КАРАТКО́Ў Канстанцін Мікалаевіч (8.3.1890, г. Варонеж, Расія — 19.3.1954),
бел. хімік-арганік. Акад.АНБССР (1950, чл.-кар. 1947), д-рхім.н. (1943), праф. (1939). Засл. дз. нав. Беларусі (1949). Скончыў Горацкі с.-г.ін-т (1924), дзе працаваў у 1919—25. З 1925 у БСГА. З 1930 у Бел. лесатэхн. ін-це ў Гомелі (з 1945 у Мінску), адначасова з 1949 у Ін-це хіміі АНБССР (у 1949—52 дырэктар). Навук. працы па тэорыі сухой перагонкі драўніны, вывучэнні хім. складу і будовы тэрпеноідаў, распрацоўцы тэорыі і тэхнікі падсочкі. Аўтар манаграфій «Колькасны аналіз» (1930), «Жывіца і прадукты яе перапрацоўкі. Уплыў спосабаў хавання шпігінару на яго якасць» (1934).
Тв.:
Химическая переработка древесины. Мн., 1947;
Канифоль и скипидар. Мн., 1950.
Літ.:
Памяці прафесара К.М.Караткова // Весці АНБССР. Сер. фіз.-тэхн.навук. 1956. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЧАРНО́БЫЛЬСКІ ШЛЯХ»,
грамадскія акцыі па ўшанаванні памяці ахвяр Чарнобыльскай катастрофы 1986. Упершыню праведзена 30.9.1989 у Мінску па ініцыятыве прадстаўнікоў Беларускага народнага фронту «Адраджэньне», дэпутатаў Вярх. Савета Беларусі, вучоных з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы пераадолення вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У рамках акцыі адбылося несанкцыяніраванае шэсце і мітынг (удзельнічала больш за 20 тыс.чал.). Яго ўдзельнікі прынялі «Ухвалу» з заклікам да ўлад распрацаваць рэальную праграму выратавання ахвяр аварыі, прыцягнуць да адказнасці кіраўнікоў рэспублікі, якія стварылі атмасферу сакрэтнасці вакол вынікаў трагедыі, садзейнічаць развіццю дэмакратыі ў БССР. Працягам гэтай акцыі стала Асамблея «Ч.ш.» (25—26.11.1989), якая прыняла «Дэкларацыю аб неабходнасці прыняцця тэрміновых мер па пераадоленні вынікаў аварыі на ЧАЭС», «Зварот да II з’езда народных дэпутатаў СССР» і «Зварот да народаў свету» з просьбай аб дапамозе. У час «Ч.ш.» 26.4.1991 з нагоды 5-й гадавіны аварыі ў Мінскім кафедральным саборы адбылося набажэнства, на пл. Бангалор устаноўлены мемарыяльны знак «Ахвярам Чарнобыля». Найб. грамадскі рэзананс меў «Ч.ш.» 26.4.1996 з нагоды 10-й гадавіны трагедыі (удзельнічала больш за 50 тыс.чал.). Акцыя суправаджалася супрацьстаяннем паміж яе ўдзельнікамі і сіламі аховы парадку. З 1996 «Ч.ш.» праводзіцца штогод 26 крас. ў Мінску і шэрагу інш. гарадоў Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ГІ АНАЛІТЫ́ЧНЫЯ,
вагі для дакладнага вымярэння масы цела. Бываюць раўнаплечыя, аднаплечыя і электронныя. Манціруюцца на пластмасавай або шкляной аснове і змяшчаюцца ў спец. шафку. Забяспечваюцца прыстасаваннямі для павышэння дакладнасці і хуткасці ўзважвання: заспакойвальнікамі ваганняў каромысла, цеплавымі экранамі, механізмамі накладання і здымання ўбудаваных гіраў, найменнымі шкаламі і інш.
Апоры рычага (каромысла) вагі аналітычныя — прызмы і падушкі са спец. сталяў або цвёрдых камянёў (карунд, агат). Пункт апоры бывае пасярэдзіне (раўнаплечыя) ці зрушаны ад сярэдзіны рычага (аднаплечыя вагі аналітычныя). Асн. частка нагрузкі на адну з шаляў ураўнаважваецца гірамі на другой, астатняе вымяраецца па вугле адхілення каромысла ад становішча раўнавагі па найменнай шкале. Электронныя вагі аналітычныя маюць аналагавы і лічбавы выхад са стандартнымі сігналамі для далучэння да ЭВМ, дысплеяў, графапабудавальнікаў і інш. Прадугледжана магчымасць далучэння блока праграмнага кіравання. У памяці мікрапрацэсарнага блока закладзены праграмы для падрыхтоўкі да работы, праверкі функцыянавання, дыягностыкі дэфектаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКА́НДЫЙ (лац. Scandium),
Sc, хімічны элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 21, ат. м. 44,95591, адносіцца да рэдказямельных элементаў. У прыродзе адзін стабільны нуклід 45Sc. У зямной кары 1∙10−3% па масе. Існаванне С. прадказана Дз.І.Мендзялеевым у 1870; адкрыты ў 1879 швед. хімікам Л.Нільсанам, назва ад лац. Scandi(navia) па месцы адкрыцця.
