ганчарны выраб, вял. гліняная пасудзіна для захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў. На Беларусі вядомы вузкагорлыя і шыракагорлыя К. Вузкагорлыя былі пашыраны ў 10—1-й пал. 13 ст. ў час гандлю з візант. гарадамі паўн. і зах. ўзбярэжжа Чорнага м. і выкарыстоўваліся для дастаўкі вадкіх прадуктаў (алею, віна і інш.). Формай былі падобныя на ант.амфары (якія таксама наз. К.) з пукатым тулавам, 2 вертыкальна выгнутымі ручкамі, вострым, закругленым або амаль плоскім дном. Рэшткі К. знойдзены пры раскопках амаль ва ўсіх бел. гарадах. Аздабляліся лінейным арнаментам; часта на К. трапляюцца літары і словы. Шыракагорлыя паліваныя К. былі пашыраны з 14—16 ст. Мелі масіўнае пукатае тулава з плоскім дном з 2 дугападобнымі ручкамі. У іх трымалі соленыя грыбы, агуркі, зерне і інш. У наш час К. выйшлі з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́-АД-ДЗІ́Н ХІЛЬДЖЫ́,
правіцель [1296—1316] Дэлійскага султаната. Увёў адзіную адм. сістэму, упарадкаваў збор феад. рэнты. Трымаў вял. армію, якая адбівала напады (1303—08) манголаў, заваявала (1306—13) Дэкан на Пд Індыі. Ала-ад-Дзін Хільджы ўпершыню з часоў Ашокі стварыў адзіную дзяржаву, якая ўключала амаль усю тэр. Індыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ГАДА,
возера ў Глускім р-не Магілёўскай вобл., у бас.р. Зарудзеча, за 7 км на З ад г.п. Глуск, на нізінным балоце Выгада. Пл. 0,78 км², даўж. 1,35 км, найб.шыр. 900 м, найб.глыб. 0,5 м. Берагі нізкія. Моцна зарастае, дно выслана сапрапелем. Летам амаль перасыхае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАТЭРАПІ́Я (ад лац. serum сываратка + тэрапія),
метад лячэння шляхам увядзення імунных сываратак або імунаглабулінаў. Распрацаваў Э.А.Берынг. Выкарыстоўваюць пры дыфтэрыі, слупняку, інш. хваробах, таксама пры імунадэфіцытных станах, з мэтай прыгнечання імунітэту ў транспланталогіі і інш. Пры С. бываюць ускладненні — алергічныя рэакцыі (амаль да анафілактычнага шоку, гл.Анафілаксія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАБА́ЦКАЯ СТРЭ́ЛКА,
вузкая і доўгая пясчаная каса ва ўсх.ч. Крымскага п-ва. Цягнецца амаль паралельна паўн.-ўсх. берагу і аддзяляе зал. Сіваш ад Азоўскага мора. Даўж. 113 км, шыр. ад 270 м да 8 км. На Пн аддзяляецца ад мацерыка вузкім Генічаскім пралівам. Назва паходзіць ад стараж. ўмацавання Арабат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛЯ́НКА,
рака ў Беларусі, у Магілёўскім р-не, левы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору каля 106 км². Пачынаецца каля в. Бярозаўка, вусце за 1,5 км на ПдЗ ад в. Малое Запаточча. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Рэчышча каналізаванае (17,4 км) ад в. Стары Сінін амаль да вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШО́КА,
старажытнаіндыйскі цар, правіцель Магадхі [268—232 да нашай эры]. З дынастыі Маур’я. Праводзіў палітыку ўмацавання аб’яднанай інд. дзяржавы, якая ахоплівала амаль усю Індыю, вобласці Афганістана і Пакістана. Захаваліся яго ўказы, высечаныя на скалах, калонах, у пячорах. Садзейнічаў пашырэнню будызму ў Індыі і за яе межамі. Эпоха кіравання Ашокі адзначана развіццём інд. культуры, архітэктуры, пісьменства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯНЁЦКІ ЗАЛІ́Ў,
у моры Лапцевых, паміж а-вамі дэльты р. Лена на У, мацерыком на Пд і З, каля берагоў Расійскай Федэрацыі. Даўж. 65 км, шыр. каля 130 км, глыб. да 15 м. Вялікі в-аў Джангылах. Упадаюць р. Алянёк, Алянёцкая пратока р. Лена і інш.Амаль увесь год укрыты лёдам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ЧЫНА-СТАРО́БІНСКАЕ БАЛО́ТА,
на З Салігорскага р-на Мінскай вобл., у вадазборы р. Морач. Нізіннага тыпу. Пл. 21,5 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 17,1 тыс.га. Глыб. торфу да 8 м, сярэдняя 1,8 м. Здабыча торфу на паліва і ўгнаенне. Амаль усё балота асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАЛА́ЗА,
фермент класа аксідарэдуктаз, каталізуе рэакцыю раскладання таксічнага для жывых клетак перакісу вадароду на ваду і кісларод. Малекулярная маса 250 000. Прастэтычная група — гем. Знаходзіцца амаль ва ўсіх клетках і тканках аэробных арганізмаў. З аксідазамі амінакіслот ёсць у субклетачных арганоідах — пераксікомах. Вызначэнне актыўнасці К. ў эрытрацытах выкарыстоўваюць для дыягностыкі ў медыцыне.