рака ў Беларусі, у Маларыцкім і Жабінкаўскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Мухавец (бас.Зах. Буга). Даўж. 38 км. Пл. вадазбору 534 км². Пачынаецца ў Маларыцкім раёне з канала, вада падаецца з Лукаўскага вадасх. праз калектар. Даліна невыразная, рэчышча каналізаванае. Ніжэйв. Чарняны Маларыцкага р-на выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац.сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТЛАНТЫ́ЧНЫ ПАРО́Г,
падняцце дна Атлантычнага ак. паміж Грэнландыяй, Ісландыяй, Фарэрскімі і Шэтлендскімі а-вамі. Глыб. над Атлантычным парогам каля 600 м. Перашкаджае глыбіннаму водаабмену паміж Атлантычным і Паўн. Ледавітым акіянамі. На глыб. 700—800 м на паўд. схіле парога т-ра атлантычнай глыбіннай вады 3—5 °C, на паўн. схіле — ніжэй за 0 °C.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЦЫДАФО́БНЫЯ АРГАНІ́ЗМЫ (ад лац. acidus кіслы + грэч. phobos страх),
арганізмы, якія развіваюцца толькі ў нейтральным і шчолачным асяроддзях. Да іх належаць, напрыклад, урабактэрыі, якія разбураюць мачавіну (добра растуць у шчолачным асяроддзі пры pH 8—9 і зусім не развіваюцца ў асяроддзі з pHніжэй за 6), і вышэйшыя расліны — буракі, люцэрна, фасоля і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕУ́ЦКАЯ ДЭПРЭ́СІЯ,
вобласць нізкага атм. ціску над паўд.ч. Ціхага ак. з цэнтрам паблізу Алеуцкіх а-воў; адзін з цэнтраў дзеяння атмасферы. Праяўляецца пераважна зімой: ціск у цэнтры алеуцкай дэпрэсіі ў студз.ніжэй за 1000 гПа. Існаванне звязана з частым праходжаннем цыклонаў у гэтым раёне акіяна. Аналагічная ісландскай дэпрэсіі на Пн Атлантычнага акіяна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́МУНДСЕНА МО́РА,
ускраіннае мора Ціхага ак., каля зах. берагоў Антарктыды, паміж 100° і 123°зах. д.Пл. 98 тыс.км². Найб.глыб. 585 м. Сярэднегадавая т-ра вады ніжэй 0 °C. Круглы год укрыта лёдам. Водзяцца марскія леапарды, кіты, пінгвіны, цюлень Роса, цюлень Уэдэла; з птушак — буравеснікі, альбатросы і інш. Названа ў гонар Р.Амундсена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТА́РА,
бязводная ўпадзіна на Пн Афрыкі, у Лівійскай пустыні, у Егіпце. Пл. каля 20 тыс.км². На З і Пн абмежавана вапняковымі абрывамі выш. да 100 м. Каля абрываў самыя нізкія ўчасткі дна ўпадзіны (133 мніжэйузр. м.), занятыя саланчакамі. На У і Пд дно паступова павышаецца, з’яўляюцца гліністыя раўніны і градавыя пяскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЯЛО́ГІЯ (ад крыя... + ...логія),
навука пра прыродныя аб’екты і працэсы, якія адбываюцца ў крыясферы. Даследуе фіз., хім. і мінералагічныя змены вады пры т-ры ніжэй пункта яе замярзання, а таксама прыродныя целы, якія ўзнікаюць пры адмоўных т-рах (атм. льды, наземныя і марскія зледзяненні, шматгадовая мерзлата). Падзяляецца на гляцыялогію і геакрыялогію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЮ́Й,
рака на ЗУсх. Сібіры, левы прыток Лены, у Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі. Даўж. 2650 км, пл.бас. 454 тыс.км². Цячэ па Сярэднесібірскім пласкагор’і і Цэнтральнаякуцкай раўніне. У вярхоўях перасякае балоціста-азёрную раўніну, ніжэй цячэ ў вобласці развіцця трапаў, мае даліну горнага характару з каньёнападобнымі (да 160 м) звужэннямі. Ніжэйс. Сунтар даліна расшыраецца. Ад г. Вілюйска да вусця цячэ ў межах Цэнтральнаякуцкай раўніны, мае нізкія берагі, рэчышча разбіваецца на шматлікія пратокі. Асн. прытокі: Чона, Улахан-Батуобуя, Ачугуй-Батуобуя (справа), Марха, Цюнг (злева). Жыўленне снегавое і дажджавое. Ледастаў з сярэдзіны кастр. да сярэдзіны мая. Сярэдні расход вады каля пас. Хатырык-Хом 1190 м³/с. Каля пас. Чарнышэўскі ГЭС і вадасховішча. Суднаходная на 1317 км ад вусця, пры попусках з вадасховішча да Чарнышэўскага. Рыбалоўства (асетр, таймень, лянок, нельма і інш.). У бас. Вілюя радовішчы алмазаў (Мірны і інш.), вугалю, газу і інш.Гал. прыстані: Сунтар, Нюрба, Вілюйск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРВЕ́ТА,
рака ў Беларусі, у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл. і Літве, правы прыток Дзісны (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 34 км, у т. л. ў межах Беларусі 3 км. Пл. вадазбору 1600 км².
Пачынаецца з воз. Эрзветас і цячэ на працягу 31 км па тэр. Літвы. Ніжэй цячэ па Полацкай нізіне. Асн. прыток на Беларусі — р. Мядзелка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯГАРЫЗО́НТ,
функцыянальнае падраздзяленне ярусаў у біяцэнозах. Асобным біягарызонтам можа з’яўляцца полаг расліннасці або яго часткі (напр., біягарызонт генератыўных органаў у пырнікавым лузе, верхні біягарызонт лісцевага полага ў бярозавым лесе). Да біягарызонту адносяць таксама некаторыя генет. гарызонты глебы (напр., гумусавы), падраздзяленні біятопаў: геобій (месцажыхарства дробных жывёл ніжэй за паверхню глебы), герпетобій (на яе паверхні) і фітобій (на зялёных раслінах).