агратэхнічны прыём догляду за раслінамі ў перыяд іх вегетацыі — рыхленне глебы і падразанне пустазелля ў міжрадкоўях прапашных культур, пладова-ягадных і інш. насаджэнняў. Звычайна праводзяць культыватарамі. Колькасць, глыбіня і характар апрацовак залежаць ад біял. асаблівасцей культуры, забруджанасці пасеваў, глебава-кліматычных і метэаралагічных умоў. Можа спалучацца з акучваннем, падкормкай раслін, наразаннем барознаў для паліву, унясеннем пестыцыдаў, пасевам аднагадовых культур, сідэратаў і інш. у міжрадкоўях шматгадовых раслін. Паляпшае паветр. і водны рэжымы глебы, актывізуе карысную мікрафлору глебы і жыўленне раслін, садзейнічае барацьбе з пустазеллем, шкоднікамі, хваробамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІШЭ́ЛЬ ((Michel) Луіза) (29.5.1830, замак Уранкур, Францыя — 10,1.1905),
французская рэвалюцыянерка. Удзельніца паўстанняў 31.10.1870 і 22.1.1871. У перыядПарыжскай Камуны 1871чл. Камітэта пільнасці 18-й акругі, змагалася на барыкадах супраць версальцаў. Саслана ў Новую Каледонію, адкрыла школу у г. Нумеа, дзе вучыла дзяцей карэнных жыхароў (канакаў). У 1880 вярнулася ў Францыю, удзельнічала ў рабочым руху, была прыхільніцай П.А.Крапоткіна і прапагандавала ідэі анархізму. У 1890—95 у эміграцыі ў Лондане. Аўтар шэрагу раманаў, п’ес, вершаў.
Літ.:
Лурье А.Я. Портреты деятелей Парижской Коммуны. М., 1956;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́ЕЎКІ, чайкі трохпальцыя (Rissa),
род птушак сям. чаек. 2 віды: М. звычайная (R. tridactyla) і М. чырвананогая, або гаварушка (R. brevirostris). Пашыраны ў паўн.ч. Атлантычнага і Ціхага акіянаў. Чародкамі вандруюць па морах. У перыяд размнажэння ўтвараюць паселішчы на скалах і астравах. Разам з кайрамі М. складаюць асн. насельніцтва птушыных кірмашоў.
Даўж. да 40 см, маса да 400 г. Спіна і крылы зверху блакітнавата-шэрыя, махавыя пёры чорныя, з белымі плямамі на вяршынях. астатняе апярэнне белае. Кормяцца дробнай рыбай і беспазваночнымі. Нясуць 2—3 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУТАЛІЁЗконей,
трансмісіўная інвазійная хвароба з групы піраплазмідозаў, якая выклікаецца конскай нуталіяй (гл.Нуталіі), што паразітуе ў эрытрацытах. Хварэюць таксама аслы, мулы, зебры. Пашыраны ў Афрыцы, Паўд. Амерыцы, Аўстраліі, Еўропе і Азіі пераважна на Пд і У. Крыніца інвазіі — хворыя і носьбіты. Пераносчыкі — пашавыя іксодавыя кляшчы з родаў гіялома (найб. небяспечныя), рыпіцэфалус і дэрмацэнтар. Цячэнне вострае ці падвострае, зрэдку хранічнае. Назіраюцца перыяд. ліхаманка, прыгнечанасць, анемічнасць, жаўтушнасць слізістых абалонак (часам кровазліцці), эрытрацыты разбураюцца, парушаецца дзейнасць стрававальных і інш. органаў (гл.Бабезіёзы). Можа працякаць разам з піраплазмозам і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЕ́ЎСКІ (Леў Сямёнавіч) (1850—1919),
бел. гісторык Бацька Мелхіседэка. Скончыў Люблінскую духоўную семінарыю. Служыў святаром у прыходах Холмска-Варшаўскай, потым Гродзенскай епархій. Удзельнік 7-га (1890), 9.-га (1893) і 10-га (1896) археал. з’ездаў. З 1903 чл. Гродзенскага губ. стат. к-та. Даследаваў царк. гісторыю 18—19 ст., гісторыю гарадоў і мястэчак Беларусі, пытанні археалогіі. Аўтар прац, змешчаных у перыяд.царк. і свецкіх выданнях Гродна, Вільні, Холма, Масквы.
