ГАБАШВІ́ЛІ Георгій (Гіга) Іванавіч (21.11.1862, Тбілісі — 28.10.1936),
грузінскі жывапісец. Нар. мастак Грузіі (1929). Вучыўся ў Пецярбургскай (1886—88) і Мюнхенскай (1894—97) АМ. Адзін з заснавальнікаў і праф. Тбіліскай АМ (1922—30). Аўтар больш як 200 твораў пераважна бытавога («Трое гараджан», 1893; «Хеўсур у сне», 1898, і інш.) і батальнага («Абарона Ахоты», 1901, і інш.) жанраў, а таксама партрэтаў (І.Чаўчавадзе, Н.Нікаладзе, дэ Роза і інш.), пейзажаў, нацюрмортаў.
грузінскідзярж. і паліт. дзеяч, паэт, белетрыст. Сын К.Гамсахурдыя. Скончыў Тбіліскі ун-т. Канд.філал.н. З 1950-х г. уключыўся ў грамадска-паліт. дзейнасць, праследаваўся ўладамі, у 1977—79 рэпрэсіраваны. Працаваў у Ін-це груз. л-ры імя Ш.Руставелі. У 1990—91 старшыня Вярх. Савета Грузіі, у крас. 1991 — студз. 1992 прэзідэнт Рэспублікі Грузія; адхілены ад улады паводле рашэння Ваен. савета Рэспублікі Грузія і пакінуў краіну. Аўтар навук. прац, перакладаў зборнікаў вершаў, баек і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУТАТЭ́ЛІ (сапр.Кутатэладзе) Аляксандр Мікалаевіч
(6.9.1897, г. Кутаісі, Грузія — 15.5.1982),
грузінскі пісьменнік. Вучыўся ў Тбіліскім ун-це (1920—25). Друкаваўся з 1924. Аўтар п’есы «Гадзюка Хірсэ» (1924), зб-каў «Вершы» (1937 і 1941), кн. навел «Байцы» (1942). Найб. буйны твор — раман-тэтралогія «Тварам у твар» (кн. 1—4, 1933—52, новая рэд. на рус. мове 1957—58) пра станаўленне сав. улады ў Грузіі. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р.Барадулін, П.Броўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЎЧАВА́ДЗЕ Аляксандр Гарсеванавіч (1786, С.-Пецярбург — 18.11.1846),
грузінскі грамадскі дзеяч, паэт. Князь. Скончыў Пажскі корпус у Пецярбургу (1809). З 1814 на высокіх ваен.-адм. пасадах у Грузіі. За ўдзел у змове дваран Грузіі супраць Расіі ў 1832 сасланы. У 1834 вярнуўся ў Грузію. З 1843 займаўся літ. і грамадскай дзейнасцю. Пачынальнік рамантызму ў груз. паэзіі. Асн. тэмы творчасці: любоў да радзімы (вершы «Возера Гакча», «Каўказ»), каханне (многія вершы пакладзены на музыку), рыцарскія традыцыі прашчураў. На бел. мову асобныя яго творы пераклаў А.Звонак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРЫТАШВІ́ЛІ (Берытаў) Іван Саламонавіч
(10.1.1885, в. Веджыні, Сігнахскі р-н, Грузія — 30.12.1974),
савецкі грузінскі фізіёлаг; заснавальнік груз. школы фізіёлагаў. Акад.АНСССР (1939), АН Грузіі (1941), АМНСССР (1944). Герой Сац. Працы (1964). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1910). З 1915 у Новарасійскім (Адэса), з 1919 у Тбіліскім ун-тах. З 1941 дырэктар, з 1951 навук. кіраўнік Ін-та фізіялогіі АН Грузіі. Навук. працы па фізіялогіі ц. н. с. і вышэйшай нерв. дзейнасці. Даследаваў фізіялагічныя, псіхал. і фіз.-хім. асновы памяці. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАПАРЫ́ДЗЕ Уча Малакіевіч (17.8.1906, с. Гары Анскага р-на, Грузія — 1988),
грузінскі жывапісец і графік. Праф. (1944). Нар. мастак СССР (1963). Правадз.чл.АМСССР (1958). Вучыўся ў Нар.маст. студыі М.Таідзе (1922—24) і Тбіліскай АМ (1924—25, 1928—31). Аўтар маст. палотнаў гіст. тэматыкі «Першамайская дэманстрацыя ў Тыфлісе ў 1901 годзе» (1939—41, Дзярж. прэмія СССР 1942), жанравых карцін «Сябры юнацтва» (1938), «Думкі маці» (1945), «Свята працы» (1970—75), партрэтаў У.Чхеідзе, Д.Гурамішвілі, Т.Шаўчэнкі і інш. Вядомы як ілюстратар.
