пяціэлектродная электронная лямпа. Мае катод, анод і 3 сеткі (кіравальную, экранную і антыдынатронную, ці ахоўную). З’явіўся як далейшае развіццё тэтрода. Выкарыстоўваецца для генерыравання (гл.Генератарная лямпа) і ўзмацнення нізка- і высокачастотных эл. сігналаў, фарміравання рознай формы эл. ваганняў у індыкатарных прыладах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЗАРАЗРА́ДНЫЯ КРЫНІ́ЦЫ СВЯТЛА́,
газаразрадныя прылады, у якіх электрычная энергія пераўтвараецца ў аптычнае выпрамяненне пры праходжанні току праз рэчыва ў газападобным стане. Маюць шкляную, кварцавую або метал. (з празрыстым акном) абалонку з герметычна ўпаянымі электродамі, запоўненую газам (звычайна інертным) або парай металаў (напр., ртуці) пад ціскам. Бываюць газаразрадныя крыніцы святла з адкрытымі электродамі, якія працуюць у паветры або струмені газу (напр., вугальная дуга).
У газаразрадных крыніцах святла адбываецца тлеючы або дугавы разрад (гл.Электрычныя разрады ў газах, Іанізацыя). Імпульсныя лямпы з ксенонавым запаўненнем (трубчастыя, прамыя, спіральныя і U-падобныя) выкарыстоўваюцца для напампоўкі лазераў, імпульснага асвятлення пры фатаграфаванні, у страбаскапіі, аптычнай лакацыі і інш. Дугавыя ксенонавыя лямпы трубчастай або сферычнай формы маюць высокую светлавую аддачу і спектр выпрамянення, блізкі да спектра сонечнага святла ў бачнай вобласці. Выкарыстоўваюцца для асвятлення вял. плошчаў, стадыёнаў і інш., а таксама ў святлокапіравальных і фоталітаграфічных апаратах, праекцыйнай апаратуры. Дугавыя натрыевыя лямпы ў спалучэнні з ртутнымі выкарыстоўваюцца для асвятлення дарог, тунэляў, аэрадромаў і інш. У якасці эталонных крыніц святла ў атамна-абсарбцыйных і атамна-флюарэсцэнтных спектрафатометрах, інтэрферометрах, рэфрактометрах і інш. прыладах выкарыстоўваюць спектральныя лямпы.
Ф.А.Ткачэнка.
Газаразрадныя крыніцы святла: а — імпульсная ксенонавая лямпа ІНП 13/250; б — дугавая ртутная лямпа ДРШ 500 (1 — электроды, 2 — абалонка, 3 — токападводы, 4 — дапаможны электрод); в — дэйтэрыевая спектральная лямпа ДДС-30 (1 — шкляны балон, 2 — кварцавае акенца); г — натрыевая лямпа высокага ціску (1 — разрадная трубка, 2 — барыевы газапаглынальнік); д — лінейная лямпа імгненнага перазапальвання для каляровага тэлебачання (1 — разрадная трубка, 2 — траверсы, 3 — электроды).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Баратрон, гл.Лямпа звышвысокачастотная
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Дыёд электравакуумны, гл.Лямпа электронная
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНСІТО́МЕТР,
прылада, з дапамогай якой на даследаваных фатаграфічных матэрыялах пасля праяўлення атрымліваюць шэраг пачарненняў і каляровых пацямненняў (сенсітаграму); сродак сенсітаметрыі. Для атрымання сенсітаграмы фотаматэрыял паслядоўна экспануюць (гл.Экспазіцыя) дазіраваным святлом зададзенага спектральнага саставу. Крыніца святла — лямпа напальвання; спектральны састаў святла мяняюць з дапамогай святлафільтраў, асветленасць дазіруюць фотаметрычным клінам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУ́ДЭР (англ. brooder ад brood сядзець на яйцах),
прылада для абагравання маладняку с.-г. птушкі ў першыя тыдні жыцця. Бываюць эл. і газавыя. Электрычныя падзяляюцца на парасоністыя (абагравальнік — эл. спіраль) і лямпавыя (абагравальнік — інфрачырвоная лямпа, выпрамяненне якой эфектыўны прафілактычны і лячэбны сродак). У газавых брудэрах паветра награваецца полымем газоўкі або керамічным выпрамяняльнікам. Лямпавыя брудэры выкарыстоўваюцца і для абагравання парасят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Візуальны індыкатар настройкі, гл. Індыкатарная лямпа
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Электронна-светлавы індыкатар, гл. Індыкатарная лямпа
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Радыёлямпа 2/370, гл.Лямпа электронная
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНЫ ПО́ЛЬСКІ ТЭА́ТР ЛЯ́ЛЕК БССР.
Існаваў у 1939—41. Створаны ў Гродне з акцёраў польск. драм. т-раў. Маст. кіраўнік У.Ярэма. Значную ролю ў станаўленні калектыву адыграла знаёмства з творчасцю Цэнтр.т-ра лялек пад кіраўніцтвам С.Абразцова, які ў 1939 гастраліраваў у Беластоку. У пастаноўках выкарыстоўваліся лялькі розных сістэм. У рэпертуары: «Дзед і Жораў» В.Вольскага, «Патапыч» і «Чароўны галёш» Г.Мацвеева, «Чароўная лямпа Аладзіна» Н.Гернет і інш. Спыніў дзейнасць у пач.Айч. вайны.