Тв.:
Город Брест-Литовск и его древние храмы. Гродно, 1894.
Літ.:
Чарапіца В.М. Са скарбніцы кніжных паліц. Мн., 1994.
французскі архітэктар, прадстаўнік стылю ампір. Вучыўся ў Парыжы, у 1786—92 вывучаў ант. дойлідства ў Рыме. У 1794—1814 працаваў пераважна ў Парыжы з П.Ф.Л.Фантэнам; яны былі заканадаўцамі густу ў перыяд імперыі Напалеона I. Сумесныя іх творы (трыумфальная арка на пл. Карузель, 1806; праекты мэблі, дэкар. ўбрання інтэр’ераў, афармленне свят) адраджалі матывы стараж.-рым. архітэктуры, адметныя манументальнасцю, урачыстасцю, імкненнем да сінтэзу архітэктуры і дэкар. мастацтва. Часткова перабудаваў палацы Луўр, у г. Фантэнбло і інш., афармляў інтэр’еры палацаў, у т. л.Версаля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫНЦЫПА́Т (ад лац. principatus кіруючая роля, імператарская ўлада),
форма ўлады ў Стараж. Рыме, асобы від манархіі, усталяваны Аўгустам у 27 да н.э. Сістэма П. фармальна захоўвала асновы рэсп. форм кіравання, але рэальная ўлада знаходзілася ў руках імператара, які быў галоўнакамандуючым усімі рым. арміямі, кіраваў б.ч. правінцый, быў вышэйшым апеляцыйным суддзёй імперыі і практычна галоўным заканадаўцам. Перыяд П., т.зв. Ранняй Імперыі, ахоплівае праўленне дынастый Юліяў-Клаўдзіяў [27 да н.э. — 68 н.э.], Флавіяў [69—96], Антанінаў [96—192].
Літ.:
Егоров А.Б. Рим на грани эпох: Пробл. рождения и формирования принципата. Л., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДКО́ВЫЯ РЫ́БНЫЯ ГАСПАДА́РКІ.
Гадуюць рыбу ў сеткавых або крацістых прыстасаваннях — садках. Выкарыстоўваюць прыродныя вадаёмы, вадасховішчы, сажалкі, вадаёмы-ахаладжальнікі і інш. Садкі (стацыянарныя або плывучыя) бываюць драўляныя, металічныя і інш.; памеры, форма, дэталі канструкцыі залежаць ад віду рыбы, асаблівасцей вадаёма і інш. С.р.г. забяспечваюць эканомію вады і зямельных угоддзяў, павялічваюць перыяд вырошчвання рыбы ва ўмовах аптымальнага тэмпературнага рэжыму. На Беларусі асн. аб’екты — карпавыя рыбы (карп, карась, расліннаедныя), шчупак, стронга. Агульная пл. садкоў каля 20 тыс.м², найб. буйная Белаазерская С.р.г. (Брэсцкая вобл.) на Бярозаўскай ДРЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРА́ТАРСКАЯ ПРО́ЗА,
помнікі красамоўства, а таксама літаратурныя творы, напісаныя ў прамоўніцкім стылі. Найб. росквіту дасягнула ў Грэцыі (5—4 ст. да н. э.) і Рыме (1 ст. да н. э.), дзе выпрацавана тэорыя аратарскага мастацтва — рыторыка. Узоры класічнага красамоўства — прамовы Цыцэрона, буйнейшага тэарэтыка і практыка аратарскай прозы. У перыяд сярэднявечча мела пераважна царкоўна-рэліг. характар. Эпоха Адраджэння садзейнічала развіццю свецкай аратарскай прозы. На Беларусі першыя выдатныя прадстаўнікі царк. красамоўства Іларыён і Кірыла Тураўскі. Жанравую сувязь з аратарскай прозай мае «Слова пра паход Ігараў». У 16—17 ст. у перыядрэліг. палемікі бытавалі «слова», прамова, казанне, пропаведзь. Развіццю аратарскай прозы садзейнічалі і арацыі. Выдатным прамоўцам быў грамадска-паліт. дзеяч і дыпламат Л.