тып вільготных трапічных лясоў, якія характарызуюцца багаццем відавога складу (каля 50 відаў на 1 га) і бесперапыннасцю развіцця напрацягу года. Гл.Гілея.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛБІ́ЦА, Галбеіца, Галубейка,
рака пераважна ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток Дзісны (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 63 км. Пл. вадазбору 1050 км². Пачынаецца за 0,5 кмнаПдЗ ад в. Глінскія, цячэ ў межах Свянцянскіх град пад назвай Заражанка (напрацягу 5 км у Мядзельскім р-не Мінскай вобл.), ніжняе цячэнне на Полацкай нізіне. Асн. прытокі Лаўрыха, Шурыца, Паловіца (злева), Чэртка, Карнееўка, Ласіца і Плісаўка (справа). Даліна трапецападобная, шыр. 200—400 м. Пойма шыр. 50—150 м. Рэчышча ў верхнім цячэнні напрацягу 11 км каналізаванае, у сярэднім і ніжнім цячэнні яго шыр. 20—30 м. Рака працякае праз азёры Задняе возера і Галбея, створаны сажалкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯ́ДЗІЦА,
рака ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Эса (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 34 км. Пл. вадазбору 225 км². Пачынаецца за 1,2 кмнаПд ад в. Грыгаравічы, вусце каля в. Вілы. Пачынаецца на схілах Лукомскага ўзв. і цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзв. Даліна ў верхнім цячэнні звілістая, трапецападобная (шыр. 300—500 м), у ніжнім невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма ў верхнім цячэнні адсутнічае, у сярэднім і ніжнім вузкая, чаргуецца па берагах. Рэчышча на вялікім працягу звілістае, у ніжнім цячэнні напрацягу амаль 12 км каналізаванае, шыр. ў верхнім цячэнні 0,5—2,5 м, у ніжнім 10—18 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКТЫШЫ́,
вадасховішча ў Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл. і Клецкім р-не Мінскай вобл., паміж вёскамі Лактышы і Будча. Створана ў пойме р. Лань у 1977. Пл. 15,9 км², даўж. 6 км, найб.шыр. 4,2 км, найб.глыб. 4,9 м, аб’ём вады 50,2 млн.м³. Катлавіна — частка забалочанай поймы. Напрацягу 9,8 км вадасховішча агароджана дамбай. Для сцёку ў вадасховішча вады з рэк Лань і Нача пабудаваны перапуск са шлюзам-рэгулятарам каля в. Лактышы. Дно плоскае, пераважна глеістае. Ваганні ўзроўню напрацягу года да 2 м. Выкарыстоўваецца для двухбаковага рэгулявання вільготнасці меліяраваных с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ТЛІЦА,
рака ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток Прыпяці. Даўж. 30 км. Пачынаецца за 3,5 кмнаПнЗ ад в. Беражное. Рэчышча ад вытоку напрацягу 6 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЁМА (Boyoma), Стэнлі,
вадаспады (парогі) нар. Конга, у Заіры. 7 вял. парогаў агульным падзеннем больш за 40 мнапрацягу каля 150 км. Перашкаджаюць суднаходству; у абход парогаў пракладзена чыгунка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРА́ЧА,
рака ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., Мядзельскім р-не Мінскай вобл. і Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Вілія. Даўж. 59 км. Пл. вадазбору 1140 км². Выцякае з воз. Малыя Швакшты Пастаўскага р-на, цячэ напаўд.-зах. схілах Свянцянскіх град, упадае ў Вілію за 2 кмнаПдУ ад в. Міхалішкі Астравецкага р-на. Цячэ праз ландшафтны заказнік Блакітныя азёры. Даліна ў верхнім цячэнні не выражана, на астатнім працягу трапецападобная. Пойма двухбаковая, забалочаная. Рэчышча моцназвілістае, у верхнім цячэнні камяністае, ёсць парогі; яго шыр. ў межань у верхнім і сярэднім цячэнні 8—12 м, у ніжнім 15—20 м. Каналізаванае напрацягу 6,1 км. Каля в. Страча створана сажалка. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗДЗЯ́НКА, Жыццё,
рака ў Дзяржынскім і Уздзенскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Уса (бас.р. Нёман). У верхнім цячэнні наз. Жэсць. Даўж. 57 км, пл. вадазбору 334 км². Пачынаецца каля паўд.-зах. ускраіны в. Віцкаўшчына Дзяржынскага р-на, цячэ праз г. Узда, упадае ў р. Уса за 500 мнаУ ад в. Сямёнавічы Уздзенскага р-на. Асн. прыток — р. Алёхаўка. Даліна ў вярхоўі невыразная, на астатнім працягу трапецападобная (шыр. 400—600 м). Да в. Дуброўка рака цячэ па асушаным балоце, ніжэй пойма роўная, адкрытая (шыр. 40—50 м), месцамі адсутнічае. Рэчышча напрацягу 18 км каналізаванае. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м³/с, на перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 45% гадавога сцёку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ СЛІ́ВА,
рака ў Слуцкім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Случ (бас. Прыпяці). Даўж. 25 км. Пачынаецца за 1 кмнаПдУ ад в. Муравішчына. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬНЯ,
рака ў Шчучынскім і Мастоўскім р-нах Гродзенскай вобл., правы прыток р. Нёман. Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 123 км². Пачынаецца наПнЗ ад в. Барташы Шчучынскага р-на. Напрацягу 18 км каналізаваная.