Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́КАС (Томаш) (25.9.1850, с. Гумніска каля г. Дэмбіца, Польшча — 19.4.1910),
скульптар. Вучыўся ў Львове ў Э.Яскульскага. Скончыў школу прыгожых мастацтваў у Кракаве (1878) і Акадэмію прыгожых мастацтваў у Вене (1883). Працаваў у мармуры, гіпсе, дрэве. Атрымаў 2 першыя ўзнагароды ў конкурсе на помнік А.Міцкевічу ў Кракаве (1882 і 1885). Сярод работ: помнікі — А.Тызенгаўзу з партрэтным медальёнам для Гродзенскага б. езуіцкага касцёла (1886—87), А.Міцкевічу ў Пшэмыслі (Польшча, 1891), Цярнопалі (Украіна, 1895); надмагіллі А.Гілера ў Івана-Франкоўску (Украіна), Т.Левакоўскага і Крачыновічаў, рэльеф «Міласэрны самарыцянін» (1894), фігура Хрыста, які нясе крыж, для арм. царквы (усе ў Львове), скульптура «Цнатлівасць» (1883), партрэтныя медальёны В.Губульскага, Гілера і інш.
літоўскі літаратуразнавец, перакладчык. Д-ргуманіт.н. (1985). Скончыла Вільнюскі ун-т (1969). З 1970 у Ін-це літ. л-ры і фальклору. Даследуе літ. л-ру пісьменнікаў Вільнюса міжваеннага перыяду, а таксама бел.-літ. літаратурныя сувязі ад часоў старажытнасці да сучаснасці (кн. «Перазовы сяброўскіх галасоў», з А.Мальдзісам, 1988). Аўтар шматлікіх літаратурна-крытычных артыкулаў пра Я.Купалу, М.Багдановіча, В.Ластоўскага і інш. Пераклала на літ. мову аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Караткевіча, раманы «Крыж міласэрнасці» В.Коўтун, «Вяртанне ў агонь» В.Хомчанкі, кнігу апавяданняў бел. пісьменнікаў «Акно ў зялёны сад», асобныя творы У.Арлова, А.Разанава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛ (ад лац. mulus),
гібрыд каня (кабылы) і асла (самца); свойская жывёла. Вядомы з 3-га тыс. да н.э. Гадуюць пераважна ў Азіі, Афрыцы, Амерыцы і Паўд. Еўропе. Ад кабылы наследуе велічыню цела, шырокія і глыбокія грудзі, масць, хвост, здольнасць да хуткага руху; ад асла — вял. грубую галаву, доўгія вушы, кароткія шыю і грыву, звіслы крыж, трываласць і працаздольнасць. Больш здольныя да акліматызацыі, даўгавечныя (жывуць да 40—50 гадоў), менш успрымальныя да хвароб, непатрабавальныя да корму і догляду. Звычайна бясплодныя. Адрозніваюць тыпы М.: уючны (выш. ў карку 110—140 см, маса 300—400 кг) і запражны (140—170 см, 400—700 кг). Гл. таксама Лашак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГВАЛО́ДАЎ КА́МЕНЬ,
манументальны помнік эпіграфікі 12 ст., каля в. Дзятлава Аршанскага р-на, за 18 км ад Оршы. Адкрыты і даследаваны ў 1792. Валун выш. да 3 м з высечаным 6-канцовым крыжам (выш. 160 см) і надпісам на стараж.-рус. мове: «В лето 6679 месяца мая в 7 день доспен крест сей. Господи помози рабу своему Василию в крещении именем Рогволоду сыну Борисову». Выш.літар. 15 см. Крыж і надпіс высечаны ў 1171 паводле загаду друцкага кн. Рагвалода Барысавіча пасля галоднай зімы 1170—71 у спадзяванні на ўраджай. Пазней над Р.к. была пабудавана капліца. Падобны да Барысавых камянёў. Не збярогся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫНКЕ́ВІЧ (Уладзімір Іванавіч) (н. 29.10.1952, г. Керкі, Туркменістан),
бел. мастак-акварэліст, мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1987). Скончыў маст.-графічны факультэт Віцебскага пед. ін-та (1974). З 1978 выкладае ў Бел. ун-це культуры ў Мінску. Сярод лепшых твораў серыі акварэляў «Метрабуд» (1988), «Паазер’е» (1989), «Стварэнне свету» (1993), «Дыялектыка палётаў» (1993—95), «Італьянскі сшытак» (1996), «Сем колераў сонца» (1997), «Восеньскі букет» (1990—2001), дыпціх «Поўня ў небе і крыж на зямлі» (1995), лісты «Няголеная рыба», «Іншы свет», «Птушка-восень» (усе 1996). Работы вылучаюцца колеравай экспрэсіяй, рытмічнасцю кампазіцыі, разнастайнасцю выкарыстання маст. прыёмаў. Даследуе праблемы бел. графікі 19—20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́ЦКАЯ ЦЯЖКАВО́ЗНАЯ ПАРО́ДАконей,
выведзена ў сярэдзіне 20 ст. ў СССР скрыжаваннем мясц. запражных коней пераважна з бельгійскімі жарабцамі — брабансонамі. Зацверджана ў 1952. На Беларусі выкарыстоўвалася для паляпшэння беларускіх запражных коней і палескіх коней.
