ДАМАНЕ́ЎСКІ Дзмітрый Сяргеевіч (н. 6.7.1940, Мінск),
бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1985), праф. (1986). Скончыў БДУ (1962). З 1978 у БПА (з 1988 прарэктар), у 1993—95 у Мін-ве адукацыі і навукі Беларусі, з 1995 у БПА. Навук. працы па фізіцы і тэхніцы паўправаднікоў, мікраэлектроніцы, прыладабудаванні. Распрацаваў колькасныя і якасныя метады люмінесцэнтнага аналізу паўправаднікоў, апаратуру для тэхнал. кантролю якасці паўправадніковых матэрыялаў і прылад.
Тв.:
Физика и материаловедение полупроводников с глубокими уровнями. М., 1987 (у сааўт.).
т. 6, с. 25
т. 6, с. 25
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́КІШ Освальд-Ян Лявонавіч (н. 27.8.1938, в. Трабы Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. імунолаг. Д-р біял. н. (1973), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1984). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1962). З 1974 у Віцебскім мед. ін-це (з 1991 прарэктар). Навук. працы па даследаванні ролі алергічных рэакцый у патагенезе гельмінтозаў і ўплыў на іх спецыфічнай і патагенетычнай тэрапіі. Медаль Ц.І.Скрабіна УАСГНІЛ 1984.
Тв.:
Медицинская паразитология. Л, 1989;
Тропическая паразитология. Витебск, 1995 (разам з Л.А.Храмцовай).
т. 2, с. 377
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЛКІН Ілья Савіч (1.8.1898, в. Панасюкі Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. — 7.4.1990),
савецкі гісторык. Праф. (1943), д-р гіст. н. (1956), засл. дз. нав. Расіі. Скончыў Маскоўскі дзярж. ун-т (МДУ; 1932). Прарэктар (1941—43 і 1956—59) і рэктар МДУ (1943—48). Заг. кафедры новай і найноўшай гісторыі МДУ (1950—80). Працы (больш за 200) па гістарыяграфіі і метадалогіі гіст. навукі, методыцы выкладання гісторыі ў ВНУ, гісторыі Германіі, міжнар. адносін, рабочага руху і інш. Чл. рэдкалегіі час. «Новая и новейшая история».
т. 4, с. 466
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ВІЧ Сяргей Сцяпанавіч (н. 12.12.1923, г.п. Негарэлае Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Канд. тэхн. н. (1955), праф. (1984). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1975). Скончыў БПІ (1949). З 1949 у БПА (у 1979—84 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі машына- і прыладабудавання, метралогіі і стандартызацыі, навук.-метадычным забеспячэнні праектавання і вытв-сці спец. тэхнал. абсталявання. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Точность обработки глубоких отверстий. Мн., 1978 (разам з Э.М.Дзечкам, У.І.Далговым).
Б.Дз.Далгатовіч.
т. 8, с. 162
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ГІНАЎ Анатоль Аляксеевіч (н. 23.10.1921, Тбілісі),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-р біял. н., праф. (1962). Скончыў азербайджанскія ун-т (1945) і мед. ін-т (1949). З 1971 у Бел. ін-це фіз. культуры (прарэктар і заг. кафедры), у 1978—93 у Бел. пед. ун-це. Навук. працы па механізме нейрагумаральнай рэгуляцыі адаптыўнага гамеастазу на аснове вывучэння функцыян., структурных і абменных працэсаў у розных органах і тканках арганізма.
Тв.:
Открытое сердце. Мн., 1971;
Гомеостаз: Филос. и общебиол. аспекты. Мн., 1979.
т. 9, с. 335
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКА́ШЫК Мікалай Канстанцінавіч (7.6.1934, в. Моладава Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Канд. мед. н. (1966), праф. (1991). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1959). З 1959 у Гродзенскім мед. ін-це (у 1968—87 прарэктар, у 1975—97 заг. кафедры). Навук. працы па біяхіміі вітамінаў, абмене рэчываў у арганізме жывёл і чалавека, педагогіцы і псіхалогіі.
Тв.:
Метаболические эффекты недостаточности функционально связанных B-витаминов. Мн., 1987 (у сааўт);
Справочник врача общей практики. Т. 2. Мн., 1995 (у сааўт.).
т. 9, с. 362
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЫШАЎ Андрэй Якаўлевіч (30.11. 1913, Мінск — 21.1.1984),
бел. вучоны ў галіне эканам. геаграфіі. Канд. геагр. н. (1952). Праф. (1970). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1939). З 1949 у БДУ (у 1954—79 прарэктар). Працы па эканам. геаграфіі і населеных пунктах Беларусі, праблемах асушэння Палесся.
Тв.:
Города и села Белорусской ССР. Мн., 1959 (разам з В.А.Жучкевічам, Н.Я.Рагозіным);
Прамысловасць Мінска: (Экан.-геагр. нарыс). Мн., 1972 (разам з Л.А.Паўловіч);
Транспорт и экономические связи // География Белоруссии. 2 изд. Мн., 1977.
т. 10, с. 40
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІК Арцём Іванавіч (31.10.1897, в. Селішча Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 19.8.1984),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі с.-г. жывёл. Д-р вет. н. (1963), праф. (1964). Засл. дз. нав. Беларусі (1965). Скончыў Ленінградскі вет. ін-т (1926). У 1934—77 у БСГА (да 1973 заг. кафедры, адначасова ў 1951—56 прарэктар). Навук. працы па марфалогіі і біяхім. саставу крыві, уплыве інсуліну на рост і прадукцыйнасць с.-г. жывёл.
Тв.:
Биологические особенности белорусских черно-пестрых свиней // Некоторые вопросы развития животноводства. Мн., 1963.
т. 11, с. 369
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДПА́ЛАЎ Уладзіслаў Паўлавіч (н. 9.8.1958, в. Імяніны Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне клінічнай медыцыны. Д-р мед. н. (1996). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1975). З 1984 у Віцебскім мед. ун-це (з 1997 прарэктар, з 1999 адначасова заг. кафедры). Навук. працы па сардэчна-сасудзістых захворваннях насельніцтва розных рэгіёнаў Беларусі, у т. л. якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, радыеахоўных сродках, лекавых зборах.
Тв.:
Развитие дизадаптационного синдрома у населения, проживающего на загрязненных радионуклидами территориях // Здравоохранение Беларуси. 1994. № 5.
т. 11, с. 504
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЧКО́Ў Анатоль Андрэевіч (н. 20.4.1936, станіца Раднікоўская Курганінскага р-на Краснадарскага краю, Расія),
бел. вучоны ў галіне аўтаматызацыі машынабудавання. Канд. тэхн. н. (1970), праф. (1994). Скончыў Бел. ін-т інжынераў чыг. транспарту (1958). З 1970 у Гомельскім тэхн. ун-це (у 1981—87 прарэктар). Навук. працы па аўтаматызацыі тэхн. падрыхтоўкі вытв-сці. Прапанаваў аўтаматызаваную сістэму распрацоўкі нарматываў часу, сістэму аўтаматызаванага праектавання арганізацыі працы вытв. брыгады.
Тв.:
Базовая система микроэлементных нормативов времени. М., 1989;
Практикум по токарным робототехнологическим комплексам. Мн., 1992.
т. 13, с. 136
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)