КРУЛЕ́ЎШЧЫНСКАЕ РАДО́ВІШЧА ПЯСЧА́НА-ЖВІРО́ВАГА МАТЭРЫЯ́ЛУ У Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., каля в. Крулеўшчына. Паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 40,5 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,2—14,6 м, ускрышы (торф, гліністы пясок) да 7 м. Жвір і пясок прыдатныя для дарожнага буд-ва. А.П.Шчураў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МБАБА́НЕ (Mbabane),
горад, сталіца Свазіленда, на выш. 1150 м. Адм. ц. акругі Хоха. Засн. ў канцы 17 — пач. 18 ст. Каля 50 тыс.ж. (1997). Аўтадарогай звязаны з чыгункай, якая вядзе ў порт Мапуту (Мазамбік). Аэрапорт. Прадпрыемствы металаапр., харч. і швейнай прам-сці. Апрацоўка с.-г. сыравіны. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕРЫНГА́ (Neringa),
горад у Літве, на Куршскай касе Балтыйскага м. Узнік у 1961 у выніку аб’яднання курортных пасёлкаў Ніда (адм. цэнтр), Юадкрантэ, Прэйла і Первалка. 2,7 тыс.ж. (1993). Выцягнуты ўздоўж мора на 50 км, паромам звязаны з г. Клайпеда. Рыбалоўства. Марскі курорт. У Нідзе — Дом-музей Т.Мана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛО́СКАЯ СІСТЭ́МАў будаўнічай механіцы,
сістэма, у якой восі сіметрыі ўсіх элементаў і лініі дзеяння знешніх сіл ляжаць у адной плоскасці. У буд. практыцы П.с. (канструкцыі) не сустракаюцца ў асобным выглядзе, яны прасторава звязаны паміж сабой. Карыстаюцца для спрашчэння інж. разлікаў многіх збудаванняў, якія разглядаюць як сукупнасць асобных П.с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІГАЦЭ́НАВЫ АДДЗЕ́Л (ЭПО́ХА), алігацэн (ад аліга... + грэч. kainos новы),
трэці, верхні аддзел палеагенавай сістэмы (перыяду) у геахраналагічнай шкале (гл.Геахраналогія); заключная эпоха палеагенавага перыяду геал. гісторыі Зямлі. Падзяляецца на ніжні і верхні пададдзелы. На Беларусі з адкладамі алігацэну звязаны радовішчы бурага вугалю, тугаплаўкіх і вогнетрывалых глінаў, фармовачных і шкловых пяскоў, бурштыну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯСНЯ́НКА,
радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу каля в. Ліцвінкава Лагойскага р-на Мінскай вобл. Паклад звязаны з канцова-марэннымі ўтварэннямі сярэднеплейстацэнавага зледзянення. Разведаныя запасы больш за 36 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 5—21 м, ускрышы 0,2—10,5 м. Жвір і пясок прыдатныя для буд. работ. Распрацоўваецца з 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІСА́ЛЕС (Manizales),
горад у Калумбіі, у даліне р. Каўка, на выш. 2100 м. Адм. ц. дэпартамента Кальдас. Засн. ў 1846. 327 тыс.ж. (1992). Трансп. вузел. Аэрапорт. Чыгункай звязаны з портам Буэнавентура на Ціхім ак. Гандаль кофе. Прам-сць: харч. (гал.ч. апрацоўка кофе), тэкст., гарбарна-абутковая. 2 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРШАПАКУ́ТНІКІў хрысціянстве,
рэальна існуючыя або міфічныя асобы, прылічаныя царквой да святых за пакуты і смерць, прынятыя за веру. Культ П. склаўся ў перыяд ганення хрысціян у Рым. імперыі. П. станавіліся першымі святымі ў хрысц. пантэоне. У шэрагу выпадкаў з імі звязанырэліг. легенды і паданні (гл. таксама Святыя Беларусі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ТА (Prato),
горад у Цэнтр. Італіі, у правінцыі Фларэнцыя, у вобл. Таскана. Каля 180 тыс.ж. (2000). У эканам. адносінах цесна звязаны з г. Фларэнцыя. Цэнтр тэкст. прам-сці (з 13 ст., шарсцяныя тканіны, дыванаткацтва). Развіты тэкст. машынабудаванне, хім., гарбарная, швейная, харч.прам-сць. Маст. галерэя. Арх. помнікі 12—15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІМАРФІ́ЗМ (ад полі... + морфа) у біялогіі, наяўнасць у межах аднаго віду раслін або жывёл двух (дымарфізм) ці больш вельмі непадобных груп асобін. Уключае адрозненні ў знешнім выглядзе асобін з адной ці розных папуляцый. Характэрны для многіх відаў флоры і фауны, у т. л. на Беларусі.
Унутры папуляцый адрозніваюць некалькі тыпаў П. Узроставы П.звязаны з чаргаваннем пакаленняў (напр., у ржаўных грыбоў, прахадных рыб, насякомых, якія развіваюцца з метамарфозам). Палавы П.звязаны з неаднолькавай марфалогіяй і экалогіяй асобін рознага полу (у насякомых, птушак, млекакормячых). Функцыянальны П. адлюстроўвае ўзроставыя палавыя адрозненні і найб. выразны ў жывёл, якія развіваюцца з метамарфозам (напр., маляўкі рыб, лічынкі земнаводных і насякомых, функцыянальна нераўнацэнныя дарослым). Фазавы П. абумоўлены шчыльнасцю папуляцый, якая выклікае т.зв. фазавую зменлівасць (напр., у асобін адзіночнай і статкавай фаз у саранчовых). Генетычны П.звязаны з вар’іраваным уздзеяннем натуральнага адбору ў розных умовах, і з павышанай адноснай жыццяздольнасцю геннай структуры арганізма. Розныя тыпы ўнутрыпапуляцыйнага П. могуць быць узаемазвязаныя і сумяшчальныя ў часе. П. ускладняе і робіць больш разнастайнымі сувязі арганізма з асяроддзем, стварае аснову для відаўтварэння шляхам дывергенцыі ў працэсе эвалюцыі.
Полімарфізм у біялогіі: 1 — у розных папуляцыях хвой (хвоі, якія раслі ў розных умовах: а — у лесе, б — на адкрытым месцы, в — на балоце); у межах адной папуляцыі: 2 — генетычны (спадчынныя формы мухі дразафілы: а — самец, б — самка, в, г, д, е — розныя формы патомства); 3 — палавы (мурашка рыжая лясная: а — самка, б — самец, в — рабочая асобіна).