запаленне слізістай абалонкі гартані. Адрозніваюць Л. востры і хранічны. Востры Л. бывае пры вял. нагрузцы на голас, вострай рэспіраторнай інфекцыі, алергічным пашкоджанні, пры адры, грыпе, дыфтэрыі, шкарлятыне. Запаленчы працэс можа пашкоджваць слізістую абалонку трахеі (ларынгатрахеіт). Асн. сімптомы — сухасць, пяршэнне ў горле, сухі кашаль, парушэнне голасу. Пры вострым Л. іншы раз узнікае ацёк падскладкавай вобласці (найчасцей у дзяцей) са стэнозам дыхальных шляхоў да асфіксіі. Прычына хранічнага — частыя вострыя Л. Лячэнне вострага Л. тэрапеўт. і фізіятэрапеўт., а таксама рэфлекторная тэрапія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАПЛА́ЗМЫ (Mollicutes),
клас бактэрый, якія абмежаваны толькі цытаплазматычнай мембранай і не маюць клетачнай сценкі. Пашыраны ў вадаёмах і сцёкавых водах, часцей развіваюцца ў міжклетачных прасторах тканак шматклетачных арганізмаў.
Клеткі дыям. 125—250 нм, зменлівай формы, нерухомыя, грамадмоўныя. З-за адсутнасці клетачнай сценкі здольныя праходзіць праз бактэрыяльныя фільтры. Размнажаюцца дзяленнем, спор не ўтвараюць. Пераважна хемаарганатрофы, факультатыўныя анаэробы, некат. — строгія анаэробы. Многія віды патагенныя для чалавека (выклікаюць захворванні дыхальных шляхоў, вачэй і інш.), жывёл (плеўрапнеўманія буйн. раг. жывёлы), раслін (карлікавасць кукурузы, ведзьміны мётлы бульбы, люцэрны і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫХА́ННЕ РАСЛІ́Н,
працэс акісляльнага распаду вугляводаў (або інш.дыхальных субстратаў) да дыяксіду вугляроду (CO2) і вады, які ідзе з паглынаннем кіслароду. Пры гэтым вызваляецца энергія, што раней назапашваецца пры фотасінтэзе, і выкарыстоўваецца на ўтварэнне багатых энергіяй злучэнняў (часцей у форме АТФ). У ніжэйшых раслін абмен газаў пры дыханні ідзе шляхам дыфузіі праз паверхню клетак, у вышэйшых раслін — праз міжклетнікі, якія пранізваюць усё цела. Найб. інтэнсіўнасцю дыхання вызначаюцца маладыя, хутка растучыя органы і тканкі. У расліны найб. актыўна дыхаюць рэпрадукцыйныя органы, потым лісце, слабей — сцёблы і карані. З заканчэннем перыяду актыўнага росту Д.р. аслабляецца, што звязана з працэсамі старэння пратаплазмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНДА́ЛІНЫ,
вялікая колькасць лімфоіднай тканкі ў слізістай абалонцы верхніх дыхальных шляхоў і пачатковых аддзелах страўнікавага тракту наземных пазваночных жывёл і чалавека; органы лімфоіднай сістэмы. У млекакормячых жывёл і чалавека М. кальцом абкружаюць уваход у глотку, уключаюць М. парныя паднябенныя (паміж паднябеннымі дужкамі), трубныя (паміж адтулінамі еўстахіевых труб і мяккім паднябеннем), няпарныя языковую (каля кораня языка), глотачную (пасярэдзіне задняй ч. верхняй сценкі глоткі). Выконваюць ахоўную ролю арганізма ад мікробаў, удзельнічаюць у выпрацоўцы імунітэту. Захворванне М. — востры танзіліт, або ангіна. У многіх птушак і млекакормячых ёсць страваводная М. (у сценцы задняга аддзела стрававода).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАКАТЭХІ́Н, 1,2-дыгідраксібензол,
двухатамны фенол, C6Н4(OH)2.