грузінскі паэт-рамантык. Літ. спадчына Бараташвілі — паэма і вершы (каля 40), пераважна філас. і інтымнай тэматыкі. У творах («Мерані», «Мая малітва», «Магіла цара Іраклія», «Роздум на беразе Куры», паэма «Лёс Грузіі» і інш.) складаны ўнутр. свет чалавека, мара пра нац. свабоду Грузіі. У асобных вершах матывы адчаю, песімізму, адзіноты («Адгукніся, душа», «Злы дух»). Паэзіі Бараташвілі ўласцівыя псіхалагізм, лірызм, экспрэсіўнасць, пластычнасць, музычнасць. На бел. мову яго творы перакладалі А.Астрэйка, А.Вялюгін, Е.Лось, Я.Семяжон і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАДЫЯШВІ́ЛІ Васіль Давыдавіч (27.11.1905, Тбілісі — 1976),
грузінскі акцёр. Нар.арт.СССР (1958). Вучыўся ў драм. студыі ў Тбілісі (1922—24). Працаваў у груз. т-рах імя Ш.Руставелі (1924—30) і К.Марджанішвілі (з 1930; абодва ў Тбілісі). Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: цар Іраклій («На раздарожжы» Л.Готуа), Луарсаб («Ці чалавек ён?» паводле І.Чаўчавадзе), Рычард III (аднайм. п’еса У.Шэкспіра), Цэзар («Цэзар і Клеапатра» Б.Шоу), Арбенін («Маскарад» М.Лермантава), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля). Дзярж. прэміі СССР 1952 і Грузіі імя Руставелі 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫМІТРЫЯ́ДЗІ Адысей Ахілесавіч (н. 7.7.1908, г. Батумі, Аджарыя),
грузінскі дырыжор. Нар.арт.СССР (1958). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1936, клас І.Мусіна). У 1937—74 (з перапынкамі) дырыжор, у 1952—65 гал. дырыжор Груз.т-ра оперы і балета. У 1965—73 у Вял. т-ры. У 1947—52 гал. дырыжор Дзярж.сімф. аркестра Грузіі. Выкладаў у Тбіліскай (1937—41 і з 1957, праф. з 1961) і Маскоўскай (1968—73) кансерваторыях. Першы выканаўца шматлікіх твораў сав. кампазітараў. Пад яго муз. кіраўніцтвам пастаўлены многія оперы і балеты. Дзярж. прэмія Грузіі 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРА́КЛІЙ II (18.11.1720, г. Тэлаві, Грузія — 22.1.1798),
грузінскі цар, дзярж. дзеяч, палкаводзец. З дынастыі кахецкіх Багратыёнаў.З 1744 цар Кахеты, з 1762 — Картлі-Кахецінскага царства (Усх. Грузія). Імкнуўся да аб’яднання разрозненых груз. уладанняў у адзіную дзяржаву, пашырэння ўплыву Грузіі ў Закаўказзі. У час рус.-тур. вайны 1768—74 ваяваў на баку Расіі. Заключыў Георгіеўскі трактат 1783 аб пратэктараце Расіі над Усх. Грузіяй. Садзейнічаў груз.-арм. збліжэнню. Пры ім абмежавана ўлада буйных землеўладальнікаў, забаронены гандаль прыгоннымі без зямлі. У 1773 увёў пастаяннае войска. Заснаваў дзярж. школы і семінарыі ў Тбілісі, Тэлаві.