возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача (цячэ праз возера), за 24 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,59 км², даўж. каля 2,6 км, найб.шыр. 470 м, найб.глыб. 19,4 м, даўж. берагавой лініі каля 5,8 км. Пл. вадазбору 102 км². Схілы катлавіны выш. да 36 м, парэзаныя ярамі. Берагі нізкія, пясчаныя, ’пад хмызняком. У прыбярэжнай зоне дно пясчанае, глыбей — ілістае. Мелкаводны ўсх. заліў зарос. Упадае шмат ручаёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАЗЕ́Р’Е, Паўазер’е,
возера ва Ушацкім р-не на мяжы з Бешанковіцкім р-нам Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 28 км на У ад г.п. Ушачы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 8 км², даўж. 4,8 км, найб.шыр. 1,9 км, найб.глыб. 17 м, даўж. берагавой лініі 17,9 км. Пл. вадазбору 30,9 км². Катлавіна складаецца з паўн. глыбакаводнага (17 м) і паўд. мелкаводнага (да 9 м) плёсаў. Схілы выш. 2—8 м, часткова разараныя, на Пн і ПнЗ — 20—25 м, параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, участкамі зліваюцца са схіламі. Шматлікія залівы. На З і У пойма шыр. да 100—150 м. Дно роўнае, у паўн. плёсе лейкападобнай формы, да глыб. 1 м пясчанае, да 2—3 м укрыта апясчаненымі адкладамі, глыбей сапрапелістае, на макс. глыбінях ілістае. 2 невял. астравы. Мінералізацыя вады 140—150 мг/л, празрыстасць 2,6 м. Эўтрофнае. Расліннасць да глыб. 3—4 м: рдзесты, харавыя водарасці, рагаліснік. Возера зарыблялася сазанам, карпам. Упадаюць ручаі з азёр Любжынскае, Калесіна і возера без назвы, выцякае ручай у воз. Крывое, злучана канавай з воз. Мугірына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ТАЎНА,
возера ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 34 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 0,35 км², даўж. 1,32 км, найб.шыр. 460 м, найб.глыб. 7 м, даўж. берагавой лініі 3,4 км. Пл. вадазбору 12,45 км².
Схілы катлавіны выш. 10—15, пясчаныя і супясчаныя, пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя пад хмызняком, на З месцамі сплавінныя. Дно плоскае. У возера ўпадаюць 5 ручаёў, на У выцякае ручай з воз. Жадунь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЎЧО́,
возера ў Беларусі, ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Крашанка (выцякае з возера), за 1,5 км на У ад г.п. Ушачы. Пл. 0,38 км², даўж. 1,28 км, найб.шыр. 470 м, найб.глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі 3,28 км. Пл. вадазбору 78,4 км².
Схілы катлавіны выш. 5—17 м, пераважна разараныя, на ПдУ парослыя лесам. Берагі месцамі пад хмызняком. Дно ўздоўж берагоў пясчанае, глыбей — глеістае. На Пд упадаюць ручаі з азёраў Вечалле і Дземінец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЧЫЦА,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 10 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,14 км², даўж. 780 м, найб.шыр. 350 м, найб.глыб. 3,1 м, даўж. берагавой лініі каля 2 км. Пл. вадазбору 69,8 км². Схілы катлавіны выш. 15—20 м (на Пн і ПнУ 5—7 м), на ПнЗ невыразныя, парослыя лесам і хмызняком, месцамі разараныя. Берагі сплавінныя, пад хмызняком. Зарастае падводнай расліннасцю. Праз возера цячэ р. Ідута.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРЭ́ШЧА,
возера ў Беларусі, у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бярэшча (выцякае з возера) за 12 км на ПдЗ ад г. Лепель. Пл. 4,08 км², даўж. 2,8 км, найб.шыр. 1,8 км, найб.глыб. 1,3 м. Пл. вадазбору 127 км².
Схілы катлавіны спадзістыя, пад лесам і хмызняком. Берагі тарфяністыя, забалочаныя. Дно плоскае, глеістае. Зарастае. Упадае р. Кеста, выцякае р. Бярэшча, праз Бярэзінскі канал злучана з воз. Плаўна. Гнездаванне лебедзя-шыпуна, занесенага ў Чырвоную кнігу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЛАТАН (Balaton),
возера ў Венгрыі, на Сярэднедунайскай раўніне, каля паўд.-ўсх. падножжа гор Бакань на выш. 105 м. Пл. 598 км². Даўж. з ПдЗ на ПнУ 78 км. Глыб. да 11 м. Берагі пераважна нізкія, часткова забалочаныя, уздоўж паўн. ўзбярэжжа месцамі высокія. У Балатан упадае шмат кароткіх рэк, сцёк з возера праз канал ў р. Шыо (бас. Дуная). Суднаходства. Рыбалоўства. Балатан і яго наваколле — курортны раён міжнар. значэння. Па берагах гарады Шыяфок, Кестхей; ландшафтны заказнік Ціхань, рэзерват Кішбалатан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНГВЕУ́ЛУ (Bangweulu),
возера ў Цэнтр. Афрыцы, у Замбіі, у бас.р. Конга (Заір), на выш. 1067 м. Пл. ад 4 тыс.км² (у сухі сезон) да 15 тыс.км² (у час летніх дажджоў). Глыб. да 5 м. Берагі нізкія, забалочаныя. Упадае (у час дажджоў) р. Чамбешы, выцякае р. Луапула. Амаль усё возера зарасло чаротам і асакою. Больш за 50 відаў рыб; водзяцца бегемоты. Адкрыта ў 1868 англ. даследчыкам Д.Лівінгстанам. На ўсх. берагах нац. парк Ісангана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭ́ТУНЬ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Палата, за 34 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,28 км², даўж. 840 м, найб.шыр. 440 м, найб.глыб. 3,4 м, даўж. берагавой лініі 2,3 км. Пл. вадазбору 14,8 км². Схілы катлавіны выш. 2—4 м, разараныя, на З пад хмызняком. Дно плоскае, уздоўж берагоў выслана пяском і глеямі, глыбей — сапрапелямі. Зарастае. У возера ўпадае ручай з воз. Чэрмісца, выцякае ручай у р. Палата.