Сапега (прамова на Варшаўскім сейме 1588). Сярод прадстаўнікоў бел.царк. красамоўства вылучаліся Л.Карповіч, М.Сматрыцкі і Сімяон Полацкі. У 17—18 ст. на Беларусі з’явіліся гумарыстычна-парадыйныя і сатыр. творы, складзеныя ў прамоўніцкім стылі («Прамова Мялешкі», «Прамова русіна», Жыровіцкія арацыі і інш.). У стылі прамоў напісаны публіцыст. маналогі, «словы» да чытачоў К.Каліноўскага ў газ. «Мужыцкая праўда». У аратарскай прозе 20 ст. пакінуў след сваімі палкімі прамовамі ў польскім сейме Б.Тарашкевіч, які выступаў у абарону нац. і сац. правоў працоўных Зах. Беларусі. Цесна звязаныя з надзённымі праблемамі грамадскага жыцця творы аратарскай прозы — каштоўная крыніца ведаў пра культ. і гіст. мінулае краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕНЕГАДО́ЎЛЯ,
галіна жывёлагадоўлі, якая займаецца развядзеннем і гасп. выкарыстаннем аленяў. Адрозніваюць аленегадоўлю паўночную і пантавую.
Паўночная аленегадоўля — важнейшая галіна гаспадаркі Крайняй Поўначы, засяроджаная на развядзенні паўн. аленя (у паўн. шыротах Азіі, Еўропы — Расія, Фінляндыя, Швецыя, Нарвегія; у Паўн. Амерыцы — ЗША, Канада). У народаў тундравай зоны Сібіры пераважае мяса-скурная аленегадоўля, у больш паўд. раёнах — транспартная. Асн. прадукцыя паўн. аленегадоўлі — мяса 4—5-месячных цялят і дарослых аленяў і скуры, з якіх вырабляюць замшу, хром, цёплае адзенне, палаткі, лёгкія футры (пыжык, выпаратак і інш.). Ад самак за лактацыйны перыяд атрымліваюць 40—50 кг малака тлустасцю 17—19%. Пантавая аленегадоўля займаецца развядзеннем плямістага аленя, марала і ізюбра для атрымання пантаў, мяса і скур. Да сярэдзіны 19 ст. панты здабывалі паляваннем на дзікіх аленяў. Пасля прыручэння маралаў і плямістых аленяў пантавая аленегадоўля пашырылася ў Прыморскім, Алтайскім і Краснаярскім краях Расіі, дзе арганізаваны спец. гаспадаркі. Пантавых аленяў гадуюць таксама ў Кітаі, КНДР, Манголіі.
На Беларусі пантавая аленегадоўля з’явілася ў канцы 1980-х г. Гадуюць плямістых аленяў і маралаў (у асобных гаспадарках Кобрынскага, Іўеўскага, Маладзечанскага і Пухавіцкага р-наў). Ад плямістых аленяў ва ўзросце 12—13 гадоў і маралаў 14—16 гадоў атрымліваюць лабавыя панты. Аленяў трымаюць на агароджаных участках; у стойлавы перыяд падкормліваюць сенам і канцэнтратамі. У пач. 1990-х г. у рэспубліцы налічвалася каля 1 тыс. галоў маралаў.