у старажытнаіндыйскай міфалогіі бог багацця. Яго ўяўляюць з вял. шарападобным жыватом, двухрукім, трохногім, васьмізубым, аднавокім. За набожнасць Брахма прыраўняў К. да багоў, зрабіў яго вартавым падземных скарбаў і захавальнікам (адным з лакапалаў) Поўначы. Блізкім сябрам і апекуном К. лічыцца Шыва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯНО́Н (Zēnōn) з Кітыёна
(востраў Кіпр; каля 336—264 дан.э.),
старажытнагрэчаскі філосаф, заснавальнік стаіцызму. Каля 312 пасяліўся ў Афінах. Вучыўся ў кініка Кратэса, прадстаўніка мегарскай школы Стылпона і кіраўніка платонаўскай Акадэміі Палемона. Каля 300 дан.э. заснаваў сваю школу стоікаў. На фарміраванне яго поглядаў паўплывалі ант. медыцынскія тэорыі, фізіка Геракліта, тэалагічныя ідэі Сакрата, Платона і Арыстоцеля. Вучэнне З. характарызуецца пераважна ўвагай да абгрунтавання ўнутр. незалежнасці асобы. Творы З. («Аб прыродзе», «Супраць філасофіі», «Спрэчкі») захаваліся фрагментарна. Сярод яго вучняў Персей, Клеанф з Аса, Арыстон з Кеоса і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПАНА́КТ (Hippōnax; каля 540 дан.э., г. Эфес, Грэцыя — ?),
старажытнагрэчаскі паэт. Выгнаны тыранамі з Эфеса, пасяліўся ў Клазаменах. Жыў у галечы. Яго вершы (захаваліся фрагменты) адлюстроўвалі жыццё гар. нізоў, беднаты. Мова вершаў блізкая да жывой народнай. Уся творчасць Гіпанакта прасякнута іроніяй і самаіроніяй; іранічна гучыць і сам верш, які нібыта «прыпадае» на апошнюю стапу: гэты вершаваны памер атрымаў назву халіямб (кульгавы ямб). Гіпанакт лічыцца яго вынаходцам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНФЕСІЯНАЛІ́ЗМ (ад лац. confessionalis веравызнальны),
лад думак, пачуццяў і ўчынкаў, што адпавядаюць догматам і патрабаванням пэўнага веравызнання. Знаходзіць увасабленне ў розных формах тэалогіі (праваслаўнай, каталіцкай, пратэстанцкай, іудаісцкай і інш.), філасофіі, сацыялогіі, якія развіваюць свае тэарэт. канцэпцыі на аснове традыц. рэлігійных уяўленняў пра чалавека і яго месца ў сусвеце, сэнсе яго жыцця і адкрытасці ў адносінах да Bora, да каштоўнасцей маралі і культуры, навукі і тэхнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАВО́ДНАСЦЬу фізіялогіі,
здольнасць жывой тканкі праводзіць узбуджэнне. У жывёл і чалавека адрозніваюць 2 тыпы праводзячых элементаў. Праводзячыя шляхі ц. н. с. — група нерв. валокнаў, што звязвае розныя аддзелы ц. н. с. і характарызуецца агульнасцю марфал. будовы і функцыі. Вылучаюць асацыятыўныя (кароткія і доўгія), якія злучаюць розныя аддзелы кары аднаго паўшар’я, камісуральныя, што звязваюць абодва паўшар’і, забяспечваюць іх сумесную дзейнасць, і праекцыйныя, якія злучаюць кару галаўнога мозга з яго ніжнімі аддзеламі, а праз іх — з