ВІЛЬЕ́ ДЭ ЛІЛЬ-АДА́Н (Villiers de l’Isle-Adam) Філіп Агюст Матыяс (7.11.1838, г. Сен-Брыё, Францыя — 18.8.1889),
французскі пісьменнік. Граф. На яго творчасць паўплывалі філасофія Г.Гегеля, навелістыка Э.По, эстэтыка Р.Вагнера. Зб. «Першыя вершы» (1858), драмы «Элен» (1865) і «Маргана» (1866) характарызуюцца вызначальным уздзеяннем рамантычнай паэтыкі. Раман «Ізіда» (1862, не завершаны) папярэднічаў філас. прозе 20 ст. У аповесці «Клер Ленуар» (1867) і зб.апавяд. «Трыбула Банамэ» (1887) стварыў вобраз сярэдняга франц. буржуа — недалёкага і бяздушнага абывацеля, выступіў супраць пануючых у грамадстве меркантылізму і пазітывізму. У раманах «Ева будучага» (1886), зб-ках «Жорсткія апавяданні» (1883), «Высокая страсць» (1886), «Новыя жорсткія апавяданні», «Незвычайныя гісторыі» (абодва 1888) вострая сац. сатыра спалучана з элементамі навук. фантастыкі і антыутопіі.
Аўтар драм «Бунт» (1870), «Новы свет» (1880), «Аксель» (выд. 1890).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАДЖА́ЛЕ (Caragiale) Іон Лука (30.1.1852, с. Лука-Караджале, Румынія — 9.6.1912),
румынскі пісьменнік. Чл.Рум.АН (з 1949). Вучыўся ў Бухарэсцкіх кансерваторыі і ун-це. У 1888—89 дырэктар Нац.т-ра ў Бухарэсце. З 1904 у эміграцыі. Друкаваўся з 1873. У сатыр. камедыях «Бурная ноч» (1878), «Пан Леаніда твар у твар з рэакцыяй» (1879), «Згубленае пісьмо» (1884), псіхал. драме «Навала» (1890) выкрываў бездухоўнасць, мяшчанства і маральнае ўбоства, палітыканства і дэмагогію. Аўтар зб-каў апавяданняў, нарысаў і фельетонаў «Нататкі і апавяданні» (1892), «Апавяданні» (1897), «Моманты» (1901), «Моманты, замалёўкі, успаміны» (1908), памфлета «1907 год. Ад вясны да восені» (1907). Творы адметныя гратэскавасцю вобразаў і сітуацый, элементамі камічнага, афарыстычнасцю мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СІНДБА́Д-НАМЕ́»,
помнік персідска-тадж. л-ры. Складаецца з 34 абрамленых прытчаў. У аснове сюжэта апавяданні пра царэвіча, на якога быў узведзены паклёп рабыняй бацькі, і сем везіраў на чале з мудрым выхавацелем, якія даказваюць невінаватасць сына. Першааснова «С.-н» — стараж.-інд.апавяданні, перакладзеныя на сярэднеіранскую мову пехлеві ў 5—6 ст. У 8 ст. перакладзены на араб. мову. Найб. вядомы празаічны пераклад Асбага Сіджыстані, т. зв. «Вялікі Сіндбад»; у той самы час з’явіўся паэтычны пераклад Абана аль-Лахікі. У 9 ст. зроблены скарочаны пераклад на араб. мову — «Малы Сіндбад», які перакладзены на многія еўрап. мовы. Новаараб. варыянт пад назвай «Сем везіраў» пакладзены ў аснову тур. версіі «Сем мудрацоў», якая амаль уся ўвайшла ў збор казак «Тысяча і адна ноч».
