«АРДЫНА́ЦЫЯ» 1638, «Ардынацыя войска Запарожскага рэестравага»,
пастанова сойма Рэчы Паспалітай пра абмежаванне правоў казацтва пасля сялянска-казацкага паўстання 1637—38 на Украіне. «Ардынацыя» абмяжоўвала прывілеі рэестравых казакоў, скасоўвала пасаду гетмана, адмяняла выбарнасць есаулаў і палкоўнікаў; замест гетмана соймам назначаўся камісар, які ажыццяўляў вайсковую і судовую ўладу. У рэестры (на дзярж. службе) было пакінута 6 палкоў па 1 тыс.чал., астатнія пераводзіліся ў паспалітых казакоў (сялян). «Ардынацыя» страціла значэнне пасля вызв. вайны на Украіне 1648—54.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́ВІЧ (Іван Іванавіч) (30.6.1895, в. Падстарыны Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 25.8.1938),
савецкі военачальнік. Скончыў Чугуеўскае ваен. вучылішча (1916). У 1-ю сусв. вайну на Зах. фронце, прапаршчык. Са снеж. 1918 у Чырв. Арміі, камісар палка, нач. палітаддзела дывізіі. З 1929 нач. і ваенком Аб’яднанай беларускай вайсковай школы. З 1932 камендант умацаванага раёна, з 1936 камандзір стралк. корпуса Асобай Далёкаўсх. арміі. Чл.ЦВКБССР у 1929—32. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
удзельнік партыз. руху ў Магілёўскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў Кіеўскае артыл. вучылішча (1939). З пач. вайны на Зах. фронце, з жн. 1941 у партызанах — камісар групы, атрада, камандзір атрада, 121-га партыз. палка, які пасля гібелі К. названы яго імем. Вёска Сярмяжонка Бялыніцкага р-на перайменавана ў Асман-Касаева, у г.п. Бялынічы ўстаноўлены яго бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСЯЛО́ЎСКІ (Казімір) (1676—1752),
польскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Жыў у вёсках Варонча і Ясянцы на Навагрудчыне. Пасол на сейм Рэчы Паспалітай (1722). Маршалак навагрудскі (1733), камісар гродзенскі (1738). Прыхільнік палітыкі Пятра I, у 1737 наведаў Пецярбург. Пісаў і на лац. мове. Апублікаваў у Пінску кампілятыўныя зб-кі «ўсякай усячыны» — «Публічныя забаўкі» (1743) і «Хатнія забаўкі» (1752; Супрасль, 1783), у якія апрача сваіх барочных вершаў уключыў прамовы, пасланні, эпітафіі, легенды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НГЕ (Іван Іванавіч) (1894, г. Пскоў, Расія — 29.3.1919),
удзельнік барацьбы за сав. ўладу ў Беларусі. З 1915 на Зах. фронце. Летам 1915 арганізаваў і ўзначаліў бальшавіцкую ячэйку ў Навабеліцкім гарнізоне. З сакавіка 1917 чл. Гомельскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, з крас. 1917 чл. Палескай арг-цыі РСДРП(б). Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 ваен.камісар Гомеля, нач. Гомельскага гарнізона. У канцы 1918 старшыня Слуцкага пав. рэўкома. З студз. 1919 старшыня Гомельскай пав.ЧК. Загінуў у час стракапытаўскага мяцяжу 1919.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСАЦЫ́ЙНЫ ТРЫБУНА́Лпры ЦВКБССР,
орган нагляду за дзейнасцю Рэв. трыбунала рэспублікі ў 1921—22. Разглядаў у касацыйным парадку скаргі і пратэсты на прыгаворы трыбунала па справах аб контррэвалюцыйных і інш. небяспечных злачынствах. У склад К.т. ўваходзілі старшыня (звычайна нар.камісар юстыцыі рэспублікі) і 2 члены — заг.суд. аддзела Наркамюста і адзін з членаў Рэв. трыбунала (які не прымаў удзел у разглядзе справы па 1-й інстанцыі). Скасаваны 1.9.1922, яго функцыі перададзены Вышэйшаму касацыйнаму суду.
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1965). Скончыла студыю пры Кіеўскім рус.драм. т-ры (1924), дзе працавала да 1934. У 1934—80 у Цэнтр. т-ры Сав. Арміі ў Маскве. Яе мастацтва вызначалася вострай характарнасцю, яркім тэмпераментам і вытанчанасцю. Сярод роляў: Негіна («Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага), Камісар («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Шура Азарава («Даўным даўно» М.Гладкова), Васілуце («Каса марэ» І.Друцэ), Катарына («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра). З 1952 здымалася ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІ́НСКІ (Сямён Давыдавіч) (1861, г. Барзна Чарнігаўскай вобл., Украіна — 15.5.1939),
бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Праф. (1923). Скончыў Кіеўскі ун-т (1889). З 1889 у Мінску, з 1890 чл.Т-ва мінскіх урачоў. У 1890—1920 урач-афтальмолаг, у 1923—39 заг. кафедры БДУ і Мінскага мед. ін-та. Нар.камісар аховы здароўя БССР (1920). Удзельнічаў у стварэнні вышэйшай мед. школы ў БССР. Навук. працы па вывучэнні трахомы і вочнага траўматызму. Аўтар падручнікаў па вочных хваробах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́АНЕН (Аліса Георгіеўна) (17.10.1889, Масква — 20.8.1974),
расійская актрыса. Нар.арт. Расіі (1935). Жонка А.Я.Таірава. Скончыла школу Маскоўскага Маст.т-ра (вучаніца К.Станіслаўскага). З 1905 у трупе Таірава, з 1913 у маскоўскіх Свабодным, у 1914—49 Камерным т-рах. Атрымала вядомасць як трагедыйная актрыса. Сцэн. майстэрству ўласцівы інтэлектуальнасць, меладычная распрацоўка сцэн. мовы, пластычная выразнасць. Сярод роляў: Саламея («Саламея» О.Уайльда), Федра («Федра» Ж.Расіна), Адрыена Лекуўрор («Адрыена Лекуўрор» Э.Скрыба), Камісар («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Эма Бавары («Мадам Бавары» паводле Г.Флабера).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯКЛЮ́ДАЎ (Валянцін Леанідавіч) (30.7.1910, г. Омск, Расія — 20.5.1979),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Віцебскай і Вілейскай абл. у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Новасібірскі камуніст.ін-т (1931). З 1933 у органах НКДБ. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце. З лют. 1942 камісар, са жн. камандзір партыз. спецатрада НКДББССР «Баявы», які дзейнічаў на тэр. Асвейскага, Дрысенскага, Полацкага, Расонскага, Ашмянскага, Докшыцкага, Мядзельскага р-наў. У 1944—58 у органах Мін-вадзярж. бяспекі БССР, МУС Малдовы.