1) малое судна (вёславае, ветразевае або маторнае). Вядомая з неаліту. На Беларусі здаўна бытавалі Л., выдзеўбаныя са ствала дрэва (камяга, човен, дуб), з 2-й пал. 19 ст. дашчаныя з прамымі і разагнутымі бартамі. Спараныя Л. з дашчаным насцілам служылі паромам. Многія народы вырабляюць Л. з кары дрэў («веткі», «амарочкі» народаў Сібіры, «пірогі» лясных індзейцаў Паўн. Амерыкі і інш.), са скур марскіх жывёл («байдаркі» алеутаў, «каякі» эскімосаў). У наш час Л. пашыраны ў вяслярным спорце і турызме. Іх вырабляюць з лёгкіх метал. сплаваў, пластмас, гумы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ХАВА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 10 км на ПнЗ ад г. Полацк, каля г. Наваполацк. Пл. 0,43 км², даўж. каля 1,7 км, найб.шыр. 330 м, найб.глыб. 20,7 м, даўж. берагавой лініі каля 4,8 км. Пл. вадазбору 4,7 км². Схілы катлавіны выш. да 5 м, параслі лесам. Ёсць шмат заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, пад хмызняком, на Пн забалочаныя. Падводнаяч. катлавіны складаецца з паўн. (глыб. да 4,5 м) і паўд. (глыб., 20,7 м) плёсаў, злучаных пралівам глыб. 3 м. Ложа да глыб. 2 м выслана пяском, ніжэй — сапрапелем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРКУ́ДСКАЕ ВО́ЗЕРА, Вяркуда,
ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 17 км на У ад г.п. Ушачы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 1,8 км², даўж. 2,2 км, найб.шыр. 1,3 км, найб.глыб. 12 м, даўж. берагавой лініі 9 км. Пл. вадазбору 9,1 км². Схілы катлавіны выш. 25—30 м, пераважна пад лесам, на У 5—7 м, разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пд нізкія, забалочаныя. Падводная частка катлавіны складаецца з 2 плёсаў. Прыбярэжная зона пясчаная, глыбакаводная, выслана глеямі. Паласа расліннасці шыр. да 140 м. Упадаюць 3 ручаі, на ПнЗ злучана ручаём з Павульскім возерам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Аляксандр Гаўрылавіч) (12.8.1898, в. Давыдава Баравіцкага р-на Наўгародскай вобл., Расія — 20.8.1984),
расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1964). Скончыў кінашколу ў Ленінградзе (1924). У кіно з 1925. Сярод фільмаў: «Месяц злева» (1929), «Транспарт агню», «Ёсць, капітан!» (абодва 1930), «На мяжы» (1938). Асабліва блізкая І. ваен. тэма: фільмы «Падводная лодка Т-9» (1943), «Сыны» (1946), «Вяртанне з перамогай» (1948), «Зорка» (1953), «Салдаты» (1957). Паставіў кінатрылогію «Узнятая цаліна» (1960—61, паводле М.Шолахава), фільмы «Калі пазаве таварыш» (1963), «Першарасіяне» (1968) і інш. Мастацтву І. характэрны лаканізм, псіхал. дакладнасць, строгі адбор выяўл. сродкаў. Аўтар сцэнарыяў многіх пастаўленых ім фільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНЫ ПО́ЛЮС,
пункт, у якім уяўная вось вярчэння Зямлі перасякае яе паверхню ў Паўн. паўшар’і. Размешчана ў цэнтр.ч.Паўн. Ледавітага ак., дзе глыб. перавышае 4000 м. Круглы год у раёне П.п. дрэйфуюць магутныя шматгадовыя пакавыя льды. Сярэдняя т-ра зімой каля -40 °C, летам пераважна каля 0 °C. Палярны дзень доўжыцца 189 сут., палярная ноч — 176 сут. Першым П.п. ў 1909 дасягнуў Р.Э.Піры. У 1937 у раёне П.п. арганізавана н.-д. дрэйфуючая сав. станцыя «Паўночны Полюс-1» пад кіраўніцтвам І.Дз.Папаніна. У 1958 пад П.п. прайшла амер. атамная падводная лодка «Науцілус». У 1977 П.п. дасягнуў атамны ледакол «Арктыка». Гл. таксама Полюсы геаграфічныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛІЦЫ́ЙСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1846,
