НЕ́ДРАВА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка (цячэ праз возера, злучае яго з воз. Неспіш), за 7 км на ПнУ ад г. Браслаў. Пл. 3,72 км2, даўж. 3 км, найб. шыр. больш як 2,2 км, найб. глыб. 12,2 м, даўж. берагавой лініі 15 км. Пл. вадазбору 808 км2. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр і нац. парк Браслаўскія азёры. Катлавіна складанага тыпу, круглаватая. Схілы выш. да 10 м, стромкія (на З і ПдУ спадзістыя), сугліністыя і супясчаныя, пад лугам і хмызняком. На Пн озавая града выш. 15—20 м, парасла лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, участкамі на Пд абразійныя. Мелкаводдзе пясчанае, да глыб. 3—4 м дно ілістае, ніжэй сапрапелістае. 3 астравы пл. 2 га. Падводная расліннасць пашырана да глыб. 4 м. Пратокай злучана з воз. Поцех, упадае ручай з воз. Вера.
т. 11, с. 268
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)