каралеўская дынастыя ў Вялікабрытаніі ў 1714—1901. Змяніла дынастыю Сцюартаў. Прадстаўнікі Гановерскай дынастыі: Георг I
[1714—27],
Георг II [1727—60], Георг III [1760—1820], Георг IV [1820—30], Вільгельм IV [1830—37], Вікторыя [1837—1901]. Пасля ўступлення на прастол Эдуарда VII, сына Вікторыі і прынца Альберта (прадстаўнікгерм. дома Сакс-Кобург-Гота), пачалося праўленне Сакс-Кобург-Гоцкай дынастыі (з 1917 Віндзорская дынастыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАГВАНА́ТЫЕВЫЯ (Baragwanathiales),
парадак выкапнёвых вышэйшых раслін з аддзела дзеразападобных. Зыходныя ў эвалюцыі дзеразападобных, звязваюць іх з псілафітамі. Узніклі ў сілуры. Тыповы род барагванатыя (Baragwanathia) — найб.стараж.прадстаўнік дзеразападобных. Да барагванатыевых таксама належыць род дрэпанафікус.
Травяністыя расліны з тоўстым сцяблом. Спарангіі адзінкавыя, на кароткіх ножках на сцябле паміж «лістамі» (філоідамі). Характэрна раўнаспоравасць (прымітыўная адзнака).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЗАВУІ́РАВАННЕ (ад франц. désavouer адмаўляцца, выказваць неадабрэнне),
заява пра нязгоду з дзеяннямі сваёй даверанай асобы ці аб тым, што дадзеная асоба не ўпаўнаважана дзейнічаць ад імя заяўніка. У міжнар. праве — заява кіраўніка дзяржавы ці ўрада аб тым, што дыпламат.прадстаўнік або інш.афіц. асоба дзейнічала без адпаведнага даручэння ці з перавышэннем паўнамоцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РЫ (Peri) Якопа (20.8.1561, Рым — 12.8.1633),
італьянскі кампазітар, спявак; адзін з заснавальнікаў жанру оперы. Прадстаўнік т.зв. фларэнційскай камераты (гуртка). Напісаў (з Я.Корсі) музыку першай оперы «Дафна» (на тэкст паэта А.Рынучыні; паст. 1597—98; фрагменты музыкі П. не зберагліся), оперы «Эўрыдыка» (паст. 1600; выканаў у ёй партыю Арфея). Аўтар духоўнай музыкі, камерна-вак. твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕРАБЯНЁЎ Аляксандр Іванавіч (21.1.1815, С.-Пецярбург — 12.8.1859),
рускі скульптар; прадстаўнік позняга класіцызму. Вучыўся ў С.-Пецярбургскай АМ (1824—36). Удзельнічаў у афармленні грамадскіх будынкаў С.-Пецярбурга, у т. л. Апякунскага савета, Выхаваўчага дома, у аднаўленні інтэр’ераў Зімняга палаца пасля пажару 1837; найб. значная работа — 10 атлантаў у порціку Новага Эрмітажа (1844—49). Выконваў рэаліст. партрэты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДАМ (Adam) Роберт (3.7.1728, г. Керколды, Вялікабрытанія — 3.3.1792),
англ. архітэктар, прадстаўнік класіцызму. Разам з братам Джэймсам праектаваў рацыянальныя па планіроўцы сядзібныя дамы (Кенвуд-хаўс у Лондане, 1767—69), грамадскія будынкі (ун-т у Эдынбургу, 1789—91), гар. кварталы (Адэльфі ў Лондане, 1768—72) і інш. Выкарыстоўваў строгія класічныя формы, вытанчаны дэкор, надаваў вял. значэнне афармленню інтэр’ера, мэблі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДАМС (Adams) Джон Куінсі (11.7.1767, Куінсі, штат Масачусетс, ЗША — 23.2.1848),
дзяржаўны дзеяч ЗША, дыпламат. Сын прэзідэнта Дж.Адамса. Першы пасланнік ЗША у Расіі (1809—14), садзейнічаў умацаванню рас.-амер. адносін. У 1815—17 пасланнік ЗША у Англіі. У 1825—29 прэзідэнт ЗША. Адзін з аўтараў Манро дактрыны. Выступаў у кангрэсе як прадстаўнік памяркоўнага крыла праціўнікаў рабства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́НЦУР (Benczúr) Дзьюла (28.1.1844, г. Ньірэдзьхаза, Венгрыя — 1.6.1920),
венгерскі жывапісец. Прадстаўнікакад. рамантызму. Вучыўся ў АМ у Мюнхене (1861—69), выкладаў там жа (1876—93). Праф. і дырэктар АМ у Будапешце. Аўтар эфектных па жывапісе, дынамічных карцін на тэмы венгерскай гісторыі: «Развітанне Ласла Хуньядзі» (1866), «Хрышчэнне Вайка» (1875), «Узяцце крэпасці Буды» (1896), партрэт графіні Кароі Ласлоне (1898) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАРАНІ́Н,
1) у ВКЛ і Рэчы Паспалітай шляхціц, які служыў пры двары вял. князя ці караля (Д. гаспадарскі, Д. яго каралеўскай мосці). Зрэдку такая пасада існавала і пры дварах магнатаў. Вядомы з 15 ст. Звычайныя функцыі — выкананне розных спец. даручэнняў вял. князя, перш за ўсё судовых.
2) У Расійскай дзяржаве (з канца 18 ст. і ў Беларусі) прадстаўнікдваранства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́МІЯ, глейная рыба (Amia calva),
рыба атрада аміяпадобных. Адзіны сучасны рэліктавы прадстаўнік атрада Amiiformes. Жыве ў неглыбокіх стаячых забалочаных вадаёмах Паўн. Амерыкі на Пд ад Вялікіх азёр.
Даўж. да 90 см. Цела акруглае, рыла кароткае. Восевы шкілет акасцянелы, на галаве скурныя косці (адзнака прымітыўных рыб). Луска цыклоідная; спінны плаўнік доўгі, хваставы — сіметрычны, круглаваты. Можа дыхаць атм. паветрам. Драпежнік.