ЛЕТАПІ́СНЫЯ АПО́ВЕСЦІ І АПАВЯДА́ННІ,

гісторыка-літаратурныя творы, якія разам з кароткімі пагадовымі запісамі-паведамленнямі з’яўляюцца асн. тэкставымі адзінкамі жанравай структуры летапісаў. Іх асаблівасць — гіст.-дакументальны характар. Для летапіснай аповесці характэрны разгорнуты сюжэт, маштабнасць, дэталёвасць апісання важных гіст. падзей ці ўвогуле гісторыі за пэўны адрэзак часу. Тэматычна Л.а. і а. аб’ядноўваліся ў асобныя летапісы і ўтваралі буйныя гіст. творы — зводы («Аповесць мінулых гадоў», Галіцка-Валынскі летапіс і інш.). Летапісы беларускія таксама складаюцца з Л.а. і а. Адны з іх самастойныя ідэйна-маст. і гістарыяграфічныя творы («Аповесць пра Падолле», «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх»), другія з’яўляюцца арганічнай неадрыўнай часткай тых летапісных помнікаў, у склад якіх яны ўваходзяць, напр., апавяданні пра ўзяцце Вітаўтам Смаленска ў 1404, пра паўстанне ў Смаленску ў 1440 у Беларуска-Літоўскім летапісе 1446, апавяданне пра заснаванне Гедзімінам Вільні, «Аповесць пра Жыгімонта і Барбару Радзівіл» у 2-м бел.-літ. летапісным зводзе (гл. «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага»), Своеасаблівым зборам Л.а. і а. з’яўляецца Хроніка Быхаўца. Бел. хронікі 17—18 ст. (Баркулабаўскі летапіс, Магілёўская хроніка) паводле паходжання, зместу, стылю больш цэласныя творы, чым летапісы 15—16 ст., таму літ. часткі ў іх можна вылучаць толькі ўмоўна. Лепшыя бел. Л.а. і а. маюць не толькі гістарычна-пазнавальную каштоўнасць, але і з’яўляюцца ўзорамі бел. гістарычнай прозы свайго часу.

В.​А.​Чамярыцкі.

т. 9, с. 222

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

апавяда́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. апавяда́нне апавяда́нні
Р. апавяда́ння апавяда́нняў
Д. апавяда́нню апавяда́нням
В. апавяда́нне апавяда́нні
Т. апавяда́ннем апавяда́ннямі
М. апавяда́нні апавяда́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мі́ні-апавяда́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мі́ні-апавяда́нне мі́ні-апавяда́нні
Р. мі́ні-апавяда́ння мі́ні-апавяда́нняў
Д. мі́ні-апавяда́нню мі́ні-апавяда́нням
В. мі́ні-апавяда́нне мі́ні-апавяда́нні
Т. мі́ні-апавяда́ннем мі́ні-апавяда́ннямі
М. мі́ні-апавяда́нні мі́ні-апавяда́ннях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гумары́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Сукупнасць гумарыстычных мастацкіх твораў.

2. Нешта смешнае, камічнае (разм.).

|| прым. гумарысты́чны, -ая, -ае.

Гумарыстычныя апавяданні.

Г. часопіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апавяда́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Невялікі мастацкі эпічны твор як жанр.

Зборнік апавяданняў.

2. Славеснае паведамленне пра якія-н. падзеі, з’явы.

Хлапчукоў захаплялі апавяданні камандзіраў пра ваенныя паходы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Туро́сы ‘непраўдападобныя апавяданні’ (Растарг., 41). Параўн. укр. туроса́ ‘шум? размовы? слух?’ (Грынч.). Гл. турусы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

згусці́ць, згушчу́, згу́сціш, згу́сціць; згу́шчаны; зак., што.

Зрабіць густым або больш густым.

З. малако.

З. фарбы (перан.: у вусным апавяданні, адлюстраванні перабольшыць што-н. дрэннае, змрочнае і пад.).

|| незак. згушча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. згушчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агіягра́фія

(гр. hagiographia)

жанр царкоўна-рэлігійнай літаратуры, апавяданні пра жыццё святых.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

праўдападо́бнасць, ‑і, ж.

Падобнасць на праўду. У апавяданні «Вяселле» жыццёвая праўда ёсць, ёсць і пэўная праўдападобнасць сітуацый. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

géisterhaft a пры́відны;

~e Geschíchten апавяда́нні аб пры́відах

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)