Бясколерныя крышталі, у паветры на святле хутка цямнеюць. t 105 °C, tкіп 240 “С. шчыльн. 1371 кг/м³ Добра раствараецца ў вадзе, ацэтоне, этаноле, дыэтылавым эфіры. П. і некаторыя яго вытворныя знойдзены ў раслінах; могуць быць вылучаны, напр., з драўніны і прыродных смол. Выкарыстоўваюць у вытв-сці фарбавальнікаў (алізарыну і гістазарыну), пахучых рэчываў (напр., гваяколу), як зыходнае рэчыва для сінтэзу адрэналіну, кампанент фарбавальніка для футра, праявіцель у фатаграфіі. Пыл і пара П. раздражняюць скуру і слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў; ГДК у вадзе 0,1 мг/л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЛАРО́ДНАЯ ТЭРАПІ́Я, аксігенатэрапія,
выкарыстанне кіслароду ў лекавых мэтах; адзін з метадаў фізіятэрапіі. Уваходзіць у склад тэрміновай, амбулаторнай ці стацыянарнай мед. дапамогі. Накіравана на папярэджанне развіцця ці ліквідацыю адмоўных вынікаў гіпаксіі; выкарыстоўваецца як асн. або спадарожны сродак аэразольтэрапіі, баратэрапіі, клімататэрапіі, рэанімацыі і інш., эфектыўная пры лёгачных і сардэчна-сасудзістых хваробах, траўматычным і шокавым стане, гангрэнах, некат. вострых атручэннях, парушэннях дыхання і кіслароднага балансу ў арганізме, вышыннай хваробе, таксікозе цяжарных і інш.Асн. метады К.т.: інгаляцыі кіслародна-паветраных сумесей, штучная вентыляцыя лёгкіх (актыўная ці пасіўная, пры дапамозе кіслародных падушак, спец. кіслародна-дыхальных апаратаў і без іх). Складаныя метады К.т. накіраваны на карэкціроўку абмену рэчываў, стабілізацыю працэсаў дыхання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІТАХО́НДРЫЯ (ад грэч. mitos нітка + chondrion зярнятка, крупінка),
арганоід клетак эўкарыётаў, які забяспечвае арганізм энергіяй. Апісана ням. гістолагам Р.Альтманам у 1894. Асн. функцыя — утварэнне энергіі (каля 95% у жывёльнай клетцы і некалькі менш у расліннай і клетцы грыбоў). Складаецца з бялкоў, ліпідаў, РНК і ДНК. Колькасць у клетцы ад 1 да 100 тыс., памеры 1—10 мкм; у некат. клетках бесперапынна рухаюцца і мяняюць форму. Павелічэнне колькасці М. адбываецца ў выніку дзялення шляхам перашнуроўкі. Цыкл жыцця — каля 10 сутак. Ультраструктура М. залежыць ад фізіял. стану арганізма і змяняецца пад уплывам дыхальных ядаў.
А.С.Леанцюк.
Да арт.Мітахондрыя: электронная мікрафатаграфія зрэзу мітахондрыі падстраўнікавай залозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІ́П (грэч. polypus літар. мнаганогі),
паталагічнае ўтварэнне, якое ўзвышаецца над паверхняй слізістых абалонак (верхніх дыхальных шляхоў, жан. палавых органаў, страўнікава-кішачнага тракту, прыдатачных пазух носа і інш.). Перадпухлінны працэс, напр., паліпоз тоўстай кішкі — аблігатны перадрак. Адрозніваюць пухлінны — адэнаматозны П. (напр., страўніка, кішэчніка), дысгарманальны (эндаметрый), запаленчага (гіперпластычны, алергічны) і дызантагенетычнага паходжання (напр., ангіяматозны), П. няяснай этыялогіі. Памеры ад некалькіх міліметраў да некалькіх сантыметраў, бываюць рознай формы і кансістэнцыі, з гладкай дольчатай ці варсістай паверхняй. Напр., адэнаматозны П. складаецца ў асноўным з залозістай тканкі, дысгарманальны і запаленчы — са злучальнай. Бывае плацэнтарны П., які ўзнікае ў матцы пасля цяжарнасці. П. могуць нагнойвацца, пакрывацца язвамі, кроватачыць. Лячэнне хірургічнае.
клас паразітычных беспазваночных няпэўнага сістэм. становішча. Найб. блізкія да тыпу членістаногіх. 2 атр., 15 родаў, больш за 70 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках. Дарослыя паразітуюць у лёгкіх, дыхальных шляхах паўзуноў і млекакормячых, часам птушак. Найб. трапляецца П. насавая (Linguatula serrata, або L. rhinaria).
Даўж. да 14 см, самцы значна драбнейшыя (да 2 мм). Цела чэрве- або языкападобнае, укрыта тонкай кутыкулай. На брушным баку пярэдняга канца цела — рот, каля яго 2 пары прыдаткаў (хіцінізаваных кручкоў), якія памылкова прымалі за ротавыя адтуліны (адсюль назва). Мускулатура развітая. Нерв. сістэма сканцэнтравана ў падглотачную гангліёзную масу. Органы дыхання, кровазвароту і выдзялення адсутнічаюць. Раздзельнаполыя.