Мяккі серабрысты метал з жоўтым адценнем, шчыльн. 3020 кг/м³, tпл 1541 °C, tкіп 2837 °C. Слабы парамагнетык. У паветры пакрываецца ахоўнай плёнкай сесквіаксіду Sc2O3. Пры 200 °C акісляецца кіслародам. Узаемадзейнічае з растворамі салянай, сернай, азотнай кіслот, пры награванні з вадародам, азотам (утварае нітрыд ScN), галагенамі (трыгалагеніды). З металамі ўтварае цвёрдыя растворы і інтэрметаліды. Атрымліваюць аднаўленнем трыфтарыду ScF3 ці трыхларыду ScCI3метал. кальцыем з наступнай перагонкай металу ў высокім вакууме. Выкарыстоўваюць С. як кампанент лёгкіх сплаваў з высокай трываласцю і каразійнай устойлівасцю, як гетэр, нейтронны фільтр у ядз. тэхніцы, Sc2O3 у вытв-сці ферытаў для элементаў памяціЭВМ, штучных гранатаў, цвёрдых электралітаў (разам з дыаксідам цырконію) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРАВА́ЛЬНЫ БЛОКЭВМ,
частка ЭВМ, прызначаная для каардынацыі супольнай работы працэсара, знешніх, запамінальных і інш. блокаў і прылад машыны ў адпаведнасці з алгарытмам яе функцыянавання. Мае рэгістры адрасоў і камандаў, лічыльнік камандаў, дэшыфратар аперацый, пульт кіравання для ўзаемадзеяння чалавека з машынай і інш., што забяспечвае захоўванне і расшыфроўванне камандаў, фарміраванне і перадачу інш. прыладам кіравальных сігналаў, неабходных для рэалізацыі выліч. працэсу.
Асн. функцыя К.б. — кіраванне выкананнем камандаў і аперацый. Выбарка камандаў з праграмы ажыццяўляецца натуральным (у парадку іх паступлення; рэалізуецца лічыльнікам камандаў) ці прымусовым (па адрасе з папярэдняй каманды ўмоўнага або безумоўнага пераходу) спосабам. Развіццё структуры і архітэктуры ЭВМ, сістэм інтэрпрэтацыі ўваходнай мовы прывяло да значнага павелічэння патокаў кіравальнай інфармацыі, таму да К.б. дадаткова далучаюць блокі папярэдняга прагляду камандаў, аналізу праграм, мікрапраграмнага кіравання, дынамічнай адрасацыі віртуальнай памяці і інш., што пераўтварае яго ў асобны працэсар перапрацоўкі кіравальнай інфармацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЦКЕ́ВІЧ Анатоль Фёдаравіч (21.9.1925, в. Вуглы Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 2.4.1993),
бел. філосаф і сацыёлаг. Д-рфілас.н. (1973), праф. (1974). Бацька С.А.Яцкевіча. Скончыў БДУ (1951). З 1952 у Баранавіцкім настаўніцкім ін-це. З 1955 у Брэсцкім ун-це (у 1963—67 прарэктар). З 1967 у Брэсцкім тэхн. ун-це (у 1969—93 заг. кафедры). Навук. працы пасац. філасофіі, тэарэт. сацыялогіі, праблемах сац. развіцця, структуры і сацыякульт. працэсаў. Удзельнічаў у распрацоўцы канцэпцыі дэтэрмінацыі сац. працэсаў у грамадствах пераходнага перыяду. У Брэсце штогод (з 2000) праводзяцца міжнар.навук. канферэнцыі, прысвечаныя яго памяці, выдаюцца зборнікі матэрыялаў.
Тв.:
Октябрьская революция и экономические законы. Мн., 1969;
Ленинизм и законы общества: Филос.-социол. очерк о механизмах проявления общеэкон. законов. Мн., 1971;
Диалектика объективного и субъективного в проявлении законов общества. Мн., 1982;
Нацыянальная самасвядомасць, культура, мова. Брэст, 2000;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДРУСЕ́ВІЧ Уладзімір Пятровіч (н. 29.9.1949, г. Гродна),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю па класах фп. (1973) і кампазіцыі (1979, клас Я.Глебава). Найб. дасягненні ў тэатральнай і кінамузыцы. У творчасці спалучае кантрастныя муз. стылі. Сярод твораў: балет «Крылы памяці» (паст. ў Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі, 1986), мюзіклы «Джулія» (1990) і «Шклянка вады» (1994; абодва паст. ў Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі), «Залёты» (паст.Бел. т-рам імя Я.Коласа, 1992), радыёопера «Таямніца старога замка» (1988), араторыя «Паданне» на словы Я.Купалы (1978), кантата «Аблачынка з Чарнобыля» на словы Г.Бураўкіна і А.Разанава (1989), сімфонія «Плач перапёлкі» (1992); камерна-інстр. і вак. музыка, кінамузыка; музыка да драм. і лялечных спектакляў, у т. л. «Бура» У.Шэкспіра (1989), «Сымон-музыка» паводле Я.Коласа (1990), «Цар Ірад» (1993; усе паст.Дзярж. т-рам лялек Беларусі).