Жывёлы дужай канстытуцыі, масіўнага целаскладу, з развітой мускулатурай. Галава сярэдніх памераў, шыя кароткая і мускулістая, карак нізкі і шырокі, грудзі шырокія, крыж звіслы, падвоены. Асн. масці — рыжая, пярэста-рыжая, зрэдку гнядая, пярэста-гнядая. Сярэдняя маса жарабцоў 780 кг, выш. ў карку 160, косая даўж. цела да 170 см; кабылы драбнейшыя. Вызначаюцца скараспеласцю, даўгалеццем (гасп. выкарыстанне 17 гадоў), высокімі грузападымальнасцю, працаздольнасцю, высокімі паказчыкамі малочнай (да 5 тыс.кг малака за год) і мясной прадукцыйнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРА́ДАВАЕ ПЕ́ЧЫВА адзін з элементаў сямейных і каляндарных святаў і абрадаў многіх народаў свету. На Беларусі ім сустракалі і частавалі гасцей, бралі ў поле, едучы першы раз сеяць, пакідалі ў полі на дажынках, давалі жывёле, каб добра вялася, ім клікалі вясной буслоў і г. д. На радзіны звычайна пяклі жытнія пірагі (дарылі бабкам-павітухам), якія з жартамі ламалі, каштавалі, елі з баршчом за святочным сталом. Жанчын, што ішлі ў адведкі, частавалі пірагамі (на Брэстчыне такі пірог наз. скрушок). На вяселле акрамя каравая пяклі пшанічныя пірагі маладым — месяц, падручнік, крыж (булка з крыжам). Падручнік і крыж пяклі для маладой, з імі яна ехала да маладога і клала на века дзяжы свекрыві. Памінальнае печыва заўсёды было прэснае (мёртвы хлеб) — корж, гарачыкі, галушкі, праснак. Корж і гарачыкі крышылі ў канун, «па крошцы» раздавалі прысутным за жалобным сталом. На Каляды пяклі жытнія пірагі-каляднікі, якімі абдорвалі калядоўшчыкаў. На саракі выпякалі 40 піражкоў (птушкі з цеста, галушкі, варэнікі) з макам або з фасоляй (іх называлі саракі, жаваронкі, бапкі). У вялікі пост пяклі храсцы-крыжыкі, саху, барану (булку, абкладзеную шышкамі), якія бралі ў поле, едучы сеяць. На Благавешчанне пяклі пампушкі, галёпы, якімі сустракалі буслоў, на Вялікдзень — здобныя пірагі (паскі, калачы). На Палессі на Юр’я пяклі расянік і хадзілі з ім вакол жыта, у Бярозаўскім р-не гатавалі піражок-юрок і клалі ў жыта (калі жыта яго не закрывала, то гэта прадказвала дрэнны ўраджай). У некаторых мясцінах на Юр’я ішлі ў поле з хлебам і інш. частаваннем. На святы рабілі таксама варэнікі з хлебнага цеста з макам або канапляным семем (на Варвару, Міколу), каржы з мёдам (напярэдадні Купалля).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІДО́ВІЧ (Сяргей Фёдаравіч) (н. 20.6.1942, в. Карпілаўка Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік, мастак. Скончыў Вышэйшую школу МУС Рэспублікі Беларусь (1981). Зб-кі вершаў «Спасцігнуў я тайну» (1991), паэм «Люстэрка лёсу» (1993), паэт.-празаічных твораў «Нясу свой крыж» (1995), «Горкая кропля» (1997) вызначаюцца глыбінёй абагульненняў, вобразнасцю, метафарычнасцю. Аўтар больш як 30 паэм, сярод іх «Зона», «Адкрыты ліст», «Маналог», «Лёс лесу» і інш. Многія яго вершы пакладзены на музыку (кампазітары Я.Глебаў, І.Лучанок, В.Іваноў, Л.Захлеўны і інш.). Як мастак працуе ў жанрах пейзажа («Вясна», «Курапаты», «Лагойшчына»), тэматычнай карціны («Трэба выжыць, Беларусь», «Мама-выратавальніца», «Чарнобыльская пастка», «Першамай-86») — усе 1990-я г. Работы прасякнуты любоўю да Радзімы, актуальныя па тэматыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГЕЛА́Н, Магальяінш (партуг. Magalhães, ісп. Magallanes) Фернан (каля 1480, г. Саброза, Партугалія — 27.4.1521), партугальскі мараплавец, экспедыцыя якога ажыццявіла першае кругасветнае плаванне. У 1519—21 узначаліў іспанскую экспедыцыю (5 суднаў, 265 чал.) у пошуках зах. шляху да Малукскіх а-воў. Абследаваны паўд. берагі Паўд. Амерыкі, адкрыты праліў паміж Вогненнаю Зямлёю і мацерыком (гл.Магеланаў праліў), 3 астравы з групы Марыянскіх (у т. л.в-аў Гуам), перасечаны Ціхі ак. (1520, назву далі спадарожнікі М.). Экспедыцыя М. назірала зорныя сістэмы (гл.Магеланавы Воблакі) і сузор’е Паўд.Крыж; даказала шарападобнасць Зямлі, наяўнасць Сусветнага ак., атрымала ўяўленне пра памеры Зямлі. М. забіты ў сутычцы з мясц. насельніцтвам в-ва Мактан (Філіпінскія а-вы). У Іспанію вярнуўся адзін карабель пад кіраўніцтвам Х.С.Элькана.