1) старажытнагрэчаская вагавая і грашовая адзінка. Як манета пачала чаканіцца ў 6 ст. да н.э. Была пераважна сярэбранай, радзей залатой ці меднай, мела розную масу (атычная Д. 4,17 г; карынфская Д. 2,8 г). Чаканіліся манеты вартасцю 72, 1, 2 (дыдрахма), 3, 4 (тэтрадрахма), 5, 6, 8, 10 (дэкадрахма) і 12 Д.; раўнялася 6 аболам, 100 Д. складалі міну, 6 тыс. Д. — талант.
2) У сярэдневякоўі сярэбраная манета масай 2,7 г. Чаканілася ў сярэдзіне 13 ст. ў лац. дзяржавах Б. Усходу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКА (ням. Mark, фін. markka),
1) вагавая адзінка для серабра і золата да сярэдзіны 11 ст. 2) Сярэбраная манета, упершыню выпушчаная ў 1506 наміналамі 1/4, 1/2 і 1 М. У 16—18 ст. яе чаканілі Данія і Швецыя.
3) Грашовая адзінка Германіі, роўная 100 пфенігам. Уведзена ў 1871 як адзіная валюта Германскай імперыі замест сярэбраных талера і гульдэна і залатога талера. У 1923 уведзена рэнтная М., у 1924 — рэйхсмарка; у абарачэнні да 1948. У 1871—1914 залатая манета (0,358 г золата).
4) Грашовая адзінка Польшчы ў 1919—24. Абарачалася на тэр.Зах. Беларусі ў 1921—24.
5) Грашовая адзінка Фінляндыі, роўная 100 пені. Уведзена ў 1860.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ВЕННІК,
1) манетаРас. дзяржавы, парытэтная 10 капейкам. Уведзены грашовай рэформай 1700—04 Пятра I, выраблялі рас. манетныя двары ў 1701—96 (з перапынкамі) з серабра, у 1725—27 медныя кліпы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАМІ́СМА, намізма (грэч. nomisma манета ад nomos закон),
у познарымскай і ранневізантыйскай імперыях назва любой залатой манеты, у 8—13 ст. у Візантыйскай імперыі назва соліда. На Беларусі Н. зрэдку абарачалася ў канцы 10—2-й трэці 11 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛТЫ́Н (ад тат. алты шэсць),
1) лікава-грашовая адзінка ў Расіі 14 — пач. 18 ст., роўная 6 дзенгам, пазней 3 капейкам. Упершыню ў рус. пісьмовых крыніцах упамінаецца каля 1375, у бел. — пад 1532.
2) Рас. сярэбраная манета ў сярэдзіне 17 — пач. 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРОШ ПРА́ЖСКІ,
чэшская сярэбраная манета. Вырабляўся з пач. 14 ст. да сярэдзіны 16 ст. пры Вацлаве II, Яне I, Карле I, Вацлаве IV, хутка пашырыўся ў Еўропе. У ВКЛ 14—15 ст. складаў аснову грашовай гаспадаркі; гэты час вядомы як «перыяд пражскага гроша».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГЛ (ад англ. eagle арол),
залатая манета ЗША вартасцю ў 10 долараў. Эмітавалася ў 1795—1804 і 1838—1933. У 1854—89 выпускаліся манеты ў 20 долараў (double eagle — двайны арол), у 1796—1929 у 21/2 долара (quarter eagle — чацвярны арол).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІНЕ́Я (англ. guinea),
англійская залатая манета 17—18 ст. Упершыню выраблена ў 1663 з золата, прывезенага з Гвінеі (адсюль назва). У 1717 адпавядала 21 шылінгу, у 1817 заменена залатым саверэнам. Да 1971 у Вялікабрытаніі мела назву гінея сума ў 21 шылінг, ужывалася таксама ў якасці разліковай адзінкі.