Літ.:
Мдивани Т.Г. Наблюдения над творческим стилем Владимира Кондрусевича // Вопросы культуры и искусства Белоруссии. Мн., 1991. Вып. 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РПАЎ Уладзімір Барысавіч (13.2.1912, г. Хвалынск Саратаўскай вобл., Расія — 6.8.1977),
бел. пісьменнік. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1941). Настаўнічаў, працаваў у газ. «Звязда», «Советская Белоруссия», «Літаратура і мастацтва», у час. «Полымя». Літ. дзейнасць пачаў у 1944 як крытык. Аўтар зб-каў літ.-крытычных артыкулаў «Па шляху сталасці» (1952), «Крылаты ўзлёт» (1966). З 1949 выступаў як празаік. Творы прысвечаны барацьбе бел. партызан і падпольшчыкаў Мінска супраць ням.-фаш. захопнікаў, жыццю рабочых і інтэлігенцыі: аповесць «Без нейтральнай паласы» (1949), раманы «За годам год» (1955—56), «Вясеннія ліўні» (1959—60), «Нямігі крывавыя берагі» (1962), «Сотая маладосць» (1969). Аўтар кн. ўспамінаў і апавяданняў «Прызнанне ў нянавісці і любві» (1976). Даследаваў творчасць К.Чорнага, М.Лынькова, К.Крапівы.
Тв.:
Зб.тв.Т. 1—5. Мн., 1983—85.
Літ.:
Успаміны пра Уладзіміра Карпава. Мн., 1991;
Грамовіч І. Адчуваў пульс жыцця // Грамовіч І. У сховах памяці і сэрца. Мн., 1983;
Грахоўскі С. Недапіты бярозавік // Грахоўскі С. Так і было. Мн., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАХАНО́ВІЧ Міхаіл Сілуянавіч (вер. 1882, в.Вял. Лукі Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 19.3.1934),
бел.паліт. дзеяч, педагог. Скончыў Харкаўскі ун-т (1910). Выкладаў у навуч. установах Вільні, Магілёва. Чл.Беларускага нацыянальнага камітэта. Адзін з арганізатараў, пазней старшыня Магілёўскага беларускага камітэта. Рэдактар газ. «Могилевские известия» (1917). Ўдзельнік з’езда беларускіх арганізацый і партый у Мінску (ліп. 1917). Летам 1918 выехаў у Вільню, удзельнічаў у арганізацыі з’езда беларускіх дэлегатаў Віленшчыны і Гродзеншчыны. З 1919 кіраўнік школьнага аддзела Цэнтр.бел. рады Віленшчыны і Гродзеншчыны, у 1919—22 дырэктар Віленскай бел. гімназіі. Выступаў з публіцыст. артыкуламі ў бел.перыяд. друку, аўтар успамінаў пра І.Луцкевіча (у кн. «Памяці Івана Луцкевіча. У першыя ўгодкі яго смерці», 1920). У 1922 абраны паслом у сейм Польскай Рэспублікі. З 1925 у БССР, працаваў у рэдакцыях газ. «Савецкая Беларусь» і час. «Савецкае будаўніцтва», у выдавецтвах, займаўся перакладамі. 11.8.1933 арыштаваны ДПУ БССРпа справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра», 9.1.1934 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 16.8.1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІСНЕ́ВІЧ Ізідар Герасімавіч (21.12.1914, Мінск — 25.10.1977),
бел. музыказнавец, муз. крытык. Брат С.Г.Нісневіч. Скончыў Бел. кансерваторыю (1938), выкладаў у ёй (1938—40). З 1946 нам.маст. кіраўніка Бел. філармоніі, выкладчык Бел.тэатр.-маст. ін-та, у 1963—77 лектар Саюза кампазітараў Беларусі. Асн. працы па пытаннях нац. кампазітарскай творчасці, выканальніцтва, суадносін бел. паэзіі і музыкі. Аўтар сцэнарыяў навук.-папулярных і хранікальна-дакумент. фільмаў, у т. л. «Партытура жыцця» (1968, пра Я.Цікоцкага), «Мой сябар Ака Джураеў» (1969), «Песня нашай памяці» (1975, з Б.Бур’янам).
Тв.:
Белорусская ССР. 2 изд. М., 1958 (разам з Г.І.Цітовічам);
Творчасць Купалы і музыка беларускіх кампазітараў // Янка Купала ў беларускім мастацтве. Мн., 1958;
Невычэрпная крыніца натхнення // У сэрцы народным: (Жыццё і творчасць Якуба Коласа). Мн., 1967;
Очерки по истории советской белорусской музыкальной культуры. 2 изд. Л., 1969 (разам з С.Г.Нісневіч);
Г.Р.Ширма: Очерк жизни и творчества. 2 изд. Л., 1971;