СІЗКО́ Вера Аляксандраўна (2.3.1916, г. Верхнядзвінск Віцебскай вобл. — 25.3.1999),
бел. музыказнавец, педагог. Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1948). У 1948—74 выкладчык Мінскага муз. вучылішча імя М.І.Глінкі (з перапынкам), адначасова ў 1948—68 — Бел. кансерваторыі (з перапынкам), у 1959—64 на Рэсп. радыё (маст. кіраўнік, гал. рэдактар муз. вяшчання, старшыня муз.-рэпертуарнай камісіі). У 1974—89 выкладчык Бел. тэатр.-маст. ін-та. Даследавала бел. опернае мастацтва, творчасць бел. кампазітараў. Складальнік зб-каў арт. пра Р.Шырму «Песня на ўсё жыццё», песень «Спадчына» на вершы Я.Купалы і Я.Коласа (абодва 1983), аўтар муз. радыё- і тэлеперадач.
Тв.:
Белорусская советская опера. Мн., 1959;
И.М.Лученок // Они пишут для детей. М., 1980. Вып. 3;
Творчае гарэнне // Мастацтва Беларусі. 1989. №11;
Све. духоўнай музыкі // Там жа. 1999. №10.
І.М.Шмелькіна.
т. 14, с. 372
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРО́ІЦКАЯ Марына Дзмітрыеўна (22.12.1913, Мінск — 1990),
бел. рэжысёр радыё. Засл. дз. культ. Беларусі (1971). Скончыла драм. курсы ў Мінску (1931). З 1931 актрыса Вандроўнага т-ра імя Дзяржынскага, з 1932 Бел. т-ра імя Я.Купалы, у 1949—74 на Рэсп. радыё (з 1964 гал. рэжысёр). Аўтар літ. і муз. кампазіцый, запісаў майстроў бел. сцэны. віктарын, больш за 30 радыёпастановак, у т. л. па творах бел. пісьменнікаў: «Зорка Венера» Б.Бур’яна і І.Нісневіча (1960), «Збянтэжаны Саўка» Л.Родзевіча (1963), «Навальніца над полем» («Людзі на балоце») І.Мележа і «Бацькаўшчына» К.Чорнага (1966), «Сэрца на далоні» І.Шамякіна (1967), «Вяртанне ў маладосць» («Гарадок Устронь», «На парозе будучыні») М.Лобана (1968), «Круты бераг ракі» В.Быкава (1973), «Новая зямля» Я.Коласа (1976) і інш.
А.В.Усцінава.
т. 15, с. 527
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЬХУА́,
дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Кітая. Засн. ў 1938 у г. Яньань, з 1949 у Пекіне. Абслугоўвае друк, радыё, тэлебачанне краіны. Перадае паведамленні за мяжу на кіт., англ., рус. і інш. мовах. Рассылае бюлетэні, распаўсюджвае фотаінфармацыю для кіт. і замежнага друку.
т. 14, с. 408
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУК (Nuuk), Готхаб,
горад, адміністрацыйны цэнтр Грэнландыі, у Готхабскай бухце на зах. узбярэжжы вострава. Засн. ў 1727. Каля 10 тыс. ж. (1998). Марскі порт. Аэрапорт. Цэнтр рыбалоўства і рыбаперапрацоўчай прам-сці. Вытв-сць марожанага філе рыбы. Ун-т. Выд-вы, радыё- і тэлестанцыі.
т. 11, с. 386
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСМАЛО́ЎСКАЯ Галіна Віктараўна (н. 15.12.1936 г. Горкі Магілёўскай вобл.),
бел. дамрыстка і педагог. Засл. арт. Беларусі (1983). Скончыла Бел. кансерваторыю (1962, клас Г.Жыхарава), з 1963 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Адначасова ў 1960—70 была ў складзе секстэта домраў Бел. тэлебачання і радыё.
т. 2, с. 37
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГЛЯ́Д,
1) сціслае абагульненае паведамленне (у друку, на радыё і тэлебачанні) пра падзеі, што адбыліся за пэўны прамежак часу ў грамадскім жыцці, навуцы, тэхніцы, мастацтве, л-ры (агляд міжнар. падзей, навуковы, тэатральны, літаратурны).