Публ.: Рус.пер. — Мухаммад аз-Захири ас-Самарканди. Синдбад-наме. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЯ́ЎСКАЯ Леаніла Усцінаўна (16.11.1893, в. Таргуны Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 26.9.1976),
бел. пісьменніца. Жонка М.І.Гарэцкага. Скончыла Марыінскае вышэйшае вучылішча ў Вільні (1910). З 1911 настаўнічала, з 1919 выкладала ў Віленскай бел. гімназіі. З 1923 жыла ў Мінску, г. Горкі (Магілёўская вобл.). З 1932 у г. Вятка, пас. Пясочня (цяпер Калужскай вобл.), з 1947 у Ленінградзе. Першае апавяд. «Мікітка» (1921). Аўтар зб. «Дзяціныя гульні» (1919), чытанак «Родны край» (1919, перавыд. да 1936), кніг прозы «Валуй — камісар часоў кераншчыны», «Бяздзетуха», «Апавяданні», «Падарожніца» (усе 1930). Пісала для дзяцей: кн. «Варка» (1928), «Кот Знайдзён» (1929), «Андрэйка» (1930), «Перамога» (1932), «Сталёвы конь» (1938). Творчасці Ч. уласціва тонкае адчуванне роднага слова, добрае веданне псіхалогіі дзіцяці і дарослага, займальнасць апавядання. На бел. мову перакладала з рус. і англ. моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ШАК (Hašek) Яраслаў (30.4.1883, Прага — 3.1.1923),
чэшскі пісьменнік, журналіст. Скончыў гандл. акадэмію (1902). Шмат вандраваў па свеце, абышоў пешкі землі Аўстра-Венгрыі, краіны Паўд.-Усх. Еўропы. У 1904—08 прыхільнік анархісцка-радыкалісцкага руху. У 1915 мабілізаваны ў аўстр. армію, неўзабаве здаўся ў рус. палон. Працаваў у газ.чэш. легіянераў «Čechoslovan» («Чэхаславан», Кіеў). У 1918 уступіў у Чырв. Армію. У канцы 1920 вярнуўся ў Прагу. Друкаваўся з 1900 (падарожныя нататкі, гумарыст. апавяданні, фельетоны). Вяршыня творчасці — раман «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка ў сусветную вайну» [1921—23, незавершаны; бел.пер. (ч. 1—4, 1931—32) М.Зарэцкага, К.Крапівы, М.Лужаніна, К.Вашыны (Л.Калюгі)], у якім з дапамогай прыёму «ad absurdum» выкрыў бязглуздзіцу ўсіх інстытутаў манархіі, бюракратызм дзяржапарата, прадажнасць чыноўніцтва, бездапаможнасць састарэлага імператара і ўсёй сістэмы ўлады. Гратэск, зніжэнне высокага, гумарыстычная самаіронія, прыёмы смехавай культуры і знакамітай «пражскай іроніі» ўплецены ў багатую палітру твора. Працяг рамана Гашака напісаны фельетаністам К.Ванакам. На бел. мову яго пераклалі Т.Кляшторны, З.Астапенка, К.Чорны (ч. 5—6, 1931—32), асобныя апавяданні — Л.Баршчэўскі, Л.Каўрус, В.Крайко, А.Мажэйка, П.Марціновіч і інш.
Тв.:
Бел.Пер. — Цвёрдая скура. Мн., 1931;
Госць у хату: Апавяданні. Мн., 1984;
Прыгоды бравага салдата Швейка ў сусветнай вайне: [Урывак з рамана) // Крыніца. 1995. № 6;
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—6. М., 1983—85.