перыферыяй. Праводзячая сістэма сэрца — сукупнасць утварэнняў атыпічнай мускулатуры (пучкоў, вузлоў і валокнаў), што маюць здольнасць генерыраваць імпульс узбуджэння і праводзіць ягода ўсіх аддзелаў міякарда перадсэрдзяў і жалудачкаў для забеспячэння іх каардынаваных скарачэнняў. Клеткі гэтай сістэмы — атыпічныя кардыяміяцыты — з’яўляюцца маладыферэнцыраванымі мышачнымі клеткамі. Маюць важную фізіял. асаблівасць — здольнасць да аўтаматыі. Менавіта ў структурах праводзячай сістэмы сэрца генерыруецца рытм сэрца. У норме вадзіцелем рытму з’яўляецца сінаатрыяльны вузел. Здольнасць да аўтаматыі памяншаецца ў напрамку ад асновы да верхавінкі сэрца, што забяспечвае яго аптымальную работу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНАМІ́ЧНАЯ ЭФЕКТЫ́ЎНАСЦЬ,
станоўчы вынік эканам. дзейнасці эканам. праграм і мерапрыемстваў, які характарызуецца суадносінамі атрыманага эканам. эфекту да затрат фактараў і рэсурсаў, што абумовілі яго атрыманне. У залежнасці ад спосабаў, узроўню і мэтавага прызначэння эканам. ацэнкі, аб’ёму ўлічаных вынікаў і затрат адрозніваюць Э.э.: народнагаспадарчую, якая вызначаецца суадносінамі выніку да затрат у маштабе нац. гаспадаркі і ў паказчыках яго функцыянавання; гаспадарча-разліковую — у маштабах эканам. галін, прадпрыемства, якая вызначаецца суадносінамі прыросту да прыбытку, зніжэння сабекошту і інш. паказчыкаў да затрат, што пацягнулі гэты вынік; прыроставую, якая характарызуецца суадносінамі прыросту за разліковы перыяд да прыросту затрат, што яго выклікалі; абсалютную (агульную), якая дазваляе разлічыць агульную велічыню эфекту (прырост нац. даходу, чыстай прадукцыі), параўнальную, праектную (якая чакаецца) і фактычную. Вылучаюць таксама Э.э. вытворчасці, размеркавання, знешняга гандлю, выдаткавання, інвестыцый, інвестыцыйных праектаў, крэдытавання, матэрыяльных рэсурсаў і інш. Э.э. вытв-сці характарызуецца паказчыкамі: якаснымі — прапарцыянальнасць, цыклічнасць, збалансаванасць і інш.; колькаснымі — вытв-сць працы, фондаёмістасць (фондааддача), матэрыялаёмістасць, даходнасць вытв-сці, эфектыўнасць інвестыцый, працаёмкасць, павышэнне якасці прадукцыі, рэнтабельнасць вытв-сці. Павышэнню Э.э. садзейнічаюць навук.-тэхн., арганізацыйна-эканам., сац.-псіхал., знешнеэканам. і інш. фактары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧЫ́ЛЬНАСЦЬцела,
фізічная велічыня, для аднароднага цела (рэчыва) роўная адносінам масы цела даяго аб’ёму (аб’ёмная Ш.). Вызначаецца формулай ρ = m/V, дзе m — маса і V — аб’ём цела. Дыяпазон значэнняў Ш. прыродных рэчываў і асяроддзяў надзвычай шырокі, напр., Ш. сухога паветра пры нармальных умовах роўная 1,29 кг/м³, вады (пры 4 °C) — 1000 кг/м³, осмію — 22 610 кг/м³.
