архіпела́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Група марскіх астравоў, размешчаных на блізкай адлегласці адзін ад аднаго.

|| прым. архіпела́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

архіпела́г

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. архіпела́г архіпела́гі
Р. архіпела́га архіпела́гаў
Д. архіпела́гу архіпела́гам
В. архіпела́г архіпела́гі
Т. архіпела́гам архіпела́гамі
М. архіпела́гу архіпела́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

архіпела́г м. архипела́г

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

архіпела́г, ‑а, м.

Група марскіх астравоў, якія блізка ляжаць адзін каля аднаго.

[Грэч. archipelagos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Архіпелаг 1/473

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

архіпела́г м. геагр. Archipél m -s, -, Ínselgruppe f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

АРХІПЕЛА́Г (італьян. arcipelago),

значная група астравоў, якія размешчаны паблізу адзін ад аднаго і звычайна разглядаюцца як адно цэлае. Астравы аднаго архіпелага найчасцей маюць аднолькавае паходжанне (мацерыковае, вулканічнае, каралавае) і падобную геал. будову (гл., напр., Канадскі Арктычны архіпелаг, Гавайскія а-вы, Маршалавы а-вы).

т. 1, с. 526

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

архіпела́г

(гр. archipelagos)

група марскіх астравоў, размешчаных блізка адзін каля аднаго, якія разглядаюцца звычайна як адно цэлае.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Малайскі архіпелаг 1/162; 6/566

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бісмарка архіпелаг 1/574; 2/341; 7/132, 526

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)