МІ́НСКАЯ АБУТКО́ВАЯ ФА́БРЫКА «ПРАЦА».

Дзейнічала з 1911 у Мінску. Належала Маскоўскаму акц. т-ву скуры і мех. абутку «Шаўрахром». Мела паравы рухавік. Працавала больш за 50 чал.

т. 10, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́ГУШ-СЕСТРАНЦЭ́ВІЧ (Станіслаў Станіслававіч) (1869, Вільня — 1927),

бел. графік і жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1889—94). Шмат падарожнічаў па Беларусі і Літве. У жанравых творах адлюстроўваў побыт бел. і літоўскіх сялян і гараджан, высмейваў норавы мяшчан. Аўтар карцін «Баль у Мінску», «Прачкі», графічных лістоў «У мястэчку», «Злоўлены жывым», «Праца ў фальварку», «Цыганы» і інш., анімалістычных малюнкаў («Стаеннік», «Бегавы конь» і інш.), іл. да апавядання Э.​Ажэшкі «Гэдалі» (1907). Удзельнік выставак Пецярбургскага т-ва мастакоў (1890—1900) і мастацкіх у Мінску (1911).

Літ.:

Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974.

С.Богуш-Сестранцэвіч. Праца ў фальварку 1900-я г.

т. 3, с. 203

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕАБХО́ДНЫ РАБО́ЧЫ ЧАС,

частка рабочага часу, на працягу якога ў сферы матэрыяльнай вытв-сці ствараецца неабходны прадукт, што выкарыстоўваецца для задавальнення матэрыяльных і духоўных патрэбнасцей работніка і членаў яго сям’і. Прац. дзень падзяляецца на 2 часткі. Адна з іх складае час, за які рабочы стварае эквівалент вартасці сваёй рабочай сілы (Н.р.ч.), а праца, затрачаная на яго, — неабходную працу. Другая частка прац. дня па-за межамі Н.р.ч. складае прыбавачны рабочы час, а затрачаная ў гэты час працапрыбавачную працу. Н.р.ч. ствараецца эквівалент аплаты працы і частка грамадскіх фондаў спажывання (напр., затраты на адукацыю, ахову здароўя, культуру і г. д.). Развіццё грамадскай вытв-сці, рост прадукцыйнасці працы вядзе да скарачэння Н.р.ч.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 11, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕ́ПАТ, Публій Карнелій Непат

[Publius Cornelius Nepos; каля 109 да н.э., г. Павія, Італія — каля 27 да н.э.],

старажытнарымскі гісторык і паэт. Сябар Катула і Цыцэрона. Аўтар «Хронікі» ў 3 кн. (захавалася ў фрагментах), у якой апісаў найважнейшыя падзеі ў гісторыі Грэцыі ў сувязі з гісторыяй Рыма (увёў новую храналогію, у якасці вызначальнай прыняў дату заснавання Рыма). Праца «Прыклады» (не захавалася) уяўляла сабой зборнік гіст. анекдотаў і апавяданняў пра выдатныя мясціны. Гал. праца Н. — «Пра знакамітых людзей» у 16 кн. (захаваліся 22 біяграфіі з раздзелам «Пра знакамітых іншаземных палкаводцаў» і біяграфіі Катона Старэйшага і Атыка з раздзелам «Пра рымскіх гісторыкаў»). Аўтар эратычных вершаў (паводле сведчання Плінія Малодшага); захаваліся звесткі, што Н. быў таксама выдаўцом.

Тв.:

Рус. пер. — О знаменитых иноземных полководцах;

Из книги о римских историках. М., 1992.

Н.​К.​Мазоўка.

т. 11, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІШНЕ́ЎСКІ ((Wiszniewski) Міхал) (27.9.1794, с. Фірлеева Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 22.12.1865),

польскі гісторык літаратуры, філосаф, псіхолаг. Вучыўся ва ун-тах Зах. Еўропы. З 1831 праф. гісторыі, потым гісторыі л-ры Ягелонскага ун-та ў Кракаве. Асн. праца — «Гісторыя польскай літаратуры» (т. 1—10, 1840—57; даведзена да сярэдзіны 17 ст.). У ёй ёсць звесткі пра Ф.​Скарыну, інш. прадстаўнікоў бел. рэнесансавай л-ры. Выдаў «Помнікі польскай гісторыі і літаратуры» (т. 1—4, 1835—37), куды ўключаны і бел. матэрыял. Вішнеўскі — апошні прадстаўнік філас. думкі польск. асветніцтва, папярэднік пазітывізму. У манаграфіі «Бэканаўскі метад тлумачэння прыроды» (1834) сфармуляваў праграму аб’яднання назірання і эксперыменту з матэматычнымі метадамі. Даследаванне «Тыпы чалавечых розумаў» (1837) — наватарская спроба тыпалагізацыі інтэлектаў, першая польск. праца ў галіне псіхалогіі.

