МАРКІЯ́НАВІЧ Васіль, бел. мастак 18 ст. Напісаў абраз «Дэісус» (1758, захоўваецца ў Нац.маст.музеі Беларусі). Мяркуюць, што М. — аўтар абразоў «Благавешчанне» і «Пакровы» (абодва 1761), «Маці божая Адзігітрыя — Ушэсце» (1766; двухбаковы), «Тройца».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫТО́МІР,
горад на Украіне, цэнтр Жытомірскай вобл., на р. Цецераў (бас. Дняпра). Засн. ў 884. 303 тыс.ж. (1994). Чыг. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (ВА «Электравымяральнік», з-ды станкоў-аўтаматаў, «Прамаўтаматыка», быт. прыбораў і інш.), хім. і фармахім. (з-ды хім. валакна, перапрацоўкі лекавай расліннай сыравіны), лёгкая (ільнокамбінат, ф-кі панчошная, футравая, нятканай тканіны, абутковая, швейных вырабаў), харч., дрэваапр., вытв-сць будматэрыялаў. 2 ВНУ (пед. і с.-г. ін-ты). Тэатры: муз.-драм. і лялек. Музеі: гісторыі касманаўтыкі, прыроды, дамы-музеі У.Г.Караленкі і С.П.Каралёва (нарадзіліся ў Ж.). Касцёл бернардзінцаў (17—18 ст.), кафедральны касцёл (1744), дом магістрата (1789), Дом культуры (1859), кафедральны сабор (1866—74).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНАКАТЭ́КА (грэч. pinakothēkē ад pinax дошка, карціна + theke сховішча),
сховішча жывапісу, карцінная галерэя. Тэрмін паходзіць ад назвы сховішча жывапісу на Акропалі ў Афінах (5 ст. да н.э.). У наш час П. называюць некат. зах.-еўрап.музеі (напр., Старая П. ў Мюнхене).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРБЕ́КА (Іван Сцяпанавіч) (н. 10.11.1934, в. Серабрышча Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. паэт і літ.знавец. Скончыў БДУ (1958). З 1958 у Літ.музеі Я.Купалы, з 1964 у Літ.-мемарыяльным музеі Я.Коласа. Друкуецца з 1958. Выдаў зб. гумарыстычных вершаў «Абы здароўе» (1979), кн. лінгвістычных загадак (шарады, метаграмы, лагагрыфы, анаграмы) «Хітрыя літары» (1991), зб. «Руска-беларускія крыжасловы: Займальны дапаможнік для ўдасканалення мовы» (1993), альбомы «Янка Купала» (1965, 2-е выд. 1983), «Якуб Колас» (1967, 2-е выд. 1980, у сааўт.), «Якуб Колас: Жыццё і творчасць» (1974, у сааўт.). Складальнік зб. «Успаміны пра Якуба Коласа» (1982). Творы К. змешчаны таксама ў калект. зб-ках «Асцюкі за каўняром» (1989), «Вожык смяецца» (1992) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСТЭРО́С (Västeras),
горад у сярэдняй ч. Швецыі. Адм. ц. лена Вестманланд. 121,7 тыс.ж. (1993). Порт на воз. Меларэн. Буйны прамысл. цэнтр: электратэхн. прам-сць, вытв-сць рэактараў для АЭС, каляровая металургія. Музеі. Сабор (13, 15 ст.), замак (14, 16 ст., перабудаваны), сярэдневяковыя дамы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭЗКАЗГА́Н,
горад у Казахстане, цэнтр Джэзказганскай вобл.Засн. ў 1938 у сувязі з распрацоўкай медных, жал. і марганцавых руд. 109 тыс.ж. (1992). Чыг. станцыя. Здабыча і перапрацоўка меднай руды. Каляровая металургія, лёгкая і харч.прам-сць. Пед.ін-т. Музеігіст.-краязнаўчы і касманаўтыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМУНА́РСК,
горад на Украіне, у Луганскай вобл.Засн. ў 1895, да 1931 Алчэўск, да 1961 Варашылаўск. 127 тыс.ж. (1993). Чыг. станцыя. Металургічны камбінат; коксахім., буд. канструкцый, жалеза-бетонных вырабаў з-ды; лёгкая і харч.прам-сць. Горна-металургічны ін-т. Музеі: гіст., геолага-мінералагічны.
латышскі жывапісец. Засл. дз. маст. Латвіі (1963). Нар. мастак Латвіі (1973). Нар. мастак СССР (1977). Чл.-кар.АМСССР (1975). Вучыўся ў Латв.АМ (1949—56) і выкладаў там з 1960 (праф. з 1973, рэктар у 1974—76). У творах 1950—60-х г., выкананых у строгай, пластычна выразнай манеры, імкнуўся да абагульненай інтэрпрэтацыі тэмы працы («Мужы вяртаюцца», «Гаспадары зямлі», «Мазолістыя рукі»; за дзве апошнія Дзярж. прэмія Латвіі 1965; «Бессмяротнасць»). У 1970-я г. ствараў пейзажы, карціны на быт. тэмы, якія вылучаліся энергічнай манерай пісьма і святланосным каларытам («Ля мора», «Аратыя» і інш.). Размаляваў столь у Музеітэатр.т-ваг. Талсы (1973).
Э.Ілтнер. Размалёўка столі ў Музеі тэатральнага таварыства г. Талсы, Латвія. 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЗЭ́Ў (Bužau),
горад на ПдУ Румыніі. Адм. ц. жудэца Бузэў. 145 тыс.ж. (1989). Вузел чыгунак, аўтадарог і нафтаправодаў. Нафтаперапрацоўка. Машынабудаванне (у т. л.с.-г.; вытв-сць чыгуначнага і прамысл. абсталявання), металаапрацоўка; хім., мэблевая, швейная, харч., шкларобная прам-сць. Арх. помнікі 16—19 ст.Музеі.
грамадская арг-цыя ў 1922. Мела на мэце вывучаць і пашыраць веды па гісторыі, краязнаўстве і культуры Беларусі, чытаць лекцыі, адкрываць музеі, лекцыйныя курсы, выстаўкі і інш. У сак. 1922 налічвала 16 членаў, старшыня А.Іваноў-Казельскі, сакратар В.Гайдук.