2) Від паказу, у якім сродкамі тэатра (кіно, радыё, тэлебачання, эстрады) падаюцца падзеі, з’явы, факты жыцця. Складаецца з асобных сцэн, эстрадных, харэагр., муз., вак. нумароў, аб’яднаных агульным сюжэтам. Узнік у 1830-я г. ў Францыі, меў надзённы характар. З канца 19 ст. ператварыўся ў пацешлівыя відовішчы (рэвю, мюзік-хол). У бел. нар. тэатры своеасаблівай формай агляду былі ігрышчы, выступленні скамарохаў, школьнага тэатра, батлейкі, у якіх дэманстраваліся бытавыя сцэны з тагачаснага жыцця. У 1920—30-я г. форму агляду мелі агітац.-маст. паказы на актуальныя паліт. ці вытворча-быт. тэмы. Выкарыстоўваецца ў сучасных тэатрах сатыры і мініяцюр.
3) Форма паказу дасягненняў прафес. ці самадзейнага мастацтва — выстаўка, дэкада, конкурс, паказ, свята, фестываль і інш.
т. 1, с. 77
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́ЛС, Уэлес (Welles) Орсан (6.5.1915, г. Кеноша, ЗША — 10.10.1985), амерыканскі рэжысёр, акцёр, сцэнарыст, прадзюсер. З 1931 у т-ры, з 1934 на радыё. Рэж.-наватар пастановак «Макбет» (1936) і «Юлій Цэзар» У.Шэкспіра (1937), «Вайна сусветаў» паводле Г.Уэлса (1938, на радыё). Для творчасці характэрны смелыя пошукі ў драматургіі і кінамове, імкненне да абагульненых прытчавых форм маст. выказвання, увасаблення рэзкіх кантрастаў і маштабных характараў. Паставіў фільмы: «Грамадзянін Кейн» (1941, прэмія «Оскар», аўтар сцэнарыя з Дж.Манкіевічам, выканаўца гал. ролі), «Цудоўныя Эмберсоны» (1942), «Макбет» (1948), «Атэла» (1952, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах), «Пячатка зла» (1958), «Працэс» (1962), «Паўночныя званы» (1966) і інш. Зняўся ў фільмах «Падарожжа ў страх», «Трэці чалавек», «Мобі Дзік», «Ватэрлоо», «Матылёк» і інш. Спец. прэмія «Оскар» 1970. Залаты прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі (1982) за ўклад у сусв. кіно.
Літ.:
Орсон Уэллс: Статьи. Свидетельства. Интервью. М., 1975.
т. 16, с. 296
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІЯ ЛУ́КІ,
горад у Расіі, цэнтр раёна ў Пскоўскай вобл., на р. Ловаць. Вядомы з 1166. 115,6 тыс. ж. (1994). Чыг. вузел. Аэрапорт. Машынабудаванне (тарфяныя машыны, радыё- і высакавольтная апаратура, электрабыт. прылады, акумулятары і інш.), лёгкая, дрэваапр., харч. прам-сць. Ін-ты: с.-г., фізкультуры і інш. Краязнаўчы музей.
т. 4, с. 388
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСЦЭНІРО́ЎКА (ад лац. in у, на + сцэна),
1) перапрацоўка апавядальнага (празаічнага ці паэтычнага) твора для сцэны, радыё, тэлебачання. Мае форму п’есы з лагічна пабудаваным дзеяннем. Можа мець самаст. маст. значэнне (напр., «Апантаныя» А.Камю паводле Ф.Дастаеўскага «Д’яблы»).
2) Масавае відовішча, якое ўзнаўляе эпізоды гіст. падзей (гл. Масавае дзейства).
т. 7, с. 276
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́НІНА Эма Ільінічна (н. 12.6.1939, Душанбе),
бел. спявачка (мецца-сапрана). Засл. арт. Беларусі (2000). Скончыла Бел. кансерваторыю (1969). З 1969 артыстка хору Беларускага тэлебачання і радыё пад кіраўніцтвам В.Роўды, з 1981 у Бел. дзярж. акад. хар. капэле імя Р.Шырмы, адначасова з 1998 педагог пры ёй.
т. 18, кн. 1, с. 439
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)