антыфеадальнае паўстанне польск. і ўкр. сялян у Галіцыі. Пачалося 18.2.1846, ахапіла Харкаўскую, Бохенскую, Ясельскую, Сандзецкую, Саноцкую і Самборскую акругі. Паўстанцы разграмілі каля 200 панскіх двароў, усюды спынілі выкананне феад. павіннасцей; былі арганізаваны ўзбр.сял. атрады (Якуба Шэлі, Карыгі і інш.). Ва Усх. Галіцыі найб. актыўныя выступленні сялян былі ў наваколлі Дабраміля. Хоць паўстанне ў крас. было жорстка задушана, аўстр. ўрад вымушаны быў пайсці на некат. ўступкі: паменшана паншчына, адменена падводная павіннасць, сялянам дазволена падаваць скаргі на памешчыкаў непасрэдна акруговым старастам, пашыраны правы сялян на зямлю. Галіцыйскае паўстанне было адной з перадумоў рэвалюцыі 1848—49 у Аўстрыі і адной з прычын адмены прыгонніцтва ў Галіцыі ў крас. 1848.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎГАЕ ВО́ЗЕРА,
у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Зеха, за 13 км на ПнЗ ад г. Лепель. Пл. 0,65 км², даўж. 2,6 км, найб.шыр. 360 м, найб.глыб. 28,4 м, даўж. берагавой лініі 5,6 км. Пл. вадазбору 9,2 км². Схілы катлавіны выш. 10—12 м, параслі лесам, на Пн і ПнЗ часткова разараныя. Берагі амаль усюды зліваюцца са схіламі, на Пд і ПдУ нізкія. Падводнаяч. катлавіны стромка-ўвагнутай формы з рэзкім павелічэннем глыбінь у цэнтры. Паўн,зах.ч. возера мелкаводная. Дно да глыб. 8 м выслана пясчанымі адкладамі, глыбей — сапрапелямі. Шыр. паласы надводнай расліннасці да 50 м. На ПнУ з возера выцякае ручай у воз. Пышна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́ВІНСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Аршанскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лучоса, за 30 км на Пн ад г. Орша. Пл. 2 км², даўж. 5,1 км, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 9,6 м, даўж. берагавой лініі каля 14 км. Пл. вадазбору 26,9 км². Схілы катлавіны выш. 5—10 м, пад лугам ці разараныя, асобныя ўчасткі параслі лесам. Берагі выш. 0,3—0,4 м, пад хмызняком. Падводнаяч. катлавіны ўскладняецца мелямі і ўпадзінамі. Востраў пл. 0,2 га. Прыбярэжную зону да глыб. 3 м высцілаюць пяскі, глыбакаводную — сапрапелі і глеі. Надводная расліннасць утварае паласу шыр. да 25 м. У возера ўпадаюць 9 ручаёў і каналаў, на Пн выцякае р. Серакаратнянка. Уваходзіць у зону адпачынку Дзевінскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЗЯРЫ́ШЧА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Обаль, за 42 км на Пн ад г. Гарадок. Уваходзіць у арніталагічны заказнік Езярышчанскі. Пл. 15,39 км², даўж. каля 8,9 км, найб.шыр. 3,2 км, найб.глыб. 11,5 м, даўж. берагавой лініі 32,8 км. Пл. вадазбору 264 км². Схілы катлавіны выш. да 5 м; месцамі да 25 м, пераважна разараныя, часткова пад пашай і сенажаццю. Берагі пясчаныя, паўн. і паўн.-зах. месцамі абразійныя. Дно няроўнае (шмат упадзін і меляў), да глыб. 4—6 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. 20 астравоў агульнай пл. 0,67 км². Шыр. паласы надводнай расліннасці да 120 м. Падводная расліннасць пашырана да глыб. 2—2,5 м. Упадаюць 8 ручаёў, рэкі Агнеш і Дубоўка, выцякае р. Обаль. Гняздуецца больш за 60 відаў птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРО́НАВА, Заронаўскае возера,
на мяжы Віцебскага і Шумілінскага р-наў Віцебскай вобл., у бас.р. Шэвінка, за 12 км на У ад г.п. Шуміліна. Пл. 3,61 км², даўж. 7,6 км, найб.шыр. 1,1 км, найб.глыб. 13,5 м, даўж. берагавой лініі 21,3 км. Пл. вадазбору 147 км². Схілы катлавіны выш. 10—17 м (на зах. 5—10 м), разараныя, часткова пад лесам і хмызняком. Берагі пясчаныя і пясчана-галечныя, месцамі супадаюць са схіламі, у залівах на З і У сплавінныя. Падводнаяч. катлавіны падзяляецца на некалькі замкнёных глыбакаводных плёсаў. На ПдУ 5 астравоў агульнай пл. 3 га. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае, уздоўж паўн. берагоў пясчана-галечнае з валунамі. Глыбакаводная зона глеістая. Упадаюць 10 ручаёў, у т. л. з воз. Княжно; на З выцякае р. Заронаўка. Уваходзіць у зону адпачынку Заронава.