Літ.:
Шубин Г. Я.Гашек. М., 1982;
Шабловская И.В. Автор. История. Роман («Похождения бравого солдата Швейка» Я.Гашека) // Веснік БДУ. Сер. 4. 1984. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕГЕШЫ́ДЗЕ Гурам (н. 21.7.1934, Тбілісі),
грузінскі пісьменнік. Скончыў Тбіліскі ун-т (1957). Дэбют — зб. «Апавяданні» (1965). Аўтар раманаў «Грэшнік» (1968), «Госць» (1976), «Крывавыя дажджы» (1991), «Варушыць попел» (1995) і інш., у цэнтры якіх агульнанац. і агульначалавечыя праблемы, гіст. мінулае і сучаснае Грузіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЯСЁЛКА»,
штомесячны дзіцячы літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаецца з крас. 1957 у Мінску на бел. мове. Друкуе апавяданні, вершы, казкі бел. пісьменнікаў, пераклады, загадкі, рэбусы, галаваломкі, песні бел. кампазітараў для дзяцей. Мае рубрыкі: «Наша спадчына», «Урок цікавых сустрэч», «Мой сябар» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБЯНЕ́ЦКІ Міхаіл Фёдаравіч (4.3.1927, в. Востраў Пінскага р-на Брэсцкай вобл. — 3.9.1990),
бел. перакладчык і публіцыст. Брат С.Ф.Дубянецкага. Скончыў Рэсп.парт. школу пры ЦККПБ (1956), Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1960). Настаўнічаў, працаваў у прэсе, на парт. рабоце., у 1968—75 — інструктар сектара друку ЦККПБ, у 1975—79 адказны сакратар, нам.гал. рэдактара БелСЭ, у 1979—86 — дырэктар выд-ва «Мастацкая літаратура». Друкаваўся як публіцыст з 1959. З 1964 выступаў як перакладчык з рус., укр., польскай моў. На бел. мову пераклаў аповесці «Жыві і помні» В.Распуціна (1982), «Клімко» Г.Цюцюнніка (1982), «Гэта дзіўнае жыццё: Аповесці і апавяданні» Д.Граніна (1983), «Блакадную кнігу» А.Адамовіча і Граніна (1983), «Верная рака: Аповесць. Апавяданні. Абразкі» С.Жаромскага (1985), зб.укр. апавяданняў «Сцежка без канца» (1980). Пераклады Д. вылучаюцца глыбокім адчуваннем слова кожнай мовы, адэкватнасцю яму эквівалентаў у бел. моўнай стыхіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЭ́ЙША Міхась (Міхаіл Уладзіміравіч; 4.1.1950, в. Новы Лад Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобласці — 13.8.1990),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1981). Працаваў на Полацкім хім. камбінаце, у прэсе. Друкаваўся з 1973. Проза Барэйшы (зб. «Крыніца, чыстая вадзіца», 1988) пра жыццё нашага сучасніка, падзеі Вял.Айч. вайны. Пісаў апавяданні, гумарэскі, нарысы, эсэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДРАВЕ́Ц Анатоль Паўлавіч (н. 1.1.1936, в. Аколіца Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1963). Настаўнічаў, працаваў у перыёдыцы, на Бел. радыё. З 1972 гал. рэдактар выд-ва «Мастацкая літаратура», з 1974 у апараце ЦККПБ, у 1978—97 гал. рэдактар час. «Неман».
Друкуецца з 1960. Першы зб. апавяданняў «На зялёнай дарозе» (1968) вызначаецца праўдзівасцю, уменнем убачыць у чалавеку агульназначнае. У аповесці «Раданіца» (1971) ставіць праблему духоўных каштоўнасцей сучасніка, яго жыццёвай пазіцыі, адносін да мінулага і будучага. У кнігах «Дзень перад святам» (1975), «Зімы і вёсны» (1976), «На балоце скрыпелі драчы» (1979), рамане «Сачыненне на вольную тэму» (1984, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1986) адлюстраваў складаныя працэсы ў сучаснай вёсцы. Творчасць К. вылучаецца глыбокім псіхалагізмам, уменнем праз разгортванне падзей перадаць драматызм чалавечых характараў, творы адметныя дакладнасцю апісання жывых рэалій, побыту, прыроды, дзейных асоб. Аўтар кн. падарожных нарысаў «За чужымі далямі» (1981), сцэнарыяў маст. фільмаў «Асеннія яблыкі» (1975), «Раданіца» (1984, з Ф.Коневым). На бел. мову пераклаў «Падарожжы Гулівера» Дж.Свіфта, «Сібірскія апавяданні» У.Іванава, раманы А.Нурпеісава «Змрок» і «Нягоды», аповесць К.Сіманава «Дні і ночы», «Аповесці» А.Тамсаарэ, кн. «Апошні прамень» У.Караленкі, «На Іртышы» С.Залыгіна і інш.
Тв.:
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1987;
Сачыненне на вольную тэму. Мн., 1985;
Смерць нацыяналіста: Аповесці, апавяданні. Мн., 1992;
Познія яблыкі: Аповесці і апавяданні. Мн., 1998.
Літ.:
Брыль Я. Пра здзіўленне і зайздрасць // Зб.тв.Мн., 1981. Т. 4;
Бечык В. Прад высокаю красою... Мн., 1984;
Фральцова Н. Каля родных вытокаў // Мастацтва Беларусі. 1985. № 11.