Расце з павелічэннем ціску і змяншаецца з павелічэннем т-ры (за выключэннем, напр., вады, чыгуну, плаўленага кварцу ў некаторых дыяпазонах т-р). Пры плаўленні (крышталізацыі) і выпарэнні (кандэнсацыі) змяняецца скачком. Для аднародных двухмерных цел (напр., тонкай плёнкі) уводзіцца паверхневая Ш., роўная адносінам масы выбранай ч. цела да плошчы яго паверхні, а для аднародных аднамерных цел (напр., тонкай ніткі) — лінейная Ш., роўная адносінам масы выбранай ч. цела даяго даўжыні. Адзінка аб’ёмнай Ш. ў СІ — кілаграм на кубічны метр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЗЯРЫ́ШЧАНСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—29 і 1958—62. Утвораны 17.7.1924 у складзе Віцебскай акругі. Цэнтр — ст. Езярышча. Падзяляўся на 8 сельсаветаў. 12.10.1929 раён скасаваны, яготэр. далучана даГарадоцкага раёна. 12.2.1935 утвораны Мехаўскі раён з цэнтрам на ст. Езярышча, які 18.3.1958 перайменаваны ў Е.р. Быў у складзе Віцебскай вобл. Уключаў г.п. Езярышча і 9 сельсаветаў (у 1960—11 сельсаветаў). 25.12.1962 раён скасаваны, яготэр. далучана да Гарадоцкага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНЕТАСТА́ТЫКА МЕХАНІ́ЗМАЎ,
раздзел дынамікі механізмаў і машын, у якім вызначаюцца рэакцыі элементаў кінематычных пар механізма пры ўмове, што закон яго руху вядомы. Метады К.м. заснаваны на дапушчэнні, што механізм у цэлым і асобныя яго звёны будуць знаходзіцца ў стане раўнавагі, калі да ўсіх знешніх сіл, прыкладзеных да звёнаў, дадаць сілы інерцыі (у адпаведнасці з Д’Аламбера прынцыпам). У К.м. карыстаюцца аналітычнымі і графічнымі метадамі статыкі пры праектаванні новых машын (для разліку іх на трываласць).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ЦКАЕ ПІСЬМО́, крыта-мікенскае пісьмо,
сістэма пісьменства эпохі бронзы, выяўленая на в-ве Крыт і ў мацерыковай Грэцыі; адно з сведчанняў крыта-мікенскай культуры, якая папярэднічала класічнай культуры Грэцыі. Вылучаюць 2 ступені яго развіцця: малюнкавае (іерагліфічнае) і лінейнае пісьмо.
Малюнкавае (2100—1900 дан.э.; каля 150 ідэаграм — выяў чалавека, жывёл, раслін, прадметаў) 2 тыпаў: ранняе (на пячатках) і больш позняе (1900—1700 дан.э., на пячатках і гліняных таблічках). Кірунак пісьма злева направа, справа налева і бустрафедон (1-ы радок — справа налева, 2-і — злева направа і г.д.). Выкарыстоўвалася для гасп. запісаў. Падобнае даегіпецкага пісьма. Лінейнае пісьмо падзяляюць на лінейнае пісьмо А і лінейнае пісьмо Б. Лінейнае пісьмо А (1700—1550 дан.э.; 77—100 знакаў) зафіксавана на пячатках, прыладах. гліняных таблічках. Мяркуецца, што яно насіла складовы характар, мова, якая выкарыстоўвала яго, умоўна можа быць аднесена да міжземнаморскіх моў. На яго аснове склалася лінейнае пісьмо Б (каля 1450—1200 дан.э.), засведчанае на некалькіх тысячах гліняных таблічак рознага прызначэння, для яго ўстаноўлена 88 складовых знакаў і шэраг лагаграм (слоўных знакаў). Яно дэшыфравана М.Вентрысам і Дж.Чэдвікам і даказана яго выкарыстанне для архаічнай грэч. мовы. У лінейнае пісьмо абодвух тыпаў уваходзяць складовыя знакі для абазначэння паслядоўнасці «галосны + зычны» і лагаграмы. Характэрна адсутнасць адрозненняў пры перадачы доўгіх і кароткіх, звонкіх і глухіх, падвоеных зычных, плаўных r, l; у канцы склада не абазначаюцца l, m, n, r, s. Адзін з варыянтаў К.п. — недэшыфраванае кіпра-мінойскае пісьмо, папярэднік кіпрскага пісьма.
Літ.:
Лурье С.Я. Язык и культура микенской Греции. М.; Л., 1957;
Чэдуик Дж. Дешифровка линейного письма Б: Пер. с англ. // Тайны древних письмен: Сб. ст.М., 1976;