ДА́МПІР ((Dampier) Уільям) (8.6.1652, Іст-Кокер, Вялікабрытанія — сак. 1715),
англійскі мараплавец, пірат. Здзейсніў 3 кругасветныя плаванні. Некалькі гадоў правёў на в-ве Тарцю (на Пн ад Гаіці) у Вест-Індыі (гал. база піратаў у Атлантыцы), удзельнічаў у рабаванні ісп. гарадоў і паселішчаў на берагах Амерыкі. Плаваў да берагоў паўн.-зах. Аўстраліі, дзе адкрыў шмат невял. астравоў, у т. л. архіпелаг Дампір. Склаў апісанне і карты для паўд. раёнаў Ціхага ак. На аснове сваіх дзённікаў напісаў шэраг кніг, у якіх прывёў звесткі пра велічыні магн. нахілу ў розных пунктах Сусветнага ак., салёнасці марскіх вод, сувязі паміж пануючымі цячэннямі і вятрамі. Яго імем названы п-аў Дампіра Зямля у Аўстраліі, некалькі астравоў і праліваў у паўд.-зах.ч. Ціхага ак. і ў Малайскім архіпелагу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУАЕ́Н (ад франц. doyen старшыня, старэйшына),
асоба, якая ўзначальвае дыпламат. корпус у якой-н. краіне. Звычайна Д. — вышэйшы рангам дыпламат. прадстаўнік. Калі некалькідыпламат. прадстаўнікоў маюць аднолькавы ранг, то Д. — асоба, якая найдаўжэй знаходзіцца ў краіне прызначэння з моманту ўручэння даверчых грамат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАПУ́НА (Coropuna),
патухлы вулкан у Зах. Кардыльеры Андаў, на ПдЗ Перу. К. адна з найвышэйшых вяршынь Паўд. Амерыкі (6425 м). У рэльефе вылучаюцца некалькі конусаў і купалоў. Утвораны андэзітавымі лавамі. Пустынная расліннасць. Вышэй за 5800 м — шматгадовыя снягі. Знаходзіцца ў стадыі сальфатары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНУРБА́ЦЫЯ (ад лац. соп разам + urbs горад),
разнавіднасць гарадской агламерацыі, якая мае ў якасці ядра некалькі аднолькавых па памерах і значнасці гарадоў без дамінуючага. Напр., вял. колькасць гарадоў у Рурскім басейне (ФРГ). Для К. характэрна агульнасць эканам. жыцця, цесныя трансп. сувязі, маятнікавая міграцыя жыхароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́СЦІК,
асноўная частка кветкі (жаночы орган), якая прымае ўдзел ва ўтварэнні плода. Мае завязь, слупок і рыльца. Фарміруецца адным або некалькімі пладалісцікамі. У кветцы бывае адзін (напр., вішня) ці некалькі (напр., півоня) простых песцікаў. Пасля апылення і апладнення ў семязавязі П. пераўтвараецца ў плод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НД (Pindos),
горы на З Балканскага п-ва, у Грэцыі (паўн. перадгор’і ў Албаніі). Даўж. каля 200 км. Выш. да 2637 м (г. Змолікас). Складзены з вапнякоў, сланцаў, пясчанікаў; развіты карст. Утвараюць некалькі хрыбтоў, падзеленых глыбокімі рачнымі далінамі. Міжземнаморскія хмызнякі, мяшаныя і хваёвыя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАБЕ́ЛКА,
у старажытным жывапісе тэхнічны прыём выканання светлых частак выявы: нанясенне фарбы ў некалькі прыёмаў з паступовым павелічэннем колькасці бялілаў. Завяршалася, як правіла, светлымі штрыхамі. У шырокім сэнсе П. ўключае вохранне — паступовае высвятленне твару і рук шматразовымі прапіскамі па асн. роўным цёмным фоне (санкіры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМАРЫ́ (Nematocera),
падатрад даўгавусых насякомых атр. двухкрылых. У сусв. фауне 35 сям., больш за 20 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. К. падзяляюць на групы, якія ўключаюць па некалькісям.: галіцы, гнюс, грыбныя камарыкі, даўганожкі, камары-дзергуны, ці званцы, матыліцы, таўстаножкі і інш.
Найб. вядомыя камар звычайны і малярыйныя камары. На Беларусі каля 40 відаў. Жывуць у вільготных мясцінах.
Даўж. 3—30 мм. Цела і ногі доўгія, тонкія, крылы вузкія, жылкі ў лускавінках. Вусікі доўгія, членістыя (органы нюху). Ротавыя органы колючыя, на ніжняй губе размешчаны колючыя іголкападобныя сківіцы; паміж імі падглотачнік, дзе праходзіць пратока слінных залоз. Дарослыя К. вядуць пераважна паветраны спосаб жыцця. За лета выводзіцца 1 або некалькі пакаленняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМІРА́ННЕ РАДЫЁСІГНА́ЛУ, федынг,
змяншэнне інтэнсіўнасці радыёсігналу ў пункце яго прыёму. Абумоўлена зменамі эл. уласцівасцей атмасферы, а таксама інтэрферэнцыяй радыёхваль, што прыйшлі ў пункт прыёму па розных напрамках (гл.Інтэрферэнцыя хваль, Распаўсюджванне радыёхваль). З.р. прадухіляюць з дапамогай аўтам. рэгуліроўкі ўзмацнення, прыёму на некалькі разнесеных антэн і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБЕЛЕУКЛА́ДЧЫК,
прычапная або самаходная машына для пракладкі падземных і падводных (праз рэкі, азёры) кабеляў. Утварае ў зямлі шчыліны або траншэі і адначасова ўкладвае ў іх адзін або некалькі кабеляў. Бываюць нажавыя (раскліньваюць грунт без яго вымання) і ротарныя (выкопваюць грунт дыскам або ротарам з рэжучымі зубамі).