«Ястшэмбец», прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 750 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Бжазоўскія, Завістоўскія, Неміровічы, Пратасовічы, Шчыты. У блакітным полі залатая падкова канцамі ўгору, у ёй залаты кавалерскі крыж. Клейнод — над прылбіцай з каронай ястраб з залатымі бразготкамі на лапах, у правай лапе трымае падкову з крыжам, якія і на шчыце. Існуюць варыянты герба з сярэбранай стралой замест крыжа, з выявай ястраба на крыжы, з 3 6-прамянёвымі зоркамі над падковай з крыжам і інш. Вядомы з пач. 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.