АЛЯКСА́НДРАЎ Аляксандр Паўлавіч (н. 20.2.1943, Масква),
сав. касманаўт. ДвойчыГерой Сав. Саюза (1983, 1987), лётчык-касманаўт СССР (1983). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя М.Э.Баўмана (1969). З 1978 у атрадзе касманаўтаў. Як бортінжынер здзейсніў касм. палёты з У.А.Ляхавым на караблі «Саюз Т-9» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (27.6—23.11.1983), з А.С.Віктарэнкам і М.А.Фарысам на караблі «Саюз ТМ-3» і арбітальным комплексе «Мір» (22.7—29.12.1987). У космасе правёў 309,7 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРТ (Barth) Генрых (16.2.1821, Гамбург — 25.11.1865),
нямецкі гісторык, філолаг, географ-падарожнік. Праф. Берлінскага ун-та і старшыня Геагр.т-ва ў Берліне (1863). Адзін з першых навук. даследчыкаў Афрыкі. У 1849—55 прымаў удзел у англ. навукова-гандл. экспедыцыі Дж.Рычардсана ў Судан. Двойчы перасек Сахару, даследаваў шэраг аазісаў, плато Аір і Дамергу, басейн воз. Чад, р. Бенуэ і Сярэдні Нігер, сабраў багаты геагр., гіст., этнагр. і лінгвістычны матэрыял. Вывучаў таксама Балканскі п-аў і Малую Азію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІПАТЭ́ЧНЫ БАНК,
камерцыйная ўстанова, якая выдае грашовыя пазыкі (крэдыты) пад залог нерухомасці або для набыцця нерухомасці, а таксама выпускае закладныя лісты, якія забяспечваюцца закладзенай нерухомасцю. Ствараецца для пакрыцця буйных капітальных затрат (напр., пабудова ірыгацыйных сістэм) або фінансавання кароткатэрміновых пазык (напр., на набыццё насення, пазыка пагашаецца пры рэалізацыі ўраджаю). І.б. мае права выдаваць крэдыты пад залог адной і той жа маёмасці двойчы, г.зн. пад закладныя — даўгавыя абавязацельствы аб залогу нерухомасці, якія выдаюцца банкам пазычальніку. Гл. таксама Іпатэка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ Сяргей Мікітавіч (н. 15.8.1919, Петраград),
расійскі вучоны ў галіне суднабудавання. Акад. Расійскай АН (1981). ДвойчыГерой Сац. Працы (1963, 1974). Скончыў Мікалаеўскі караблебудаўнічы ін-т (1943). З 1953 нам.гал. канструктара, з 1955 гал. канструктар Санкт-Пецярбургскага Цэнтр.КБ «Рубін». Навук. даследаванні і канструктарскія распрацоўкі па стварэнні новых караблёў, сістэм кіравання складанымі дынамічнымі працэсамі. Даследаваў праблемы ходкасці, кіроўнасці, буд. механікі караблёў, зніжэння шумнасці, забеспячэння макс. аўтаматызацыі асн. аперацый суднаваджэння. Ленінская прэмія, Дзярж. прэмія СССР.
савецкі касманаўт. ДвойчыГерой Сав. Саюза (1973, 1982), лётчык-касманаўт СССР (1973), д-ртэхн.н. Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1966). З 1972 у атрадзе касманаўтаў. 18—26.12.1973 з П.І.Клімуком здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-13» (як бортінжынер); 13.5—10.12.1982 з А.М.Беразавым — палёт на касм. караблі «Саюз Т-5» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (як бортінжынер); вярнуўся на Зямлю на касм. караблі «Саюз Т-7». У космасе правёў 219,3 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЭ́ЛА (Porella),
род пячоначных імхоў сям. парэлавых. Каля 180 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. На Беларусі 1 від — П. пласкалістая (P. platyphylla) — занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў цяністых лясах, старых парках і аблесеных ярах на ствалах, на выступаючых з зямлі каранях шыракалістых дрэў.
П. пласкалістая — двухдомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі плоскія, буравата-зялёныя. Сцябло даўж. 3—8 см, жорсткае, двойчы і тройчы перыстаразгалінаванае. Лісце густое, чарапічнае, двухлопасцевае. Каробачка шарападобная, на кароткай ножцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІШЧО́Ў Георгій Пятровіч (н. 24.12.1912, С.-Пецярбург — 3.5.1999),
савецкі вучоны ў галіне авіяцыйнай механікі. Акад.Рас.АН (1976, чл.-кар. 1966). ДвойчыГерой Сац. Працы (1957, 1982). Скончыў Маскоўскі дырыжаблебуд. ін-т (1935). З 1935 у КБ дырыжаблебудаўніцтва. У 1940—54 і з 1967 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це (з 1967 нач.).
У 1954—67 нач.Цэнтр. ін-та авіяц. маторабудавання. Навук. працы па аэрадынаміцы самалётаў і рухальных установак. Ленінская прэмія 1976. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1952, 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНЦО́Ў Міхаіл Іванавіч (26.9.1917, Кіеў — 12.2.1945),
Герой Сав. Саюза (1943). Беларус. Скончыў Адэскую ваен. авіяшколу пілотаў (1940). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце. Удзельнік баёў у Данбасе, на Каўказе, Курскай дузе, Украіне, у Польшчы, Германіі. Нам. камандзіра эскадрыллі знішчальнага авіяпалка ст. лейтэнант С. да ліп. 1943 зрабіў 270 баявых вылетаў, удзельнічаў у 69 паветр. баях, збіў асабіста 12 і ў групе 9 самалётаў праціўніка; двойчы тараніў варожыя самалёты. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАВО́ЙТАЎ Васіль Канстанцінавіч (н. 13.6.1924, в. Барок Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. гаспадарчы дзеяч. ДвойчыГерой Сац. Працы (1966, 1984). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1978). З 1957 дырэктар саўгаса «Родненскі», у 1968—97 старшыня калгаса «Рассвет» (з 1993 аграасацыяцыі) Кіраўскага р-на. Ганаровыя званні прысвоены за поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытв-сці і нарыхтовак с.-г. прадукцыі. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1970—74, 1979—84. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1975—80.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́ШЫН Пётр Дзмітрыевіч (15.1.1906, г. Вольск Саратаўскай вобл., Расія — 1993, расійскі вучоны ў галіне авіяц. тэхнікі. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1962). ДвойчыГерой Сац. Працы (1958, 1981). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (МАІ; 1932). З 1948 у МАІ, у 1951—91 нам.гал. канструктара, гал. канструктар-кіраўнік спец.КБ «Факел». Асн.навук. працы па аэрадынаміцы, трываласці і канструкцыі лятальных апаратаў. Распрацаваў новыя метады канструявання і тэхналогіі працэсаў вырабу лятальных апаратаў. Ленінская прэмія 1963, Дзярж. прэмія СССР 1965.