11—18 ст. Мемарыяльны музей кампазітара В.Беліні (нарадзіўся ў К.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРКІНІТЫ́ДА (грэч. Kerkinitis),
антычны горад, заснаваны грэкамі на рубяжы 6—5 ст. да н.э. на зах. узбярэжжы Крыма, на месцы сучаснай Еўпаторыі. У 4—2 ст. уваходзіла ў склад уладанняў Херсанеса. Праз К. вёўся гандлёвы абмен са скіфамі Крыма. У 2-й пал. 4 ст. і 3 ст. да н.э. К. чаканіла свае манеты. Заняпала ў выніку грэка-скіфскіх войнаў 2 ст. да н.э. У час раскопак выяўлены частка абарончых сцен і руіны жылых кварталаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЧА́ВА (Suceava),
горад на ПнУ Румыніі, на р. Сучава (бас. Дуная). Адм. ц.аднайм. жудзеца. Вядомы з 1388, да 16 ст. — сталіца Малдовы. Каля 120 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (станкабудаванне, вытв-сць падшыпнікаў), хім. (штучныя валокны), цэлюлозна-папяровая, дрэваапр., тэкст., гарбарна-абутковая, харчовая. Гарадскі музей. Руіны крэпасці, замак (14 ст.), цэрквы (15—17 ст.), армянскі манастыр (1606), княжацкі пастаялы двор (16—18 ст.). Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАМАГУ́СТА (Famagusta),
грэч.Амохастас (Ammochōstos), тур.Магуса (Mağusa), горад на ПдУ Кіпра. Засн. ў 3 ст. да н.э. 40 тыс.ж. (1999). Гал. порт і гандл. цэнтр краіны на Міжземным моры. Харч. і тэкст. прадпрыемствы. Помнікі архітэктуры: гар. сцены і цытадэль (14—15 ст.), гатычны сабор і царква (14 ст.), палацы (16 ст.). Музей кіпрскіх археал. старажытнасцей. На Пн ад Ф. — в. Энгомі з рэшткамі паселішчаў мікенскай эпохі і стараж.г. Саламін (руіны эліністычных забудоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ Іван Рыгоравіч (н. 26.1.1918, в. Нязнань Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік, журналіст. Засл. дз. культ. Беларусі (1967), Скончыў БДУ (1955). Працаваў у газ. «Камуна» (Клімавічы, 1935—38), «Советская Белоруссия» (1946—57), «Правда» (1957—86). Дэбютаваў у 1935 вершамі, пазней пачаў пісаць нарысы. Выдаў кн.дакумент. нарысаў «Дзесяць тыдняў у Злучаных Штатах Амерыкі» (1958), «Палескае золата» (1959) і інш. Услаўленне барацьбы падпольшчыкаў і партызан у Вял.Айч. вайну — асн. пафас нарыса «Вера Харужая» (1962), дакумент. аповесцей «Сэрца інакш не можа» (1960), «Руіны страляюць ва ўпор» (1960—61), «Дарогі скрыжаваліся ў Мінску» (1964, Літ. прэмія імя. Я.Коласа 1965), «Тварам да небяспекі» (1967, Дзярж. прэмія Беларусі імя П.М.Лепяшынскага 1968), «Да світання блізка» (1974), гіст. нарысаў «Бяссмерце Мінска» (1977), «Мінск — горад-герой» (1986). У рамане «Ачышчэнне» (1987) раскрывае працэс пошукаў герояў гарадскога падполля, дзейнасць падполля, даследуе, як ствараецца кульцік мясц. дзеяча. Аўтар зб. фельетонаў «Уласны іншаземец» (1960), сцэнарыя тэлефільма «Руіны страляюць» (з І.Чыгрынавым, 1973, Дзярж. прэмія Беларусі 1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́СРА, Басора,
горад на Пд Ірака. Адм. ц. мухафазы Басра. Засн. ў 638. 616,6 тыс.ж. (1985). Гал. рачны і марскі порт краіны паблізу ўпадзення р. Шат-эль-Араб у Персідскі зал. Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр. раёна здабычы і перапрацоўкі нафты. Вытв-сць азотных угнаенняў, абутку, канатаў; папяровы камбінат. Рамёствы. Каля Басры ў Эз-Зубайры з-ды: нафтахім., металургічны, па звадкаванні прыроднага газу. Перапрацоўка фінікаў. Ун-т. За 10 км ад горада — руіны сярэдневяковай Басры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́МКАВАЯ ГАРА́,
найвышэйшы пункт Навагрудскага ўзвышша на Беларусі. За 3 км ад г. Навагрудак, за 250 м на Пн ад в. Пуцэвічы. Выш. 323 м. Складзена з марэны сожскага зледзянення, укрыта пылаватым супескам, сфарміраваным у час паазерскага зледзянення. Мае выгляд спадзіставыпуклага ўзвышэння субмерыдыянальнага напрамку. Схілы спадзістыя, стромкасць 3—7°, адносны перавыш. да 20—25 м/км². Амаль уся пад ворывам. На З.г. засталіся руіныНавагрудскага замка (10—16 ст.). Паблізу З.г. ў гонар А.Міцкевіча насыпаны курган.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ДЖА-ДЫ-КАЛА́БРЫЯ (Reggio di Calabria),
горад на Пд Італіі, адм. цэнтр аднайм. правінцыі. Засн. ў 720 да н.э. З прыгарадамі каля 200 тыс.ж. (2000). Порт у Месінскім праліве; чыг. паромам звязаны з г. Месіна (в-аў Сіцылія).
Аэрапорт. Прам-сць: харч. і харчасмакавая, дрэваапр., машынабуд. (вагонабудаванне). База рыбалоўства. Ун-т. Геафіз. абсерваторыя. Нац. музей. Частыя землетрасенні; пасля разбуральнага землетрасення 1908 горад перабудаваны. Руіныстараж.-грэч. храмаў і жылых дамоў (пераважна 4 ст. да н.э.). Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́КЕШФЕ́ХЕРВАР (Székesfehérvár),
горад у цэнтр.ч. Венгрыі. Засн. ў 11 ст. на месцы стараж.-рым. паселішча Альба-Рэгія. Да сярэдзіны 16 ст. месца каранавання і пахавання венгерскіх каралёў. Каля 110 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., каляровая металургія, дрэваапр., тэкст., харчовая. Карцінная галерэя імя І.Чока. Руіны раманскай базілікі (11 ст.), гатычная капліца (15 ст.), барочныя сабор (18 ст.) і касцёл кармелітаў (18 ст.); Палац біскупа (19 ст.) у стылі класіцызму і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УВЕ́К, Укек,
адзін з гал. гарадоў Залатой Арды ў 13—14 ст. Знаходзіўся каля вусця р. Увекаўка паблізу сучаснага г. Саратаў. У пач. 14 ст. чаканіў свае манеты. Руіны У. даследавалі ў канцы 19 — пач. 20 ст. Знойдзены рэшткі будынкаў, лазняў, мячэцей, палацаў, ганчарныя печы, мусульм. некропалі; маўзалей 14 ст. з багатым жаночым пахаваннем, хумы для вады і збожжа, кераміка, фрагменты каменных пасудзін, кафля, водаправодныя трубы, сярэбраныя і медныя залатаардынскія манеты, бронзавыя ідальчыкі, крыжы і інш.