ба́нка², -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (спец.).

Падводная водмель.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падло́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Скарачэнне: падводная лодка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падво́дны¹, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца, ажыццяўляецца пад паверхняй вады.

Падводная частка карабля.

Падводнае плаванне.

2. Пра судны, флот: здольны плаваць пад вадой.

Падводная лодка (баявы карабель). Падводныя сілы флоту (усе падводныя лодкі ВМФ дзяржавы або аднаго з яе флотаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ракетано́сец, -но́сца, мн.о́сцы, -но́сцаў, м.

Самалёт, карабель ці падводная лодка, аснашчаныя ракетамі (у 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

субмары́на, ‑ы, ж.

Уст. Падводная лодка.

[Ад лац. sub — пад і marina — марская.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падво́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падво́дны падво́дная падво́днае падво́дныя
Р. падво́днага падво́днай
падво́днае
падво́днага падво́дных
Д. падво́днаму падво́днай падво́днаму падво́дным
В. падво́дны (неадуш.)
падво́днага (адуш.)
падво́дную падво́днае падво́дныя (неадуш.)
падво́дных (адуш.)
Т. падво́дным падво́днай
падво́днаю
падво́дным падво́днымі
М. падво́дным падво́днай падво́дным падво́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

падло́дка ж., разг. (падво́дная ло́дка) подло́дка (подво́дная ло́дка)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скала́, -ы́, мн. ска́лы і (з ліч. 2, 3, 4) скалы́, скал, ж.

Каменная гара з вострымі выступамі, крутымі схіламі.

Падводная с.

|| прым. ска́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подло́дка (подво́дная ло́дка) разг. падло́дка, -кі ж. (падво́дная ло́дка).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

батысфе́ра, ‑ы, ж.

Стальная камера сферычнай формы, пры дапамозе якой вывучаецца падводная расліннасць і жывёльны свет.

[Грэч. bathýs — глыбокі, spháira — шар.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)