КУКЕ́ВІЧ (Канстанцін Фадзеевіч) (1810, Вільня —1842),
бел. жывапісец і графік. Вучыўся ў Віленскім ун-це ў Я.Рустэма і Пецярбургскай АМ (1835—39). Вывучаў жыццё і побыт насельніцтва Віленшчыны і Гродзеншчыны. Стварыў шэраг жанравых кампазіцый: «Рускія салдаты ў вёсцы», «Прывал уланаў каля пераправы цераз раку» (абедзве 1830), «Карчма», «Яўрэйскія кантрабандысты ў ваколіцах Вільні» (да 1839). Аўтар графічных замалёвак «Гандляр шапкамі», «Букініст», «Карчма ў прадмесці», «Старызнік». У 1840 выдаў серыю літаграфій — сцэн з нар. жыцця («Вільня, год 1840»). Яго малюнкі былі змешчаны ў альбоме Я.Вільчынскага, выдадзенага ў Вільні.
Літ.:
Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974.
бразільскі пісьменнік. Скончыў ун-т Баія (1912). Д-р медыцыны (1916). Дэбютаваў зб. вершаў «Александрыны» (1914). Лепшыя паэт.зб-кі «Негрыцянка Фула» (1928), «Новыя вершы» (1929) напісаны на аснове браз. фальклору. У 1930-я г. звярнуўся да рэлігіі (зб. «Час і вечнасць», з М.Мендэсам, 1935). У рамане «Анёл» (1934) адчувальны ўплыў сюррэалізму, у рамане «Калунга» (1935) — рэаліст. тэндэнцыі. Асн. тэмы твораў — жыццё вёскі, нар.побыт. Аўтар паэт. зб-каў «Кніга санетаў» (1949), «Паэтычныя творы» (1950), паэм «Абвяшчэнне і сустрэча Міра-Селі» (1950), «Адкрыццё Арфея» (ч. 1, 1952).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖИВА́Я СТАРИНА́»,
часопіс. Выдаваўся ў 1890—1916 у Пецярбургу аддзяленнем этнаграфіі Рус.геагр.т-ва на рус. мове 4 разы ў год. Друкаваў даследаванні і матэрыялы па фальклору і этнаграфіі народаў Расіі, а таксама замежжа. Асн. ўвагу надаваў апісанню побыту, абрадаў, жылля, адзення, нар. медыцыне. З артыкуламі, прысвечанымі бел. фальклору і этнаграфіі, выступалі У.М.Дабравольскі, М.В.Доўнар-Запольскі («Заметкі па беларускай этнаграфіі»), Я.Ф.Карскі, М.М.Косіч («Ліцвіны-беларусы Чарнігаўскай губерні, іх побыт і песні»), Е.Р.Раманаў, М.А.Саковіч, А.К.Сержпутоўскі, П.В.Шэйн. Сярод публікацый — рэцэнзіі на працы бел. фалькларыстаў і этнографаў, справаздачы па этнагр. экспедыцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАЦА́Н (сапр.Тэр-Аванесян) Грыгор
(13.12.1854, г. Шуша, Нагорны Карабах — 25.9.1908),
армянскі пісьменнік. Скончыў епархіяльную школу (1873, г. Шуша). З 1878 у Тбілісі.
Друкаваўся з пач. 1880-х г. У ранніх творах прапагандаваў хрысц. мараль. У аповесцях «Ноеў воран» (1899), «Апостал» (1902) і інш. — складанасць сац. становішча арм. сялянства, у шматлікіх апавяданнях і рамане «Цэнтр адукацыі» (1892) — побыт і норавы гар. буржуазіі. Аўтар гіст. рамана «Геворг Марзпетуні» (1896, выд. 1912) пра драматычны лёс арм. народа ў 10 ст., п’есы «Рузан» (паст. 1882, выд. 1900).