Літ.:Dybiec J. Michał Wiszniewski: Życie i twórczošč. Wrocław etc., 1970.

А.​В.​Мальдзіс.

т. 4, с. 239

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРУ́БЭ (Аляксандр Васілевіч) (31.8.1894, в. Грыгор’еўка Белябееўскага р-на, Башкортастан — 3.8.1980),

бел. скульптар. Нар. мастак Беларусі (1944). Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це (1941—16). З 1918 настаўнічаў у мяст. Краснаполле (Магілёўская вобл.). З 1924 жыў у Мінску, з 1941 у Маскве. Адзін з арганізатараў і старшыня Усебеларускага аб’яднання мастакоў. У творчасці адчувальны ўплыў традыцый бел. нар. драўлянай скульптуры («Лірнік», «Кастусь Каліноўскі», абедзве 1926). Сярод работ з рысамі стылізацыі, але лаканічных па трактоўцы, поўных унутр. напружання: «Раб», «Тачачнік» («Паднявольная праца», абедзве 1928), «Танкіст» (1943), «Першая баразна» (1949) і інш. Працаваў у жанры партрэта (М.​Багдановіч, 1927, Л.​М.​Даватар, 1944), станковай і манум. пластыкі («Трактарыстка», 1935), дэкар. скульптуры («Беларус-касец», 1940) і інш. Творы адметныя арыгінальнасцю і выразнасцю пластычнай формы, эмацыянальнасцю.

Літ.:

Петерсон Э.А. Портретная скульптура Советской Белоруссии. Мн., 1982.

П.​М.​Герасімовіч.

А.В.Грубэ.
А.Грубэ. Тачачнік. (Паднявольная праца). 1928.

т. 5, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАЛО́ ((Dollo) Луі) (7.12.1857, г. Ліль, Францыя — 19.4.1931),

бельгійскі палеантолаг. Замежны чл.-кар. АН СССР (1928). Вучань і паслядоўнік У.А.Кавалеўскага. Праф. Брусельскага ун-та і хавальнік Прыродазнаўча-гіст. музея. Адкрыў «закон неабарачальнасці эвалюцыі» (закон Д., 1893). Вывучаў марфал. асаблівасці выкапнёвых пазваночных. Асн. праца «Эталагічная палеанталогія» (1909) прысвечана выкарыстанню эталагічнага метаду пры вывучэнні выкапнёвых рыб, дыназаўраў і некат. млекакормячых.

т. 6, с. 20

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕАБХО́ДНЫ ПРАДУ́КТ,

частка створанага работнікам прадукту, прызначаная для задавальнення жыццёвых патрэб непасрэдных вытворцаў і непрацуючых членаў іх сем’яў. Ствараецца на працягу неабходнага рабочага часу, пакрывае расходы на харчаванне, утрыманне жылля, задавальненне культ. і сац. патрэб і інш. На выпрацоўку Н.п. затрачваецца неабходная праца. Велічыня Н.п. вызначаецца ўзроўнем развіцця прадукцыйных сіл і прадукцыйнасці працы.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 11, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гомельскае абутковае вытворчае аб’яднанне «Праца» 3/206, 355, 536; 6/347; 12/302

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АМПЕЛАГРА́ФІЯ (ад грэч. ampelos вінаград + ...графія),

навука, якая вывучае віды і сарты вінаграду. Складаецца з ампелаграфіі агульнай, што вывучае сістэматыку, паходжанне, пашырэнне і зменлівасць відаў і сартоў, методыку даследаванняў, і ампелаграфію спецыяльную, якая ўключае бат. апісанне сартоў, іх біял. і с.-г. характарыстыкі, уласцівасці і раянаванне. Ампелаграфічная калекцыя створана ў Крыме (да 1000 сартоў). Ампелаграфічная праца вядзецца амаль ва ўсіх вінаградна-вінаробных краінах.

т. 1, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)