архіпелаг з 15 астравоў у Ахоцкім м., у складзе Хабараўскага краю Расіі. Пл. каля 2,5 тыс.км². Найбуйн. а-вы: Вял. Шантар, Фяклістава, М.Шантар і Белічы. Астравы б.ч. гарыстыя (выш. да 701 м). Складзены з пясчанікаў і гліністых сланцаў, прарваных гранітамі. Лістоўнічныя і цемнахвойныя лясы, зараснікі кедравага сланіку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЭНХУ́ЛЕДА́О, Пескадорскія астравы,
архіпелаг з 64 скалістых астравоў у Тайваньскім праліве. Тэр. Кітая. Пл. 127 км². Нас. 90,1 тыс.чал. (1996). Пераважаюць плоскія базальтавыя плато (выш. да 48 м), берагі моцна расчлянёныя. Мусонны трапічны клімат, ападкаў больш за 1000 мм за год, макс. летам. Восенню частыя тайфуны. Рыбалоўства; вырошчванне батату, пасевы рысу, арахісу, маісу, проса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛМАЦІ́НСКІЯ АСТРАВЫ́,
архіпелаг (больш за 1000 астравоў) у Адрыятычным м., тэр. Харватыі. Пл. каля 2500 км². Самыя вял. а-вы: Крк, Брач, Црэс, Хвар, Корчула. Утварыліся пры затапленні морам часткі берагавой паласы. Узгорысты і нізкагорны рэльеф, выш. да 778 м (на в-ве Брач). Складзены пераважна з вапнякоў, развіты карст. Клімат і расліннасць міжземнаморскія. Вінаграднікі, сады, плантацыі цытрусавых, аліўкаў. Нац. паркі: Корнат, Млет. Марскія курорты. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ХТУСАЎ Пётр Кузьміч (1800, г. Кранштат, Расія — 19.11.1835),
расійскі мараплавец і гідрограф. Скончыў штурманскае вучылішча ў Кранштаце (1820).
У 1820—32 прымаў удзел у гідраграфічных даследаваннях р. Пячора, Баранцава і Белага мораў. У 1832—35 кіраваў экспедыцыямі на архіпелаг Новая Зямля, апісаў узбярэжжы Паўн. і Паўд. а-воў Новай Зямлі, праліў Матаччын Шар і астравы ў ім. Імем П. наз. астравы ў Карскім м., горны хрыбет на Шпіцбергене.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ГАС (Chagos),
1) архіпелаг у Індыйскім ак.; уладанне Вялікабрытаніі. Пл. каля 200 км². Складаецца з 5 груп атолаў, якія ўяўляюць сабой вяршыні падводнага Мальдыўскага хрыбта, акаймаваныя каралавымі рыфамі. Вырошчваюць какосавыя пальмы; вываз копры. Рыбалоўства. На самым буйным (25 км²) атоле Дыега-Гарсія ваен. база ЗША.
2) Глыбакаводны жолаб каля ўсх. падножжа гэтага архіпелага або паўд.-ўсх. падножжа Мальдыўскага хр. ў выглядзе вузкай упадзіны тыпу грабена. Даўж. 510 км, шыр. 25 км, макс.глыб. 5431 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБІРУ́СА (Babyrousa babyrussa),
парнакапытнае млекакормячае сям. свіных. Адзіны від у родзе. Сустракаецца на в-ве Сулавесі і бліжэйшых астравах (Малайскі архіпелаг). Трымаецца забалочаных лясоў і прыбярэжных зараснікаў.
Даўж. цела да 1 м. Мае адносна маленькую галаву, кароткія вушы, высокія і тонкія ногі. Верхнія іклы ў самцоў да 30 см, загінаюцца назад. Скура маршчыністая з рэдкім шчаціннем. Нараджае двое аднаполых парасят. Актыўная ўначы. Корміцца лісцем травяністых раслін. Аб’ект палявання (мяса, скура, іклы). Занесена ў Чырв. кнігу МСАП.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКІ́ЗСКІЯ АСТРАВЫ́ (Îles Marquises),
архіпелаг у цэнтр.ч. Ціхага ак., у Палінезіі. Уладанне Францыі. Пл. 1274 км². Нас. 7,5 тыс.чал. (1988) — палінезійцы. Найб. буйныя а-вы — Нуку-Хіва і Хіва-Аа, вулканічнага паходжання, складзены з базальтаў, туфаў. Выш. да 1259 м. Клімат трапічны пасатны. Ападкаў каля 1000 мм за год на падветраных схілах і да 2500 мм на наветраных. Вільготныя трапічныя лясы, хмызняковыя саванны. Вырошчваюць какосавыя пальмы, бавоўнік, бананы, каву. Рыбалоўства, лоўля жэмчугу. Турызм. Адм. цэнтр — г. Таіохаэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВА-УСХО́ДНЯЯ А́ЗІЯ,
прыродная вобласць у Азіі. Уключае п-аў Індакітай, Малайскі архіпелаг і прылеглыя тэрыторыі. Пл. 4,5 млн.км. Нас. каля 450 млн.чал. (1999). Пераважае рэльеф сярэднягор’яў і ўзгорыстых раўнін. Клімат вільготны экватарыяльны і субэкватарыяльны мусонны. Прыродная расліннасць — трапічныя лясы і саванны. Пераважае арашальнае земляробства (гал. культура рыс), разнастайная прам-сць у прыбярэжных раёнах. На тэр. П.-У.А. знаходзяцца краіны: Бруней, В’етнам, Інданезія, Камбоджа, Лаос, Малайзія, М’янма, Сінгапур, Тайланд, Усх. Тымор; часта да яе адносяць і Філіпіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛЁКАЎСХО́ДНІ MAPCKÍ ЗАПАВЕ́ДНІК У зал. Пятра Вялікага, у Прыморскім краі Расійскай Федэрацыі. Засн. ў 1978 з мэтай захавання каштоўных відаў шэльфа Японскага м. (каля 250 відаў рыб, шматлікія беспазваночныя, каля 800 відаў водарасцей). Пл. больш за 64 тыс.га, у т. л. каля 63 тыс.га акваторыі. Уваходзіць 9 астравоў, 3 асн. ўчасткі. Архіпелаг Рымскага-Корсакава — зона поўнай запаведнасці, зал. Пасьета і в-аў Фуругельма — участак узнаўлення (аквакультура трэпанга, грабеньчыка, гіганцкай вустрыцы), в-аў Папова — музей прыроды мора і яе аховы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДАМА́НСКІЯ АСТРАВЫ́,
архіпелаг на Пн Індыйскага ак. паміж Бенгальскім зал. і Андаманскім морам. Працягласць з Пн на Пд 350 км. Частка саюзнай тэр. Індыі (Андаманскія і Нікабарскія астравы). Пл. 6,5 тыс.км². Самыя вял. а-вы: Паўн. Андаман, Сярэдні Андаман, Паўд. Андаман, М. Андаман. Андаманскія астравы — вяршыні падводнага горнага ланцуга на прадаўжэнні хр. Ракхайн (з вулканамі Барэн і Наркандам), месцамі акаймаваны рыфамі. Нізкагорны расчлянёны рэльеф, выш. да 732 м (г. Садл-Пік). Клімат трапічны, мусонны. Вільготныя вечназялёныя трапічныя лясы. Адзіны горад — Порт-Блэр.