Тв.:
Рус.пер. — Ноев ворон: Повести и рассказы. М., 1961;
балкарскі паэт; адзін з пачынальнікаў балкарскай л-ры. Вучыўся грамаце ў мулы. Авалодаў фарсі, араб. і цюрк. мовамі, вывучаў паэтаў Усходу. Вандраваў па араб. краінах. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна. Пісаць пачаў у 1890. У песнях-плачах «Скарга», «Нараканні дзяўчыны» і інш. матывы няшчаснага кахання, абумоўленага сац. няроўнасцю. Аўтар паэм «Паранены тур» (1907), «Бузжыгіт» (1910—17), прасякнутых гуманіст. пафасам, зб. вершаў «Маё слова» (1939). У творах М. адлюстраваны жыццё і побыт горцаў, трагізм высялення балкарскага народа з родных мясцін у час рэпрэсій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПОЛЕ́ССКАЯ ЖИЗНЬ»,
грамадска-паліт. і літ. газета ліберальнага памяркоўна-апазіц. кірунку. Выдавалася з 17(30).Ю. 1909 да 27.12.1911 (9.1.1912) [з 11(24).1 да 27.6(10.7).1910 не выходзіла] у Гомелі на рус. мове 3 разы на тыдзень. Прадаўжала праграму газ.«Полесская мысль». Змяшчала інфармацыю пра дзейнасць урада і Дзярж. думы, асвятляла побытгар. «дна», надзвычайныя падзеі ў краі. Публікавала артыкулы пра жыццё і творчасць М.Чарнышэўскага, М.Скабічэўскага, П.Якубовіча, мастака А.Куінджы, знаёміла з творамі Л.Андрэева, Шолам-Алейхема, прапагандавала этычную філасофію Л.Талстога. Друкавала нарысы сакратара рэдакцыі М.Л.Бахціна (псеўд. Міхаіл Хмуры), вершы і апавяданні-замалёўкі мясц. аўтараў, асвятляла тэатр. і муз. жыццё горада, дзейнасць Гомельскага музычна-драматычнага таварыства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ЙЦАЎ (Якуб) (Якаў Раманавіч; 19.2.1861, в. Забялышын Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. — 2.3.1931),
рускі пісьменнік. Скончыў Клімавіцкае пав. вучылішча. З 2-й пал. 1880-х г. у Маскве. З 1900 на радзіме. Літ. дзейнасць пачаў у 1880-я г. У аповесці «Няўдашачка Анюта» (нап. 1887) непрыняцце бездухоўнасці існуючага ладу. Пра побыт, працэсы сац. расслаення ў бел. вёсцы канца 19 ст. аповесць «Багацеі» (1889). Раман «Сярод балотаў і лясоў» (нап. 1913—16) пра 1905, дзейнасць атрада рэвалюцыянера-экспрапрыятара А.Савіцкага. Аўтар камедыі «Цыганова бяда» (нап. 1905). Рукапісы Брайцава ў Бел.дзярж. архіве-музеі л-ры і мастацтва Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬЕВА Настасся Якаўлеўна, бел. этнограф, фалькларыст і краязнавец 2-й пал. 19 ст. У 1874—80 жыла на Палессі, некаторы час працавала валасным пісарам у в. Грабаў (Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл.). Супрацоўнічала з Мінскім губернскім стат. к-там, Т-вам аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім ун-це. Даследавала побыт, матэрыяльную культуру, абрады, фальклор сялян, вывучала гісторыю і этнаграфію вёсак Мазыршчыны. Аўтар артыкулаў «Кароткі нарыс вёскі Грабава Мазырскага павета», «Сялянскія памінкі ў Мазырскім павеце» (абодва 1877), «Веснавыя песні і абрады ў вёсках Мазырскага павета» (1878), «Легенды і павер’і ў Мінскай губерні», «Кірмашы ў Мазырскім павеце» (абодва 1879), «Знахары», «Вытрымкі з жыцця беларускай жанчыны» (абодва 1880) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУХАРО́НАК (Таццяна Іванаўна) (н. 7.8.1954, в. Клінок Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. этнограф. Канд.гіст.н. (1988). Скончыла БДУ (1981). З 1971 працуе ў Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Даследуе гіст. эвалюцыю сямейнай і каляндарнай абраднасці беларусаў, яе тэрытарыяльна агульныя і лакальныя рысы, тэндэнцыі развіцця на сучасным этапе. Адзін з аўтараў кніг «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура насельніцтва Палесся» (1987), «Святы і абрады ў Беларускай ССР» (1988), «Сям’я і сямейны быт беларусаў» (1990), «Славянскія культуры: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы» і «Славянскія культуры пасля Другой сусветнай вайны» (1996) і інш.
Тв.:
Радзінныя звычаі і абрады беларусаў: канец XIX—XX ст.Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЫЛО́ВІЧ (Ганна Мікалаеўна) (н. 23.9.1938, в. Загор’е Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. этнограф. Канд.гіст.н. (1979). Скончыла БДУ (1966). З 1957 артыстка Дзярж.нар. хору Беларусі. З 1976 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Даследуе матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў, промыслы і рамёствы. Аўтар кн. «Беларускае народнае ткацтва» (1981), сааўтар прац «Беларускае народнае адзенне» (1975), «Змены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Помнікі народнай архітэктуры і побыту Беларусі» (1979), «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура насельніцтва Палесся» (1987), «Палессе. Матэрыяльная культура» (1988), «Сям’я і сямейны быт беларусаў» (1990), «Беларусы. Т. 1. Прамысловыя і рамесныя заняткі» (1995), «Беларусы» (М., 1998).